Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
2.doc
Скачиваний:
10
Добавлен:
28.04.2017
Размер:
290.82 Кб
Скачать

6.8. Цячэнні

Цячэннямі называецца гарызантальнае перамяшчэнне водных мас пад уздзеяннем розных метэаралагічных фактараў: ветру, сцёку з вадазбору і з самога вадаёма, неаднарорднасці шчыльнасці вады, змянення атмасфернага ціску і іншых. Цячэнні характарызуюцца хуткасцю і напрамкам, які паказвае куды перамяшчаюцца водныя масы. Асноўымі сіламі, якія вызываюць цячэнні ў азёрах, з’яўляюцца: уздзеянне ветра на водную паверхню (датыкальная напруга) і гравітацыйныя сілы (гарызантальная састаўляючая сілы цяжару). Акрамя таго, на цячэнні ўздзейнічаюць другарадныя сілы, якія ўзнікаюць толькі пры руху вады і могуць значна паўплываць на ўжо ўзнікшы рух вады. Да іх адносяцца: сіла ўнутранага трэння, сіла інэрцыі (інэрцыонныя сілы), адхіляючая сіла кручэння зямлі (сіла Каріоліса) і цэнтрабежная сіла. Сіла ўнутранага трэння з аднаго боку, вызывае перадачу момант руху ад аднаго слоя да другога, с другога – прыводзіць да дысіпацыі (разсейванню) энэргіі і паслабляе цячэнне.

Значны ўплыў на цячэнні у азёрах робяць марфаметрычныя асаблівасці катлавін: абрыс вадаёма ў плане, памеры акваторыі, глыбіня і рэль’еф дна. Аднак, найбольшае значэнне ў буйных азёрах маюць ветравыя і шчыльнасныя цячэнні, а ў малых праточных – сцёкавыя цячэнні.

Ветравыя, ці дрэфавыя цячэнні ўзнікаюць у выніку трэння ветравых патокаў на водную паверхню і ціску яго на схілы ветравых хваляў. Паміж хуткасцю ветра (U, м/с) і хуткасцю вызванага ім паверхневага цячэння (Uo, м/с) існуе залежнасць:

Uo = A U ,

дзе - геаграфічная шырата,А – ветравы каэфіцыент, які вагаецца ў межах 1-1,5 %, але ў некаторых вадаёмах дасягае 3-6 %. Хуткасці дрэйфавых цячэнняў на буйных вадаёмах звычайна не перавагае 30-60 см/с. Так, на Анежскім возеры пры ветру 8 м/с яны дасягаюць 30 см/с, пры ветру 15 м/с (моцны вецер) – 50 см/с, на Байкале пры моцных асенніх вятрах – 40-70 см/с.

Згонна-нагонныя працэсы. З глыбінёй хуткасць цячэнняў у выніку трэння, і асабліва ва ўмовах вертыкальнай стратыфікацыі шчыльнасці вады, памяншаецца. Напрыклад, максімальная хуткасць паверхневых цячэнняў Ладажскага возера дасягалі 30 см/с, на глыбіні 25 м – каля 20 см/с, а на глыбіні ўжо 50 м – усяго 12-13 см/с. Дрэфавыя цячэнні вызываюць згоны і нагоны – перамяшчэнні водных мас, якія ўзнікаюць у выніку захопу паветрам верхняга слою вады у падветранага берага (згоннага) і перамяшчэнню яго да наветранага (нагоннага). У выніку працяглага устойлівага стану такіх умоў узнікае адпаведны ухіл воднай паверхні. Рознасць узроўня вады на згонным і нагонным участках акваторыі (∆h) вызначаецца па формуле:

h = 2*106 (U2 D / gH) cos α,

дзе α – вугал паміж па галоўнай восі возера і напрамкам ветру, D хуткасцьветру на вышыні флюгера (10 м), Н – сярэдняя глыбіня возера па профілю па напрамку перамяшчэння хваляў. Пры згонах і нагонах узнікаюць кампенсацыйныя цячэнні, накіраваныя у супрацілеглым напрамку дрэфавым цячэнням. Яны, як правіла, праходзяць на глыбіні ці ў прыдонных слаях вадаёма.Згонна-нагонныя ваганні ўзроўню найбольш значныя у адмелых берагоў, дзе кампенсацыйныя цячэнні па прычыне трэння аб дно значна паслаблены, чым на значных глыбінях. Так, у паўднёвых адмелых берагоў Ладажскага возера і ў мелкаводных залівах Арала яны дасягаюць 2 метраў.

Шчыльнасныя цячэнні добра выражаны на буйных і глыбокіх азёрах,дзе найбольш ярка выражана вертыкальная неаднароднасць размеркавання тэмпературы і звязанай з ёю шчыльнасць вады. Гэты тып цячэнняў добра выражаны ў перыяды награвання і ахалоджвання вадаёмаў, калі розніца тэмпературы цэнтральных і прыбярэжных участкаў дасягае максімума. У такіх азёрах шчыльнаснай цыркуляцыяй можа быць ахоплены слой вады да 45 м (Ладажскае возера) і нават да 100-150 м (Байкал). Хуткасці такіх цячэнняў у паверхневых слаях дасягаюць 25-35 см/с, а на глыбіні 50 м – 10-12 см/с. Дзякуючы ўздзеянню сілы Каріоліса, шчыльнасныя цячэнні на глыбіні ўтвараюць замкнёныя гарызантальныя цыркуляцыі, накіраваныя ў перыяд награвання вадаёма супраць гадзіннікавай стрэлкі, а ў перыяд ахалоджвання – па гадзіннікавай стрэлцы.

Сцёкавыя цячэнні. Даволі часта ў праточных (сцёкавых) азёрах узнікаюць сцёкавыя цячэнні. У гэтых выпадках ухіл воднай паверхні возера, асабліва невялікіх азёр, ствараецца прытокам і сцёкам. У большасці выпадках у азёрах такія перакосы воднай паверхні невялікія. Адпаведна малыя і хуткасці сцёкавых цячэнняў. Як правіла, ў буйных азёрах яны не перавышаюць 10-20 см/с. Акрамя таго, значны ўплыў на сцёкавыя цячэнні робіць вецер. Таму “у чыстым выглядзе” сцёкавыя цячэнні добра выражаны толькі зімой.

Соседние файлы в предмете Гидрология