Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Лекции.doc
Скачиваний:
30
Добавлен:
21.04.2017
Размер:
888.32 Кб
Скачать

Беларусь ва ўмовах пасляваеннага развіцця /1945 -1985 гг./ Лекцыя 13

1. Беларусь у перыяд супрацьстаяння сусветных звышдзяржаў

Другая сусветная вайна закончылася перамогай краін антыгітлераўскай кааліцыі. Яна прывяла да новай расстаноўкі палітычных сіл у свеце. Фашысцкія рэжымы Германіі, Італіі і Японіі былі разгромлены. Узмацніліся роля і палітычны ўплыў краін антыгітлераўскай кааліцыі — СССР, ЗША, Вялікабрытаніі і Францыі, якім належаў прыярытэт у рашэнні пытанняў пасляваеннага ўладкавання свету.

Асновы пасляваеннага ўрэгулявання былі закладзены ў рашэнняхКрымскай (Ялцінскай) канферэнцыі кіраўнікоў трох саюзных дзяржаў — СССР, ЗША і Вялікабрытаніі, якая адбылася 4—11 лютага 1945 г.

Задачамі канферэнцыі былі:

узгадненне планаў трох саюзных дзяржаў у мэтах канчатковага разгрому фашысцкай Германіі;

распрацоўка агульных прынцыпаў у адносінах саюзнікаў да Германіі пасля яе паражэння;

правядзенне палітыкі трох дзяржаў у адносінах да вызваленай Еўропы і інш.;

вырашэнне пытання аб хутчэйшым заканчэнні вайны з Японіяй;

стварэнне ўсеагульнай міжнароднай арганізацыі для падтрымкі міжнароднага міру і бяспекі.

На канферэнцыі былі прыняты рашэнні аб сумесных дзеяннях супраць фашысцкай Германіі на заключным этапе вайны. Кіраўнікі краін пацвердзілі свае намеры дабівацца безумоўнай капітуляцыі Германіі. У пагадненні "Аб зонах акупацыі Германіі і аб кіраўніцтве Вялікім Берлінам" прадугледжвалася раздзяленне Германіі на чатыры зоны акупацыі: СССР, ЗША, Вялікабрытанія, Францыя і выдзяленне асобнага раёна Берліна, акупіраванага сумесна чатырма дзяржавамі. Прадстаўнікі галоўных камандаванняў саюзных дзяржаў стваралі Кантрольны Савет з месцазнаходжаннем у Берліне, у абавязкі якога ўваходзіла ўзгадненне і каардынацыя іх дзеянняў.

На Крымскай канферэнцыі тры дзяржавы намецілі так-сама палітычныя і эканамічныя прынцыпы, якімі ім патрэбна было кіравацца ў адносінах з Германіяй у пасляваенны перыяд. У адпаведнасці з імі прадугледжваліся разбраенне Германіі і ператварэнне яе ў міралюбівую дэмакратычную дзяржаву.

Важнае значэнне для пасляваеннага ўладкавання свету мелі рашэнні Крымскай канферэнцыі аб стварэнні Арганізацыі Аб'яднаных Нацый, якая была прызвана стаць органам забеспячэння міру і міжнароднай бяспекі, Аб асновах гэтай арганізацыі прадстаўнікі СССР, ЗША і Вялікабрытаніі дамо-віліся яшчэ на канферэнцыі ў Думбартон-Оксе ў жніўні 1944 г., дзе былі абмеркаваны прынцыпы Устава ААН, але не было ўзгоднена пытанне адносна працэдуры галасавання ў Савеце Бяспекі. Удзельнікі Крымскай канферэнцыі вызначылі, што 25 красавіка 1945 г. у Сан-Францыска (ЗША) будзе склікана канферэнцыя Аб'яднаных Нацый з мэтай канчатковай распрацоўкі і прыняцця Устава ААН.

Ялцінская канферэнцыя адобрыла таксама "Дэкларацыю аб вызваленай Еўропе", у якой адзначалася гатоўнасць трох вялікіх дзяржаў аказаць дапамогу народам Еўропы ў дэмакратычным рашэнні іх надзённых палітычных і эканамічных праблем, у зацвярджэнні суверэнітэту і дэмакратыі ў гэтых краінах.

На канферэнцыі былі абмеркаваны пытанні аб будучых граніцах Польшчы і складзе яе ўрада, а таксама аб уступленні СССР у вайну супраць Японіі. У прыватнасці, была дасягнута дамова аб тым, што савецка-польская граніца будзе праходзіць па так званай "лініі Керзана" з адступленнем ; яе ў некаторых раёнах ад 5 да 8 км на карысць Польшчы. Што тычылася польскіх заходніх граніц, то было вырашана, што Польшча атрымае грунтоўны прырост тэрыторыі на поўначы і захадзе. Было разгледжана пытанне аб стварэнні польскага ўрада на шырокай аснове, з уключэннем дэмакратычных дзеячаў з самой Польшчы і палякаў з-за мяжы, СССР узяў на сябе абавязак уступіць у вайну супраць Японіі праз два-тры месяцы пасля заканчэння вайны з Германіяй.

У адпаведнасці з рашэннямі Крымскай канферэнцыі ў красавіку—чэрвені 1945 г. у Сан-Францыска прайшла ўстаноўчая канферэнцыя Аб'яднаных Нацый. У яе рабоце ўзялі ўдзел дэлегацыі 50 краін, у тым ліку ад Беларускай ССР, народ якой унёс вялікі ўклад у разгром фашызму.

Ва Уставе ААН, прынятым 26 чэрвеня 1945 г., былі зафіксаваны мэты арганізацыі, галоўнымі з якіх з'яўляліся наступныя:

- падтрымка міжнароднага міру і бяспекі і з гэтай мэтай прыняцце калектыўных мер для выключэння пагрозы міру і падаўленне актаў агрэсіі;

- развіццё дружалюбных адносін паміж нацыямі на аснове павагі, прынцыпу раўнапраўя і самавызначэння народаў;

- ажыццяўленне міжнароднага супрацоўніцтва ў вырашэнні міжнародных праблем эканамічнага, сацыяльнага, культурнага і гуманітарнага характару;

- заахвочванне і развіццё павагі да правоў чалавека і асноўных свабод для ўсіх, без адрознення расы, полу, мовы і рэлігіі;

- быць цэнтрам для ўзгаднення дзеянняў нацый у дасягненні гэтых агульных мэт.

Для іх дасягнення члены ААН прынялі абавязацельства дзейнічаць у адпаведнасці з прынцыпамі:

суверэннай роўнасці дзяржаў;

вырашэння міжнародных спрэчак выключна мірнымі сродкамі;

неўмяшання ў справы, якія тычацца ўнутранай кампетэнцыі любой дзяржавы;

адмаўлення ў міжнародных адносінах ад пагрозы сілай або яе прымянення супраць тэрытарыяльнай недатыкальнасп і палітычнай цэласнасці любой дзяржавы і інш.

Галоўнымі органамі ААН сталі Генеральная Асамблея, Савет Бяснекі, Эканамічны і Сацыяльны саветы, Савет па апецы, Міжнародны Суд і Сакратарыят.

Неадкладныя міжнародныя праблемы, што ўзнікалі пасля заканчзння вайны ў Еўропе, сталі прадметам абмеркавання трох саюзных дзяржаў — СССР, ЗПІА, Вялікабрытаніі — на канферэнцыі ў Патсдаме (17 ліпеня — 2 жніўня 1945 г.). Рашэнні Патсдамскай канферэнцыі з'явіліся развіццём рашэнняў канферэнцыі ў Ялце.

Цэнтральнае месца ў рабоце Патсдамскай канферэнцыі заняло пытанне аб мірным урэгуляванні з Германіяй. Патсдамскія пагадненні зыходзілі з аднаўлення дзяржаўнага адзінства развіцця Германіі і развіцця яе як міралюбівай дэмакратычнай дзяржавы.

У адпаведнасці з рашэннямі Крымскай канферэнцыі гэтыя пагадненні прадугледжвалі правядзенне ў жыццё так званых прынцыпаў "чатырох "Д”. Быў пацверджаны і канкрэтызаваны прынцып поўнай дэмілітарызацыі Германіі: раззбраенне і роспуск яе ўзброеных сіл — наземных, марскіх і паветраных, знішчэнне Генеральнага штаба, забарона ўсякай ваеннай падрыхтоўкі і ваеннай прапаганды; знішчэнне ўсіх відаў зброі і забарона іх вытворчасці, безумоўная забарона на вытворчасць атамнай зброі і валоданне ёю. Ваенна-марскі і гандлёвы флот Германіі быў раздзелены паміж СССР, ЗША і Вялікабрытаніяй.

Прынцып дзманапалізацыі прадугледжваў абмежаванне канцэнтрацыі германскай прамысловасці праз роспуск картэляў, сіндыкатаў, трэстаў і іншых манапалістычных аб'яднанняў.

Зыходзячы з неабходнасці дэнацыфікацыі Германіі ўдзельнікі Патсдамскага пагаднення абавязаліся знішчыць нацыянал-сацыялістычную партыю, яе філіялы і падкантрольныя арганізацыі, распусціць усе нацысцкія ўстановы, пакараць ваенных злачынцаў. Урады пацвердзілі намер аддаць галоўных ваенных злачынцаў суду міжнароднага ваеннага рыбунала.

У Патсдаме была ўзгоднена ідэя чатырохбаковай акупацыі Германіі, якая павінна была служыць інтарэсам дэмілітарызацыі і дэмакратызацыі краіны. У сувязі з тым што ў Берліне размясціўся Кантрольны савет — вярхоўны орган улады чатырох дзяржаў у Германіі, было ўстаноўлена чатырохбаковае кіраванне Берлінам. Як пастаянна дзеючы орган ён павінен быў збірацца рэгулярна для абмеркавання і ўзгад нення пытанняў, што ўяўлялі ўзаемную цікавасць для саюзнікаў.

Патсдамская канферэнцыя прыняла рашэнне стварыць да заснавання агульнагерманскага ўрада дэпартаменты (фінансаў, знешняга гандлю, прамысловасці і транспарту) і падпарадкоўваць іх Кантрольнаму савету.

У Патсдамскае пагадненне быў уключаны раздзел аб рэпарацыях, якія прызнаваліся сродкам эканамічнага раззбраення Германіі і адначасова кампенсацыі, нанесеных дзяржавам — ахвярам германскай агрэсіі.

Патсдамская канферэнцыя вырашыла і некаторыя тэры-тарыяльныя пытанні. Горад Кёнігсберг (з 1946 г. — Калінінград) і прылеглы да яго раён былі перададзены СССР. Заходняя мяжа Польшчы ўстанаўлівалася па лініі Одэр — Заходняя Нейсе.

Частка Усходняй Прусіі, якая не адышла Савецкаму Саюзу, а таксама тэрыторыя былога свабоднага горада Данцыга (Гданьска) былі таксама перададзены Полыпчы.

На Патсдамскай канферэнцыі было прынята рашэнне стварыць пастаянны орган — Савет міністраў замежных спраў (СМЗС) з прадстаўнікоў пяці вялікіх дзяржаў — СССР, ЗША, Вялікабрытаніі, Кітая і Францыі. У задачу Савета ўваходзілі падрыхтоўка і распрацоўка мірных дагавароў з саюзнікамі і сатэлітамі Германіі — Італіяй, Румыніяй, Балгарыяй, Венгрыяй і Фінляндыяй.

Патсдамскія пагадненні стваралі дастаткова трывалую аснову для сумеснай палітыкі чатырох дзяржаў як у германскім пытанні, так і для супрацоўніцтва гэтых краін у еўрапейскіх справах. У цэлым рашэнні канферэнцыі сведчылі аб развіцці дэмакратычных прынцыпаў пасляваеннага ўладкавання свету. На апошнім этапе Другой сусветнай вай-ны ў верасні 1945 г. арміямі СССР, ЗША і Вялікабрытаніі" была разбіта японская армія. 2 верасня 1945 г. Японія капітулявала. Паўднёвы Сахалін і Курыльскія астравы былі вернуты Савецкаму Саюзу.

Пытанні тэрытарыяльнага ўрэгулявання ў Еўропе былі канчаткова вырашаны пасля падрыхтоўкі і заключэння мірных дагавораў з былымі саюзнікамі гітлераўскай Германіі. У адпаведнасці з Патсдамскімі рашэннямі падрыхтоўка дагавораў з Балгарыяй, Венгрыяй, Італіяй, Румыніяй і Фінляндыяй праходзіла на сесіях Савета міністраў замежных спраў ( СМЗС). Мірныя дагаворы былі падпісаны 10 лютага 1947 г.

Італія захоўвалася ў асноўным у тэрытарыяльных межах на 1 студзеня 1948 г. Невялікія яе тэрыторыі былі перададзены Францыі. Да Югаславіі перайшлі ўсходняя частка Юлійскай Крайны і шэраг іншых дробных тэрыторый. Грэцыя атрымала Додэканезскія астравы. Заходняя частка Юлійскай Крайны з горадам Трыест была выдзелена ў свабодкую тэрыторыю Трыест, кантралюемую ААН. Па змове паміж Італіяй і Югаславіяй яна ў 1954 г. была падзелена паміж імі з перадачай Трыеста ў склад Італіі. Італія страчвала ўсе свае калоніі і абавязалася паважаць суверэнітэт і незалежнасць Албаніі і Эфіопіі.

У адносінах да Фінляндыі было вырашана, што савецка-фінская мяжа захоўвалася ў асноўным па стану на 1 студзеня 1941 г., вобласць Петсамо (Пячэнга) вярталася СССР. Фінляндыя ўступала СССР у арэнду раён Поркала-Уд (ад яе СССР адмовіўся ў 1955 г.). Балгарыя аднаўлялася ў межах на верасень 1940 г., з захаваннем у яе складзе Паўднёвай Даб-руджы. Паўночная Трансільванія са складу Венгрыі пераходзіла да Румыніі. Венгерска-чэхаславацкая мяжа ўстанаўлівалася па стану на 1 студзеня 1938 г. Закарпацкая Украіна ўключалася ў склад СССР. Савецка-румынская мяжа ўстанаўлівалася па лініі на чэрвень 1940 г. Шэраг артыкулаў мірных дагавораў устанаўліваў абмежаванні ўзброеных сіл былых саюзнікаў і абавязваў іх часткова кампенсаваць страты, нанесеныя эканоміцы краін-пераможцаў.

Утварэнне сусветнай сістэмы сацыялізму. Рашэнні Ялцінскай і Патсдамскай канферэнцый мелі вялікае станоўчае значэнне для пасляваеннага ўладкавання свету. Яны з'яўляся адлюстраваннем новай расстаноўкі палітычных сіл на сусветнай арэне. У іх таксама знайшлі сваё выяўленне ўзрослая роля СССР у міжнародных справах, яго ўплыў на сусветную палітыку.

Савецкі Саюз вынес на сабе асноўны цяжар вайны і адыграў рашаючую ролю ў разгроме фашызму. У вялікай ступені выраслі міжнародны аўтарытэт і ўплыў СССР, бёз яго ўдзелу з гэтага часу не вырашалася ні адна буйная міжнародная праблема. Сведчаннем яго вялікага аўтарытэту стаў актыўны ўдзел у стварэнні ААН, уваходжанне ў лік пяці пастаянных членаў разам з ЗША, Вялікабрытаніяй, Францыяй і Кітаем у Савет Бяспекі гэтай арганізацыі. Колькасць краін, з якімі ён устанавіў дыпламатычныя адносіны пасля вайны, вырасла з 26 да 52.

У ходзе Другой сусветнай вайны па меры вызвалення тэрыторыі Еўропы ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і паспяховых дзеянняў саюзнікаў склаліся спрыяльныя ўмовы для разгортвання антыфашысцкага, нацыянальна-вызваленчага руху народаў Еўропы.

Народна-дэмакратычная ўлада была ўстаноўлена ў Польшчы, Румыніі, Югаславіі, Балгарыі, Албаніі, Чэхаславакіі, Венгрыі. СССР аказаў падтрымку пракамуністычным сілам і ўжо на этапе народна-дэмакратычных рэвалюцый паставіў пад кантроль іх унутраную і знешнюю палітыку. У гэтых краінах былі праведзены пераўтварэнні, накіраваныя на ўмацаванне і расшырэнне дзяржаўнага сектара эканомікі, нацыяналізаваны важнейшыя галіны прамысловасці, банкі, ажыццёўлены аграрныя рэформы. Заключаныя ў 1945— 1948 гг. дагаворы аб дружбе, супрацоўніцтве і ўзаемнай дапамозе СССР з Чэхаславакіяй, Польшчай, Румыніяй, Югаславіяй, Венгрыяй, Албаніяй і Балгарыяй прадугледжвалі развіццё эканамічных і культурных сувязяў, рашэнне агульных праблем абарончай палітыкі. СССР з другой паловы 40-х гг. аказваў грунтоўную дапамогу гэтым дзяржавам у аднаўленні і развіцці эканомікі. У краінах "савецкага блока" паступова складвалася аднатыповая палітычная сістэма, ідэалогія. Іх аб'ядноўвала адзіная мэта — будаўніцтва сацыялізму. Адна-часова СССР удалося пашырыць свой палітычны ўплыў ў Усходняй Еўропе.