Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Лекции.doc
Скачиваний:
30
Добавлен:
21.04.2017
Размер:
888.32 Кб
Скачать

3. Сацыяльна-эканамічнае развіццё.

Разбурэнне эканамічных сувязяў пасля распаду СССР паскорыла негатыўныя працэсы ў эканоміцы Рэспублікі. У 1991 г у Беларусі адбылося падзенне вытворчасці прамысловай і сельскагаспадарчай прадукцыі. У наступныя гады для народнай гаспадаркі рэспублікі стала характэрным рэзкае абвастрэнне эканамічнага крызісу. Так, за 1992-1995 гг. вытворчасць прамысловай прадукцыі скарацілась на 40%, інвестыцыі на 66%, адпраўленне грузаў на 75% г.д. Такі глыбокі крызіс абумовіў высокія тэмпы інфляцыі (25-26% кожны месяц за 1992-1994 гг.), рост беспрацоўя, пастаяны дэфіцыт дзяржаўнага бюджэту і плацежнага балансу.

Асноўнымі прычынамі падзення аб’ёмаў вытворчасці ў прамысловасці стала, перш за ўсе, абвастрэнне проблемы збыту прадукцыі, рэзкае падаражанне матэрыяльных рэсурсаў, неплацяжы. У сваю чаргу, абвастрэнне праблемы збыту прадукцыі айчынных прадпрыемстваў былі звязаны таксама з нізкім узроўнем канкурэнтаздольнасці прадукцыі.

Тым не меньш, у выніку праведзенных у 1991-1994 гг. рэформ у рэспубліцы быў створаны неабходны мінімум асноўных рыначных інстытутаў, нарматыўна-прававых дакументаў. Былі зроблены практычныя крокі па лібералізацыі гаспадарчых сувязяў, рэфармаванні адносін уласнасці. Свабоднымі сталі эканамічныя сувязі с замежнымі краінамі.

У вельмі цяжкім становішчы апынулася сельская гаспадарка. Калгасы, саўгасы і фермарскія гаспадаркі апынуліся на мяжы банкротства.

У першай палове 90-х гг. рэзка знізіўся жыццёвы ўзровень насельніцтва. Адбыўся абвальны рост цэн на прадукты харчавання, тавары першай неабходнасці і паслугі. У 1994 г. за рысай мінімальнага спажывецкага бюджэту апынулася больш за 60% насельніцтва рэспублікі. Няўхільна павялічвалася колькасць беспрацоўных.

29 верасня 1994 г. Кабінет Міністраў Рэспублікі Беларусь прапанаваў Вярхоўнаму Савету праграму неадкладных мер па вываду эканомікі краіны з крызісу, якая была распрацавана па заданню Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Лукашэнкі. У выніку прынятых мер былі дасягнуты пэўныя пазітыўныя вынікі. Так, у 1996 г. у параўнанні з 1995 г. павялічыўся валавы ўнутраны прадукт, аб’ём прамысловай вытворчасці, рознічны тавараабарот. Упершыню ўдалося ўтрымаць у вызначаных межах інфляцыю. Пачалося зніжэнне ўзроўню беспрацоўя: з 182,5 тыс. у 1996 г. да 151,1 тыс. у 1997 г.

Для пераадолення крызісных з’яў і для вызначэння перспектыўных задач у правядзенні рыначных рэформ былі распрацаваны “Асноўныя напрамкі сацыяльна – эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 1996-2000 гг.”. 20 кастрычніка 1996 г. гэты дакумент быў адобраны Першым Усебеларускім народным сходам. Галоўныя напрамкі рэфармавання і развіцця эканомікі зводзіліся да наступнага: інстытуцыяльныя пераўтварэнні, рацыянальнае спалучэнне розных форм уласнасці, стварэнне рыначнай структуры, структурная перабудова эканомікі, павышэнне яе навукова – тэхнічнага патэнцыялу.

У 1996-2000 гг. рэспубліка дабілася пэўных поспехаў. Так, УВП павялічўся на 36% , выпуск прамысловай прадукціі – на 65%, вытворчасць спажывецкіх тавараў - на 81%, жіллёвае будаўніцтва –на 81%, рознічны таваразварот узрос больш чым у 2 разы і г.д.

У маі 2001 г. Другі Усебеларускі народны сход прыняў “Праграму сацыяльна-эканамічнага развіцця РБ на 2001-2005 гг.”. У ёй вызначаны мэты, задачы і прыарытэты развіцця краіны на першае пяцігоддзе ХХІ стагоддзя, абгрунтавана сістэма мерапрыемстваў прававога, вытворчага, арганізацыйна-эканамічнага, экалагічнага характара.

Развіццё рэальнага сектара эканомікі вызначана наступнымі лічбамі. Так, сярэднягадавы прырост УВП за 2001-2005 гг. павінен скласці 6-7%. Пры гэтым увесь прырост УВП павінен быць забяспечан за лік роста прадукцыйнасці працы. У сувязі з гэтым доля ручной працы павінна скараціцца амаль у 2 разы. Энергаёмкасць УВП за пяць год будзе зніжана на 20-25%. У прамысловасці ў якасці прыарытэтаў вызначаны інфармацыйныя тэхналогіі, мікраэлектроніка і абсталяванне для яе вытворчасці, прыборабудаванне, машынабудаванне, новыя матэрыялы рознага назначэння, тэхніка для быта і аховы здароўя, біялагічныя і тонкія хімічныя тэхналогіі, машыны, абсталяванне для сельскай гаспадаркі, высокадакладная тэхніка і тэхналогіі для абароны. Значна ўзрасце роля сферы паслуг: яе удзельная вага ва УВП з 40,5% у 2000 г. да 42% у 2005 г.

Значная ўвага надаецца развіццю агра-прамысловага комплекса. Галоўная задача АПК – забеспячэнне насельніцтва прадуктамі харчавання, а перапрацоўчай прамысловасці – сыравінай. Аб’ём вытворчасці асноўных відаў сельскгаспадарчай прадукціі ў 2005 г. вызначаны ў наступных лічбах: зерна – 7,3-7,5 млн.т.; бульбы – 9-10 млн.т.; цукравых буракоў 1,7-2,0 млн.т.; агародніны – 1,4-1,5 млн.т.; садавіна – 500-600 тыс.т.; малако – 6, млн.т.; мяса (у жывой вазе) – 1,1-1,2 тыс.т. і г.д.

Значная ўвага надаецца развіццю ўсіх відаў транспарта, сувязі, гандлю, бытавому абслугоўвнню насельніцтва і г.д.

Аднак ход рэалізаціі гэтай праграмы ідзе няпроста. Адной з галоўных прычын негатыўных з’яў беларускай эканоміцы застаецца наяўнасць стратных прадпрыемстваў (больш за 30%), а айбольш стратнай галіной з’яўляецца сельская гаспадарка. Павялічваецца ўзровень запасаў гатовай прадукціі. Так, на 1 студзеня 2003 г. ён склаў на прамысловых прадпрыемствах 67% сярэднямесячнага аб’ёма вытворчасці супраць 63.8 на 1.01.2002 г. Відавочна, што рэалізацыя праграмных зада патрабуе далейшага намагання кіраўніцтва краіны на пошукі найбольш рацыянальных шляхоў рэфармавання эканомікі.

ПЫТАННІ ДЛЯ САМАКАНТРОЛЮ:

1. Калі была прынята праграма пераходу да рынку і якія асноўныя палажэнні яна ўключала?

2. Назавіце прычыны і праявы крызісу 1991-1995 гг. у эканоміцы Беларусі.

3. Якія асноўныя праграмы па стабілізацыі і развіццю эканомікі Беларусі прымала кіраўніцтва краіны?

4. Назавіце асноўныя дасягнення і праблемы у эканоміцы Беларусі.

Лекцыя 17