Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
экза мен / экзамен / 15141484184.docx
Скачиваний:
20
Добавлен:
28.04.2017
Размер:
204.47 Кб
Скачать

1. Определение густоты речной сети водосбора.

. Гушчыня рачной сеткі басейна (D, км/км2) – гэта адносіна вылічанай даўжыні ўсіх рэк басейна да плошчы басейна:

D = (L + ∑l) / F,

дзе ∑l – сума даўжынь прытокаў, км.

Вынікі вылічэнняў заносяцца ў ведамасць.

2. Расчёт морфометрических характеристик водосбора реки.

Мяжа вадазбору ракі ─ водападзельная лінія, якая аддзяляе дадзены рачны басейн ад суседніх. Яе праводзяць згодна рэльефу мясцовасці па найбольшых вышынях (вяршынях ўзгоркаў, хрыбтоў, седлавінах) з улікам гарызанталей і бергштрыхоў; яна павінна замыкацца ў вусці або ў разліковым (замыкаючым) створы (рыс. 1.1, пункцірная лінія). Водападзельная лінія ні ў якім разе не павінна перасякаць часовыя і пастаянныя вадацёкі.

Даўжыня водападзельнай лініі(S, км) вызначаецца ў маштабе карты пры дапамозе цыркуля-вымяральніка з ростулам 2 мм.

Плошча басейна (F, км2) вызначаецца пасля правядзення водападзельнай лініі планіметрам або палеткай. Вымяраецца паасобна для правага (Fп) і левага (Fл) берагоў галоўнай ракі, бо гэтыя даныя неабходны пры вылічэнні каэфіцыента асіметрыі. Пазней дакладна ўстанаўліваецца плошча басейнаў кожнага прытока першага парадку з мэтай пабудовы графіка нарошчвання плошчы басейна ад вытоку да вусця. Затым у дадзеным басейне вымяраюць плошчы лясоў (fл), азёраў (fаз), балот (fб) і ворыва (fв) для вызначэння адпаведных паказчыкаў. Усе атрыманыя значэнні разлікаў заносяцца ў ведамасць (табл. 1.1).

Сярэдняя шырыня басейна (Вс, км) вылічваецца па формуле:

Вс = F / Lб ,

дзе F – плошча басейна, км2; Lб – даўжыня басейна, км.

5. Найбольшая шырыня басейна (Внайб) – гэта даўжыня найболь-шага перпендыкуляра да лініі даўжыні басейна (гл. рыс. 1.2).

Каэфіцыент асіметрыі басейна (а), які характарызуе нераў-намернасць размеркавання плошчаў правай і левай часткі басейна (у адносінах да галоўнай ракі), вылічваецца па формуле:

а = | (FлFп) | / 0,5 (Fл + Fп),

дзе Fл і Fп – плошчы адпаведна левабярэжнай і правабярэжнай частак басейна, км².

7. Каэфіцыент развіцця водападзельнай лініі басейна (m), які характарызуе канфігурацыю рачнога басейна, уяўляе сабой адносіны даўжыні водападзельнай лініі (S, км) да даўжыні акружнасці круга (S, км), плошча якога раўняецца плошчы басейна F:

m = S / S´ = S / (2 √πF) = 0,282 S / √F.

Найменшае магчымае значэнне каэфіцыента m можа раўняцца адзінцы; пры гэтым басейн мае авальную ці акруглую форму. З павелічэннем значэння m форма рачнога басейна ў большай ступені адрозніваецца ад формы круга і мае больш выцягнутую форму.

8. Для ацэнкі ўплыву азёр, балот, лясоў, узаранасці рачных ба-сейнаў на гідралагічны рэжым рэк і велічыню сцёку высвятляюць азёрнасць (Каз, %), балоцістасць (Кб, %), лясістасць (Кл, %), узара-насць (Кв, %):

Каз = fазּ100 / F; Кб = fбּ100 / F; Кл = fлּ100 / F; Кв = fвּ100 / F,

дзе fаз, fб, fл, fв – адпаведна плошчы, занятыя азёрамі, балотамі, лясамі і ворывам ў межах дадзенага рачнога басейна плошчай F, км2.

9. Даўжыня галоўнай ракі (L, км) і даўжыні прытокаў (l1, l2 ... ln, км) вымяраецца па карце два разы (ад вусця да вытоку, затым у адваротным напрамку) пры дапамозе цыркуля-вымяральніка з пастаяным ростулам 1 ці 2 мм. Дапушчальнае разыходжанне паміж колькасцю адкладаў ростула цыркуля пры двух вымярэннях не павінна перавышаць 2 %, для падліку бярэцца іх сярэдняе значэнне. Лік кіламетраў вядуць ад вусця ракі да першага прытока, затым ад яго да другога прытока і г. д. Такое дзяленне галоўнай ракі на ўчасткі неабходна для пабудовы гідраграфічнай схемы.

Месцазнаходжанне вусця больш пастаяннае на мясцовасці і мала мяняе сваё геаграфічнае становішча пры ваганнях кліматычных фактараў. Таму вусце прымаецца за «0», ад якога вядуцца разлікі.

Пры выкарыстанні цыркуля вызначаецца не даўжыня дугі, па якой цячэ рака, а хорда. Для гэтага вымераная даўжыня ракі (участка) ці прытока памнажаецца на паправачны каэфіцыент на звілістасць (К), які выбіраецца ў адпаведнасці з тыпам (узорам) звілістасці (рыс. 1.3). Разлічаная даўжыня ракі (участка) ці прытока называецца вылічанай (сапраўднай) і з’яўляецца канчатковай. Дадзены спосаб вызначэння сапраўднай даўжыні ракі заснаваны на метадзе Ю. М. Шакальскага. Вынікі вылічэнняў даўжыні галоўнай ракі і даўжыні прытокаў заносяцца ў ведамасці (табл. 1.2, 1.3). Даўжыня галоўнай ракі атрымліваецца як нарастаючая велічыня яе ўчасткаў ад вусця да вытоку.

10. Каэфіцыент звілістасці ракі (Кзв) – гэта адносіна вылічанай даўжыні ракі (L) да даўжыні прамой (l´), што злучае вусце і выток:

Кзв = L / l´.

11. Гушчыня рачной сеткі басейна (D, км/км2) – гэта адносіна вылічанай даўжыні ўсіх рэк басейна да плошчы басейна:

D = (L + ∑l) / F,

дзе ∑l – сума даўжынь прытокаў, км.

Вынікі вылічэнняў заносяцца ў ведамасць (гл. табл. 1.3).

12. Рознасць (h, м) адзнак абсалютнай вышыні воднай (над узроў-нем сусветнага акіяна) паверхні вытоку (Нв) і вусця (Н0) ракі або двух якіх-небудзь пунктаў асобнага участка даўжыні ракі называецца падзеннем ракі. Адносіна велічыні падзення (h) да даўжыні ракі (L) ці да даўжыні дадзенага ўчастка ракі называецца ўхілам ракі, г. зн.:

І = (НвН0) / L = h / L .

Пры адсутнасці даных аб адзнаках узроўняў вады сярэдні ўхіл арыенціровачна вызначаюць як адносіны рознасці адзнак вышыні паверхні зямлі ў тых жа пунктах (Нв Н0) да агульнай даўжыні ці адрэзка ракі.

Ухіл ракі (І) уяўляе сабой велічыню безразмерную або выражаецца ў праміле (‰) ці ў м/км. Напрыклад, для р. Заходняя Бярэзіна:

І = (300 – 130) м / 226000 м = 0,00075 або 0,75 ‰ (м/км),

г. зн. на 1 км даўжыні ракі падзенне ў сярэднім складае 0,75 м.

Пры значным змяненні ўхілу па яе даўжыні сярэдні ўхіл можа быць вылічаны больш дакладна па спосабу Г. А. Аляксеева.

13. Рачная сістэма адлюстроўваецца гідраграфічнай схемай ракі (рыс. 1.4). Для пабудовы схемы выкарыстоўваюць даныя табл. 1.2 і 1.3. Галоўная рака паказваецца як прамая лінія; прытокі першага парадку – як адрэзкі прамой, размешчаныя пад вуглом 30–45° да галоўнай ракі. Маштаб выбіраецца такі, каб чарцёж змясціўся на аркушы паперы фарматам 203 х 286 мм. На схеме адлегласці падпісваюць у кіламетрах: ад вусця галоўнай ракі (для маштабу 1:100000 – праз 5 км, 1:200000 – 10 км, 1:500000 – 25 км, 1:1000000 – праз 50 км і г. д.) да вусцяў прытокаў, а таксама даўжыні і назвы прытокаў. Прытокі другога, трэцяга і далей парадкаў паказваюцца, як і прытокі першага парадку.

Соседние файлы в папке экзамен