Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
экза мен / экзамен / 15141484184.docx
Скачиваний:
21
Добавлен:
28.04.2017
Размер:
204.47 Кб
Скачать

9. Расчленение гидрографа по методу б.И. Куделина.

метад вызначэння крыніц жыўлення ракі па гідрографе Б. І. Ку-дзеліна заснаваны на ўліку берагавога рэгулявання, перыяд якога роўны перыяду веснавога разводдзя і часу дабягання грунтавых водаў, якія паступілі раней у рэчышчавую сетку ў верхняй частцы басейна. Пры гэтым улічваецца, што падземнае жыўленне магчыма толькі ў перыяд, калі ўзровень вады ў рацэ ніжэй узроўню грунтавыхводаў.

10. Расчленение гидрографа по методу б.В. Полякова.

) метад Б. В. Палякова заснаваны на тым, што падземнае жыўлен-не адсутнічае ў момант праходжання піку разводдзя праз дадзены гідраствор, а змяншэнне падземнага жыўлення і павелічэнне на спадзе ідзе раўнамерна. Згодна з яго метадам, падземнае жыўленне аддзяля-ецца на гідрографе ад паверхневага адрэзкамі прамой лініі, якія ідуць ад нізкага расходу вады перад пачаткам разводдзя да нуля ў момант праходжання піку і да нізкага расходу вады ў канцы спаду (гл. рыс. 1.12 а, пункцірная лінія АП’Г);

З пачаткам веснавога разводдзя (гл. рыс. 1.12 б, пункт А) узровень вады ў рацэ перавышае ўзровень грунтавых водаў і падземнае жыўленне ў раёне замыкаючага гідраствора (г. Магілёў) з прычыны падпоры спыняецца з 15.ІІІ. (лінія АБ). Аднак грунтавыя воды, якія паступаюць у рэчышча да пачатку разводдзя ў вярхоў’і вадазбору, будуць рухацца да створа (г. Магілёў) разам з хваляй разводдзя. Пасля іх праходжання падземнае жыўленне спыняецца да спаду разводдзя (пункт Г). Ведаючы хуткасць руху хвалі разводдзя (хуткасць дабягання) і адлегласць ад вытоку да замыкаючага створа, можна вызначыць час, за які грунтавыя воды пройдуць ад вярхоўяў да замыкаючага створа. Для гэтага хуткасць дабягання разлічваецца па датах наступлення піку разводдзя ў замыкаючым створы (г. Магілёў,t2 = 10.ІV) і ў створы, які размешчаны вышэй замыкаючага ( у нашым прыкладзе – г. Орша,t1 = 9.ІV). Адлегласць паміж названымі створаміI = 92 км (рыс. 1.14).

11. Вычисление объёма годового стока графическим способом (по гидрографу).

Пасля выдзялення тыпаў жыўлення ракі на гідрографе (па метаду Б. І. Кудзеліна) адзначаем на ім наступныя плошчы сцёку (гл. рыс. 1.12 б):

1) паверхневага снегавога (АПКГЕВ і ЛаІ);

2) паверхневага дажджавога (КГбвМНУ);

3) падземнага (грунтавога) (ІаАВО і ГбвМРЕ).

Паколькі адрозненні ў аб’ёмах падземнага жыўлення, вызначаных па метадах Б. І. Кудзеліна і Б. В. Палякова, нязначныя, пры адсутнасці даных аб часе дабягання грунтавых водаў з вярхоўяў басейна да разліковага гідраствора можна выдзеліць тыпы жыўлення па метаду Б. В. Палякова.

Плошча, абмежаваная лініяй гідрографа і восямі каардынат, адпавядае аб’ёму гадавога сцёку(W, м³ або км³). Для падліку гадавога сцёку патрэбна вызначыць гэтую плошчу ў см² і памножыць яе на адзінку масштаба малюнка (на значэнне 1 см² у маштабе). У нашым прыкладзе пры вертыкальным маштабе ў 1 см² 50 м³/с і гарызанталь-ным – у 1 см 20 сут плошча ў 1 см² адпавядае 50 ∙ 20 ∙ 86400 = 864 ∙ 10 м³ (86400 – колькасць секунд у сутках). Аналагічна па частках гідрографа, які адлюстроўвае асобныя віды жыўлення, вызначаецца велічыня сцёку снегавых, дажджавых і грунтавых водаў і доля іх (у % ад гадавога сцёку) у агульным жыўленні ракі.

На аснове выдзеленых тыпаў крыніц жыўлення па гідрографе і падліку працэнтных суадносін паміж імі можна зрабіць вывад аб пераважным тыпе жыўлення гэтай ракі. Карыстаючыся гідралагічнымі класіфікацыямі (Львовіч, Кузін, Кудзелін і інш.) дазваляе вызначыць занальны тып жыўлення ракі.

Соседние файлы в папке экзамен