- •“Магілёўскі дзяржаўны універсітэт харчавання”
- •Беларуская мова. Прафесійная лексіка
- •Лекцыя 1. Мова і соцыум
- •1.Тэрмін “мова”. Функцыі мовы ў грамадстве
- •2. Міждысцыплінарныя сувязі мовы
- •3. Білінгвізм. Аспекты беларуска-рускага білінгвізму
- •4. Беларуская мова сярод славянскіх моў
- •1.Канцэпцыі паходжання беларускай мовы
- •2.Этапы развіцця беларускай літаратурнай мовы
- •3.Нацыянальныя дзеячы ў галіне мовы
- •1.Б. Тарашкевіч. “Беларуская граматыка для школ” (1918)
- •2.Грамадскія функцыі мовы ў 20-я гады
- •3.Моўныя рэформы савецкага часу (1933г., 1957г.)
- •Лекцыя 4. Беларуская мова на сучасным этапе
- •1.Формы беларускай мовы. Беларуская літаратурная мова. Літаратурная норма.
- •2.Дыялектная мова
- •3.Мова і маўленне
- •Лекцыя 5. Праблемы беларуска – рускай інтэрферэнцыі
- •1.Паняцце слова” інтэрферэнцыя”. Моўная інтэрферэнцыя.
- •2.Віды моўнай інтэрферэнцыі і іх характарыстыка.
- •3.Стан і перпектывы развіцця мовы
- •Лекцыя 6. Функцыянальныя стылі беларускай мовы
- •1.З гісторыі стылю
- •2.Азначэнне стылю і стылістыкі.
- •3.Стылі беларускай мовы і іх характарыстыка
- •4.Навуковы стыль і яго асаблівасці
- •1.Марфалагічныя асаблівасці
- •2.Асаблівасці сінтаксісу
- •Лекцыя 8. Жанры навуковай літаратуры
- •1.Анатацыя
- •2.Рэзюмэ
- •3.Рэферат
- •4.Тэзісы
- •5.Спосабы выкладання навуковай інфармацыі
- •Лекцыя 9. Лексікалогія
- •1.Прадмет вывучэння лексікалогіі. Лексічнае значэнне слова
- •2.Сінонімы, амонімы, антонімы, паронімы
- •3.Лексіка паводле паходжання
- •1.Лексіка беларускай мовы паводле ўжывання. Агульнаўжывальная лексіка
- •2.Дыялектная лексіка
- •3.Спецыяльная лексіка. Тэрміны. Прафесіяналізмы
- •4.Размоўна-бытавая лексіка
- •1.Тэрміны вузкаспецыяльныя і міжнавуковыя. Тэрміны-інтэрнацыяналізмы
- •2.Адаптацыя запазычаных тэрмінаў у беларускай мове
- •3.Аманімія, сінанімія, антанімія ў тэрміналагічнай лексіцы
- •4.Асаблівасці перакладу тэрмінаў з рускай мовы на беларускую
- •1.Тэрмінасістэма (эканамічна-бухгалтарская, фізіка-тэхнічная, медыка-біялагічная, прамыслова-гандлёвая і г. Д.)
- •2.Патрабаванні да тэрмінаўжывання
- •3.Лексічныя, семантычныя, граматычныя асаблівасці тэрміналогіі
- •4.Асаблівасці выкарыстання разам з тэрмінам сімвалаў, лічбаў
- •1.Прадуктыўныя спосабы словаўтварэння
- •2.Тэрміналагізацыя
- •3.Уніфікацыя і стандартызацыя тэрмінаў
- •4.Сучасны стан беларускай тэрміналогіі. Тэрміналагічныя слоўнікі
- •1.Агульная характарыстыка
- •2.Паняцці “дакумент” і “службовы дакумент”. Функцыі дакументаў
- •Дакумент
- •3.Лексіка-граматычныя асаблівасці і стандартызаванасць мовы афіцыйна-справавога стылю
- •4.Спосабы выкладання матэрыялу ў дакуменце. Рубрыкацыя
- •1.Групы афіцыйна-справавых дакументаў.
- •2.Віды запісу тэкстаў (лінейны, трафарэт, табліца, анкета)
- •3.Паняцце рэквізіту, фармуляра, бланка
- •4.Правілы афармлення дакументаў
- •Лекцыя 16. Справавыя лісты
- •1.Групы справавых лістоў па функцыянальным прызначэнні.
- •2.Кароткая характарыстыка зместу справавых лістоў
- •3.Справавыя лісты паводле аспектаў
- •1.Патрабаванні да афармлення справавых лістоў. Кампазіцыя
- •2.Моўнае афармленне
- •3.Маўленчы этыкет справавых лістоў
- •Узор даведкі аб працоўным стажы
- •Узор заявы
- •Узор пісьма-напаміну
- •Узор пісьма-падзякі
- •Паважаны Аляксандр Міхайлавіч!
- •Пратакол
- •Узор загада
- •Аб арганізацыі пераздачы экзаменаў студэнтамі
- •Узор дакладной запіскі
- •Узор аўтабіяграфіі
- •Узор агульнага бланка арганізацыі (вуглавое размяшчэнне)
- •Спіс літаратуры
- •Спасылкі
- •212027, Магілёў, пр-т Шміта, 3
- •212027, Магілёў, пр-т Шміта, 3
3.Аманімія, сінанімія, антанімія ў тэрміналагічнай лексіцы
Тэрміны ў пэўнай тэрмінасістэме могуць уступаць у сінанімічныя, антанімічныя, аманімічныя адносіны. Сінанімічныя тэрміны характарызуюць аднолькавыя паняцці: фіцінг, муфта ‘дэталь, пры дапамозе якой злучаюцца пры разьбе трубы’; ахраматызм, дальтанізм ‘здольнасць аптычнай сістэмы не раскладаць светлавога праменя на састаўныя колеры пры пераламленні’; калумбіт, ніабіт ‘мінерал класа вокісаў і гідравокісаў чорнага або буравата-чорнага колеру; руда ніобію’.
Тэрміны могуць абазначаць супрацьлеглыя паняцці. Амаль у кожнай галіне навукі, тэхнікі выдзяляюць антонімы: актыў – пасіў, лізіс ’растварэнне, аслабленне’ – крызіс ‘паваротны пункт, рэзкі пералом’; монасемія – полісемія; бедная руда – багатая руда; вадкае паліва – цвёрдае паліва; пункт замярзання – пукт кіпення; жорсткая вада– мяккая вада; насычаныя растворы – ненасычаныя растворы; растваральныя рэчывы – нерастваральныя рэчывы; упускны клапан – выпускны клапан; закрыты фланец – адкрыты фланец; мантаж – дэмантаж; камфорт – дыскамфорт; плаўкі электрод – няплаўкі электрод і г. д. Няцяжка заўважыць, што антанімічнасць ствараецца дзякуючы розным словам з супрацьлеглым паняццем; дзякуючы выкарыстанню антанімічных прэфіксаў, антанімічных асноў (дробназярністы – буйназярністы); наяўнасці прэфікса з адмоўным значэннем у адной лексеме і адсутнасцю яго ў другой.
Аманімія тэрмінаў узнікае пры распадзе полісеміі, ці калі мнагазначнае слова ў выніку разыходжання значэнняў утварае аднолькавыя па гучанні, але розныя па значэнні словы-тэрміны. Такія тэрміны належаць розным тэрмінасістэмам, у выніку назіраецца міжнавуковая аманімія:
марфалогія (ад грэч. morphe ‘форма’ і logos ‘слова, вучэнне’) – у лінгвістыцы – раздзел граматыкі, які вывучае формы слоў; у біялогіі – навука аб форме і будове чалавека і жывёл; у батаніцы – навука, якая вывучае будову і формаўтварэнне раслін;
грэбень (тэх., агранам., гідраўл.);
хобат (анатам., тэх.);
абарачальнасць (эканам., хім.);
матрыкс (лац. matriks ‘аснова’) – у біялогіі – дробназярністае рэчыва, якое запаўняе ўнутрыклетачныя структуры і прасторы паміж імі; у паліграфіі – адзін са сродкаў вырабу эластычных форм высокага друку;
дэльта ‘нізіна ў вусці ракі, прарэзаная вялікай колькасцю рукавоў і пратокаў’ (геаграф.); у лінгвістыцы – ‘чацвёртая літара грэчаскага алфавіта’; у фізіцы, хіміі – ‘абазначэнне аднаго са станаў рэчыва, напрыклад, дэльта-жалеза’(гэта адзін са станаў жалеза, у якім яно знаходзіцца пры t ад 1401 да 1528; не магнітнае; растварае вуглярод).
4.Асаблівасці перакладу тэрмінаў з рускай мовы на беларускую
Галоўная задача пры перакладзе тэкстаў навуковага стылю з рускай мовы на беларускую заключаецца ў наступным:
перакладаць неабходна не кожнае слова паасобку, а ў кантэксце, каб тэкст быў дакладным і мілагучным, каб кожны тэрмін адпавядаў свайму паняццю;
неабходна памятаць, што вялікая колькасць слоў-тэрмінаў запазычана і яшчэ не канчаткова адаптавана ў беларускай мове; асаблівую ўвагу неабходна звярнуць на выключэнні ў правапісе ў; е, ё – я; о, э – а; падоўжаных зычных; д – дз’ і т – ц’; у большасці выпадкаў іншамоўныя словы выступаюць як выключэнні;
тэрміны, як і агульнаўжывальныя словы, у большасці выпадкаў падпарадкуюцца законам беларускай граматыкі: скланяюцца (біржа – біржай, ліцэнзія - ліцэнзіяй), спрагаюцца (фрахтаваць – фрахтую ‘від арэнды (судна, самалёта)’, утвараюць ступені параўнання (больш актуальна), але ў выпадку з прыметнікамі, дзеепрыметнікамі ёсць свае асаблівасці: у беларускай мове пераважаюць поўныя формы прыметнікаў (падаткавая, камерцыйнае); дзеепрыметнікі ўжываюцца ў поўнай і кароткай форме (зроблена, даследавана, даследаваная), але зусім адсутнічаюць зваротныя формы на –ся: параўнаем, вращающийся (рус.) – які варочаецца (бел); у дзеепрыметнікаў таксама абмежавана ўжыванне суфіксаў –уч-, -юч-, -ач-, -яч-, -ем-, -ім-, -ўш-, -ш- (кіруючыя органы, кіруемы); найбольш ўжывальныя суфіксы –ен-, -ан-, -н-, -т-, -л- (запраграмаваная, выпечаная, падагрэтая). Пры перакладзе дзеепрыметнікаў можна ўжыць блізкія па значэнні прыметнікі, дзеясловы, назоўнікі.
Пры перакладзе тэрмінаў не трэба забывацца на такую з’яву, як моўная інтэрферэнцыяvii. Неабходна ўлічваць адрозненні беларускай і рускай моў на ўсіх узроўнях: фанетычным, арфаграфічным, марфалагічным, сінтаксічным.
ЛЕКЦЫЯ 12. Лінгвістычнае ўпарадкаванне тэрміналогіі
1.Тэрмінасістэмы (эканамічна-бухгалтарская, фізіка-тэхнічная, медыка-біялагічная, прамыслова-гандлёвая і г. д.).
2.Патрабаванні да тэрмінаўжывання.
3.Лексічныя, семантычныя, граматычныя асаблівасці тэрміналогіі.
4.Асаблівасці выкарыстання разам з тэрмінам сімвалаў, лічбаў.
Асноўныя паняцці: тэрміналагічная сістэма, сэнсавая афарбоўка, словы-тэрміны, словазлучэнні-тэрміны, сімвалы, формулы, лічбы.
Літаратура:
Ляшчынская В. А. Беларуская мова. Тэрміналагічная лексіка. – Мінск, 2001.
Цікоцкі М. Я. Стылістыка беларускай мовы. – Мінск: Універсітэцкае, 1995.
Руденка Е. Н. Белорусский язык. Профессиональная лексика. – Мінск, 2005.