Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
экза мен / экзамен / 15141484184.docx
Скачиваний:
21
Добавлен:
28.04.2017
Размер:
204.47 Кб
Скачать

12. Определение типа питания реки по гидрографу (по Львовичу).

13. Определение среднегодового расхода воды (нормы Qr) и характеристик речного стока при наличии наблюдений (аналитический метод).

Асноўным колькасным паказчыкам воднасці ракі з’яўляецца расход вады(Q, м³/с) – колькасць вады, якая працякае праз папярочнае (жывое) сячэнне рэчышча ў адзінку часу; выражаецца агульнай гідраметрычнай заканамернасцю («плошча – хуткасць»):

Q=vс · ω,

дзе vс – сярэдняя хуткасць воднага цячэння; ω – плошча воднага сячэння ў дадзеным гідрастворы.

Для падліку характарыстык сцёку (пабудова і выдзяленне тыпаў жыўлення па гідрографу і гэтак далей) неабходна ведаць штодзённыя расходы вады. Аднак іх вымярэнне, асабліва на вялікіх рэках, з прычыны вялікай працаёмістасці патрабуе значных выдаткаў часу і сродкаў. Таму колькасць вымярэнняў расходаў вады будзе неадноль-кавай для розных гідралагічных пор года, а таксама для рэк з рознымі гідралагічнымі рэжымамі. Больш часта вымяраюць расходы ў перы-яды найбольшых іх змяненняў – у веснавыя разводдзі (паўнаводдзі) і летнія, асеннія і зімовыя паводкі, пры адпаведных рэзкіх ваганнях ўзроўняў вады. У веснавое разводдзе выконваюць да 5 вымярэнняў на падняцці і 5–8 на спадзе ўзроўню вады; у межань – адно вымярэнне праз 7–10 сутак у залежнасці ад змены ўзроўню, пры праходжанні дажджавых паводак – 3–5 вымярэнняў. Пры ўстойлівым ледаставе і плаўным змяненні ўзроўню вады расходы вымяраюць праз 10–20 сутак. Матэрыялы гэтых вымярэнняў за гадавы цыкл зводзяцца ў ведамасць «Вымераныя расходы вады» (табл. 1.12).

Паміж расходам працякаючай у рацэ вады і ўзроўнем існуе ўстаноўленая гідраўлічная сувязь, на аснове якой практычна па матэрыялах назіранняў гідралагічных пастоў і ВРВ вызначаецца залежнасц Q = f(H), г. зн. залежнасць расходаў ад узроўняў, хаця на самай справе расход з’яўляецца незалежнай пераменнай, а ўзровень – функцыяй ад велічыні расходу вады. Аднак на практыцы так прынята таму, што вымярэнні ўзроўняў на гідрапастах выконваюцца што-дзённа ў стандартныя тэрміны, а вымярэнні расходаў, як паказана вышэй, – значна радзей, г. зн. практычна велічыня расходу за кожны дзень вызначаецца па ўзроўню вады.

14. Определение средневзвешенного значения модуля стока по карте стока (при отсутствии наблюдений).

15. Расчёт характеристик стока при отсутствии наблюдений (графическим способом по карте стока).

З карты сцёку робіцца выкапіроўка басейна ракі з нанясеннем ізаліній сярэдніх гадавых модуляў сцёку (рыс. 1.15). Ізалініямі сцёку і лініяй водападзела басейн дзеліцца на шэраг прыватных плошчаў (f1,f2...fn).

Сярэдні шматгадовы модуль гадавога сцёку басейна ракі да разліковага замыкаючага створу (М0, л/с км2) вызначаецца як сярэдняе ўзважанае здабыткаў велічынь модуляў сцёку на велічыні маючых да іх цягу плошчаў басейна:

М0= (М1f1М0 f2 + ... +М2 fn ) / (f1 f2 ..., +fn),

дзе М1,М2, ...,Мn – сярэдняе арыфметычнае значэнне модуляў сцёку паміж ізалініямі, л/с км²;f1,f2...fn – плошчы басейна паміж ізалініямі, км².

У прыкладзе, які разглядваецца, сярэдняе арыфметычнае значэнне модуля сцёку (л/с км²) для плошчы f1 раўняецца:

М1= (6,1 + 6,3) / 2 = 6,2;

для плошчы f2:

М2= (6,3 + 6,5) / 2 = 6,4;

для плошчы f3:

М3= (6,5 + 6,7) / 2 = 6,6;

для плошчы f4:

М4= (6,7 + 6,9) / 2 = 6,8.

Рыс. 1. 15. Карта ізаліній сярэдніх шматгадовых

модуляў сцёку (л/с км2) басейна р. Віхра

Прыватныя плошчы (f1, f2, f3, f4) паміж ізалініямі вызначаюцца планіметрыраваннем.

Даныя разлікаў прыватных плошчаў і сярэднеарыфметычных модуляў сцёку заносяцца ў табл. 1.17.

Табліца 1.17

Соседние файлы в папке экзамен