Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
2.doc
Скачиваний:
10
Добавлен:
28.04.2017
Размер:
290.82 Кб
Скачать

6.3. Марфалогія і эвалюцыя азёрных катлавін

У возеразнаўстве выдзяляецца цэлы раздзел, у якім разглядаюцца пытанні, датычных да заканамернасцей фарміравання рэльефа азёрных катлавін – марфалогія азерных калавін. Частка паглыблення ў зямной паверхні, запоўненая вадой да некаторай адзнакі максімальнага ўзроўня вады, назваецца азёрным ложам ці азёрнай чашай. У азёрным ложы выдзяляецца дзве асноўныя вобласці – берагавая і глыбінная. У берагавой вобласці перавагаюць працэсы разбурэння горных парод, якія складаюць азёрную катлавіну, ўтварая тірыгенны матэрыял, у глыбіннай – адклады прадуктаў размыву (ілы).

Бераг – частка сушы, якая акаймляе возера і прадстаўлена схіламі катлавіны з рознай круцізной і выражаннасцю марфалагічных элементаў берага. Аснаванне берага размешчана наверхняй мяжы прыбоя хваляў. Бераг заканчваецца броўкай. Пад уздзеяннем хваляў бераг паступова размваецца і адступае ад урэза вады па схілу.

Узбярэжжа – зона непасрэднага ўздзеяння прыбоя. Частка зоны, якая прымыкае да берага і пакрыта вадой толькі пры ветравым хваляванні, называецца сухім узбярэжжам. Частка, якая перыядычна затапляецца пры пад’ёмах узроўня вады возера, называецца затапляемым узбярэжжам, а якая знаходзіцца пад вадой пастаянна – падводным узбярэжжам.

Берагавая водмель – падводная тэраса, якая паступова апускаецца ўглыб возера і заканчваецца больш менш стромкім падводным адкосам (адсыпам). Водмель утвараецца ў выніку размыву караных парод берага (абразійная частка водмелі) і акумуляцыі і перамяшчэннем наносаў уздоўж берагавой лініі (акумулятыўная водмель).

Узбярэжжа і берагавая водіель, як правіла, аб’ядноўваюцца ў адну зону, якая называецца прябярэжнай мелкаводнай, ці літараллю. Яе ніжняя мяжа вывзначаецца глыбінёй ўздзеяння ветравых хваляў. Глыбіня вады ў паласе літаралі невялікая і вагаецца ва ўмовах Беларусі ад 2 у малых азерах, да 5 м у буйных (Нарач). На літаралі звычайна пасяляюцца вышэйшыя водная расліны – макрафіты. Мяжой літаралі звычайна з’яўляецца глыбіня 2 м, што адпавядае большасці азёр і вадасховішчаў.

Глыбінная частка азёрнай катлавіны, ці прафундаль, займае большую і болей глыбокую частку дна, куды не пранікаюць хвалі. Пераходная частка дна паміж літараллю і прафундаллю назваецца сублітараль.

Межы паміж асобнымі марфалагічнымі часткамі ложа азёрнай катлавіны незаўсёды акрэслена выражаны. У асобных выпадках, напрыклад, у зарастаючых дістрофных вадаёмах тыпічныя часткі могуць увогуле адсутнічаць. Іх наяўнасць залежыць ад тыпа катлавіны, памераў, узросуту і стадыі развіцця возера. Пры перавазе працэса акумуляцыі ў прыбярэжнай зоне фарміруюцца прыбярэжныя (надводныя і падводныя) валы, мелі, конусы вынасу і г.д.

Водная маса возера падзяляецца на прыбярэжную (у межах берагавой водмелі і прымыкаючай да яе узбярэжжа) і вобласць адкрытай вады, ці пелагіаль. У прынцыпе пелагіаль уключае сублітараль і прафундаль і падразумяваецца як глыбокаводная частка ложа (дна) возера.

Катлавіны азёр знаходзяцца пад пастаянным уздзеяннем ваганняў узроўня вады, перамяшчэння водных мас (цячэнняў), жыцця гдрабіонтаў, антрапагенных фактараў. Аднакгалоўную ролю ў пераўтварэнні катлавін азёр выконваюць працэсы накаплення донных адкладаў і разбурэння берагоў. Асноўным фактарам дэнамікі берагоў з’яўляюцца ветравыя хвалі, пармаеіры якіх залежаць ад сілы ветру і марфаметрычных паказчыкаў вадёмаў. Уздзеянне ветравых хваляў неадназначна і залежыць ад геалагічнай будовы берагоў, іх стрмкасці, вышыні, вганняў узроўня вады. Найбольш актыўна размываюцца стромкія і высокія ўчасткі берага, якія выступаюць у вдурытую частку акваторыі. У залівах і упалогіх і адмелых берагоў прадукты размву адкладаюцца і фарміруюцца спецыфмчныя акумулятыўныя формы.

Заіленне азёрнай катлавіны адбываецца ў выніку адкладання на дне прынесеных з басейна рэкамі наносаў, прадуктаў размыву берагоў і рэшткаў адмірання водных арганізмаў. У шматлікіх сучасных азёрных катлавінах донныя адклады ў некалькі разоў перавышаюць сучасную глыбіню возера. У выніку абразіонных і акумулятыўных працэсаў берагавая лінія выраўноўваецца, мысы размываюцца, залівы запаўняюцца наносамі, дно катлавіны выраўноваецца.

На працягу працяглага геалагічнага часу першапачатковая азёрная катлавіна выраўноўваецца, возера мялее, зарастае і адмірае. У прынцыпе возера з’яўляецца часовым гідралагічным аб’ектам і ў выніку эвалюцыі пераўтвараецца ў новы тып водных аб’ектаў з яшчэ больш запаволеным вадаабменам – балота. Адрозніваюць чатыры стадыі эвалюцыі азёр: юнацтва, сталасці, старасці і адмірання.

Стадыя юнацтва – на стадыі першапачатковы рэльеф катлавіны змяняецца нязначна. У возеры закладваюцца прыбярэжныя абразіонныя водмелі, перавагаюць працэсы абразіі, выраўноўвання і занясення прафундалі мнеральнымі адкладамі. Для азёр характэрны працэсы абразіі і перамяшчэння наносаў, хаактэрныя для штучных водных аб’ектаў адразу пасля іх запаўнення.

Стадыя сталасці – вакол азёр існуюць ужо берагавя водмелі, у вусцях рэк фврміруюцца дэльты, але асобныя няроўнасці дна яшчэ захоўваюцца. Перавагаючыміпрацэсамі з’яўляюцца ўздоўжберагавое перамяшчэнне наносаў, акмуляцыя пераважна арганічных рэчываў з утварэннем адпаведных донных адкладаў.

Стадыя старасці – возера ўжо адрозніваеецца добра выпрацаванымі берагавымі водмелямі, на дне паўсюды ідзе накапленне рэчываў, сфарміраваліся тыпічныя раслінныя групоўкі. Вадаём у прынцыпе прадстаўляе устойлівую экасістэму, якае мае даволі працяглы перыяд існавання ва ўстойлівых прыродных умовах. Яе стан можа парушыцца толькі падуплывам антрапагеннага фактара – гаспадарчай дзейнасці чалавека.

Стадыя адмірання азёрнай катлавіны і возера – у выніку накаплення донных адкладаў возера мялее настолькі, што знікаюць адрозненні паміж марфалагічнымі элеменатмі катлавіны. Берагавыя водмелі зліваюцца з літараллю і прафундаллю. Дно азёр прадстаўляе плоскую талеркападобную форму. Водныя расліны разсяляюцца па ўсяму дну возера. У прыбярэжнай частцы тыпічнаыя водныя расліны змяняюцца на балотную і возера паступова зарастае і пераўтвараецца ў балота.

Зарастанне азёр. Працэс зарастання азёрнай катлавіны і пераўтварэння ў балота зя’ўляецца заканамерным працэсам у іх развіцці і працякае ў залежнасці ад тыпа і асаблівасцей азёрнай катлавіны, яе параметраў, ступені праточнасці і кліматычных умоў вадазбора. Зарастанне і пераўтварэнне ў балота азёр адбываецца ў працэсе длейшага накаплення мінеральных і арганічных донных адкладаў на стадыі адмірання. У азёрах з палогімі берагамі можна выдзеліць некалькі паясоў водных раслін, якія заканамерна змяняюцца ад берагоў да цэнтра і паступова надвігаюцца на возера ад берагоў канцэнтрычнымі кольцамі. У прыбярэжнай мелкаводнай зоне глыбіні рэдка перавышае 1 м. Тут з’яўляюцца воднабалотныя расліны: асокі, частуха і інш.). На глыбіні 1-3 м фарміруецца трыснягова-камышовы пояс, які змяняецца поясам раслін з плаваючым на паверхні вады лісцем (жоўтыя і белыя гарлачыкі, раскі і інш.). На глыбіні 2-3 м да іх дабаўляюцца пагружаныя ў ваду расліны, кветкі якіх з’яўляюцца на паверхнівады (ірдэсты, рагаліснік, і інш.). І толькі на дне азёр растуць імхі, зялёныя, блакітна-зялёныя водарсаці, куды практычна сонечны свет не пранікае.

З цягам часу па меры накаплення донных адкладаў, падняцця дна і абмялення возера паясы раслін змяняюць адзін другі, паступова прасоўваюцца ў глыбокаводную частку і ўпрыканцы яно пераўтвараецца ў балота з характэрнай для яго расліннасцю.

Адрозніваюць два шляхі зарастання катлавін азёр, які адрозніваюцца тыпам і вынікам зарастання: па паверхні і па дну возера.

Зарастанне па паверхні возера і перўтварэнне яго ў балота адбываецца шляхам узнікнення і і фарміравання сплавіны. Сплавіна прадстаўляе сабой покрыва на паверхні возера з жывых і адміраючых раслін, якія распаўсюджваюцца па паверхні возера. Сплавіна часта ўзнікае на невялікіх азёрах са слаба мінералізованай інязначным ветравым хваляванне ў прыглубых берагоў. Асноўную масу сплавіны ўтварае сфагнавы мох, які фарміруецца нарэштках і каранях асок, сабельніка і другіх балотных раслін. Па іх паверхні распаўсюджваюцца асокі, журавіны, багун, карлікавая бяроза. Сплавіна надвігаецца ад берага па напрамку да цэнтра возера, паступова таўшчыня яе павялічваецца. Рэшткі раслін сплавіны асядаюць на дно возера, аднакінтенсіўнасць накаплення донных адкладаў значна мешае і адстае ад інтенсіўнасці надвігання сплавіны на паверхню возера. На паверхнівозера застаецца толькі акно свабоднай паверхні вады. Пад сплавіной доўгі час захоўваецца лінза вады. Характэрнымі воднымі аб’ектамі такога тыпу з’яўляюцца азёры балота “Мох”, возера Жерынскае і іншыя.

Зарастанне возера па дну – найбольш распаўсюджаная схема зарастання азёр. Яна адрозніваецца паступовым накапленнем донных адкладаў на дне азёр, павялічэннеміх магутнасці і абмяленнем возера. Характэрныя групы водных раслін с цягам часу прадвігаюцца ўглыб возера. Паступова возера поўнасцю зарастае воднымі раслінвмі. Пры глыьіні 2-3 м знікае розніца ў марфалагічныхзонах возера, яго дно прадстаўляе плоскую роўную паверхню без выражаных паглыбленняў. Расліны з плаваючым лісцем паступова замяняюцца пагружанымі відамі, а затым і надводнымі. Пры іх адміраніі дно азёр канчаткова заіляецца і зарастае спачатку воднымі, а затым і балотнымі раслінамі.

Поўнае зарастанне азёр залежыць ад умоў увільгатнення тэрыторыі вадазбора і марфаметрыі катлавіны. У сучаснеых умовах на Беларусі назіраецца дастаткова хуткае адміранне і пераўтварэнне невялікіх азёр у балоты.

Соседние файлы в предмете Гидрология