Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Лекции.doc
Скачиваний:
30
Добавлен:
21.04.2017
Размер:
888.32 Кб
Скачать

2. Фарміраванне новай палітычнай сістэмы ў Беларусі.

1990-я гг. сталі важнай вехай ў развіцці беларускай дзяржаўнасці і фарміраванні прынцыпаў новай палітычнай сістэмы на Беларусі. Менавата на гэты перыяд прыйшлося станаўленне дэмакратычных інстытутаў (Прэзідэнтства, парламентарызму, сучаснага падзелу ўлад), фарміраванне грамадства ў выглядзе палітычных партый, грамацкіх і прафесійных аб’яднанняў, новых сродкаў масавай інфармацыі.

Карэнная ломка аднапартыйнай савецкай сістэмы і пераход да новых форм палітычнага ўпарадкавання былі прадыктованы як фундаментальнымі зрухамі, што адбыліся ў глыбінных асновах грамадства і масавай свядомасці людзей, так і пэўнымі міжнароднымі ўмовамі (развал сусветнай сістэмы сацыялізму і г.д.).

На працягу 1992-1994 гг. Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь стаў арэнай жорсткай фракцыйнай палітычнай барацьбы па праблемах вызначэння палітычнага статуса дзяржавы, сацыяльна-эканамічнага жыцця, будучага дагавора з Расіей і г.д. Заключным акордам ў юрыдычным афармленні краху савецкай аднапартыйнай сістымы стала прыняцце Вярхоўным Саветам ў сакавіку 1994 г. новай Канстытуцыі і ўвядзенне паста прэзідэнта, выбары якога адбыліся ў чэрвіні-ліпені 1994 г. Першым Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь 10 ліпеня быў абраны А.Г.Лукашэнка.

У пачатку 1995 г. у рэспубліцы была створана падпарадкаваная Прэзідэнту вертыкальная структура, якая ўключала выканаўчыя і распарадчыя органы як у цэнтры, так і на месцах, т.зв. “вертыкаль” – строга цэнтралізаваная сістэма дзяржаўнага кіравання.

На рэспубліканскім рэферэндуме 24 лістапада 1996 г., які праводзіўся па ініцыятыве Прэзідэнта А.Г.Лукашэнкі, у Канстытуцыю РБ былі ўнесены некаторыя змяненні і дапаўненні. У адпаведнасці з новай рэдакцыяй Канстытуцыі Беларусі замест аднапалатнага Вярхоўнага Савета з 260 дэпутатамі быў сфарміраваны 2-х палатны Парламент – Нацыянальны Сход, які з гэтага часу складаецца с Палаты прадстаўнікоў (110 дэпутатаў: выбіраецца насельніцтвам) і Савета Рэспублікі (па 8 чалавек выбіраюцца ад кожнай вобласці і г.Мінска і 8 чалавек прызначаюцца Прэзідэнтам). Прэзідэнт з’яўляецца кіраўніком дзяржавы, гарантам Канстытуцыі, правоў і свабод чалавека і грамадзяніна. Кіраўніком выканаўчай улады з’яўляецца прэмьер-міністр урада.

У суместнай кампітэнцыі Прэзідэнта і Парламента знаходзіцца прызначэнне вышэйшых службовых асоб: прэмьер-міністра, старшынь канстытуцыйнага, вярхоўнага, вышэйшага і гаспадарчага судоў, старшыні праўлення Нацыянальнага банка, генеральнага пракурора Рэспублікі.

У 1990-я гг. працягваўся працэс утварэння палітычных партый і грамадска-палітычных рухаў. Так, па становішчу на 10 сакавіка 1993 г. у Рэспубліцы Беларусь дзейнічалі 11 палітычных партый і 6 грамадскіх рухаў, а ўсяго грамадскіх арганізацый і рухаў у Рэспубліцы налічвалася больш за 500. У 1999 г. у Міністэрстве юстыцыі Рэспублікі Беларусь прайшлі перарэгістрацыю 1326 грамадскіх аб’яднанняў, у тым ліку 18 палітычных партый, 40 прафсаюзаў, 35 ветэранскіх, 37 маладзежных, 18 жаночых і іншых грамадскіх аб’яднанняў.

На пярэдаднні парламентскіх выбараў 2000 г. увесь партыйный спектр рэспублікі аб’яднаўся практычна ў 2 блокі: тыя, хто падтрымлівае палітыку прэзідэнта, і тых, хто знаходзіцца ў апазіцыі да яго. Наяўнасць апазіцыі – сведчанне таго, што дэмакратыя ў Беларусі ўсталёўваецца. Гэта пацвярджае і той факт, што ў выбарах ў парламент рэспублікі восенню 2000 г. удзельнічала большасць апазіцыйных партый.

Важнае значэнне надавалася перебудове дзяржаўна-царкоўных адносін. Створаны ўмовы для забеспячэння прававых гарантый у выражэнні веруючымі сваіх перакананняў. Новая палітыка знайшла прававое адлюстраванне ў Законе “Аб свабодзе веравызнанняў і рэлігійных арганізацыях”. Гэта адбілася на росце рэлігійных абшчын, а 1990 гг. сталі перыядам своеасаблівага рэлігійнага рэнесансу. Доля вернікаў у краіне вырасла з 10-15% у 1988 г. да 50% на пачатак 2000 г. На 1 жніўня 1999 г. у Беларусі было зарэгістравана 2570 рэлігійных арганізацый. З праваслаўем атаясамліваюць сябе каля 80% вернікаў, з каталіцтвам – 10-12%, пратэстанствам – 1%, іудаізмам і ісламам – 0,3-0,4% і г.д.

Стракатая канфесіяльная структура беларускага грамадства з’яўляецца працягам гістарычнай традыцыі, талерантнасці – мірнага суіснавання прадстаўнікоў розных веравызнанняў. Гэта мае вельмі важнае значэнне для захавання палітычнай стабільнасці ў грамадстве, для паспяховага вырашэння сацыяльна-эканамічных задач і праблем.

ПЫТАННІ ДЛЯ САМАКАНТРОЛЮ:

1. Пералічце асноўныя трансфармацыі палітычнай сістэмы Рэспублікі Беларусь.