Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ekzamen_po_ist.doc
Скачиваний:
20
Добавлен:
21.04.2017
Размер:
416.77 Кб
Скачать

26 Знешняя палітыка рп. Войны.

Першай вайной Рэчы Паспалітай была Лівонская. У падзеле Лівоніі пачынаюць праяўляць зацікаўленасць: Швецыя, Польшча, ВКЛ, Данія і Расія. Згодна з пагадненнем паміж Расіяй і Лівонскім Ордэнам ордэн абавязваўся не заключаць дагавораў з Польшчай. Але ён парушае гэта пагадненне. Гэта падштурхнула Івана Грознага пачаць у 1558 г. ваенныя дзеянні супраць Лівоніі.

У выніку Лівонскай вайны аказалася спустошанай і зруйнаванай паўночна-усходняя частка Беларусі, загінула шмат насельніцтва, знішчаны культурныя каштоўнасці.Да актыўнай рускай палітыкі феадалаў падштурхнула “смута” ў Расіі. Таксама спрыяльныя ўмовы для правядзення актыўнай рускай палітыкі склаліся і ў тым, што памёр брат цара Дзмітрый. У ролі самазванца выступіў беглы манах.Праз год падман пачаў выкрывацца і масквічы зверглі Лжэдзмітрыя з прастолу. Праз некаторы час з’яўляецца новы Лжэдзмітрый, які нібыта ў другі раз цудам выратаваўся ад смерці. На дапамогу яму прыходзяць атрады польскіх магнатаў. Але ж і ён пацярпеў паражэнне.У 1609 г. польскі кароль Жыгімонт III распачаў адкрытую інтэрвенцыю супраць Расіі.Масква апынулася ў руках інтэрвентаў.У 1611 г. у Ніжнім Ноўгарадзе ствараецца народнае апалчэнне супраць інтэрвентаў. У кастрычніку 1612 г. апалчэнцы вызвалілі Маскву. У 1613 г. на расійскі прастол быў абраны Міхаіл Раманаў.Вайна 1654–1667 гг. – гэта нацыянальна-вызваленчая барацьба беларускага народа супраць польскіх паноў і каталіцкай экспансіі за ўз’яднанне з Расіяй. Амаль адразу былі заняты 33 гарады.Летам 1655 г. амаль уся Беларусь была занята рускімі войскамі.Не абмінула Беларусь і Паўночная вайна (1700–1721). Данія, Расія, Саксонія і Рэч Паспалітая заключылі саюз супраць Швецыі.Ваенныя дзеянні распачаў Аўгуст II. Праз некаторы час Данія церпіць параженне ад Карла XII.Пасля адной бітвы пад польскім горадам, дзе рускія атрымалі перамогу, галоўныя шведскія войскі накіраваліся на Беларусь. Пры набліжэнні шведаў беларускае насельніцтва хавала збожжа, жывелу. Шведскае войска галадала.Бітва паміж Левенгаўптам і Пятром І, які ўзначальваў атрад з 12 тыс. чалавек, адбылася 1708 г. Шведы пацярпелі паражэнне.Генеральная бітва Паўночнай вайны пачалася 27 чэрвеня 1709 г. наступленнем шведаў пад Палтавай. Руская армія атрымала бліскучую перамогу.Беларусь у выніку вайны страціла 700 тыс. жыхароў, многія паветы былі спустошаны.Такім чынам, войны Рэчы Паспалітай у другой палове XVII – XVIII ст., якія закранулі і Беларусь, не прынеслі і не маглі прынесці якіх-небудзь здабыткаў.

27 Рэч Паспалітая у Паўночнай вайне. 1700 – 1721

у 1700 г. у саюзе з Данiяй i Расiяй выступiў супраць Швецыi. Расiя ў Паўночнай вайне iмкнулася заваяваць землi, якiя былi захоплены Швецыяй у пачатку XVII ст. i зачынялi ёй выхад у Балтыйскае мора. Вайна пачалася няўдала для саюзнiкаў. Беларусь стала арэнай ваенных дзеянняў. Падчас Паўночнай вайны ВКЛ, бадай, у апошнi раз выступiла ў якасцi самастойнага фактару еўрапейскай палiтыкi. У 1702-1703 гг. памiж княствам i Расiяй былі падпiсаны тры мiждзяржаўныя пагадненнi аб сумесных дзеяннях супраць Швецыi. Расiя iмкнулася выкарыстаць антышведскiя настроi шляхты, каб уцягнуць Рэч Паспалiтую ў вайну, надоўга затрымаць шведскiя войскi на яе тэрыторыi, што дало б магчымасць самой лепш падрыхтавацца да вайны. Расiйскi ўрад абяцаў ваенную i фiнансавую дапамогу i нават распрацоўваў праект пераходу ВКЛ пад вярхоўную ўладу цара. Восенню 1704 г. у Беларусь уступiла амаль 60-тысячнае расiйскае войска пад камандаваннем Рапнiна, Па беларускай зямлi пачаў гуляць смерч спусташэння. Рэч Паспалiтая ператварылася "ў заезджы двор i карчму" для чужаземных войскаў.28 верасня 1708 г. пад вёскай Лясная ля Прапойска (сучасны Слаўгарад) руская армiя разграмiла шведскі корпус генерала Левенгаўпта, які ішоў з Рыгі на дапамогу Карлу ХІІ.Разгром шведаў пад Палтавай (27 чэрвеня 1709 г.) рэзка памяняў палiтычную сiтуацыю ў краiне. Трон Рэчы Паспалiтай пры падтрымцы саксонскага войска зноў заняў Аўгуст II, межы Рэчы Паспалiтай пасля Паўночнай вайны засталiся некранутымi, але яна згубiла свой суверэнiтэт i ўсё больш пападала ў залежнасць ад палiтыкi расiйскага манарха. Вялiкае княства Лiтоўскае зноў было адкiнута на дзесяткi гадоў назад у сваiм гаспадарчым развiццi. Сельская гаспадарка, гарады, рамяство, гандаль прыйшлi ў глыбокi заняпад. Вялiкай цаной заплацiў беларускi народ у гэтай вайне. Агульныя страты насельнiцтва склалi каля 30%,