Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
экза мен / экзамен / 15141484184.docx
Скачиваний:
21
Добавлен:
28.04.2017
Размер:
204.47 Кб
Скачать

3. Определение длины бассейна реки.

Даўжыня басейна (Lб, км) пры правільнай яго форме ─ гэта адлегласць па прамой лініі ад вусця ці замыкаючага створу ракі па напрамку вытоку да найбольш аддаленага пункта водападзельнай лініі (рыс. 1.2 а). Пры вогнутых і складаных формах басейна яго даўжыню вымяраюць цыркулем па медыяне (рыс. 1.2 б). У дадзеным выпадку выкарыстоўваюць палетку з празрыстага пластыка з шэрагам канцэнтрычных акружнасцей і адтулінай у цэнтры для наколвання. Для выяўлення сярэдніх па шырыні басейна пунктаў накладваюць палетку так, каб кожная з упісаных акружнасцей датыкалася да дзвюх процілеглых старон басейна і наколваюць некалькі пунктаў, затым праводзяць па іх медыянную лінію.

4. Определение поправочного коэффициента на извилистость (при определении истинной длины реки).

Пры выкарыстанні цыркуля вызначаецца не даўжыня дугі, па якой цячэ рака, а хорда. Для гэтага вымераная даўжыня ракі (участка) ці прытока памнажаецца на паправачны каэфіцыент на звілістасць (К), які выбіраецца ў адпаведнасці з тыпам (узорам) звілістасці (рыс. 1.3). Разлічаная даўжыня ракі (участка) ці прытока называецца вылічанай (сапраўднай) і з’яўляецца канчатковай. Дадзены спосаб вызначэння сапраўднай даўжыні ракі заснаваны на метадзе Ю. М. Шакальскага. Вынікі вылічэнняў даўжыні галоўнай ракі і даўжыні прытокаў заносяцца ў ведамасці (табл. 1.2, 1.3). Даўжыня галоўнай ракі атрымліваецца як нарастаючая велічыня яе ўчасткаў ад вусця да вытоку.

Рыс. 1.3. Узоры звілістасці рэк:

I – (K = 1,00); II – (K = 1,01); III – (K = 1,03); IV – (K = 1,04);

V – (K = 1,04); VI – (K = 1,07); VII – (K = 1,11);

VIII – (K = 1,21); IX – (K = 1,25);

5. Определение коэффициента извилистости главной реки или на её отдельном участке.

Каэфіцыент звілістасці ракі (Кзв) – гэта адносіна вылічанай даўжыні ракі (L) да даўжыні прамой (l´), што злучае вусце і выток:

Кзв = L / l´.

Вынікі вылічэнняў заносяцца ў ведамасць (гл. табл. 1.2).

6. Определение падения и продольного уклона главной реки.

Рознасць (h, м) адзнак абсалютнай вышыні воднай (над узроў-нем сусветнага акіяна) паверхні вытоку (Нв) і вусця (Н0) ракі або двух якіх-небудзь пунктаў асобнага участка даўжыні ракі называецца падзеннем ракі. Адносіна велічыні падзення (h) да даўжыні ракі (L) ці да даўжыні дадзенага ўчастка ракі называецца ўхілам ракі, г. зн.:

І = (НвН0) / L = h / L .

Пры адсутнасці даных аб адзнаках узроўняў вады сярэдні ўхіл арыенціровачна вызначаюць як адносіны рознасці адзнак вышыні паверхні зямлі ў тых жа пунктах (Нв Н0) да агульнай даўжыні ці адрэзка ракі.

Ухіл ракі (І) уяўляе сабой велічыню безразмерную або выражаецца ў праміле (‰) ці ў м/км. Напрыклад, для р. Заходняя Бярэзіна:

І = (300 – 130) м / 226000 м = 0,00075 або 0,75 ‰ (м/км),

г. зн. на 1 км даўжыні ракі падзенне ў сярэднім складае 0,75 м.

Пры значным змяненні ўхілу па яе даўжыні сярэдні ўхіл можа быць вылічаны больш дакладна па спосабу Г. А. Аляксеева.

7. Построение гидрографической схемы реки.

Рачная сістэма адлюстроўваецца гідраграфічнай схемай ракі (рыс. 1.4). Для пабудовы схемы выкарыстоўваюць даныя табл. 1.2 і 1.3. Галоўная рака паказваецца як прамая лінія; прытокі першага парадку – як адрэзкі прамой, размешчаныя пад вуглом 30–45° да галоўнай ракі. Маштаб выбіраецца такі, каб чарцёж змясціўся на аркушы паперы фарматам 203 х 286 мм. На схеме адлегласці падпісваюць у кіламетрах: ад вусця галоўнай ракі (для маштабу 1:100000 – праз 5 км, 1:200000 – 10 км, 1:500000 – 25 км, 1:1000000 – праз 50 км і г. д.) да вусцяў прытокаў, а таксама даўжыні і назвы прытокаў. Прытокі другога, трэцяга і далей парадкаў паказваюцца, як і прытокі першага парадку.

Рыс. 1.4. Гідраграфічная схема р. Іслач

Соседние файлы в папке экзамен