Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ekzamen_po_ist.doc
Скачиваний:
20
Добавлен:
21.04.2017
Размер:
416.77 Кб
Скачать

41 Утварэнне палітычных партый і арганізацый.

Канец XIX – пачатак XX ст. – час стварэння і станаўлення палітычных партый.У другой палове 90-х гг. сярод сацыял-дэмакратаў шматнацыянальных заходнiх губерняў пераважала тэндэнцыя да стварэння рабочых арганiзацый па нацыянальнай прыкмеце.У Расii ствараюцца буйныя гарадскiя i рэгiянальныя сацыял-дэмакратычныя арганiзацыi. Усё гэта выклiкала неабходнасць аб’яднання сацыял-дэмакратаў у адзiную партыю. Iнiцыятарам аб’яднальнага працэсу стаў пецярбургскi “Саюз барацьбы за вызваленне рабочага класа”. У 1898 г. у Мiнску прайшоў з’езд, якi прыняў рашэнне аб аб’яднаннi прадстаўленых на iм арганiзацый у РСДРП i выбраў ЦК партыi.Летам 1903 г. за мяжой адбыўся ІІ з’езд РСДРП. Ён прыняў праграму у якой абвяшчалася пралетарская рэвалюцыя, заваяванне дыктатуры пралетарыяту і пабудова сацыялізму. Адбыўся раскол РСДРП. Рэвалюцыйную частку расійскіх сацыял-дэмакратаў пачалі называць бальшавікамі, а прыхільнікаў рэфармісцкага накірунку – меншавікамі.На сваiм I з’ездзе ў 1903 г. БРГ прыняла праграму, дзе называла сябе сацыяльна-палiтычнай арганiзацыяй беларускага працоўнага народа. Тэарэтычныя погляды БРГ спалучалi iдэi рэвалюцыйнага дэмакратызму i народнiцтва. Партыя выступала за звяржэнне самадзяржаўя, знiшчэнне капiталiзму i ўсталяванне дэмакратычнага ладу, прызнавала правы народаў Расii на аўтаномiю.На рубяжы XIX–ХХ стст. з агульнадэмакратычнага руху вылучаецца беларуская нацыянальная плынь. У канцы 1902 – пачатку 1903 гг. аформiлася Беларуская рэвалюцыйная грамада (БРГ). У 1902 г. прыхiльнiкi iдэй народнiцтва стварылi Партыю сацыялiстаў-рэвалюцыянераў (эсэраў). Эсэры мелі на мэце звяржэнне самадзяржаўя, знiшчэнне памешчыцкага землеўладання i ўстанаўленне ў Расii федэратыўнай дэмакратычнай рэспублiкi.

42 Беларусь ва умовах і-й сусветнай вайны (1914-люты1917 г.). Беларускі нацыянальны рух.

Расійскія войскі, церпячы паражэнне за паражэннем у Польшчы, у ліпені 1915 г. здалі Варшаву. Фронт імкліва набліжаўся да Беларусі. У пачатку верасня 1915 г. расійская армія пакінула Вільню, Гродна, Ліду, Брэст і іншыя гарады Заходняй Беларусі. У кастрычніку 1915 г. фронт стабілізаваўся на лініі Дзвінск–Паставы–Баранавічы–Пінск. Значная частка тэрыторыі Беларусі апынулася пад германскай акупацыяй.

У сувязі з наступленнем германскіх войск на ўсход рушыў вялікі паток бежанцаў з Польшчы, Літвы і заходніх паветаў Беларусі.На захопленай Гегманіяй тэрыторыі Беларусі ўводзіліся розныя ваенныя павіннасці. На абаронныя работы прыцягвалася ўсё насельніцтва прыфрантавой паласы. Пачаліся масавыя рэквізіцыі жывёлы, прадуктаў харчавання і фуражу.Рэквізіцыі і прымусовыя работы на патрэбу фронту праводзілі і германскія ўлады. Акупанты сілаю забіралі ў сялян коней, кароў, іншую хатнюю жывёлу, прадукты, фураж, адзенне, абутак, прымушалі выконваць розныя павіннасці.У выключна цяжкім становішчы апынулася сельская гаспадарка Беларусі. Больш як палова ўсіх працаздольных мужчын беларускай вёскі была мабілізавана і адпраўлена на фронт.З-за моцнага заняпаду сельскай гаспадаркі амаль перасталі паступаць на рынак прадметы першай неабходнасці, што выклікала рост дарагоўлі, зніжэнне жыццёвага ўзроўню народа.Пачынаючы з 1915 г., на Беларусі назіраецца нарастанне рабочага руху. У 1916 г. стачачны рух ахапіў 11 населеных пунктаў Беларусі. Асноўным патрабаваннем стачачнікаў з’яўлялася павышэнне заработнай платы. Аднак трэба адзначыць, што стачкі на Беларусі ў гэты час адбываліся разрознена, і, як правіла, у іх удзельнічала толькі частка рабочых. Масавага рабочага руху не было.Своеасаблівую форму на Беларусі ў гады вайны набыў сялянскі рух – разгром памешчыцкіх маёнткаў, харчовых магазінаў і лавак.Значна ўзраслі сялянскія хваляванні ў 1915 г. У сувязі з перанясеннем баявых дзеянняў на тэрыторыю Беларусі і ростам рэквізіцый сярод сялян. Аднак у 1916–1917 гг. іх колькасць значна зменшылася.Ваенныя паражэнні расійскай арміі ў кампаніі 1915 г., няўдачы баявых дзеянняў у 1916 г., велізарныя людскія страты выклікалі нездаволенасць салдат. У войсках успыхнулі хваляванні, звязаныя з дрэнным забеспячэннем прадуктамі харчавання і абмундзіраваннем, недахопам зброі і боепрыпасаў. Расло дэзерцірства.22 кастрычніка 1916 г. адбылося паўстанне салдат, казакоў і матросаў на размеркавальным пункце ў Гомелі. Паўстанне ўспыхнула ў сувязі з арыштам аднаго з казакоў. Паустанцы былі жорстка пакараны. Але спыніць працэс разлажэння арміі ўжо было нельга, яна паступова станавілася небаяздольнай.

43 Рэвалюцыя 1905-1907 гг. На Беларусі. У пачатку ХХ ст. у Расii склалася рэвалюцыйная сiтуацыя. Эканамiчны крызiс 1900–1903 гг. i руска-японская вайна 1904–1905 гг. садзейнiчалi абвастрэнню ўсiх супярэчнасцей. Рэвалюцыйны выбух у Расii стаў непазбежным.У палiтычнай барацьбе вылучаюцца тры лагеры: урадавы, лiберальна-буржуазны i дэмакратычны. Кожны з iх меў свае мэты i задачы. Урадавы лагер iмкнулся захаваць самадзяржаўе i не дапусцiць карэнных змен у дзяржаўна-палiтычным ладзе Расii. Лiбералы марылi аб палiтычных свабодах, жадалi лiквiдаваць перажыткi феадалізму. Агульнай мэтай дэмакратау было знiшчэнне ўсiх рэшткаў феадалізму, у тым лiку i памешчыцкага землеўладання, звяржэнне самадзяржаўя i ўсталяванне дэмакратычнай рэспублiкi.9 студзеня 1905 г. у Пецярбургу было растраляна мiрнае шэсце рабочых, якiя накiроўвалiся да цара з просьбай палепшыць становiшча народа. Гэтая падзея выклiкала магутную хвалю пратэсту.У лютым – сакавiку колькасць палiтычных выступленняў рэзка зменшылася, але адбылося значнае павелічэнне эканамiчных забастовак.Вясною 1905 г., як следства ўздзеяння рабочага руху, на Беларусi разгарнуўся масавы рэвалюцыйны рух сялянства.Восенню 1905 г. шматлiкiя агульнагарадскiя стачкi злiлiся ва Усерасiйскую палiтычную стачку. Ва ўсёй Расii баставала звыш двух мiльёнаў чалавек.18 кастрычнiка ў Мiнску на плошчы адбыўся мiтынг, у якiм удзельнiчалi каля 20 тыс. чалавек Каб разагнаць мiтынгуючых, губернатар Курлаў загадаў прымянiць зброю.У снежнi 1905 г. палiтычная барацьба пралетарыяту Расii працягвалася. У Маскве яна перарасла ва ўзброенае паўстанне. Забастоўка ахапiла большасць чыгуначных вузлоў Беларусi.У апошнія месяцы 1905 г. зноў узрос сялянскi рух.Аднак збiць рэвалюцыйную хвалю ўладам ўсё ж такi ўдалося.У пэўнай ступенi гэтаму спрыяў Манiфест 17 кастрычнiка.Пасля снежаньскiх падзей 1905 г. рэвалюцыйны рух паступова iдзе на спад.

44 Бел культура ў ХІХ-пачатку ХХ ст.У другой палове ХІХ – пачатку XX ст. працягваўся працэс фарміравання мовы беларускай нацыі. Беларуская літаратурная мова развівалася галоўным чынам як мова мастацкай літаратуры і часткова публіцыстыкі.Адметнасць беларускага этнасу адлюстроўвалася ў своеасаблівым народным выяўленчым і дэкаратыўна-прыкладным мастацтве.Кансалідацыя беларускага этнасу ў нацыю суправаджалася ростам нацыянальнай самасвядомасці.Быў праведзены шэраг рэформ у галіне адукацыі Расійскай імперыі, якія закранулі і Беларусь.Да 60-х гг. ХІХ ст. сістэма адукацыі характарызавалася рознатыповасцю навучальных устаноў. У мэтах уніфікацыі іх дзейнасці большасць навучальных устаноў перайшла ў падпарадкаванне Міністэрства народнай асветы.Змены ў сістэме адукацыі Беларусі прывялі да ўстойлівага росту колькасці навучальных устаноў.Аднак, нягледзячы на станоўчыя дасягненні народнай асветы, як Расійская імперыя ў цэлым, так і Беларусь адставалі ад краін Заходняй Еўропы.У галіне пачатковай адукацыі ўрадавая палітыка была накіравана на тое, каб значную частку затрат на ўтрыманне народных вучылішч перакласці на сялян.Сярэдняя адукацыя заставалася прывілеяй пануючых класаў.Складвалася сістэма прафесійнай адукацыі. У Беларусі ствараліся рамесныя, сельскагаспадарчыя, камерцыйныя, медыцынскія, музыкальныя, мастацкія навучальныя ўстановы.Літаратура. У другой палове ХІХ ст. пачынаецца новы этап у развіцці беларускай літаратуры. Пісьменнікі паступова пераадольвалі вузкае фальклорнае апісальніцтва сваіх папярэднікаў, станавіліся на шлях стварэння развітой літаратуры. Ішоў працэс жанравага ўзбагачэння літаратуры, удасканальвалася вершаскладанне.Вяршыняй развіцця беларускай літаратуры другой паловы ХІХ ст. стала творчасць Францішка Багушэвіча.На лепшыя дасягненні літаратуры другой паловы ХІХ ст. абапіралася беларуская літаратура пачатку ХХ ст. Новыя тэмы, матывы і вобразы прынесла ў беларускую літаратуру. Як таленавіты паэт-наватар, адзін з пачынальнікаў беларускай драматургіі і заснавальнікаў нацыянальнай школы перакладу ўвайшоў у гісторыю беларускай літаратуры Янка Купала. Разам з Янкам Купалам заснавальнікам новай беларускай літаратуры і літаратурнай мовы стаў Якуб Колас. У пачатку ХХ ст. раскрыліся творчыя здольнасці Максіма Гарэцкага, Змітрака Бядулі, Цішкі Гартнага, Каруся Каганца і інш.Тэатр. У фарміраванні беларускага прафесійнага нацыянальнага тэатра вялікую ролю адыграла тэатральная культура рускага, украінскага і польскага народаў. У беларускіх гарадах дзейнічалі мясцовыя рускія драматычныя трупы, а таксама гастралявалі акцёры сталічных тэатраў. Паспяхова выступалі артысты ўкраінскіх тэатраў, прыязджалі польскія тэатральныя калектывы.

45 Фармираванне Беларускай нацыі.Нацыя – гістарычная супольнасць людзей, якая характарызуецца ўстойлівымі эканамічнымі і тэрытарыяльнымі сувязямі, агульнасцю мовы, культуры, характару, побыту, традыцый, звычаяў, самасвядомасці.Рэформа 1861 г., вызваліўшы сялян ад прыгоннай залежнасці, стварыла ўмовы для капіталістычнай перабудовы памешчыцкай і сялянскай гаспадарак з арыентацыяй на рынак.Прамысловы пралетарыят Беларусі характарызаваўся шматнацыянальнасцю і адносна невысокай канцэнтрацыяй.За 40 паслярэформенных гадоў колькасць жыхароў Беларусі падвоілася.Слабасць нацыянальнай буржуазіі ў пэўнай ступені замаруджвала працэс кансалідацыі беларускай нацыі.У канцы XIX ст. паступова стабілізавалася этнічная тэрыторыя беларусаў.Галоўным арэалам кансалідацыі беларускай нацыі былі цэнтральная і паўночна-заходняя часткі Беларусі.Гандлёва-прамысловая буржуазія Беларусі была таксама шматнацыянальнай, прычым большую яе частку складалі прадстаўнікі небеларускага этнічнага насельніцтва.

46 Абвяшчэнне БНР.9 сакавіка 1918 г. адбылося пашыранае пасяджэнне выканкома Савета Усебеларускага з’езда. На пасяджэнні была прынята 2-я Устаўная грамата да народа Беларусі. У гэтым дакуменце Беларусь абвяшчалася Народнай Рэспублікай.Аднак ў граматах не былі дастаткова выразна акрэслены сацыяльна-палітычныя задачы.Таму выпрацоўваецца агульная тактыка ў нацыянальным пытанні.25 сакавіка 1918 г. на сесіі Рады была прынята Устаўная грамата. Грамата павінна была завяршыць працэс самавызначэння і канчаткова канстытуіраваць утварэнне беларускай нацыянальнай дзяржаўнасці. Галоўным у грамаце было абвяшчэнне незалежнасці Беларусі.Найбольшую самастойнасць Рада БНР атрымала ў галіне культуры і адукацыі.Народны сакратарыят БНР атрымаў ад нямецкага камандавання некаторыя правы і ў галіне міжнароднай палітыкі.Вось у такіх складаных умовах Рада БНР на закрытым пасяджэнні прыняла тэкст тэлеграмы германіі, у якой выказвалася падзяка за вызваленне Беларусі ад бальшавіцкага прыгнёту і анархіі.Пасылка Радай тэлеграмы выклікала востры палітычны кразіс у самой Радзе, яе пакінулі эсэры, меншавікі, яўрэйскія сацыялісты.Крызіс прывёў да расколу БСГ.Пасля вайны на вызваленай тэрыторыі Беларусі была адноўлена савецкая ўлада. Ствараліся яе органы: ваенныя саветы, рэвалюцыйныя камітэты, выканкомы Саветаў.Такім чынам, абвяшчэнне БНР з’явілася першай спробай рэалізацыі на практыцы беларускай ідэі, што ўзнікла яшчэ на пачатку ХІХ ст., сукупнасці ўсіх трох яе асноватворных элементаў – нацыянальнай свядомасці, нацыянальна-культурнага адраджэння і нацыянальнай дзяржаўнасці.Аднак гэта быў першы крок барацьбы за беларускую дзяржаўнасць. Незалежнасць і свабода, аб’яўленыя 25 сакавіка 1918 г., так і засталіся жаданнем і надзеяй.34) Станаўленне беларуска савецкай дзяржаўнасці. Утварэнне БССР. Аб’яднанне БССР з ЛССР.Пасля вызвалення Беларусі ад нямецкіх акупантаў і аднаўлення савецкай улады зноў паўстала пытанне аб утварэнні беларускай нацыянальнай дзяржаўнасці. Існавала некалькі пазіцый:1. Пазіцыя кіраўніцтва Паўночна-Заходняга абкома РКП(б). Яны лічылі, што Беларусь павінна быць тэрытарыяльнай адміністрацыйна-гаспадарчай адзінкай РСФСР.2. Іншую пазіцыю па пытанні аб нацыянальным лёсе Беларусі адстойваў Беларускі нацыянальны камісарыят (Белнацком), якія лічылі неабходным стварэнне Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Была прынята рэзалюцыя аб утварэнні беларускага савецкага ўрада.Пленум ЦК РКП(б) прыняў пастанову аб утварэнні Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі (БССР).31 снежня 1918 г. ЦБ КП(б)Б абмеркавала пытанне аб складзе Часовага рэвалюцыйнага рабоча-сялянскага ўрада БССР.1 студзеня 1919 г. Часовы ўрад Беларусі абнародаваў маніфест у сувязі з утварэннем БССР.2–3 лютага 1919 г. у Мінску адбыўся І Усебеларускі з’езд Саветаў рабочых.І Усебеларускі з’езд Саветаў прыняў Канстытуцыю БССР. Так сама прыняў рашэнне аб аб’яднанні Беларускай ССР і Літоўскай ССР у адну дзяржаву – Літоўска-Беларускую ССР (Літбел).Так Беларуская Савецкая Рэспубліка праз месяц пасля абвяшчэння незалежнасці і ўтварэння сваёй дзяржаўнасці стала часткай аб’яднанай дзяржавы – Літбела.