Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Гидрография РБ / K_Zachyotu.docx
Скачиваний:
34
Добавлен:
28.04.2017
Размер:
1.09 Mб
Скачать

1.Гидрология как часть науки. Гідраграфія як самастойная галіна гідралогіі сушы, адна з найбольш значных прыродазнаўчых дысцыплін сярод навук аб Зямлі, разглядае агульныя заканамернасці геаграфічнага размеркавання паверхневых вод, апісанне канкрэтных водных аб'ектаў і іх сувязь з геаграфічнымі умовамі разглядаемай тэрыторыі, а таксама асаблівасці іх рэжыму, гаспадарчае значэнне і выкарыстанне.

У сваю чаргу гідраграфію можна падзяліць на фізічную гідраграфію і прыватную, ці рэгіянальную гідраграфію. Фізічная гідраграфія разглядае пытанні марфалогіі і марфаметрыі водных аб’ектаў і заканамернасці іх размеркавання па тэрыторыі і прыродным (ландшафтным) зонам. Рэгіянальная гідраграфія разглядае асаблівасці водных аб’ектаў па асобным раёнам з улікам гідралагічнага раянавання, рачных басэнаў і мажлівасці іх выкарыстання ў гаспадарцы.

Прыродныя водныя аб’екты (рэкі, азёры, вадасховішчы, і інш.) з’яўляюцца адным з элементаў геаграфічнага ландшафта, які вывучаецца фізічнай геаграфіяй, таму гідраграфія, як і гідралогія увогуле, цесна звязана з гэтай дысціплінай. З гэтага пункту гледжання апісанне вадаёмаў і вадатокаў уключае не толькі іх колькасную і якасную характэрыстыку, але і агульныя пытанні, якія тычацца заканамернасцей геаграфічнага размеркавання вод па тэрыторыі Беларусі, вывучэння іх тыповых уласцівасцей і узаемасувязяў з другімі элементамі ландшафтаў.

2.Методы исследования. Асноўнымі і галоўнымі метадамі даследаванняў у гідраграфіі з’яўляюцца экспедыцыйны і стацыянарны, якія шырока выкарыстоўваюцца і арганічна дапаўняюць адзін другога. У мінулым амаль адзіным метадам апісання водных аб’ектаў быў экспедыцыйны метад, якім карысталіся даследчыкі. Пасля арганізацыі рэгулярных назіранняў за гідралагічным рэжымам стацыянарны метад даследаванняў стаў амаль адзіным з галоўных метадаў у гідраграфіі і гідралоггіі увогуле.

Паўстацыянарныя даследаванні вадаёмаў і вадатокаў вядуцца навуковымі установамі пры выкананні мэтанакіраваных дзяржаўных навуковых праграм (“Экалогія”, “Экалагічная бяспека”), міжнародных прагрнам (“Тасіс”, і інш.). На сённяшні дзень фарміруецца адзіная сістэма назіранняў за якасным станам паверхневых вод у рамках развіцця Нацыянальнай сістэмы маніторынгу.

Экспедыцыйныя даследаванні праводзяцца у сувязі з выкананнем шэрагу навуковых даследаванняў навуковымі установамі, якія у рознай ступені вывучаюць гідралагічныя аб’екты. Даследаванні вядуцца эпізадычна, па порам года, у выніку якіх вырашаюцца канкрэтныя навуковыя задачы. Прыкладам такіх даследаванняў з’яўляецца комплекснае лімналагічнае даследаванне буйнейшыых азёр Беларусі. У выніку была выканана праграма пашпартызацыі найбольш буйных азёр Беларусі і выдадзены даведнік “Азёры Беларусі” у дзвух тамах, у якіх прыводзіцца комплексная характарыстыка больш 700 азёр.

3.История изучения. Першыя гідраграфічныя даследвавнні мы сустракаем у дапятроўскай Русі. У летапісах XII стагоддзя мы сустракаем апісанні водных шляхоў, паводак і навадненняў, тэрмінаў замярзання і крыгалому на рэках, іншых гідралагічных з’яў. У гэты час насельнцтвам гідраграфічныя звесткі выкарыстоўвалісь для характэрыстыкі рэк як шляхоў зносін.

Пачаткам гідраграфіі з’яўляецца “Древняя Российская гидрография, содержащая описание Московского государства рек, озер, протоков, клодязей и какие по них города и урочища и на каком оные разстоянии”, вядомая як “Вялікі Чарцёж”. У гэтай першай самастойнай гідраграфічнай працы былі прыведзены звесткі аб 964 рэках і 62 азёрам на тэрыторыі ад “Студзенага” да Чорнага мора і ад “Котліна возера” (Фінскага заліва) амаль да Енісея, якія уключалі і самыя буйныя рэкі Беларусі. Як і “Вялікі Чарцёж”, так і “Чарцёжная кніга Сібіры” С. У. Рэмезава сведчыць аб тым, што у межах Маскоўскай дзяржавы у гэты час былі даволі правільныя звесткі аб будове рачной сеткі.

Першае найбольш падрабязнае апісанне гідраграфіі тэрыторыі Беларусі было выканана у канцы ХУ1 стагоддзя, калі па распараджэнню Мікалая Радзівіла Сіроткі яго асабістаму каморніку Макоўскаму было прапанавана скласці карту Вялікага княства Літоўскага.

Гідраграфічныя даследаванні у часы Пятра I займаюць значнае месца у вывучэнні водных аб’ектаў Беларусі і звязаны у першую чаргу з развіццем рачнога транспарту, прамысловасці, гандлю і навукі. Гэта патрабавала паляпшэння водных шляхоў, будаўніцтва каналаў. У жніўні 1700 года быў замераны першы расход вады на Волзе каля горада Камышына, а у 1715 годзе быў пабудаваны першы вадамерны пост на Няве каля Петрапаўлаўскай крэпасці. Па загаду Пятра 1 у гэтыя часы праводзяцца назіранні за узроўнямі вады на рэках.

У выніку дзейнасці Навігацыйна-апісной камісіі Міністэрства шляхоў зносін (1874-1894) былі выканана здымка і апісанне амаль усіх буйных рэк Расіі, заснавана вадамерная сетка і першыя гідраметрычныя станцыі.

З мэтай развіцця сельскай гаспадаркі была праведзена заходняя экспедыцыя па асушэнню балот Палесся (1873-1898 гг.), экспедыцыя І. І. Жылінскага на поўдні Рассіі (1880-1891 гг.) і экспедыцыя А. А. Тілло па даследаванню вытокаў буйнейшых рэк Еўрапейскай часткі Расіі (1894-1904 гг.). Для каардынацыі даследаванняў розных устаноў у 1902 годзе Расійская Акадэмія навук арганізавала спецыяльную Вадамерную камісію.

На развіцце гідраграфіі Беларусі значна паўплывалі даследаванні азёр. Першыя навуковыя працы вядомых рускіх вучоных Р. Ю. Верашчагіна, С. Д. Муравейскага былі пакладзены у аснову возеразнаўства, наукі аб азёрах.

У 30-х гадах на тэрыторыі Заходняй Беларусі праводзіліся даследаванні азер Браслаўскай азернай группы, Палесся вядомымі польскімі вучонымі С. Лянцэвічам і Е. Кандрацкім.

4.Водные ресурсы. Пад прыроднымі рэсурсамі маюцца на увазе тыя рэчывы прыроды, якія выкарыстоўваюцца чалавецтвам у матэрыяльнай вытворчасці пры дадзеным узроўні развіцця вытворчых сіл, гэта значыць у канкрэтных гістарычных і эканамічных абставінах. Мажлівасць аднясення іх да прыродных рэсурсаў вызначаецца ступенню (узроўнем) іх вывучанасці, тэхнічным узроўнем грамадства, эканамічнай мэтазгоднасцю выкарыстання.

Такое паняцце поўнасцю адносіцца да водных рэсурсаў. Звычайна у гідралогіі “да водных рэсурсаў” адносяцца усе воды, якія знаходзяцца у прыродзе у свабодным стане (хімічна не звязаныя), што уключае воды паверхневага і падземнага сцёку, глебавую вільгаць, ваду ледавікоў, марскія воды і ваду паветра, штучных водных аб’ектаў.

З другога боку, напрыклад С. Л. Вендраў, лічыў, што пад воднымі рэсурсамі падразумяваюцца усе тыя прыродныя воды, якія можна выкарыстоўваць сёння, кіраваць іх рэжымам, а таксама якія будуць выкарыстоўвацца у будучыні і над гэтым зараз ужо вядуцца неабходныя работы. Такое паняцце адпавядае іх эканамічнаму паняццю, цесна звязана з узроўнем развіцця грамадства.

На сённяшні час пры адпаведным развіціі вытворчых сіл выкарыстоўваюцца звычайна прэсныя воды. Вада сусветнага акіяну і ледавікоў разглядаецца як рэсурсы будучыні.

Па дзяржаўным стандартам водныя рэсурсы — гэта запасы паверхневых і падземных вод адпаведнай тэрыторыі.

5.Характеристка водных ресурсов Беларуси. Па ступені вадазабеспячэння дзхяржавы Еўрапейскай часткі СНД размеркаваны па 3-м зонам: высокай, сярэдняй і нізкай забяспечанасці.

  • Зона высокай вадазабяспечанасці займае каля паловы тэрыторы, у якой назіраюцца лішкі вады, што прыводзіць да утварэння балот і забалочаных зямель.

  • Зона сярэдняй вадазабяспечанасці адрозніваецца дастатковай колькасцю водных рэсурсаў для патрэб гаспадаркі (Цэнтральная Расія, Урал).

  • Зона нізкай, ці зона недастатковай вадазабяспечанасці уключае поўдзень Украіны, Крым, Данбасс, Заволжжа і г. д., дзе водныя рэсурсы складаюць некалькі працэнтаў ад усіх запасаў, а для забяспячэння вадой патрэбна перакідка вады з другіх рачных басейнаў.

Гэта агульны малюнак вадазабяспечанасці краін, які умоўна адлюстроўвае ступень вадазабяспечанасці краін вадой. Рэспубліка Беларусь можна аднесці да другой зоны. Аднак ужо у канцы 60-х гадоў былі прыняты меры для пераразмеркавання сцёку па яе тэрыторыі і была пабудавана у 1976 гордзе Вілейска-Мінская водная сістэма.

Па звесткам Дзяржаўнага воднага кадастра у рэспубліцы перавагаюць малыя рэкі і невялікія рэчкі.

Колькасць рэк Беларусі і іх даўжыня

Велічыня

Інтервалы даўжыні, км

Колькасць рэк

Агульная даўжыня, км

Самыя малыя

Меньш 25

20 403

65 966

Малыя

26 - 100

329

14 554

Сярэднія

101 - 500

41

6 702

Вялікія

Больш 501

7

3 409

Усяго

20 780

90 631

Аб’ёмы вады і плошча воднай паверхні вадатокаў і вадаёмаў Беларусі

Водныя аб’екты

Аб’ём вады

Плошча паверхні

км2

%

км2

%

Рэкі

3,08

29,7

1 028

26,6

Азёры

6,00

50,0

2 000

50,2

Вадасховішчы

2,43

20,0

606

16,2

Сажалкі

0,38

0,3

301

8,0

Усяго:

11,89

100

3 935

100

Вада у прынцыпе з’яўляецца невычарпальным прыродным рэсурсам, так як яна знаходзіцца у адзіным замкнутым прыродным кругазвароце. Значнай акалічнасцю водных рэсурсаў, якое цесна звязана з кругазваротам вады — гэта адзінства водных рэсурсаў. Усе водныя рэсурсы з’яўляюцца часткай гідрасферы Зямлі і цесна звязаны з другімі прыроднымі кампанентамі: атмасферай, літасферай, біясферай.

Адной з уласцівасцей водных рэсурсаў з’яўляецца магчымасць шматразовага іх выкарыстання, адначасовага выкарыстання у некалькіх галінах гаспадаркі. Галоўнымі напрамкамі выкарыстання водных рэсурсаў з’яўляюцца:

  • сама вада, як прыроднае утварэнне — у прамысловасці, сельскай і камунальнай гаспадарцы;

  • як носьбіт энэргіі — у гідраэнергетыцы;

  • водная акваторыя — для судаходства, рыбалоўства, г. д.

Характэрнай асаблівасцю вады з’яўляецца уласцівасць вады да самаачышчэння.

6.Сток по порам года. Сцёк па тэрыторыі Беларусі змяняецца у шыротным напрамку разам са зменай кліматычных умоў.

Для большасці рэк асноўная частка рачнога сцёку пораходзіць вясной у час таяння снегу (рыс. 2.1). Пагэтаму характар вяснавога разводдзя (яго працягласць, аб’ём, доля у гадавым сцёку) у значнай меры вызначае асаблівасці размеркавання сцёку на працягу года. Сярэдняя велічіня сцёку вясной вагаецца ад 40 да 170 мм. Гэта складае ад 30 да 70 % гадавога сцёку. Велічыня веснавога паўнаводдзя мае свае асаблівасці як у шыротным напрамку, так і па басейнам асноўных рэк Беларусі.

Веснавое разводдзе змяняецца нізкай летняй межанню. Асноўнай крыніцай жыўлення ў межань з’яўляюцца грунтовыя воды. Летне-асенняя межань часта парушаецца дажджавымі паводкамі. Некаторыя малыя рэкі паўднёвай часткі Беларусі у межань перасыхаюць. Доля летне-асенняга сцёку складае ад 18 да 43 % гадавой велічыні.

Зімой сцёк спачатку паніжаецца, а затым паступова павялічваецца. У перыяд зімовых адлігаў часта назіраюцца зімовыя паводкі. У суровыя зімы малыя рэкі часта перамярзаюь і сцёк спыняецца. Сярэдні сцёк за зіму змяняецца ад 4 да 25 % і памяншаеецца з поўначы на поўдзень.

На асанове аналіза гідрографаў сцёку на Беларусі выдзяляюцца межы пачатку і канца гідралагічных пораў года: вясны (сакавік — травень), лета - восень — (чэрвень — лістапад), гідралагічная зіма (снежань — люты). Гэта агульныя тэрміны гідралагічных пор года. Аднак выключэнне складаюць рака Прыпяць і яе левыя прытокі Бобрык і Ясельда, для якіх выдзяляецца вясна — першая палавіна лета (сакавік — чэрвень) і другая палавіна лета — восень (ліпень — лістапад). Па другім прытокам р. Прыпяці веснавое разводдзе спадае у асноўным у маі. Тму для іх гідралагічныя поры года і іх тэрміны супадаюць з тэрмінамі для большасці рэк Беларусі.

Зыходзячы з воднасці рэк для усёй тэрыторыі Беларусі за абмяжоўваючы перыяд прыймаюцца дзве малаводныя пары (лета-восень, зіма). За абмяжоўваючую пару года прыймаецца лета-восень, ці зіма. Гэта залежыць ад таго, якія з гэтых пораў года з’яўляюцца пераважна малаводнымі за увесь перыяд назіранняў. Для большасці сцёкавых гідралагічных пастоў гідралагічныя рады назіранняўскладаюць не менш 50 гадоў.

мінімальнага сцёку па тэрыторыі Беларусі. Наіменшыя значэнні мінімальнага сцёку прыходзяцца на паўднёвую частку тэрыторыі. У адпаведнасці з змяненнем падземнага жыўлення рэк знаходзіцца і размеркаванне мінімальнага сцёку рэк па тэрыторыі. Сярэднія мнагалетнія мінімумы сутачнага сцёку у летні перыяд змяняюцца ад 0,10 да 4,16 л/с км2, а у зімов – 0,19 – 4,12 л/с км2. У асобныя гады сцёк значна адрозніваецца ад гэты велічынь, а на асобных учасках малых рэк ён увогуле знікае. Самыя нізкія модулі сцёку і выпадкі перасыхання і прамярзання характэрны рэкам Палесся. Нізкі сцёк рэ назіраецца таксама на усходзе і паўночным захадзе (басейн р. Дзісны). Найбольш высокія значэнні мінімальнага сцёку назіраюцца на рэках, якія працякаюць па Мінскай і Ашмянскай узвышшам, а таксама на паўночным усходзе у басенй р. Заходняй Дзвіны.

Максімальны сцёк. Веснавое паўнаводдзе з’яўляецца характэрнай фазай рэжыма рэк, зя які праходзіць ад 40 да 60 % адагульнага гадавога сцёку. У гэты час назіраюцца найбольшыя расходы вады. Веснавое паўнаводдзе пачынаецца на паўднёвым захадзе у сярэднім у пачатку сакавіка – у першай палавіне красавіка. У асобныя гады тэрміны пачатку паўнаводдзя вагаюцца у значных межах, асабліва у басейне Нёмана і Прыпяці, дзе раннія даты ускрыцця назіраюцца ш другой дэкадзе лютага. Рэкі у басейне Заходняй Дзвіны ускрываюцца ранняй вясной у пачатку сакавіка. Працягласць паўнаводдзя залежыць ад велічыні ракі і зарэгуляванасці сцёку. Для рэк басейна Дняпра (без Прыпяці), Нёмана сярэдняя працягласць паўнаводдзя вагаецца ад 30 – 35 дзён на малых вадазборах да 80 – 90 дзён на вялікіх (р. Сож – г. Гомель і р. Дняпро – г. Рэчыца).Рака Прыпяць значна забалочаныя яе левабярэжныя прытокі (Ясельда, Бобрык, Цна, Віть) маюць найбольшую працягласць паўнаводдзя. Працягласць паўнаводдзя р. Прыпяць дасягае 120 дзён, р. Мерачануі (прыток Ясельды) - каля 60 дзён.

Сярэдні слой сцёку за паўнаводдзе вагаецца ў межах 50 – 60 мм на поўдні да 160 мм на паўночным усходзе. Доля дажджавога сцёку складае 10 – 15 % ад сумарнага. Грунтовы сцёк рэк Бярэззіны, Віліі ад сумарнага складае 25 - 30 %, для рэк Дняпро, Сажа, Заходняй Дзвіны – 10 – 12 %.

За апошнія 50 – 100 гадоў на Беларусі назіраўся шэраг год з вельмі высокімі паўнаводдзямі. Высокае паўнаводдзе 1908 года ахапіла рэкі Дняпра і Заходняй Дзвіны. Найбольшае паўнаводдзее з максімальным ахапленнем тэрыторыі Беларусі назіралася у 1931 годзе. Катастрафічнае паўнаводдзе у 1958 годзе ахапіла левабярэжжа р. Нёмана. На Прыпяці і яе левабярэжных прытоках самае высокае паўнаводдзе было у 1895 г.

Для разліку велічіні сцёку за год выбіраюцца наступныя градацыі воднасці (сцёку): вельмі мнагаводны (забяспечанасць 5 %), мнагаводны ( 25 % ), сярэдні па воднасці ( 50 % ), малаводны ( 75 % ) і вельмі малаводны ( 95 % ).

У размеркаванні сцёку па тэрыторыі рэспублікі назіраецца агульнае паніжэнне сярэднягя гадавога сцёку з поўначы на поўдзень (рыс. 2.4). Такое размеркаванне сцёку звязана з памяньшэннем аб’ему веснавога разводдзя і павялічэннем велічыні выпарэння з паверхні зямлі ў цёплую частку года. З паўночнага-усходу на паўднёвы захад назіраецца памяньшэнне запасаў вады ў снежным покрыве і атмасферных ападкаў пераважна ў цёплую частку года.

На агульны малюнак размеркавання сцёку па тэрыторыі уплывае рэльеф. Як і размеркаванне атмасферных ападкаў, так і сцёку залежыць ад змяненняў у рэльефе. Да ўзвышшаў Беларускай грады прыходзіцца большая колькасць атмасферных ападкаў і найбольш высокія паказчыкі модуля сцёку.

7.Уплыў фізіка-геаграфічных фактараў на рэжым паверхневага сцёку. Асноўным фактарам, які абумоўлівае умовы фарміравання сцёку на тэрыторыы Беларусі з’яўляецца кліматычны фактар (ападкі і выпарэнне). Яны вызначаюць агульны фон размеркавання сцёку рэк у кожным гідралагічным раёне. Аднак, калі разглядаць сцёк па месяцам, порам года, то узнікаюць адхіленні, якія абумоўлены мясцовымі (лакальнымі) фактарамі. Сярод іх найбольш важнымі з’яўляюцца: глебава-геалагічныя, геамарфалагічныя умовы, марфаметрычныя паказчыкі вадазбора, азёрнасць, балоцістасць, аблесеннасць вадазбора, а таксама рэчышчавае рэгуляванне сцёку.

Глебава-геалагічныя і геамарфалагічныя умовы. На зарэгуляванасць сцёку уплывае наяўнасць у межах вадазбора водапранікальных пясчаных і супясчаных грунтоў. Рэкі, якія маюць раўнінны рэльеф і складзены пясчанымі і супясчанымі грунтамі маюць раўнамерны сцёк (рэкі Удранка, Улла, Бобр і інш.).

Пясчаныя і супясчаныя грунты маюць павышаную фільтрацыю і разам з раўнінным рэльефам спрыяюць інтенсіўнаму прасочванню атмасферных ападкаў іпапаўненню запасаў грунтовых вод. Пры добрым дрэніраванні рэкі павялічваюць падземную частку сцёку у малаводныя перыяды.

Плошча вадазбора. Уплыў плошчы вадазбора на сцёк выражаецца слаба. Аднак, заўважана, што з павялічэннем плошчы вадазбора павялічваецца сцёк у летне-асеннюю і зімовую межань, г. значыць, што сцёк больш устойлівы на парацягу года. Размеркаванне сцёку па порам года у межах аднаго гідралагічнага раёна мала звязана з плошчай вадазбора. Гэта тлумачыцца болш значным уплывам азёрнасці, балоцістасці і лясістасці на сцёк. Акрамя гэтага большае значэнне мае асвоеннасць вадазбора.

Азёрнасць. З азёрнасцю звязана так называемае прыроднае рэгуляванне сцёку. Азёрнасць тэрыторыі вадазбора прыкметна адзначаецца на поўначы Беларусі у басейне р. Заходняя Дзвіна, дзе адзначаецца найбольшая азёрнасць (да 10 %). Наяўнасць азёр спрыяе выраўнованню сцёка на працягу года. С павялічэннем азёрнасці вадазбораў сцёк вясной памяншаецца, а у летнія перыяд павялічваецца. Азёры затрымліваюць частку веснавога сцёку у сваіх катлавінах, а затым паступова аддаюць яго рэкам у малаводны перыяд.

Аблесенасць. Амаль ва усіх гідралагічных раёнах назіраецца уплыў лясных масіваў на сцёк. З павялічэннем лясістасці вадазбораў доля веснавога сцёку у гадавым раўзрэзе памяншаецца, а у летнеасенні — павялічваецца. У лясах накопліваецца больш снегу, снег тае паступова і папаўняе грунтовыя воды. Рэкі з высокім паказчыкам лясістасці маю.ць больш устойлівы летні сцёк.Уплыў лясістасці вадазбораў на велічіню зімовага сцёку не прыкметна.

Балоцістасць. Ва умовах Беларусі балоцістасць мала уплывае на унутрыгадавое размеркаванне сцёку. Аднак, шматгадавы веснавы сцёк з больш забалочанных вадазбораў большы, а у летні перыяд — меньшы. Сярэдні шматгадовы зімовы сцёк не залежыць ад балоцістасці дрэніруемай тэрыторыі.

Рэчышчавае рэгуляванне сцёку. Функцыю рэгулявання сцёку на працягу года ва умовах Беларусі часта выконваюць рачныя даліны і рэчышчы. Кожны год вясной, радзей восенню, рэчышча і пойма затапляюцца вадой, тым самым яны затрымліваюць частку сцёку і уплываюць на выраўноўванне сцёкц на працягу года. Назіраецца пераразмеркаванне часткі веснавога і паводкавага сцёку. Рэкі з вялікімі, шырокімі і забалочанамі поймамі маюць больш працяглыя тэрміны веснавога разводдзя. Так, напрыклад, на р. Прыпяць у г. Мазыр, а таксама на некаторых яе прытоках (Ясельда, Бобрык, і інш.) працягласць паўнаводдзя можа дасягаць 5 месяцаў, што амаль у 1,5-2 разы больш звычайнай, нармальнай велічіні.

8.Узроўневы рэжым рэк. Найбольшыя узроўні веснавога разводдзя назіраюцца у асноўным у трэцяй дэкадзе сакавіка — другой дэкадзе красавіка. У асобныя гады, як гэта назіралась, напрыклад, у 1939 годзе, максімальны узровень разводдзя на большасці тэрыторыі Беларусі назіраўся у лютым. На Прыпяці, якая працякае па плоскай і забалочанай нізіне, найбольшы узровень прыйшоўся у 1954 годзе на пачатак мая.

Часта у выніку пацяплення надвор’я да пачатку разводдзя назіраюцца падняцці узроўня вады (паводкі). Найбольшыя узроўні паводак, як правіла, значна ніжэй найбольшага узроўня веснавога разводдзя.

Вялікае значэнне мае інтенсівнасць пад’ёмаў узроўня вады, якая часта прыводзіць да катастрафічных вынікаў. Інтенсівнасць пад’ёма узроўня вады залежыць ад воднасці вясны (года), прыроднай і штучнай зарэгуляванасці ракі і асаблівасцей марфалогіі рэчышчаў, рачной даліны. Пры нізкіх узроўнях вады у паўнаводдзе найбольшая інтенсіўнасць пад’ёма вады звычайна у тры разы меньшая. Інтенсіўнасць падняцця вады на малых і сярэдніх рэках у гады з высокім паўнаводдзем вагаецца у сярэднім вагаецца у межах 10-50 см/дзень, пры нізкім — 5-20 см/дзень.

На вялікіх рэках інтенсіўнасць пад’ёму залежыць ад геамарфалагічных асаблівасцей басейна. На Заходняй Дзвіне, якая працякае па халмістай мясцовасці, вышыня падняцця вады у дзень дасягае 381 см/дзень (р. Дзісна), а на Прыпяці у шырокай забалочанай нізіне усяго 24 см/дзень (каля г. Мазыра).

Працягласць стаяння вады на пойме на малых і сярэдніх рэках звычайна вагаецца ад аднаго да трох тыдняў. На вялікіх рэках вада на пойме затрымліваецца да 2,5 месяцаў (табл. 3.1).

Устойлівая летняя межань з нізкімі узроўнямі вады на большасці рэк наступае у маі — чэрвені, і толькі на Прыпяці — у ліпені — жніўні. Вельмі рэдка найбольшы узровень дажджавых паводак на асобных рэках перавышае веснавы і з’яўляецца максімальным у гаду. Значная частка малых і сярэдніх рэк Беларусі штучна зарэгулявана гідратэхнічнымі збудаваннямі (шлюзамі, плацінамі ГЭС, мельнічнымі устаноўкамі, г.д.). Найбольшай зарэгуляваанасцю адрозніваюцца рэкі басейнаў Нёмана і Заходняга Буга.

Амаль усе малыя і сярэднія рэкі у вегетацыйны перыяд інтенсіўна зарастаюць воднымі раслінамі, якія спрыяюць утварэнню падпаора вады у сярэднім на 20-30 см. Інтенсіўнае зарастанне рэчышчаў наступае у канцы мая і дасягае найбольшага развіцця у ліпені, жніўні. У кастрычніку расліны адміраюць.

9.Сувязь сучаснай гідраграфіі з тэктонікай. Галоўнай асаблівасцю гідраграфічнай сеткі Беларусі з'яўляецца яе належнасць да дзвюх басейнаў: Чорнага і Балтыйскага мораў. Да першага з іх адносіцца рачная сістэма Дняпра, да другога — Заходняя Дзвіна, Нёман, Буг і Ловаць. Такое размеркаванне буйнейшых рэк з'яўляецца невыпадковым і у значнай меры вызначаецца неатэктонікай.

Рачныя сістэмы басейнаў Балтыйскага і Чорнага мораў маюць свае асаблівасці. Сістэма Дняпра у плане мае дрэвавідную форму. Цэнтральнае месца у ёй займае р. Бярэзіна і р. Друць. Дняпро і Сож утвараюць усходнія галіны кроны, р. Прыпяць — заходнія. Усе галіны гэтага дрэва зыходзяцца на паўднёвым усходзе Беларусі.

Гідраграфічная сетка басейна Балтыйскага басейна Балтыйскага мора адрозниваецца больш складанай будовай и арыентыравана пераважна у паўночна-заходнім напрамку.

Галоўны вадападзел басейнаў Чорнага и Балтыйскага мораў праходзіць з паўночнага усходу на паўднёвы захад і падзяляе тэрыторыю Беларусі на дзве няроўныя часткі, большая з якіх адносіцца да Чарнаморскага басейна. Пры гэтым лінія вадападзелу праходзіць у межах Беларускай грады і перасякае Беларускае Палессе на паўднёвым захадзе.

Для басейна рэк Заходняй Дзвіны характэрна вялікая колькасць азёр. У некаторых раёнах азёрнасць дасягае 10 % і больш. Большасць буйных вадаёмаў мае няправільныя альбо ізаметрычныя абрысы. Але частка невялікіх азёр згрупаваны у лінейныя выцягнутыя сістэмы працягласцю да некалькі дзясяткаў кіламетраў (напрыклад азёры Чарсцвяты, Атолава, Павулле, і інш.).

Найбольш значнаму падняццю падверглася паўднвая частка Беларусскага Палесся, якая ляжыць на поўдзень ад лініі Кобрын – Пінск — Любань — Ельск. Яна уключала паўночныя схілы Украінскага шчыта, Мікашэвіцка-Жыткаіцкага выступа і сумежныя тэрыторыі Прыпяцкага прагіна, Палескай седлавіны, Падляска-Брэсцкай упадзіны і Лукаўска-Ратноўскага горста. Другая зона інтенсіўнага падняцця захапіла паўночны усход (паўночней ад лініі Лоеў, Рэчыца, Жлобін) і прыходзіцца на заходнія схілы Варонежзскай антыклізы. Апусканні тэрыторыі назіралісь на захадзе і паўночным захадзе з амплітудай 4-50 м.

У выніку тэктанічных дэфармацый адбылася структурная перабудова тэрыторыі і утварылась неатэктанічная монакліналь, якая у агульным накіравана з паўднёвага захаду на паўночны захад у бок Прыбалтыкі. У межах монакліналі выдзяляюцца чатыры вобласці з рознай амплітудай вертыкальных рухаў: Паўднёвая і Усходне-Беларуская зоны інтенсіўнага падняцця (больш 100 м), Заходне-беларуская зона апусканняў (да –50 м) і Цэнтральна-Бярэзінская пераходная больш спакойная зона з інтенсіўнасцю падняцця ад +0 да +100.

Сваеасаблівым тыпам структураў неатэктанічнага этапу з'яўляецца гляцыядыслакацыі, якія знаходзяцца блізка ад паверхні платформеннага чахла і пранікюць на глыбіню да 250 м. Яны сустракаюцца звычайна у раёнах неглыбокага залягання фундамента (Беларуская антыкліза, Палеская седлавіна, і інш.).

Паўнаводнасць рэк залежыць ад велічіні падземнага жыўлення. Прыток падземных вод у сваю чаргу назіраецца у рачных далінах на участках у падножжа агібаючых імі узвышаючыхся структур. Такія умовы складаюцца у Паўднёва- і Усходне-Беларускай зонах. Такім чынам можна тлумачыць высокую паўнаводнасць Дняпра і Прыпяці, меньшую выпрацаванасць далін Сажа у параўнанні з далінай Дняпра. У мінулым Сож знаходзіўся у больш спрыяльных умовах.

Дыслацыраваныя тоўшчы антрапагенавых і больш старажытных адкладаў, якія выражаюцца у рэльефе у выглядзе канечных марэн, непасрэдна уплываюць на размяшчэнне вадападзелаў і гідраграфічнай сеткі. Дынамка краявой зоны ледавіковага покрыва прыводзіла тда утварэння дугападобных комплексаў, якія былі генетычна звязаны з гляцыядэпрэсіямі. Рэкі і азёры звычайна унаследавалі гляцыядэпрэсіі і больш вузкія лагчыны.

Канфігурацыя рэчышчаў рэк, геаграфічнае становішча азёрных вадаёмаў сведчыць аб сувязі гідраграфіі з неатэктанічнымі структурамі меньшага ранга. Супастаўленне неатэктонікі з месцазнаходжаннем азёр паказвае, што найбольш буйныя азёры (Нарач, Чырвонае) размешчаны непасрэдна над лакальнымі неатэктанічнымі падняццямі.

10.Развіццё гідраграфічнай сеткі у галацэне. У перыяд найбольшага мацерыковага зледзянення (17-18 тыс. год назад) уся тэрыторыя Беларускага Паазер'я была пакрыта ледавіком. На усходзе ледавік дасягаў Чарнаморска-Балтыйскага водападзела. На захадзе у Нарачана-Вілейскай нізіне да паўночных схілаў Ашмянскай і Мінскай узвышшаў пляскалась Нарачана-Вілейскае прыледавіковае мора. Валдайскі ледавік амаль поўнасцю разбурыў гідраграфічную сетку Балтыйскага басейна. Захаваўся толькі верхні Нёман з прытокамі, які упадаў на захадзе у Скідзельскі пріледавіковы вадаём. Талыя воды ледавіка радыяльна сцякалі на поўдзень і фарміравалі зандравую паверхню па лагчынам і рачным далінам Дняпра, Бяразіны і другіх рэк Чарнаморскага басейна.

У сувязі з гэтым гідраграфічная сетка Балтыйскага і Чарнаморскага басейнаў фарміравалась парознаму. Да адступання Валдайскага ледавіка рэкі басейна Балтыйскага мора былі блакіраваны у вусцях ледавіком і не жывілісь яго талымі водамі. У той жа час да пачатку актыўнай дэградацыі ледавіка рэкі басейна Чорнага мора былі водапрыёмнікамі талых водаў. У выніку неаднолькавага уплыву ледавіка і складалісь розныя умовы фарміравання рачных далін дзвюх галоўных басейнаў. Фарміраванне гідраграфічнай сеткі Балтыйскага вадазбора адбывалась трансгрэсіўным шляхам услед за адступаючым ледавіком. Узровень прыледавіковых вадаёмаў паніжаўся, а рэчышча рэк паступова падаўжалісь у бок сучаснага вусця. І, наадварот, аднаўленне гідраграфічнай сеткі басейна Чорнага мора працякала у выніку рэгрэсіўнага перамяшчэння вытокаў рэк услед адступаючага ледавіка (рыс. 3.4).

Фарміраванне рачной сеткі басейна Балтыйскага мора у галацэнене пасля максімальнай стадыі Валдайскага ледавіка адбываўся у 4 этапы, якія звязаны з паморскай (памеранскай), паўднёва-літоўскай, сярэднелітоўскай і паўночна-літоўскай фазамі дэградацыі валдайскага ледавіка (Вальчык, 1992).

Пасля адступання ледавіка да пояса распаўсюджвання краявых утварэнняў памеранскай фазы (15,5-15,0 тыс. год) прпыніўся сцёк з Скідзельскага і нарачана-Вілейскага прыледаіковых азёр і рачных вод верхнягя Нёмана па даліне Ласосны, яе прытоку Татарцы і сквазной даліне Прывіліі – Нуркі у Бебжу і Нараў (басейн Віслы). Узровень Скідзельскагатпрыледавіковага вадаёма панізіўся на 10 метраў (з 130 да 120 м). Перад адступаючым ледавіком у панёманні узнікла Срэдненёманскае возера. панізіўся узровень і Нарачана-Вілейскага вадаёма, сцёк з якога ішоў уздоўж Балтыйскай грады у басейн Віслы, але праз Сярэдненёманскае возера і сквазную даліну Валкушанкі-Бебжы. Верхні Нёман упадаў у Скідзельскае возера, а затым у Сярэдненёманскае спачатку дзвюмя рукавамі: па аснаўной даліне, а затым сквазной даліне Гараднічанкі.

У сувязі з рэзкім пацяпленнем клімату (11 тыс. год) і адступаннем ледавіка да першай грады Саўпауселькя утварылась поздняе Балтыйскае возера з адзнакай +6-8 м. Верагодна у бёлінгу Нёман, Заходняя Дзвіна, Гаўя і другія рэкі пачалі упадаць у вадаёмы, звязаныя з катлавінай Балтыйскага мора.

Аднаўленне далінна-рачной сеткі пасля найбольшага валдайскага зледзянення сведчыць аб паступовым падняцці рэльефу у галацэне. Хуткае уразанне рэк адбывалась разам з перабудовай рачной сеткі за межамі распаўсюджвання валдайскага ледавіка. Гэта адлюстравалась у выглядзе перахватаў рэк: Нёман — Случ (Уша з Лошай, Нёманцем і Выней; Зельвянка — вярхоўя Жыгулянкі; Шчара — левыя прытокі Ясельды, выток Шчары).

У цэлым рачныя даліны Прыбалтыкі і тэрыторыі Беларускага Паазер'я адрозніваюцца невялікай шырынёй, значнай глыбінёй і круцізной схілаў, нявыпрацаванасцю паўздоўжнага профіля рэк. Рэкі меюць адносна невялічкую хкткасць цячэння і вялікі нахіл, што і характэрна маладой гідраграфічнай сетцы. Аб маладасці рэк сведчыць таксама выпукласць паўздоўжнага профіля, ці іх ступенькавасць. Рачныя даліны уніз па цячэнню адрозніваюцца больш складанымі рачнымі тэрасамі.

Да пачатку антрапагена на Беларускім Палессі сфарміравалась плоская, ці слаба хвалістая паверхня са шматлікімі значнымі па плошчы азёрамі. Тэрыторыя адрознівалась сеткай палеарэк басейнаў Дняпра, Нёмана і Віслы.

Спачатку антрапагена на Палессі працягвалася развіццё раней існаваўшай рачной сеткі. Аб гэтым сведчыць палеарэкі Бярэзіны, Буга, Дняпра, Лясной, аўца, Прыпяці, Случы, Ясельды і інш. Глыбіня выпрацаваных рачных далін складала да 25 м. Шырока развітымі былі слаба урэзаныя кароткія і шырокія вадатокі, якія злучалі азёры. Асабліва мноства такіх азёр было у заходняй частцы палескга рэгіёна, дзе азёрнасць дасягала 30 %.

На усходзе вадаёмы сустракалісь рэдка і мелі невялікую плошчу. Па паходжанню гэта былі пераважна дэнудацыйныя, карставыя і тэктанічныя азёрныя катлавіны.

Пазней у нараўскі час, калі паўночная частка Палесся была яшчэ пакрыта ледавіком, на Палессі былі даволі суровыя перыгляцыяльныя умовы. Да гэтага часу былі характэрны преледавіковыя вадаёмы і патокі талых водаў цяклі на паўдзень. У выніку геалагічнай дзейнасці нараўскага ледавіка паўднёвая частка Беларусі пачала прыймаць катлавінападобную форму, што уплывала на дальнейшы лёс і гідраграфічнай сеткі.

У белавежскі час гідраграфічная сетка аднавілась з блізкай да ранейшай шчыльнасцю. У белавежскае міжледавікоўе існавалі ужо амальусе сучасныя рэкі,якія працякалі паблізу сучаснага месцазнаходжання іх рачных далін (Дняпро, Бярэзіна, Беседзь, Брагінка, Грыўда, Мухавец, Піна, інш.). Але на долю азёр ужо прыходзілася не больш 4-5 % ад агульнай тэрыторыі.

У бярэзінскі час амаль усё Палессе было пакрыта мацерыковым ледавіком. Выключэнне складала праваузбярэжжа Прыпяці на поўдзень ад лініі Столін — Петрыкаў — Ельск. У даволі суровых умовах існавалі толькі патокі і вадаёмы талых вод. Пры дальнейшым адступанні ледавіка узнікла даволі густая сетка прыледавіковых вадаёмаў (да 20 %). Месцазнаходжанне некаторых з іх адпавядае сучасным вадаёмам (Чорнае, Белае і інш.)

У александрыйскі час па дадзеным Г. І. Гарэцкага (1970) рачная сетка развівалася у два этапы. У першую палову міжледавікоўя рэкі мелі даволі шырокія даліны. Вільготнасць клімату абумовіла іх значную воднасць, высокі узровень веснавых разліваў. у сувязі з гэтым часта стаў паўтарацца пераліў вод з басейна Пра-Дняпра, Пра-Сажа праз Пра-Замгалой у Пра-Дзясну. Шчыльнасць і месцазнаходжанне рачной сеткі адпавядала амаль сучаснай. Пры гэтым Пра-Бярэзіна і Пра-Прыпяць упадалі у Пра-Дняпро, у параўнаані с сучасным месцазнаходжаннем, некалькі на поўдзень.

Дняпроўскі ледавік зноў пакрыў амаль усе Палессе. Пагэтаму аднаўленне гідраграфічнай сеткі адбылося ужо пасля яго адступання, а няроўнасці рэльефа вызначалі месцазнаходжанне вадатокаў і вадаёмаў у наступнае шклоўскае міжледавікоўе, калі рачная сетка мала адрознівалась ад сучаснай, а азёрнасць перавышала 3 %.

Асобныя кліматычныя умовы Палесся сожскага часу, калі ледавік знаходзіўся на поўначы рэгіёна, а яго талыя воды свабодна сцякалі на поўдзень. На тэрыторыі Палесся адсутнічалі буйныя прыледавіковыя вадаёмы, але невялікія з іх па плошчы сустракалісь даволі часта. Глыбіня іх дасягала 50 м і болей. На поўдні маглі існаваці і рэкі. Па меры дэградацыі ледавіка і аднаўлялася і рачная сетка. Паколькі на захадзе фарміравалісь рэкі басейна Нёмана, яны перахвацілі частку вярхоўяў вадатокаў, якія раней упадалі у Прыпяць.

У пкачатку муравінскага міжледавікоўяна тэрыторыі Палесся было даволі многа азёр. На іх месцы і зараз існуюць даволі буйныыя вадаёмы (Чырвонае, Спораўскае, Бабровічскае, Белае, Арэхаўскае). У паазерскі час, калі на поўначы быў яшчэ ледавік, на Палессе паступала значная колькасць талых вод. Гэта спрыяла утварэнню шырокіх надпойменных тэрас, шматлікіх азёр і азёрна-аллювіальных нізін. Азёрнасць дасягала 20 %. Паміж Браслаўскай і Ааршанскай стадыямі адбывалась уразанне рэк, пачалі спускацца азёры. На Браслаўскай стадыі сфармравалісь першая надпоўменная тэраса Дняпра і Буга, уступ ад першай надпоўменнай тэрасы да поймы.

Па некаторым даследаванням рэліктамі позднепаазерскага часу на поўдні Беларусі былі найбольш буйныя азёры. Другія навукоўцы (Ісаенка, 1976) іх узнікненне звязваюць з дэградацыяй паазерскага ледавіка. Па Матвееву (1992) увесь час позднеледавікоўя і ранні галацэн на Палессі быў безазёрны. І толькі пазней азёры узніклі зноў.

У час ледавіковых падвіжак паазерскага часу на ўзвышшах і краях далін пачалі развівацца яры, лагчыны, якія ёсць і сёння.

На завяршаючым этапе антрапагена, у галацэне, на Палессі ўтварылісь некалькі пойменных узроўняў у рачных далінах. Узнікаюць 2-3 азёрныя тэрасы, развіваецца ярава-балкавая сетка, запаўнялісь адкладамі азёрныя катлавіны.

Такім чынам, у развіцці гідраграфічнай сеткі Палесся назіраецца рытмічнасць, якая была абумоўлена чаргаваннем ледавіковых і міжледавіковых этапаў, а таксама змяненнем кліматычных умоў. Найбольш буйныя рачныя даліны, некаторыя азёрныя катлавіны развівалісь унаследавана. Палажэнне галоўнага вадападзела паміж Балтыйскім і Чорным марамі практычна не змянялася. Аднак агульны малюнак гідраграфічнай сеткі паступова ускладняўся.

11. Роль сучасных геамарфалагічных працэссаў у фарміраванні гідраграфічнай сеткі. Сучасная гідраграфічная сетка змяняецца пад уплывам уздзеяння гаспадарчай дзейнасці чалавека: будуюцца новыя рукатворныя вадаёмы, каналы, асушаюцца пераувільгатнённыя землі, выкарыстоўваюцца падземныя воды. Разам з гэтым мяняецца і характар рэчышчавых працэсаў, а у выніку змяняецца гушчыня рачной сеткі, канфігурацыя вадазбораў, рачной сеткі. Мы не разглядаем марфалагічныя асаблівасці рэчышчаў (форма, памеры рэчышчаў, наяўнасць меандр, змяненне месцазнаходжання рэчышчаў і г.д.). У гэтым раздзеле мы разглядаем рэчышчавыя працэссы як фактар фарміравання рэчышчавай сеткі.

Для вывучэння гэтых працэсаў выкарыстоўваюцца рознамасштабныя матэрыялы, аэрафотаздымкі, касмічныя здымкі, тапаграфічныя карты розных год выдання, якія зафіксавалі гідраграфічную сетку тых часоў.

У выніку гаспадарчай дзейнасці чалавека павышаецца ці паніжаецца базіс эрозіі рэк. Пагэтаму на асобных адрэзках яны уразаюцца у рачную даліну і утвараюць старыцы (незавершанае меандрыраванне). Пры будаўніцтве вадасховішчаў назіраецца адваротны працэсс: утвараецца крывая падпора і актывізіруюцца працэссы меандрыравання. Найбольш важанае значэнне мае працэс утварэння яроў пры дзейнасці часовых вадатокаў, паверхневай і лінейнай эрозіі, якія прыводзяць да утварэння новых элементаў рачной сеткі і павялічэння яе гушчыні.

12. Сучасныя рэчышчавыя працэссы і іх уплыў на фарміраванне рэчышчавай сеткі. Для тэрыторыі Беларусі характэрна развіццё практычна усіх тыпаў рэчышчавых працэсаў. Гэта звязана з раўніннасцю тэрыторыі (плоска-раўнінны, ці палога хвалісты рэльеф), а таксама пародамі, якія складаюць вадазборы (флювіагляцыальныя пяскі, супясі, лёссы), сярод усіх працэсаў найбольш сутракаюцца і атрымаў развіццё працэсс меандрыравання. Каля 90 % рэк Беларусі маюць меандры. Працэс меандрыравання ахоплівае рачную сетку басейна рэк Нёмана, Віліі, Бярэзіны, Сажа, Прыпяці. Толькі на р.Нёман ніжэй г. Масты, а на Віліі ніжэй упадзення р. Нарач і Прыпяці у г. Мазыр адзначаюцца участкі, дзе не назіраюцца меандры.

Свабоднае меандрыраванне развіваецца па класічнай схеме, па адпаведным цыклам планавых дэфармацый, якія прыводзяць да павялічэння крывізны рэчышча. Крывізна рэчышчаў мяняецца ад слаба звілістых участкаў да фарміравання добра вызначаных лукавін. Цыкл развіцця меандраў завяршаецца прарывам вузкага перашыйка лукавін у выніку непасрэднага збліжэння размываемых берагоў дзвюх суседніх лукавін. Хуткасць размыва (перамяшчэння), бровак увагнутых берагоў лукавін вагаецца ад некалькі метраў да 10-18 метраў у год на рацэ Прыпяць. Такое меандрыраванне назіраецца у шырокіх рачных далінах. Даліны такіх рэк характэрызуюцца добра развітой поймай са складаным грывістым рэльефам і вялікай колькасцю старычных азёр — астаткаў лукавін старога рэчышча. такі тып меандрыравання назіраецца амальна 70 % даўжыні рачной сеткі. Такі тып меандрыравання асабліва характэрны для Бярэзіны, Свіслачы, Друці, Сажа, Беседзі, Іпуці, Прыпяці, Пцічы.

Незавершанае меандрыраванне адрозніваецца ад свабоднага тым, што прыродны цыкл фарміравання лукавін перарываецца задоўга да поўнага іх завяршэння. Сфарміраваныя пратокі маюць большы нахіл, чым асноўнае рэчышча. Яны паступова паглыбляюцца і самі становяцца самастойнымі і галоўнымі. У той жа час старое рэчышча паступова мялее, аддзяляецца ад новага. Працэс працягваецца некалькі гадоў, а часам і дзесяцігоддзі. У выніку на рацэ утвараецца мноства рукавоў у выглядзе паўмесяца з вялікай колькасцю астравоў. Незавершанае меандрыраванне сустракаецца на вялікіх і малых рэках (Дняпро, Бярэзіна, Сож, Прыпяць, Нёман).

Для тэрыторыі Палесся характэрна пойменная шматрукаўнасць, якая не звязана як правіла з рэчышчавым працэсам у галоўным рэчышчы. Дадатковыя рэчышчы (рукавы) утвараюцца шляхам прарыву паверхні поймы. Шматрукаўнасць утвараецца у шырокай добра развітай пойме. Пры гэтым на рукавах сустракаюцца самыя розны тыпы рэчышчавага працэсу (свабоднае, незавершанае, абмежаванае меандрыраванне, асярадковы тып). Добра выражаная пойменная шматрукаўнасць сустракаецца усяго на 22 рэках. Агульная даўжыня такіх рэк складае усяго 2 % ад даўжыні рачной сеткі (235 км). Участкі рэк з такім тыпам рэчышчавага працэса распаўсюджаны у асноўным на поўдні рэспублікі, на Палессі, у найбольш паніжаных участках рачных далін (Дняпро, Сож, Беседзь, Ясельда, Піна, Бобрык, Цна, Лань, Морач і інш.).

Абмежаванае меандрыраванне адрозніваецца спаўзагннем слаба выражаных лукавін уніз па цячэнню без змяненя іх формы і памераў. Іх свабоднаму перамяшчэнню па рачной даліне мерашкаджаюць схілы далін. такі тып рэчышчавага працэса характэрны для раёнаў з вузкімі рачнымі далінамі і слаба развітымі поймамі. Абмежаванае меандрыраванне распаўсюджана галоўным чынам на поўначы Беларусі, з характэрным халмістым рэльефам. Гэты тып рэчышчавага працэса адзначаецца на Заходняй Дзвіне і яго прытока (Лучоса, Усвейка, Улла), а таксама у вярхоўях Дняпра і на яго некаторых прытоках (Сож, Віхра). На малых і сярэдніх рэках у асобна паніжаных і забалочаных участках Палесся сустракаюцца рэкі, для якіх звілістасць па форме нагадвае схему абмежаванага меандрыравання. Аднак тут спаўзанне лукавін адсутнічае. Утварэнне такіх лукавін не звязана з вузкай рачной далінай , ці характарам фарміравання поймы. Тут рэчышчавы працэс працякае вельмі вяла, а гэта звязана з нізкай воднасцю ракі, малой колькасцю наносаў, нізкімі падтопленымі берагамі.

Абмежаванае меандрыраванне сустракаецца у вярхоўях шматлікіх прытокаў рэк Прыпяці, Бярэзіны, Сажа. Агульная даўжыня такіх участкаў складае 580 км, ці 5 % агульнай даўжыні рэчышчавай сеткі.

Немеандрыруючыя аднарукаўныя рэчышчы з побачнявым тыпам рэчышчавага працэса характэрызуюцца адсутнасцю планавых дэфармацый. Асноўныя перафарміраванні рэчышча выражаюцца у перабудове рэльефа ракі. У выніку такога працэса назіраецца намыў у адных і размыў рэчышча на другіх участках. Па дну рэчышча спаўзаюць грады розных памераў. У сувязі з гэтым у рэчышчы назіраюцца перыядычныя змянені глыбінь, якія вызваны рухам град па дну рэчышча. Разнавіднасцю такога працэса руху наносаў з’яўляецца побачневы тып рэчышчавага працэсу. У гэтым выпадку буйныя грады размяшчаюцца у шахматным парадку. берагавыя, найбольш узвышаныя участкі пры спадзе узроўня вады абсыхаюць і утвараюць побачні, якія звычайна замацоўваюцца раслінамі. Рух побачняў назіраецца толькі у паўнаводдзе.

Гэты тып рэчышчавага працэса не атрымаў шырокага развіцця на рэках Беларусі. Агульная даўжыня рэк з такім тыпам працэса складае каля 10 % ад іх агульнай даўжыні (1170 км). Ён назіраецца на Заходняй Дзвіне, Касплі, Обалі, Нёмане, Віліі, Ашмянкі, Дняпра, на участках, дзе рэкі перасякаюць найбольш узвышаныя халмістыя раёны Беларусі. На Прыпяці гэты рэчышчавы працэс назіраецца на адрэзку Мазырскага кража.

13.Змяненне рэчышчавых працэсаў і пераутварэнне рэчышчаў у выніку інжынерна-гаспадарчай дзейнасці. Інжынерна-гаспадарчая дзейнасць на рэках Беларусі звязана з наступнымі відамі гаспадарання:

  • беззваротная здабыча з рэчышчаў нярудных будаўнічых матэрыялаў (пяску, пясчана-гравійнай сумесі;

  • расчыстка і паглыбленне рэчышчаў з мэтай іх гідраэкалагічнага аздараўлення, павялічэння прапускной здольнасці у перыяды паўнаводдзяў і паводак;

  • выпраўленне лукавін пры абароне населеных пунктаў і другіх аб’ектаў ад падмва і затаплекння, для паляпшэння судаходных умоў і памяншэння пагрозы утварэння ледзяных затораў.

У пачатку 2002 года на Беларусі прыблізна на 30 участках найбольш буйных рэк вядзецца здабыча нярудных будаўнічых матэрыялаў, якія знаходзяцца у асноўным каля буйных гарадоў: на Дняпры (Орша, Шклоў, Магілёў, Быхаў, Рагачоў, Жлобін,Рэчыца, Лоеў, Любеч, Камарын), на Прыпяці ( Пінск, Мазыр, Тураў, Петрыкаў), на Сажы ( Ветка, Гомель, урочышча “Сож”), на Бярэзіне (Барысаў, Бабруйск, Светлагорск, урочышча “Бярэзіна”), на Заходняй Дзвіне (Улла, Віцебск, Полацк, Верхнедзвінск). Ступень уздзеяння здабычы нярудных будаўнічых матэрыялаў на змяненні рэчышчаў і рэчышчавых працэсаў залежыць ад мэты распрацовак. Разчыстка рэчышчаў з мэтай павялічэння прапускной здольнасці рэк у паўнаводдзе і паводкі можа таксама прыводзіць к парушэнню дынамічнай раўнавагі воднага патоку і наносаў. Гэта прыводзіць у першую чаргу да змянення гідрографа ракі, уздзеяння у новых гідрадынмічных умовах воднай плыні на рэчышча не толькі у паўнаводдзе, але і межань, гідратэхнічным збудаванням, якія знаходзяцца ніжэй па цячэнню.

Характэрным прыкладам з’яўляецца павялічэнне жывога сячэння р. Прыпяць на тэрыторыі Украіны, якое было праведзена з мэтай павялічэння прапускной здольнасці ракі у паўнаводдзе і памяньшэння пагрозы ледзяных затораў у зоне Чэрнобыльскай АЭС. У выніку на Прыпяці у межах тэрыторыі Беларусі адбылось паніжэнне узроўня вады, што прывяло да пагаршэння умоў судаходства у межанны перыяд

Значныя змяненні у звілістасці рэк адбываюцца пры правядзенні меліярацый. Гэта датычыцца у першую чаргу тых рэк, якія з’явіліся вадапрыемнікамі вады з меліяратыўных сістэм. На сённяшні дзень такія работы верагодны на асобных адрэзках рэк толькі пры рэканструкцыі меліяратыўных сістэм.

14. Прынцыпы гідралагічнага раянвання. аснову гідралагічнага раянавання тэрыторыі Беларусі пакладзены комплексны геаграфічны (ландшафтны) падыход, які улічвае комплекс геаграфічных фактараў і умоў фарміравання паверхневага сцёку. Ядром кожнага гідралагічнага раёна з’яўляецца рачны вадазбор найбольш буйных рэк Беларусі: Заходняя Дзвіна, Вілія, Нёман, Прыпяць, Дняпро, ці асноўная іх частка (гл. малюнак 1.1).

Комплекснасць гідралагічнага раянавання заключаецца у ландшафтнай ацэнцы тэрыторыі вадазбораў, умоў для фарміравання сцёку. У гэтым накірунку ацэньваецца роля геалогіі, рэльефу, глебаў, колькасныя паказчыкі фізіка-геаграфічных умоў вадазбораў, ступень іх асвоенасці, прыроднай і штучнай зарэгуляванасці. Пералічаныя фактары характэрызуюць умовы сцякання вады па паверхні вадазбораў, умовы папаўненя грунтовых вод і, адпаведна, устойлівасць жыўлення рэк у межах раёна. Ландшафтны прынцып па сваёй сутнасці адлюстроўвае занальныя фізіка-геаграфічныя асаблівасці тэрыторыі Беларусі, у тым ліку і кліматычныя, якія змяняюцца з поўначы на поўдзень рэспублікі і абумоўліваюць асноўныя заканамернасці размеркавання паверхневага сцёку.

Азанальныя фактары адлюстроўваюць рэгіянальныя (мясцовыя) умовы вадазбораў, асабліва малых і вельмі малых рэчак (гушчыня рачной сеткі, ухілы рэк і нахілы вадазбораў, характар эразійных і рэчышчавых працэссаў). Некаторыя з іх у той ці ў другой ступені падпарадкоўваюцца занальным асаблівасцям тэрыторыі, якія адлюстроўваюць умовы фарміравання рачной сеткі і звязаны з генезісам рэльефу, грунтоў і г. д., напрыклад, Паазер’я і Палесся, цэнтральнай часткі Беларусі.

Заканамернасці размеркавання паверхневага сцёку па тэрыторыі рэспублікі характэрызуюць агульныя і рэгіянальныя асаблівасці гідралагічнага рэжыма рэк і азёр. Асноўнымі крытэрыямі сцёку з’яўляюцца модуль сцёку і размеркаванне сцёку ўнутры года, па сезонам, аб’ём веснавога сцёку. Нераўнамернасць размеркавання паверхневага сцёку па тэрыторыі ў многім залежыць ад кліматычных фактараў: колькасці атмасферных ападкаў, велечыні выпарэння, тэмпературы паветра, таўшчыні і устойлівасці снежнага покрыва.

15.Заходне-Дзвінскі гідралагічны раён. Раён займае басейн р. Заходняя Дзвіна ў межах тэрыторыі Беларусі. Для яго характэрна наяўнасць маладога канечнамарэннага ландшафта. Узвышшы (Гарадоцкая, Віцебская і інш.) чаргуюцца з плоскімі нізінамі (Дзісненская, Полацкая і інш.), якія высланы марэнай і азёрна-ледавіковымі адкладамі. Вышыня тэрыторыі вагаецца ад 120 – 160 м на захадзе да 160 – 220 на ўсходзе з агульным накірункам сцёку на захад. Асноўнымі мацярынскімі пародамі з’яўляюцца вапнякі, даламіты, мергелі і пясчанікі. Характэрныя чэцвярцічныя адклады: суглінкі і гліны, часткова флювіягляцыяльныя і азёрныя пяскі.

Глебы раёна прадстаўлены сугліністымі і супясчанымі тыпамі. Акрамя таго, ёсць тарфяна-балотныя і тарфяныя глебы. Балоцістасць тэрыторыі раёна не больш 13 %. Сярод балот пераважаюць верхавыя балоты.

Лясістасць складае каля 30 %. Гэта ў асноўным ялова-дубовыя і яловыя лясы. Гадавая колькасці ападкаў 600-700 мм (на паўночным захадзе да 750 мм і болш). Сярэдні гадавы дэфіцыт вільгаці 2,6 мм. Сярэдняя гадавая тэмпература 4,5-5 оС.

Характэрнай асаблівасцю раёна з’яўляецца высокі паказчык азёрнасці (каля 3 %) (мал. ). Найбольшае развіццё атрымалі азёрна-рачныя сістэмы, якія звязаны з такімі краявымі ледавіковымі утварэннямі, як Браслаўскае, Нявельска-Гродзенскае, Свінцянскае, Ушачскае, Лукомльское. У межах гэтай тэрыторыі назіраецца найбольшая азёрнасцьь - 12%, якая характэрна для басейна р. Друйка. Тут налічваецца 73 возера агульнай плошчай 124,9км2. Высокай азёрнасцю адрозніваюцца бассейны малых рек: Дрыса (9,6 %), Тураўлянка (8,4 %), Крыўлянка (5,2 %), Бельчыца (7,6 %), Волта (4,8 %), Сечна (4,4 %).

Ворыва раёна складае каля 30 % ад агульнай яго плошчы. Гушчыня рачной сеткі 0,47 км/км2. На узвышшах яна павялічваецца да 0,60 – 0.70 км/км2, у паніжэннях 0,35-0,40 км/км2 . Рэкі у большасці выпадкаў выцякаюць з азёр ці працякаюць праз іх. Ухіл рэк 1,5 – 2 о/оо. Даліны рэк адрозніваюцца сваёй моладасцю і глыбокім урэзам.

Рачныя сістэмы найбольшую для умоў Беларусі прыродную зарэгуляванасць. Прыродня зарагуляванасць азёрамі спалучаецца з добрым забяспячэннем паверхневым жыўленнем. Сярэдні шматгадовы модуль сцёку для узвышшаў складае 7,5 – 8,0 л/с. км2, для паніжэнняў — 6,8 – 7,0. Доля веснавога сцёку складае каля 50 % ад гадавога. З павялічэннем працэнта азёрнасці вадазбораў доля веснавога сцёку змяншаецца, а у астатнія поры года адпаведнапавялічваецца. Балоцістасці рачных басейнаў прыводзіць да павялічэння веснавога сцёку і змяншэння яго летам. На буйных рэках веснавое паўнаводдзе развіваецца хутка. Наібольшы расход трымаецца не болей сутак, а затым назіраецца дваолі хуткі спад вады. Працягласць веснавых разліваў 7-10 дзён. Раяныя поймы ўзатапляюцца на невялікую глыбіню (1 – 1,5 м), а ў высокае паўнаводдзе дасягае 2,0-2,5 метры.

Заходне-Дзвінскі гідралагічны раён падзяляецца на два падраёны: усходні і заходні. Адзіная рака гэтага басейна Ловаць, якая бярэ пачатак з невялікага возкра каля воз. Езярышча, з’яўляецца прытокам р.Нявы.

16.Верхне-Дняпроўскі гідралагічны раён знаходзіцца на ўсходзе Беларусі і ахоплівае басейн Дняпра да горада Магілёва і Сажа да вусця р. Проні.

Асноўную частку раёна займае Аршана-Магілёўскае плато. Рэльеф тут градава-узгорысты, месцамі раўнінны. На тэрыторыі раёна пераважаюць вышыні ад 200 да 250 м. Больш узвышаная паўночная частка. Таму тут назіраецца агульны нахіл вадасбораў рэк з поўначы на поўдзень. Асноўныя пароды, якія складаюць паверхні вадазбораў: суглінкі і гліны, магутнасцю20 – 50 м, часам да 100 м.

Глебы ў асноўным падзолістыя, гліністыя і сугліністыя, на поўдні — дзярновыя. Лясістасць раёна - 25 %. У асноўным гэта яловыя і ялова-дубовыя лясы. Раён адрозніваецца нізкай балоцістасцю (7 %), пераважаюць нізінныя тыпы. Азёрнасць нязначная (меньш 1 %, азёры пераважна пойменнага тыпу (старарэччы). Раён адрозніваецца высокім паказчыкам асвоенасці. Каля 40 % яго тэрыторыі ўзарана.

Гадавая колькасць атмасферных ападкаў вагаецца ад 600 да 650 мм на поўначы да 550 – 600 на поўдні. Сярэдняя гадавая тэмпература паветра 5-5,5 оС.

Рачная сетка раёна добра развіваецца. На поўначы раёна Аршана-Магілеўскае плато мае мноства рэк і ручайкоў, сетку глыбокіх яроў і лагчын. Гушчыня рачной сеткі складае 0,44 км/км2. Ухілы рэк 1,0 – 1,5 о/оо. Сярэдні шматгадовы модуль сцёку рэк на поўначы раёна 6,%, на поўдні — 5,5 л/с. км2. Рэкі адрозніваюцца наіменьшай прыроднай зарэгуляванасцю у рэспубліцы. Рэжым іх адрозніваецца высокім веснавым паўнаводдзем і значна меньшым сцёкам у астатнюю частку года. Веснавы сцёк складае каля 67 % ад гадавога.

Верхне-Дняпроўскі гідралагічны раён падзяляецца на Пайночны Верхне-Дняпроўскі, Цэнтральны Верхне-Дняпроўскі і Паўднёвы Внржхне-Дняпроўскі падраёны, якія адрозніваюцца вышынёй над узроўнем мора і ўмовамі фарміравання сцёку. Паўночны Верхне-Дняпроўскі падраён нахілены на поўнач і рэкі тут цякуць у бок р.Заходняя Дзвіна. Цэнтральны Верхне-Дняпроўскі падраён найбольш узвышаны і павольна паніжаецца на поўдзень і пераходзіць у ПаўднёвыВерхне-Дняпроўскі падраён.

17.Вілейскі гідралагічны раён ахоплівае басейны рэк Віліі, Бярэзіны ніжэй г.Барысава (бас. Дняпра), вярхоўі рэк Уллы і Бярэзіны (бас. Нёмана). Раён па геамарфалагічным умовам падзяляецца на дзве нераўназначныя часткі. Паўночная частка уключае Нарачана-Вілейскую і Верхне-Бярэзінскую нізіны, паўднёвая прадстаўляе вузкую паласу Мінскага узвышша, якая выцягнута з захаду на ўсход. На поўначы раёна вышыні знаходзяцца ў межах 180-220 м, а на поўдні яны дасягаюць найбольшых вышыняў для Беларусі 300 – 340 м. Гэтыя дзве часткі раёна адпавядаюць Паўночнаму і паўднёваму гідралагічным падраёнам, якія адрозніваюцца паказчыкам балоцістасці. Паўночны гідралагічны падраён мае балоцістасць 16 %, Паўднёвы – нязначную.

Асноўныя падсцілаючыя пароды: мергелі, гліны, даламііты, пясчанікі і гіпсы Зверху у нізінах яны перакрыты водна-ледавіковымі пясчанымі адкладамі. У далінах рэк часта наўіраецца выхад гріунтовых вод.

Глебы прадстаўлены у асноўным сярэдне- і слабаападзоленымі супесямі, радзей суглінкамі. На поўдні распаўсюджаны лёсы.

Лясістасць раёна каля 36 %. Часцей за усё сустракаюцца хваёвыя лясы. Забалочанасць каля 16 %, азёрнасць больш 1-2 %. Каля 30 % тэрыторыі раёна узарана.

Атмасферныя ападкі складаюць 600-700 мм. Сярэдні дэфіцыт вільготнасці 2,9 мм. Сярэдняя гадавая тэмпература 5,0-5,5 оС.

Гушчыня рачной сеткі — 0,44 км/км2 і прадстаўлена у асноўным кароткімі вадатокамі. У далінах рэк назіраюцца выхады грунтовых вод. Рэчышчы звілістыя. Ухілы малых рэк 3-5, сярэдніх 0,4-0,8 о/оо.

Рэльеф тэрыторыі раёна, павышаны эразіённы урэз рачных далін, а таксама наяўнасць азёр на Нарачана-Вілейскай нізіне спрыяюць адносна устойліваму і высокаму сцёку рэк. Сцёк р. Віліі зарэгуляваны Вілейскім вадасховішчам і знаходзіцца пад уплывам вадазабору часткі яе сцёку у Вілейска-Мінскую водную сістэму (да 20 %). Сярэдні шматгадовы сцёк 7,5 л/с. км2, на захадзе ён дасягае 8-9 л/с. км2. Рэкі характэрызуюцца высокай прыроднай зарэгуляванасцю сцёка. Частка веснавога сцёка у гадавым на поўначы раёна складае у сярэднім 46 %, на поўдні — 40 %. У параўнанні з другімі раёнамі тут назіраецца найбольшы мінімальны сцёк межаннага перыяду. Асабліва ён высокі на рэках паўднёвай часткі раёна. У сувязі са значнай розніцай абсалютных вышыняў па раёну могуць назірацца значныя адхіленні у размеркаванні велічыні сцёку у гадавым разрэзе па рэкам у параўнанні са звычайным характарам яго размеркавання.

18.Нёманскі гідралагічны раён згнаходзіцца у заходняй частцы рэспублікі і адпавядае у асноўным басейну р. Нёмана ад вытоку да мяжы з Літвой.

Рэльеф раёна градава-узгоркавы і раўнінны. Значную часку раёна займаюць узвышшы: Навагрудская і Ваўкавыская. Сярод нізін найбольшую плошчу займае Нёманская нізіна. У раёне перавагаюць вышыні 130 – 140 м.

Геалагічная будова раёна характарызуецца мелавой і трэтычнымі сістэмамі (пясок, мел, мергель). Чэцвяртычныя адклады прадстаўлены у выглядзе канечна-марэнных утварэнняў, складзеных пераважна суглінкамі і су4песямі. Глебы дзярнова-падзолістыя, супясчаныя і пясчаныя.

Лясістасць раёна складае 26 %, лясы у асноўны хваёвыя. Каля 10 % плош8чы раёна займаюць нізінныя балоты. Азёрнасць меньш 0,5 %. Вялікіх азёр няма, асноўную частку азёрнасці складаюць старыцы.

Каля 40 % плошчы раёна асвоена.

Гадавая колькасць атмасферных ападкаў 600 – 650 мм. Сярэдні дэфіцыт вільготнасці 3 мм. Сярэдняя гадавая тэмпература 6,0 - 6,7 оС.

У гідраграфічных адносінах раён характэрызуецца значным развіццём рачной сеткі — 0,47 км/км2 . Рэчышчы у большасці звілістыя. Нахілы малых рэк 2 – 3 о/оо, сярэдніх 0,3 – 0,6 о/оо, буйных — 7 – 9 о/оо.

Падземнае жыўленне рэк адбываецца галоўным чынам за кошт верхніх гарызонтаў грунтовых вод, якія накопліваюцца у верхніх слаях супясчаных, пясчаных і лёгкасугліністых адкладаў. Сцёк устойлівы і роўны на працягу года. Сярэдні шматгадавы модуль сцёка 6 л/с. км2. Доля веснавога сцёку у гадавым разрэзе складае у сярэднім 44 %.

Павышаная прыродная зарэгуляванасць рэк абумоўлівае долю падземнага жыўлення. На р. Нёман веснавому паўнаводдзю папярэднічаюць даволі высокія узроўні вады. У цёплую зіму з частымі адлігамі могуць назірацца зімовыя паводкі. Характар веснавых разліваў аналагічны Вілейскаму і Верхне-Дняпроўскаму раёнам.

19.Цэнтральна-Бярэзінскі гідралагічны раён ахоплівае басейны рэк Дняпра ад Магілёва да Жлобіна, Друці, Бярэзіны ніжэй Барысава да вусця р. Рудненкі, Пцічы — да вусця р. Даколька, а таксама вярхоўя рэк Арэсы, Случы, Морачы і Лані (да шыраты створаў плацін вадасховішчаў Чырвонаслабадское, Салігорскае, Любаньскае).

Перавагаючыя вышыні мясцовасці 150 – 160 м. Ядром раёна з’яўляецца слабахвалістая Цэнтральна-Бярэзінская раўніна, якая складзена у асноўным пяскамі водна-ледаавіковага паходжання. Паўночна-заходняя частка раёна складзена вапнякамі і даламітамі дэвона, паўднёвая – трэтычнымі глінамі. Чэцвяртычныя адклады прадстаўлены у асноўным флювіагляцыяльнымі суглінкамі і лёсам.

Глебы раёна разнастайныя: супясчаныя, гліністыя дзярновыя і лёгкасугліністыя. Ворыва займае каля 35 %.

Для раёна характэрны тыпічныя ялова-шырокалісцёвыя лясы, значную плошчу займаюць хваёвыя бары. Лясістасцьь каля 35 %.

Балоцістасць раёна вагаецца ад 17 у прэдпалессі да 13 % на Цэнтральна-Бярэзінскай раўніне.

Атмасферныя ападкі 600 – 650 мм. Сярэдні гадавы дэфіцыт вільготнасці каля 3,1 мм. Сярэдняя гадавая тэмпература паветра 5,7 оС. Рэкі характаразуюцца меншай прыроднай зарэгуляванасцю, чым рэкі Вілейскага і Нёманскага раёнаў. Раён падзяляецца на Бярэзінска-Прыдняпроўскі і Прэдпалескі гідралагічныя падпраёны.

Гушчыня рачной сеткі 0,40 км/км2. Рэчышчы устойлівыя, слаба звілістыя. Ухілы малых рэк 0,8 – 1,5 о/оо, сярэдніх — 0,3 – 0,5 о/оо.

Сярэдні шматгадавы модуль сцёку 5,6 л/с. км2 на Цэнтральна_Бярэзінскай раўніне (Бярэзінска-Прыдняпроўскі падраён) і 4,9 л/с. км2 — у Перадпалессі. Рэкі Цэнтральна-Бярэзінскай раўніны адрозніваюцца больш выраўненным сцёкам на працягу года. Доля веснавога сцёку тут у сярэднім 53 %. Рэкі Перадпалесся адрозніваюцца больш высокім сцёкам веснавога паўнаводдзя (59 %) і больш нізкім сцёкам у летне-асенні перыяд.

Характар веснавога разліву рэк Бярэзінска-Прыдняпроўскага падраёна нагадвае рэжым рэк у Вілейскім і Нёманскім гідралагічных раёнах. У перадпалесскім падраёне характар веснавога паўнаводдзя блізкі да рэк Палесся (Прыпяцкі гідралагічны раён). Рэкі гэтага падраёна ў выніку значнай забалочанасці басейнаў левых прытокаў Прыпяці маюць наібольшую працягласць веснавога разводдзя (да 60 дзён).

20.Прыпяцкі гідралагічны раён размешчаны на поўдні тэрыторыі Беларусі і ахоплівае басейн Прыпяці без узвышаных яго акраін (вярхоўя рэ\к Пцічы, Случы і г. д.), ніжняе цячэнне Бярэзіны (ніжэй вусця р. Рудзенкі), Сажа (ніжэй вусця р. Проні), Дняпра (ніжэй г. Жлобіна) і басейн р. Заходні Буг у межах тэрыторыі Беларусі.

Раён прадстаўляе плоскую старажытную алювіальную нізіну з чаргаваннем град і паніжэнняў. Перавагаюць вышыні у межах 100 – 130 м. У паўночна-заходняй частцы раёна выдзяляецца халмісты участак Прыбугскай раўніны, а на паўночна-усходняй на фоне забалочанай нізіны выдзяляецца Мазырскі краж і Хойнікска-Брагінская града. Падсцілаючай пародай з’яўляецца мел. Над мелавымі пародамі размешчаны паслятрэтічныя адклады — пераважна пяскі, суглінкі і гліны. Чацвяртічныя адклады — пераважна пяскі алювіальнага паходжання, магутнасць якіх дасягае да 30 м.

Глебы прадстаўлены комплексам пясчаных падзолістых і балотных разнавіднасцей.

У гідралагічных адносінах раён характарызуецца высокім ўзроўнем і значнымі запасамі грунтовых вод. Для яго характэрна высокае стаянне узроўня грунтовых вод — ад 0,1 да 3 м. Запасы грунтовых вод верхніх гарызонтаў з’яўляюцца асноўнымі крыніцамі падземнага жыўлення рэк. Аднак падземны сцёк запаволены і невысокі. Раён характарызуецца найбольш высокім паказчыкам балоцістасці (28 %).

Найбольшае распаўсюджанне ў раёне атрымалі хваёвыя лясы. часткова дубова-грабавыя. Лясістасць складае 33 %. Значныя плошчы заняты лугамі. Значная частка балот раёна меліярыравана і узарана (25 %).

Гушчыня рачной сеткі самая нізкая для Беларусі (0,30 л/с. км2). Рэкі характарызуюцца вельмі нізкай велічынёй падзення, шырокімі і плоскімі, слаба выражанымі далінамі, нізкімі і балоцістымі берагамі, нізкай звілістасцю рэчышча і павольным цячэннем.

У асобныя гады на рэках, асабліва левых прытокаў, з плошчай вадазбра да 1000 – 1200 км2 характэрна перасыханне і з плошчай да 54 км2 — перамярзанне рэчышча.

Гадавая колькасць атмасферных ападкаў 550-600 мм. Сярэдні дэфіцыт вільготнасці 3,3 мм. Сярэдняя тэмпература паветра 6,5 оС.

Сярэдняя норма сцёку рэк 4,1 л/с. км2 на поўначы і 3,5 л/с. км2 на поўдні. Рэкі паўночнай часткі раёна адрозніваюцца найменьшай прыроднай зарэгуляванасцю сцёку, дзе веснавы сцёк складае 65 % ад гадавога. Тут назіраецца найменьшы межанны сцёк для усёй Беларусі.

Некалькі большай зарэгуляванасцю сцёку адрозніваюцца рэкі паўдневай часткі раёна, дз доля веснавога сцёку дасягае каля 56 %. На захадзе раёна ў басейне Заходняга Буга сцёк на працягу года найбольш роўны, і вясной ён складае ў сярэднім каля 46 % ад гадавога.

Рэкі раёна маюць найбольшую для тэрыторыі Беларусі працягласць веснавога паўнаводдзя. На левабярэжных прытоках Прыпяці, якія адрозніваюцца высокай балоцістасцю, веснавое паўнаводдзе працягваецца да 60 дзён. У той час як на р. Прыпяць яно дасягае 120 дзён. Свае асаблівасці гідралагічнага рэжыму маюць рэкі у басейне р. Заходні Буг (Заходне-Бугскі гідралагічны падраён), якія адрозніваюцца нізкімі паказчыкамі гадавога сцёку, але высокай велічынёй для Палесся прыроднай і штучнай зарэгуляванасцю. Заходе-Бугскі гідралагічны падраён аддзяляецца ад Паўднёвага і Паўночнага Прыпяціх падраёнаў галоўным водападзелам.

21. Агульная характарыстыка озёр. Азёрыпрыродныя паглыбленні зямной паверхні, якія не меюць аднабаковага ухіла і непасрэднага злучэння з морам, запоўненыя да некаторай адзакі вадой. Вадаёмы такога тыпу адрозніваюцца запаволеным вадаабменам. Найбольшая частка азёр звязана з дзейнасцю апошняга ледавіка і знаходзіцца у зоне апошняга зледзянення і іграюць важную ролю ў фарміраванні сучасных прыродных ландшафтаў (поўнач і паўночны захад Еўропы, Канада, поўнач ЗША). Найбольш буйныя азёры свету знаходзіцца у тэктанічных катлавінах у раёнах дастатковага ці звыш дастатковага увільгатнення як у раўнінных, так і горных раёнах. Буйныя азёры арыдных абласцей атрымліваюць жыўленне з другіх геаграфічных зон з дастатковым увільгатненнем ці з горных раёнаў.

Геаграфічная роля азёр заключаецца:

  • ва ўздзеянні на сцёк (рэгуляванні, а пры значным впарэнні і у памяншэнні воднага сцёку), змяншэнні цвёрдага сцёку і рэгуляванні хімічнага);

  • ва ўздзеянні на мікраклімат прылягаючых тэрыторый;

  • у накапленні паступаючых з вадой і у выніку унутрывадаёмных (лімнічных) працэсаў рэчываў і утварэнні з іх на дне новых горных парод (сапрапеляў, торфа, мелу, ілоў рознага тыпу, мергеля, канкрэцый і інш.);

  • ва утварэнні спецыфічных умоў і асяроддзя для жыцця арганізмаў.

Шматлікія і розныя па паходжанню азёры злучаныя рэкамі утвараюць азёрна-рачныя сістэмы. Гідралагічны рэжым вадаёмаў такіх сістэм цесна ўзаемазвязаны. Найбольш выразна такія сістэмы выражаны у раёнах мацерыковага зледзянення: у скандынаўскіх краінах, Карэліі, дзяржаў Балтыі, на паўночным захадзе Расіі, а таксама і на поўначы Беларусі. Найбольшая у Расіі азёрна-рачная сістэма уключае Анежскае возера, р.Свір, Ладажскае возера і р.Няву. Шматлікія меншыя азёрна-рачныя сістэмы сустракаюцца у раёнах паазер’яў (Мазурскае у Польшчы, Беларускае Паазер’е і інш.). На Б такіх еларусі азёрна-рачныя сістэмы вядомы пад назвай аёрных груп (Браслаўская, Ушачская, група Вымно, Свірская, Сарачанская, Спораўская і інш.)

З больш чым 11000 азёр Беларусі прадстаўляюць сабой невялікія вадаёмы (табл. 5.1.). Характэрнай асаблівасцю азёр Беларусі з’яўляецца і іх нераўнамернасць размеркавання па тэрыторыі (табл. 5.2). Болшая колькасць азёр знаходзіцца ў Віцебскай і на поўначы Мінскай абласцей. Найбольшы паказчык азёрнасці назіраецца на Віцебскай, Мінскай і Брэсцкай абласцях.

На паўднёвай раўніннай частцы Беларусі і ўзвышанай цэнтральнай частцы азёры сканцэнтрыраваны у далінах рэк (старычныя азёры). Адзіночныя азёрныя групы сутракаюцца у Гродзенскай і Брэсцкай абласцях.

Размеркаванне азёр па абласцям Беларусі

Вобласць

Колькасць азёр, шт.

Агульная плошча азёр, км²

Азёрнасць, %

Віцебская

1431

917,6

2,3

Мінская

128

209,0

0,52

Гродзенская

208

29,4

0,12

Брэсцкая

94

109,3

0,33

Гомельская

76

55,1

0,14

Магілеўская

64

8,6

0,03

Усяго па Беларусі

1901

1329,0

0,64

Азёры Беларусі у большасці адносіцца да катэгорыі невялікіх і неглыбокіх. Каля 75 % з іх маюць плошчу менш 0,1 км² і адносіцца да ліку рачных(старычных). Па ўдакладненым дадзеным колькасць азёр з плошчай более 0,1 км² складае 1072, а іх агульная плошча 1344 км² . Аб’ём вады у азёрах Беларусі каля 6 км³. Значная частка об’ёму (21,6 %) утрымліваецца ў азёрах з плошчай 1,01 — 5,00 км², якія складаюць 23,1 % ад іх агульнай колькасці. Найбольш буўныя азёры, якія меюць плошчу больш 20 км² налічваецца толькі 10.

У размеркаванні азёрнага фонда назіраецца адпаведная прасторавая і вертыкальная дыференцыацыя, якая вызначаецца рэльефам тэрыторыі і яго роллю (Б.В. Курзо, С.У Багданоў, 1989), што тлумачыцца дзейнасцю Валдайскага зледзянення і яго талых вод. Кліматычныя умовы гэтага ргіёну садзейнічаюць пряцягламу жыўленню і захоўванню азёр..

На нізкіх гіпсметрычных ўзрроўнях азёр мала, і азёрнасць тут ў 2 раза ніжэй, чым у цэлым па рэспубліцы (табл. 5.3). Пры сярэдняй вышыні 159 м над ўзроўнем мора больш ўсяго азёр па плошчы акваторыі сканцэнтравана на адзнаках 125—175 м.

Нязначная колькасць сучасных азёр на нізкіх гіпсаметрычных ўзроўнях звязана з добрым дрэніраваннем гэтай тэрыторыі рачной сеткай. Значная колькасць азёр спушчана. Іх вадазборы адрозніваюцца балоцістасцю. Водная акваторыя азёр скарачаецца у сувязі з іх зарастаннем.

22. Гідаграфічныя і марфалагічныя асаблівасці азёр. Вадазбры азёр. Па велічыні вадазбораў, гідраграфічным асаблівасцям і канфігурацыі вадазборы азёр падзяляюцца на простыя і складаныя. Складаныя вадазборы, як правіла, са значнай плошчай маюць аб’ядноўваюць сістэмы (прыродныя каскады) азёр. Невялікія асобныя азёры маюць невялікую плошчу і простую форму (табл. 5.4).

Невялікія азёры меюць і невялікі вадазбор і у большасці выпадкаў знаходзяцца у яго цэнтры ці слаба здвінуты адносна прадольнай ці папярочнай васі. Сіметрычнасць вадазбора, як і месцазнаходжанне вадаёмаў на вадазборы вызначае паверхневы прыток з той ці другой часткі вадазбора. Гэта павінна асабліва улічвацца у выпадку наяўнасці крыніц забруджвання.

Тыпізацыя вадазбораў азёр Беларусі па велічыні вадазбораў

Тып вадазбора

Плошча, км2

Колькасць азёр, 5

Вельмі малы

Меньш 5

32,8

Малы

5,01 – 10,00

13,9

Невялікі

10,01 – 20,00

12,9

Сярэдні

20,01 – 40,00

8,7

Вялікі

40,01 - 80,00

7,9

Вельмі вялікі

Больш 80,01

23,8

У раўнінных умовах пры дастатковым увільгатненнем тэрыторыі вялікае значэнне мае і форма вадазбора. Роля формы вадазбора ў фарміраванні прытока в вадаём значна адрозніваецца для асобных азёр, асабліва з об’ёмам до 10 млн м3, плошчай акваторыі да 5 км2 і вадазбора да 50 км2 , а таксама пры наяўнасці на вадазборы азёрных сістэм (рыс.5.3) з плошчай больш 50 км2. Як можна убачыць з рысунка

невялікія адзіночныя азёры маюць вадазбор авальнай формы ), прамавугольнай ), трывугольнай, з пашырэннем ў сярэдняй частцы (в), трывугольнай з пашырэннем ў верхняй частцы (г). Большасць азёрна-рачных сістем Белорускага Пааер’я мае значную плошчу вадазбора (до 2000 км2) а часам і болей. Найбольш распаўсюджаныя формы вадазбораў азёрна-рачных сістэм: авальныя ); прамавугольныя (е); трывугольныя, з пашырэннем ў нижняй (ж) ці верхняй (з) частках, асіметрычныя (и).

23. Паходжанне і тыпы катлавін. Генетічныя тыпізацыі катлавін азёр разглядаліся М.А. Пярвухіным (1937), Хатчінсанам (1957). Яшчэ раней перашае дзяленне азёр па форме катлавін зрабіў В.Пенк (1894).

Па даследаванням В.П. Якушка (1971) кожны тып катлавін ледавіковага паходжання цесна звязаны з ледавіковым геамарфалагічным комплексам і ўзнік пры садзейнічанні як самога ледавіка, так і яго талых водаў, тэрмакарставых працэсаў. У сувязі з гэтым ёю былі выдзелены наступныя ледавіковыя вання або чашы: падпружаныя, лагчынападобныя, складаныя, астаткавыя, эварзіённыя і тэрмакарставыя.

Падпрудныя азёрныя катлавіны асіметрычныя з тэрасіраванымі схіламі, узніклі на ускраіні ледавіковага комплексу шляхам падпруджвання марэнай талых ледавіковых вод. Не гледзячы на складаны рэльеф іх дна ў найбольш шырокай частцы вызначаецца лагчына сцёку. Гэта катлавіны такіх вядомых на Беларусі азёр, як Нарач, Дрывяты, мястра, Мдзел, Асвейскае, Лукомльскае і інш.

Лагчынападобныя гляцыгенныя (ледавіковай экзарацыі), ўзніклі у зоне ледавіковых языкоў на мяжы з дыстальным схілам краявых адкладаў ледавіка. У іх ўзнікненні прыймалі удзел водна-эразіённыя працэсы і ледавіковая экзарацыя. Прадольны профіль катлавін нагадвае трогападобную рачную даліну. Акрамя гэтага, на цэнтральную частку лагчын прыходзіцца найбольшая глыбіня (“тальвег”) возера (Доўгае, Свір, Саро, Гінькава і інш.).

Эварзіённыя катлавіны маюць значную глыбіню (20-30 м) і катлападобную форму пры адносна м алой плошчы. Іх паходжанне звязана з падзеннем вады з паверхні ледавіка са значнай вышыні па расшчэлінам ці з края ледавіка, быццам бы вадапад на сучаснай рацэ. Катлавіны гэтага тыпу часцей за ўсё раскіданы сярод марэннага рэльефа (Варанец, Вяркуды, Женно, Кмайскае і інш.).

Тэрмакарставыя катлавіны ўзніклі пры прасадцы рыхлых грунтоў і пратайванні пахаванага пад імі астаткавага лёду. Нераўнамернае адтайванне лёду і паступовае асяданне грунтоў адлюстравана ў палогім рэльефе дна. Выпадковае захаванне лёду падкрэслівае адсутнасць другіх заканамернасцей размеркавання тэрмакарставых катлавін.

Складаныя катлавіны сфарміраваліся ў выніку праяўлення эворзіі, тэрмакарсту, эрозіі і іншых працэсаў у абставінах нерухомага ледавіка Атолава, Крывое, Недрава і інш.).

Карставыя катлавіны ўзніклі ў раёнах Палесся з блізкім ад паверхні Зямлі заляганнем карстуючыхся парод. Яны адрозніваюцца значнымі глыбінямі, лейкападобнай формай і павышанай мінералізацыяй вады (Вулька, Соміна і інш.). Іх узнікненню садзейнічалі эпейрагенічныя рухі і тэктанічныя разломы ў даантрапагенавых пародах.

Суфазіённыя катлавіны адрозніваюцца мелкаводнасцю і невялікімі памерамі. Яны ўзніклі на месцы прасадак рыхлых грунтоў, багатых карбанатамі (лёсы, лёсападобныя суглінкі) пры звыш дастатковым увільгатненіі, накапленні вады на паверхні зямлі.

Катлавіны гідрагеннага паходжання ўзніклі ў выніку рэчышчавых працэсаў. Катлавіны з невялікай глыбінёй, авальнай ці серпавіднай формы, як вынік завершанага ці незавершанага меандравання характэрны для Палесся (Прыпяць, Нёман, Сож і інш.).

Асобнае месца сярод прыродных вадаёмаў займаюць вярцебы, невялічкія азёрападобныя катлавінкі, якія ўзнікаюць вясной ў паўнаводдзе мнагаводнага года у выніку раптоўнага выхаду рачной плыні на пойму і яе размыву у месцах завіхрэнняў.

24 Марфафлагічныя асаблівасці катлавіны. У кожны фіксаваны геалагічны тэрмін часу катлавіну возера можна акрэсіць характэрнымі элементамі, якія залежаць ад паходжання катлавін, гісторыі іх развіцця. Частка азёрнай катлавіны, запоўненая вадой называецца азёрнай чашай, ложам, часам азёрнай ваннай. У яе межах і на схілах пад уздзеяннем хваляў і цячэнняў сфраміраваліся наступныя марфалагічныя элемнты, якія шырока выкарыстоўваюцца пры апісанні і гідраграфічнай характарыстыкі азёр.

Узбярэжжа – частка зямной паверхні, якая непасрэдна прымыкае да вадаема (да урэза вады) і у межах якой распаўсюджаны сучасныя і старажытныя формы рэльефу, сфарміраваныя палд уздзеяннем водных мас.

Бераг – частка ўзбярэжжа, у межах якой ідуць працэсы узаемадзеяння водных мас вадаёма з прымыкаючай да яго паласой сушы.

Першапачатковы профіль берага – профіль паверхні зямлі па схілах азёрнай катлавіны ці рачной даліны да запаўнення вадой па прамой лініі перпендыуцлярна берагавой лініі. Для азёр першапачатковы профіль берага можна уявіць па адрэзках берагавой лініі і тэрасіраваных схілах падводнай і надводнай частках катлавіны.

Берагавы ўступ – круты агалёны ці прыкрыты абвалам (осыпам) абрыў, сфарміраваны у выніку падмыву і дальнейшаму размыву хвалямі схілаў катлавіны пры устойлівым стаянні узроўня вады.

Берагавы абвал (осып) – прылягаючы да берагавога уступа цела (маса грунта), якая утварылася у выніку абвалу ці асыпанні грунтоў з берагавога ўступа.

Прыбярэжная водмель - мель, якая непасрэдна прымыкае да берага вадаёма і сфарміравалася пад уздзеяннем ветравых хваляў і прыбярэжных цячэнняў (абразіённа-акумулятыўных працэсаў).

Абразіённая водмель - частка берагавой водмелі, якая ляжыць ніжэй першапачатковага профіля берега і ўтварылася пры размыве (абразіі0 берагавога схіла.

Акумулятыўная водмель – частка берагавой водмелі, якая ляжыць вышэй першапачатковага профіля берага і атрымалася у выніку адкладаў (акумуляцыі) размытых грунтоў берага.

Пляж – частка абразіённай водмелі, якая ўзнікае пры наслаенні акумулятыўнага матэрыяла на урэзе вады у месцы абрушэння хваляў. Пляж складзены слаба адсартыраванымі пяскамі з жвірам.

Падэшва - берагавога ўуступа – ніжняя мяжа берагавога ўступа.

Знешні схіл берагавоў водмелі - найбольш крутая і аддаленая ад ўрэза вады частка берагавой водмелі, якая знаходзіцца ніжэй глыбіні размываемага уздзеяння хваляў.

Знешні край берагавой водмелі – больш менш выражаная мяжа знешняга схілу берагавой водмелі, якая ляжыць на глыбіні, да якой распаўсюджваецца ўздзеянне хваляў на донныя адклады пры найменшым ўзроўні вады.

Глыбіня на знешнім краі водмелі – глыбіня на знешнім краі водмелі, якая залежыць ад велічыні наіменшага узроўня вады і глыбіні уздзеяння хваляў на донныя адклады.

Шырыня берагавой водмелі – адрэзак памж падэшвай (аснаваннем) берагавога ўступа і знешнім краем берагавой водмелі. Другімі словамі агульная шырыня берагавой водмелі уключае абразіённую і аккумулятыўную водмелі.

Броўка берага – кропка на профілі берага, якая фіксуе мяжу паміж прылягаючай да берага схілам і ўступам.

Перамяшчэнне берагавой лініі – гарызантальны адрэзак паміж сучасным аснаваннем берагавога ўступа і кропкай урэза (пры тым жа ўзроўні) на першапачатковым прфілю берега.

Перамяшчэнне броўкі берага – гарызантальны адрэзак паміж сучасным палажэннем броўкі берагавога ўступа і палажэннем, якое займала броўка ўступа да напаўнення возера вадой ці запаўнення вадасховішча.

У азёрах звычайна выдзяляюць берагавую і глыбінную вобласці. Берагавая вобласць падзяляецца на бераг, узбярэжжа і берагавую (прыбярэжную) водмель. Узбярэжжа і берагавая водмель, як правіла, у лімналогіі аб’ядноўваюць у адну зону, якую называюць узбярэжнай мелкаводнай, ці літараллю. Яе ніжняя мяжа вызначаецца глыбінёй уздзеяння ветравых хваляў і распаўсюджваецца да глыбіні 2 м у невялікіх азёрах і да 5 м на буйных (воз. Нарач). Глыбінная вобласць ці прафундаль займае найбольш глыбокую частку азёрнай катлавіны, куды не пранікаюць ветравыя хвалі. Прамежкавае месца у рэльефе дна займае сублітараль. У штучных вадаёмах пераходная зона не выражана. Глыбіня 2 м з’яўляецца мяжой паміж мелкаводнай (да 2 м) і глыбокаводнай (звыш 2 м) часткамі ложа. Сублітараль і прафундаль у азёрах інакш называюць пелагіаллю.

25. Берагавыя працэсы і марфалогія азёрных катлавін. Схілы катлавін азёр увесь час знаходзяцца пад уздзеяннем ветравых хваляў і ўздоўжбярэжных цячэнняў, якія пры розных узроўнях вады перапрацоўваюць іх. Пад уплывам абразіённых і акумулятыўных працэсаў адбываецца змена элементаў берагоў, фармуюцца тыпы берагоў азёр. Тып берага возера – гэта комплекс генетычна ўзаемазвязанных элементаў рэльефа надводнай і падводнай частак берагавога схіла, развіццё якіх абумоўлена характарам і напрамкам геалагічнага развіцця рэльефа і напрамкам вядучага геамарфалагічнага працэса уў сучасных умовах.. Для выдзялення тыпа берага найбольш важным з’яўляецца выдзяленне вядучага берагавога працэсу. Сярод абразіённых тыпаў на схілах катлавін азёр сустракаюцца абвальны, асыпны і апаўзнявы тыпы.

Абразіённа абвальны тып берага найбольш распаўсюджаны тып берага на азёрах Беларусі і вадасховішчах, які фарміруецца пад уплывам ветравога хвалявання па схеме: падмыў броўкі берага у падэшвы з узнікненнем шэрагу хваляпрыбойных нішаў, іх павялічэнне і аб’яднанне, а затым абвал верхняй часткі берага з глебава-раслінным слоем. Преамяшчэнне броўкі берага адбываецца,як правіла, у шторм з нараджэннем водмелі з добра вызначанай акумулятыўнай часткай. На штучных вадаёмах на берагах, складзенымі суглінкамі і глінамі, нішы могуць захоўвацца даволі працягшлы час. Характэрнымі прызнакамі абразіённа-абвальнага берага з’яўляецца наяўнасць стромкага ўступа, нішаў, зоны вскаламучанай вады і вузкай прыбярэжнай водмелі каля прыглубага берага. На большасці азёр абразіённыя берагі выпрацавлі профіль раўнавагі. Размывы могуць назірацца на лакальных участках пры даволі значных разгонах ветравых хваляў (воз. Нарач).

Асыпны тып берага фарміруецца на участках, складзеных дробназярністымі пяскамі, часцей эолавага паходжання. Размыў берага адбываецца з паяўленнем осыпаў, матэрыялу у падэшвы берагвога уступа, пры актыўным удзеле ветравой і воднаструменевай эрозіі. Найбольш актыўна гэты працэс назіраецца на Вілейскім вадасховішчы.

Апаўзнявыя з’явы вызваны павышэннем узроўня вады возера ці вадасховішча і звязаны з выхадам на дзённую паверхню глін і суглінкаў у агаленнях іх берагоў.Апоўзень узнікае пры парушэнні раўнавагі, якое адбываецца пры павышэнні вільготнасці гліністых грунтоў па плоскасці слізгання. Апоўзні дзейнічаюць доўгі час і тыпічны для вадасховішчаў азёрнага і азёрна-рачнога тыпаў, для якіх асновай паслужылі схілы азёрнай катлавіны.

Па акумулятыўнаму тыпу развіваюцца нізкія адмелыя берагі з невялікім ухілам схілаў, на якіх фарміруюцца класічныя акумулятыўныя формы: прыбярэжныя валы, перысыпы, косы, акумулятыўня водмелі і інш.

Найбольшая колькасць берагоў азёр прадстаўлена ўмоўна называемым нейтральным тыпам, на якіх пры адпаведных ўмовах могуць ўзнікаць абразіённыя працэсы.

Упершыню паэтапнае стадыяльнае развіцце адмелых берагоў азёр Беларусі было адзначана П.С.Лопухам (1983). У агульным выглядзе развіццё берага можна апісаць ураўненнем:

ΣQак. = (Qак.бл. + Qак.л.) n,

дзе ΣQак. – аб’ём акамуляцыі на участку фарміравання берага; Qак.бл. – аб’ём акамуляцыі матэрыяла у безледастаўны перыяд; Qак.л – аб’ём акамуляцыі у выніку экзарацыённай дзейнасці лёду у ледастаў; n – колькасць год.

З пытаннямі фарміравання берагоў звязаны такія марфалагічныя элементы катлавін як азёрныя тэрасы. У адпаведнасці з геалагічным мінулым вадаёмаў схілы іх катлавін могуць быць рознай формы: увагнутымі, выпуклымі ці ступенькавыя. У сучасных умовах на большасці схілаў азёрных катлавін выдзяляецца некалькі старажытных азёрных тэрас, як вынік іх развіцця.

Ва ўсіх генетычных тыпах азёрных катлавін добра адлюстравана іх нізкая прыбярэжная частка, ці азёрная пойма, якая ўключае перыядычна затапляемае па порам года узбярэжжа. Яе шырыня вагаецца ад 2 – 3 м да нескалькі дзясяткаў метраў, а у асобных выпадках – сотні метраў. Шырокія азёрныя поймы характэрны для катлавін азёр астаткавага тыпу.

Над азёрнай поймай часта ўзвышаецца нізкая – першая надпойменная тэраса. Складзеная рыхлымі слаістымі азёрнымі адкладамі у выглядзе пяску, супесяў і глін. Яна добра адлюстравана ў нізкіх і адносна палогіх схілаў і атрымалася, як правіла, пры штучным зніжэнні ўзроўню вады возера або ў выніку ваганняў увільгатнення тэрыторыі. Першая надпойменная тэраса шырока распаўсюджана ва шсіх тыпах азёр Беларусі. Вышыні броўкі тэрасы 0,5 – 2,0 м, рэдка 3 4 м.

Высокія цокальныя тэрасы, абумоўленыя абразіённай дзейнасцю хваляў старажытных прыледавіковых вадаёмаў, сустракаюцца на вышыні 6 – 10 м, радзей 10 – 15 м над сучасным узроўнем азёр.

26 Марфаметрычныя паказчыкі. Марфаметрыяй азёр называецца сукупнасць метадаў колькаснага выражэння элементаў формы і памераў катлавін, а таксама аб’ёму вады у іх. Абсалютныя і адносныя (разліковыя) паказчыкі, якія адлюстроўваюць форму і памеры катлавін вадаёмаў, колькасці у іх вады называюцца марфаметрычнымі паказчыкамі азёр.

Асноўныя марфаметрычныя паказчыкі азёр адлюстроўваюць іх паверхню (даўжыня, шырыня, плошча, даўжыня і зрэзанасць берагавой лініі іінш.), глыбіні, аб’ём і форму катлавін. Вынікі марфаметрычных разліуаў заносяцца у табліцы марфаметрычных паказчыкаў. Даўжыня ліній па карце вымяраецца духразовым вымярэннем ростулам вымяральніка (цыркулем) і курвіметрам, плошча – планіметрыраваннем.

Даўжыня возера (L) – найбольш кароткая адлегласц. (м, км) паміж дзвюмя найбольш аддаленымі кропкамі берагавой лі ні возера, вымераныя па яго паверхні. Гэта азначае. Што у залежнасці ад формы возера даўжыня можа вымярацца па прамой (пры простай форме катлавіны – напрыклад, возера Дрывяты) ці ломанай лініі (пры складанай форме – напрыклад, возера Крывое), яакая нідзе не перасякае берагавую лінію.

Шырыня возера (В) – вызначаецца па перпендыкуляру да яго даўжыні, м, км. Сярэдняя (Вср.) –шляхам дзялення плошчы паверхні возера (f0)на яго даўжыню (L); максімальная (найбольшая) шырыня – адлегласць па найбольшаму перпендыкуляру да даўжыні.

Даўжыня берагавой лініі (l) у метрах (кіламетрах) вымяраецца па урэзу вады (па нулявой ізабаце). Развиццё (зрэзанасць) берагавой лініі характарызуецца адносінамі даўжыні берагавой лініі да даўжыні акружнасці круга, плошча якога раўняецца плошчы возера

Кз = l / (2√ f0 π)

Плошча паверхні возера (люстэрка) f0 і плошчы, абмежаваныя ізабатамі з адпаведнымі глыбінямі (f1, f2, f3, …fn ) у квадратных метрах (кіламетрах) вызначаецца планіметрыраваннем. Плошчы, абмежаваныя ізабатамі, адлюст роўваюць змяненні плошчы возера (люстэрка) пры паніжэнні узроўня вады і выкарыстоўваюцца пры разліках аб’ёма вады возера і аб’ёмаў, якія знаходзяцца ніжэй адпаведенай ізабаты (плоскасці).

Згодна з класіфікацыяй азёр па велічыні іх плошчы (Уласаў Б.П.,2001) азёры Беларусі падзяляюцца на сем груп (тыпаў): Вельмі малыя, Малыя, Невялікія, Сярэднія, Вялікія, Вельмі вялікія, Буйныя.

Максімальная глыбіня (Нмакс.) у метрах знаходзіцца у выніку прамераў глыбіняў у момант здымкі азёр. Сярэдняя глыбіня (Нср.) роўна дзелі, атрыманай ад дзялення аб’ёма возера на плошчу яго паверхні: Нср. = V/f0 .

Каэфіцыент формы азёрнай катлавіны вызначаецца адносінамі сярэдняй глыбіні возера да максімальнай : К ф = Нср./ Н макс . Паказчык алюстоўвае набліжэнне формы азёрнай катлавіны да ідэальных геаметрычных фігур. Для конуса К ф. Роўна 0,33, для парабалоіда 0,68, для цыліндра 1.

Агульны аб’ём возера (V) у кубічных адзінках вызначаецца аналітычным ці графічным спосабамі. У першым выпадку спачатку вызначаюцца аб’ёмы слаёў вады возера, якія знаходзяцца паміж дзвюмя адпаведнымі пласкасцямі ізабат і прыймаюцца за правільныя геаметрычныя фігуры (усечаны конус, прызма), а затым шляхам сумавання іх вылічваецца агульны аб’ём возера: V = Σ Vi. Пры разліках аб’ёмаў слаёў найбольш дакладныя вынікі дае формула усечанага конуса (усеченай піраміды):

V = h/3 (f1 + f2 = √f1 f2),

Дзе h сячэнне ізабат; f1 , f2 - плошчы, абмежаваныя ізабатамі с глыбінямі, адпаведна, 1 і 2 метры.

Для прыбліжаных разлікаў можна карыстацца формулай прызмы

V = h/2 (f1 + f2 )

Згодна з тыпізацыяй азёр па велічыні аб’ёма азёры Беларусі падзяляюцца на шэсць тыпалагічных груп.

Тыпы азёр

па велічыні іх аб’ёма

Аб’ём возера, млн. м3

Колькасць азёр

Вельмі малыя

Меньш 0,1

32,6

Малыя

0,11 – 5,0

42,5

Сярэднія

5,01 – 10,0

10,6

Вялікія

10,1 – 20,0

6,9

Буйныя

20,1 100,0

6,3

Вельмі буйныя

Звыш 100,01

1,2

Сувязь плошчы і аб’ёма возера з узрроўнем вады (глыбінёй) графічна адлюстроўвае батыграфічная і аб’ёмная крывые. На грфіку па вертыкалі адкладваецца глыбіня (адзнакі ізабат), праведзеныя праз некаторы інтервал, называемы сячэннем ізабат, на гарызанталі ў асобных маштабах – плошчы і аб’ёмы возера, якія адпавядаюць ізабатам (глыбіням): Vn = f (hn ), fn = f (hn ).

Батыграфічная (fn = f (hn )) і аб’ёмная крывые (fn = f (hn )) адлюстроўваюць форму азёрнай катлавіны і характар размеркавання ў іх глыбіняў, наглядна сведчаць аб змянені аб’ёма і плошчы возера са змяненнем іх глыбіні. Таму па гэтым крывым можна аператыўна вырашаць некаторы практычныя задачы, звязаныя з паніжэннем (павышэннем) узровняў вады ў возеры, разліку магчымых забораў вады на гаспадарчыя патрэбы, без значных адмоўных экалагічных вынікаў.

Батыграфічная крывая дазваляе разлічыць аб’ём возера і асобных слаёў графічным спосабам. Так, агульны аб’ём па батыграфічнай крывой роўны плошчы фігуры абмежаванай асямі каардынат і батыграфічнай крывой, выражанай у маштабе малюнка.

27 Жыўленне і водны баланс азёр. Жыўленне азёр Беларусі адбывецца у асноўным паверхневымі і падземнымі водамі, атмасфернымі ападкамі. У глыбокіх азёрах павялічваецца доля падземнага жыўлення. З павялічэннем плошчы азёр узрастае доля атмасферных ападкаў у прыходнай частцы воднага баланса. Водны баланс азёр Беларусі вывучаны недастаткова. Найбольш дасканала ён даследаваны для возера Нарач, Мястра, Баторына, Асвейскакае. У расходнай частцы воднага баланса удзельнічаюць: сцёк з возера, падземны сцёк, выпарэнне з воднай паверхні. У агульным выглядзе водны баланс возера можна прадставіць у выглядзе:

Q1 + Q2 + Q3 + Q4 – Q5 – Q6 +/- Q7 = 0,

дзе Q1 - прыток вады з вадазбора; Q2 - прыток вады з суседніх азёр; Q3 – атмасферныя ападкі на паверхню вады возера; Q4 – прыток падземных вод непасрэдна Q ў возера; Q5 – выпарэнне з паверхні возера; Q6 – сцёк з возера; Q7 - Накапленне (+), ці спрацоўка запасаў вады ў возеры.

Калі улічыць асноўныя артыкулы прыходнай і расходнай частак воднрга баланса формула баланса возера прымае выгляд:

Q1 + Q3 =Q5 – Q6 = 0

Як сведчыць аналіз баланса азёр Беларусі ў яго прыходнай частцы атмасферныя ападкі складаюць ад 35 % да 47 %, у расходнай – сцёк да 60 %, выпарэнне да 40,5 (азёры Нарач, Лукомльскае).

28. Узроўневы рэжым. У сувязі з водным балансам узровень вады азёр непастаянны. Яго ваганні могуць быць дынамічнымі і статычнымі. Дынамічныя ваганні ўзроўня вады азёр звязаны з ваганнямі атмасфернага ціску, уздзеяннямі ветру, што парушаюць раўнаважны стан паверхні азёр і вызывае розныя віды руху вады – хваляванне, згоны і нагоны, сейшы і інш. Статычныя ваганні узроўня вады звязаны с змяненнямі суадносін паміж прыходнай і расходнай часткамі воднага баланса.

Агульныя заканамернасці узроўневага рэжыму азёр Беларускага Паазер’я, сувязь з марфаметрыяй катлавін і вадазборам, характар ваганняў па гідралагічным порам года разглядаліся у працах В.П.Якушка (1967; 1972; 1981), гідралагічных даведніка (1985). Для ўсіх тыпаў азёр характэрны перыяды веснавога пад’ёма вады (паўнаводдзе) і летне-асеннія паніжэнні, якія часта парушаюцца невлікімі адхіленнямі ад агульнага ходу, выражаныя сінхронна ва усіх азёрах Беларусі. Веснавое падняцце ўзроўня вады звычайна пачынаецца з першай паловы красавіка і ў канцы месяца дасягае найбольшага значэння (1,0 – 2,5 м). Інтенсіўнасць пад’ёма ўзроўня вады дасягае 40 см у дзень, а працягласць высокіх вод 10 дзён. Асеннія і летнія паводкавыя пад’ёмы рэдка перавышаюць 0,5 м. Гадавая сярэдняя амплітуда ваганняў ўузроўня вады азёр адносна сярэдняга значэння за шматгадовы перыяд знаходзіцца ў межах –55 - +55 см. Наяўнасць 10 – 11 гадовых і 5 – 6 гадовых інтервалаў, экстермальных значэнняў за шматгадовы перыяд сведчаць аб агульных заканамернасцях ваганняў увільгатненнятэрыторыі Еўропы і Беларусі (Шнітнікаў, 1966; Ліцінская, 1976 і інш.).

Значную ролю у рэжыму узроўня вады іграюць атмасферныя ападкі. Як сведчаць назіранні і разлікі для возера Нарач і Чырвонае існуе ўстойлівая залежнасць паміж ваганнямі ўзроўнямі вады і кролькасцю выпаўшых атмасферных ападкаў як у Паазер’і (рыс.5.6), так і на Палессі (рыс. 5.7).

У якасці асноўных тыпалагічных характарыстык азёр прыняты удзельный вадазбор (ΔF) і сярэдняя велічіня амплітуды ваганняў ўзроўняў вады азёр за шматгадовы перыяд (А), якія з’яўляюцца надзейнымі паказчыкамі ўстолівасці іх узроўневага рэжыму. Амплітуда ваганняў узроўня вады з’яўляецца функцыяй ад удзельнага вадазбора А = f (ΔF) Багаслоўскі, Гардзіенка, 1967).

Па фізіка-геаграфічным асаблівасцям вадазбораў, ўмовам фарміравання сцёку, азёры Беларусі падзяляюцца на тры вялікія групы: палескага тыпу, цэнтральных абласцей і азёры Паазер’я. Рэжым ўзроўняў вады з’яўляецца інтегральным паказчыкам умоў фарміравання сцёку ў басейне і яго трансфармацыі ў азёрнай катлавіне. На Палессі веснавыя воды медленна паступаюць з паніжаных балоцістых і аблесеных вадазбораў у дрэнна выражаныя ў рэльефе азёрныя катлавіны, што не вызывае рэзкіх пад’ём аў узроўня вады. І наадварот, наяўнасць узвышшаў у Паазер’і выражаецца у хуткім фарміраванні веснавога паўнаводдзя, яго значнай велічыні і працягласці. Акрамя гэтага на характар узроўневага рэжыму азёр Паазер’я незалежна ад геаграфічнага становішча уплывае сувязь возера з рачнымі і азёрнымі сістэмамі.

Па характару ўстойлівасці ўзроўневага рэжыму азёр выдзяляецца група вадаёмаў з устойлівым ΔF ≤ (10), сярэднеустойлівым (10 ≥ ΔF ≤20) і няўстойлівым рэжымам ΔF≥20 (табл. 5.7).

Тыпізацыя азёр Беларусі па рэжыму узроўняў: 1. Азёры з высокім веснавым паўнаводдзем і летняй (асенне-зімовай) межанню.Паўночная (Паазерская) група азёр; 2. Азёры з нізкім веснавым паўнаводдзем і нізкай межанню.Азеры цэнтральнай часткі Беларусі; 3. Азеры з нізкім веснавым паўнаводдзем і нізкай межанню.Паўднёвая (палеская) група азёр.

Група азёр Беларускага Паазер’я характарызуецца высокім веснавым паўнаводдзем і, у залежнасці ад прыродных умоў вадазбора, летняй, асенняй і асення-зімовай межанню. Амплітуда ваганняў узроўня вады вышэй ярэдняй велічыні для вадаёмаў рэспублікі. Інтенсіўнасць пад’ёма узроўня вады болй 10 см у месяц. Розныя прыродныя ўмовы вобласці вызначаюць розныя тыпы узроўневага рэжыму азёр (рыс. 5.8).

Адзіным і добра вывучаным возерам цэнтральнай часткі Беларусі з’яўляецца возера Свіцязь. Возера адрозніваецца нізкім разцягнутым веснавым паўнаводдзем і нізкай асенняй межанню. Як і возера Кромань, дзе есць назіранні за рэжымам узроўня вады яно адносіцца да групы з ўстойлівым рэжымам.

Азёры Палесся адрозніваюцца ад паўночнай групы азёр невысокім паўнаводдзем і наяўнасцю асенняй межані.

29 Гаспадарчае выкарыстанне рэсурснага патэнцыялу і ахова азёр.Азёры Беларусі даўно выкарыстоўваюцца у гаспадарцы. Найбольш старажытнымі і распаўюджанымі відамі карыстання з'яўлялалась выкарыстанне вады у бытавых мэтах і рыбалоўства. У старажытнасці шматлікія азёры уваходзілі ў склад волакаў, якія злучалі розныя азёрна-рачныя сістэмы. У ХУ11 - ХУ111 стагоддзях некаторыя азёры ўваходзілі ў склад водных шляхоў (Агінскі, Бярэзінскі, Себежскі і інш.). У пачатку ХХ стагоддзя шматлікія азёры і азёрна-рачныя сістэмы былі закрануты меліаратыўнымі работамі і у першую чаргу асушальнымі мерапрыемствамі з мэтай паніжэння узроўня вады для асушэння лугоў. У другой палове ХХ стагоддзя частка азёр была зарэгуліравана плацінамі гідраэлектрастанцый. Некаторыя вадаёмы выкарыстоўваюцца у якасці вадаёмаў-ахаладжальнікаў пры буйных ГРЭС (Белае, Лукомльскае). На вадаёмах палесся пабудаваны азёрныя вадасховішчы для рэгулявання ўзроўня вады прылягаючых меліаратыўных аб'ектаў. Практычна ўсе азёры ў рознай ступені выкарыстоўваюцца ў рэкрэацыі.

Сучасны азёрны фонд рэспублікі выкарыстоўваецца: для рыбалоўства і рыбаводства (92 %), у гаспадарча-бытавых (69,2 %) і сельскагаспадарчых (45,4) мэтах, для рэкрэацыі (32 %), меліарарацыі (9 %), для здабычы сапрапеляў (меньш 1 %).

Перспектыўным напрамкам з'яўляецца выкарыстанне азёр у рэкрэацыі. Рэкрэацыйныя рэсурсы азёр уключаюць мікраклімат, азёр, маляўнічыя прыродныя ландшафты вакол іх, мінеральныя воды, радовішчы лекавых гразяў. У перспектыве звыш 30 % рэрэацыйных зон будзе фарміравацца вакол азёр. Якія могуць прыймаць да 1,5 млн чалавек. Вядучыя рэрэацыйныя зоны сфарміравалісь вакол буйных азёр: «Нарач», «Браслаў», «Ушачы», «Азёрная», «Асвея», «Латыгава», «Падсвілле», «Лосвіда».

Адным з перспектыўных накірункаў выкарыстання азёр з'яўляецца здабыча азёрных сапрапеляў. Як сведчыць табліца здабыча сапрапеляў значна паменшыць здабычу торфу для патрэб сельскай гаспадаркі.

Аналіз азёрнага фонда Рэспублікі Беларусь дазволіў выдзеліць 105 вадаёмаў, якія адрозніваюцца высокім прыродна-рэсурсным патэнцыялам. З іх 83 возеры з'яўляюцца месцам пражывання рэдкіх і ахоўваемых відаў флоры і фауны, 40 вадаёмаў – перспектыўнымі для стварэння рэзерватаў чыстай птной вады, 22 вадаёмы маюць навуковую інфармацыйную цэннасць у якасці эталонаў прыроды унікальных геахімічных умоў накаплення асадкаў.

З мэтай рацыянальнага выкарыстання прыродных рэсурсаў азёр Беларусі, забяспячэння іх аднаўлення і аховы ад забруджвання і поўнага знікнення распрацавана іх прыроднагаспадарчая класіфікацыя (Уласаў Б.П., 2001), якая улічвае комплекс колькасных і якасных паказчыкаў рэсурснага патэнціялу, а таксама ступень змянення іх прыроды.

30. Дняпроўска-Бугскі водны шлях. У 1655 годзе на польскім сейме надворны прыскарбій Ю. Асалінскі абгрунтаваў праект Дняпроўска-Бугскага канала, які павінен быў злучыць рэкі Піна і Мухавец, басейны якіх адносяцца да вадазбораў адпаведна Балтыйскага і Чорнага мараў. Аднак першыя практычныя крокі для пабудовы былі зроблены толькі у 1755 годзе, калі на вадападзелу паміж імі быў пракапаны роў даўжыней 8 кіламетраў. Затым работа была астаноўлена і аднавілась толькі праз 20 гадоў. Завяршэнне будаўніцтва канала адбылося толькі у канцы XVIII стагоддзя (перыяд будаўніцтва 1775-1843 гг). У Х1Х стагоддзі вядомы як Каралеўскі канал, які звязваў два буўнейшыхя партовыя гарады Херсон і Даныг прз р. Дняпро, Прыпяць, Піну, Мухавец, Заходні Бунг і Віслу.

Дняпроўска_Бугскі водны шлях быў пабудаваны без камерных шлюзоў і плаванне адбывалася праз разборныя плаціны. У 1837-1848 гг. адбылася рэканструкцыя канала. Для падняцця узроўня вады і паляпшэння такім чынам судаходных якасцей канала былі дадаткова пабудаваны тры вадападвадных каналы (Белаазёрскі, Арэхаўскіі Турскі). Сам канал быў значна пашыраны, а агульная яго даўжыня склала 196 кіламетраў. Штучная выемка грунта склала каля 110 км ад вескі Дубай на р. Піна да г. Кобрына. Мяжа вадападзела знаходзіцца каля Белаазерскага канала. Да рэканструкцыі судаходства па каналу адбывалася толькі адзін – два месяцы у год і толькі пры высокай паводкавай вадзе.

У 1940 годзе Дняпроўска-Бугскі водны шлях быў карэнным чынам перабудаваны, што значна палепшыла яго судаходныя якасці і павялічыла габарыт судаходнага шляху. Часткова была зменена траса канала, занава было пабудавана 8 шлюзоў і другіх гідратэхнічных збудаванняў. Агульная колькасць гідравузлоў на Каралеўскім канале была пяменшана да 10, замест існуючых дагэтуль 19 плацін.

Канал мае свае гідралагічныя асаблівасці. Вясной у паўнаводдзе на вадападзеле каля вёскі Ляхавічы – г. Кобрын вада цячэ на захад і ўсход. На сённяшні дзень канал таксама з’яўляецца вадапрыёмнікам меліяратыўных сістэм, галоўным чынам з Арэхаўскага, Галаўнога, Ляхавіцкага і р. Мухавец, Рыты, Жабінкі, Няслухі і інш.

31.Беразінская водная сістэма. На працягу 1778-1779 гадоў на поўначы Беларусі вялісь пошукі месца для будаўніцтва канала паміж рэкамі Дняпром і Заходняй Дзвіной у раёне гг. Оршы і Віцебска. Розныя варыянты злучэння гэтых рэк прапаноўвалі Де-Лубрас і генерал Дэжэдэрас.

У 1784 годзе гэта месца аглядаў князь Вяземскі , затым інжынер Тузсон. У 1796 граф Чацкі звярнуў увагу на тое, што лес з вярхоўяў Бярэзіны праз возера Палік пападае у Рыгу на судабудаўнічыя верфі толькі на трэці год. Для агляду мясцовасці у 1797 годзе быў пасланы інжынер Герман. Аднак праект ім распрацаваны быў згублены. Выпадкова быў знойдзены польскі праект злучэння Ракі Дняпра з ракой Заходняя Дзвіна. У 1798 было пачата будаўніцтва воднай сістэмы, якое было завершана тоькі у 1805 годзе. На будаўніцтва сістэмы было выдзелена мала грошай. У той жа час мясцовасць была складанай, балоцістай і ужо у 1806 г., а затым у 1810-1812 гг. траса ужо рамантуецца. Агульная даўжыня сістэмы склала 166 км.

Водная сістэма бярэ пачатак ккаля вусця р. Сергуч. Ніжняя частка ракі была мвыпрамлена, таму што яе вадазбор вельмі забалочаны. Першая частка сістэмы складае ад р. Бярэзіны па Сергучоўскаму каналу, р. Сергуч і возера Плаўна. Затым Бярэзінскі канал злучыў воз. Плаўна і воз. Бярэшча (усяго 7,5 км). На сённяшні дзень на гэтым участку канала захаваліся рэшткі гідратэхнічных збудаванняў, вадападводы, старажавыя будкі. У возера Бярэшча упадае аднаіменная рэчка, якая злучана Вербскім каналам з ракой Эссай (басейн р. Зах.Дзвіна). Па Эсе водны шлях праходзіць у невялікае возера Прошча, а ўжо з яго у возера Лепельскае, якое у сваю чаргу злучаецца невялічкім каналамз ракой Уллай. Вялікую злучыну ракі Уллы каля г. Чашнікі спрамляе невялікі канал. Бярэзінская водная сістэма дзейнічаў амаль да канца XIX cтагоддзя.

32. Аўгустоўская водная сістэма. На сутыкненні беларускіх і польскіх зямель у пачатку XIX стагоддзя пачалося будаўніцтва Аўгустоўскай воднай сістэмы. Аўгустоўскі канал даўжыней 102 кіламетры пачынаецца каля в. Дзмісевічы на р. Нёман паміж гг. Гродна і Друскенінкай. Далей сістэма ідзе на захад да сярэдняга цячэння ракі Чорная Ганча у в. Сонічы (Польшча). Канал складаецца з цэлай сістэмы асобных каналаў, каналізаваных рэк і азёр, злучаных штучнымі пратокамі. На тэрыторыі Беларусі канал мае працяг 22 кіламетры. Сярдняя яго гыбіня каля 1,8 м. Аўгустоўская водная сістэма была пабудавана у 1824-1839 гг. для перавозкі у асноўным лесаматэрыялаў з абшырных лясоў Аўгустоўскай пушчы, а таксама збожжа з басейна Дняпра. Для судаходства Аўгустоўскі водны шлях выкарыстоўваўся мала. Па усходняй частцы канала суда маглі праходзіць толькі грузапад’емнасцю 40-70 тон. І толькі у высокую ваду асобныя судны маглі мець грузапад’ёмнасць да 150 тон. Найбольш інтенсіўна канал выкарыстоўваўся для сплаву лесу, асабліва у польскай частцы па р. Чорная Ганча. Транспартыроўка леса адбывалась самасплавам і коннай цягай па схілам канала.

33.Вілейска-Мінская водная сістэма. Вілейско-Мінская водная сістема (ВМВС), пабудаваная у 1968-1976 гг., з’яўляецца першым і адзіным пакуль буйным гідратэхнічным комплексам па перакіданіі рачнога сцёку з р. Віліі (басейн балтыйскага мора) у р. Свіслач (басейн Чорнага мора).

У склад ВМВС уваходзіць Вілейскае (галаўное) вадасховішча, канал сістэмы, каналізаваны адрэзак вярхоўя р. Свіслачы і Заслаўскае вадасховішча.

Галоўная мэта пабудовы сістэмы і перакідкі сцёку — гэта вадазабеспячэнне прамысловых прадпрыемств рачной вадой, замест падземнай, якой яны карысталісь да гэтага часу, перавод камунальнай гаспадаркі горада Мінска на вадазабеспячэнне рачной вадой, паляпшэнне санітарнага стану р. Свіслачы у межах горада, а таксама пабудова Сляпянскай і Лошыцкай унутрыгарадскіх водных сістэм рэкрэацыйнага прызначэння.

Будаўніцтва працягвалася амаль 8 гадоў. За гэты час было выканана каля 50 млн м3 земляных работ,перенесена і укладзена 12 млн м3, выкарыстана 300 тыс. м3камня і жвіру, 120 тыс. м3 бетона. Адначасова была зроблена рэканструкцыя заслаўскага вадасховішча.

Аб’ём Вілейскага, самага буйнога на Беларусі, вадасховішча склаў каля 260 млн м3, а яго даўжыня амаль 30 км (рыс. 6.3). Даўжыня канала 62 км, шырыня 24 і глубіна 3 м. Вышыня пад’ёму вады праз вадападзел склаў 71 м. Пры спрацоўцы Вілейскага вадасховішча гэты перапад павялічваецца на 6 м. даўжыня канала ад вадападзела да Заслаўскага вадасховішча роўна 12 км (рыс. 6.4).

Гідратэхнічная сістэма аельмі складаная. Пры перасячэнні з рэкамі Іліяй і Канатопкай канал праходзіць у дзюкерах (жалезабетонных галярэях пад рэчышчамі). Пры перасячэнні з р. Удрай і Гуйкай канал заключаны у галярэю у целе вадазліўных плацін. Пяць помпавых станцый, на якіх усталяваны па 4 агрэгаты, агульнай вытворчасцю 22 м3/c.

34.Сляпянская водная сістэма. Сляпянская водная сістэма, сістэма , даўжынёй каля 25 км, сістэма штучных канадаў і вадасховішчаў прызначана для добраупарадкавання усходняй часткі горада Мінска, была пабудавана у 1977-1988 гг.. Сістэма уключае вадасховішча “Дразды”, шэраг вадаводаў, Цнянскае вадасховішча, закрыты калектар на вадападзеле Свіслачы і Сляпянкі, вадаём у мікрараёне “Зялёны Луг”, сістэму каналаў па даліне рэчкі Слепні і Чыжоўскае вадасховішча і апаясывае плошчу горада каля 90 км2. Перапад вышыняў Сляпянскай воднай сістэмы складае 25 метраў.

Другую водну паўакружнасць у горадзе Мінску павінна стварыць лошыцкая водная сістэма, якая знаходзіцца у стадыі будаўніцтва. У Лошыцкую водную сістэму увойдуць дзейнічуючый вадавод, вадасховішча “Курасоўшчына” і сажалкі ніжнім цячэнні р.Лошыца. Расход вады пасля будаўніцтва Лошыцкай воднай сістэмы павінен скласці 1,5 м3/c. Велічіня падзення сістэмы перавышае 50 м. Гэта дазволіць ажыццявіць вадазабор вады з сістэмы некаторымі прамысловымі прадпрыемствамі.

35.Мікашэвічскі канал. У 1974-1978 гг. на Палессі у басейны ракі Прыпяць быў пабудаваны судаходны Мікашэвіцкі канал, які злучыў галоўную яго водную артэрыю з пабудаваным новым портам “Мікашэвічі”. Канал знаходзіцца у шасці кіламетрах на захад ад пас. Мікашэвічы. Даўжыня канала складае усяго 7 кіламетраў. У 1979-1980 гг. канал быў паглыблены, прычал перабудаваны. Канал прызначаны для вывазу прадукцыі вытворчага аб’яднання “Граніт” па Беларусі і за яе межы.

36. Дняпроўска-Нёманскі водны шлях (Агінская сістэма). Агінская сістэма (Агінскі канал) быў пабудаваны у 1767-1783 гг. Для перавозкі грузаў, галоўным чынам леса з басейна р.Прыпяці у басейн р. Нёмана. Агінскі канал вядомы як частка Дняпроўска-Нёманскага шляху, які праз Шчару і Ясельду злучаў басейны Нёмана і і Пріпяці. Канал пабудаваны па ініцыятыве і сродкі слонімскага магната Міхала Агінскага для перавозкі лесу і збожжа.

Агінская сістэма уключае дзве часткі: возера Выганашчанскае – р.Шчара (3,5 км) і возера Выганашчанскае – р.Ясельда (47 км). Разам з Выганашчанскім возерам сітэма склала 54 км. З улікам рачной часткі Дняпроўска-нёманскі водны шлях мае даўжыню 342 км. На р.Ясельда у 1866-1868 гг.былі пабудаваны дзве плаціны, якія у часы першай сусветнай вайны былі разбураны і пазней не аднаўлялісь. Канал адрозніваўся нізкімі судаходнымі якасцямі і пасля аб’яднання Беларусі з Расіяй быў рэканструяваны (1799-1804 гг.).

Максімальны грузаабарот прыйшоўся на 1847 – 1848 гады. Лес і хлеб сплаўлялісь уніз па цячэнню. Уверх грузы, галоўным чынам лес, букіраваліся на коннай цяге па берагм. Канал дзейнічаў да другой сусветнай вайны. У 1924-1940 гг. шлюзы былі перабудаваны, рэгулярна рамантавалісь. Пасля вайны гідратэхнічныя збудаванні не аднаўлялісь і паступова перайшлі у заняпад. У 60-я гады рэчышча канала было расчышчана, агульная гідрасістэма нарушылася, паглыблена, гідратэхнічныя збудаванні знішчаны. Агінская сістэма стала водапрыемнікам сцёку з меліяратыўных сістэм і пераутварылася з глыбокаводнага каналы у невялікі ручай. Пазней для рэгулявання сцёку на ім былі пабудавны некалькі водарэгулючых шлюзоў.

37. Себяжскі водны шлях. Меньш вядомы на Беларусі так называемы Себяжскі водны шлях, які быў пабудаваны у Х1Х стагоддзі пад назвай “Себежскае саабшчэнне”. Гэты водны шлях меў выключнае значэнне для сплава лесу. У яго склад уваходзілі шэраг азёр Себяжскай групы, канлізаваны адрэзак р. Угарынкі і іншых прытокаў, якія злучалі азёры з р. Свольна. Агульная даўжыня сістэмы складала 120 км. Водны шлях быў пабудаваны для сплаву леса з раёна г.Себежа у горад і порт Рыга па маршруту: р.Свольна – р.Дрыса- р. Заходняя Дзвіна. Лес ішоў платамі і на лодках. Па дадзеным на 1897 г. Па Себежскаму воднаму шляху сплаўлялась каля 200 тыс. м3 у год.

Штучная частка шляху уключае толькі каналізаваную р. Угарінку, вядомую як Злучальны канал, які у сваю чаргу прадстаўляе асобныя каналізаваныя пратокі агульнай працягласцю 6 км. Канал злучае азёры Себежскае, Воран, Веціцерава, Белае і Нячэрыца. Рэчышча ракі шырокае, добра прыгоднае доля сплава лесу. Пратока без назвы злучае азёры Нячэрыца і Лісна (5,5 км). Агульная даўжыня шляху паазёрам складае 21,5 км.

38. Меліяратыўныя каналы. У сувязі з меліярацыяй і рэалізацыяй праектаў па рацыянальнаму выкарыстанню водных і зямельных рэсурсаў толькі на Палессі даўжыня рэчышчавай сеткі павялічылася амаль у 1,7 разы. На долю каналаў і пераутвораных вадатокаў прыходзіцца амаль яе палова. Гушчыня рачной сеткі павялічылася з мінімальнай лічбы для Беларусі (0,33 км/км2 ) да 0,53 км/км2. Агульная даўжыня штучнай гідраграфічнай сеткі Беларускага Палесся склала каля 60 тыс. км. Аб змяненнях у гідраграфіі басейна ракі Нёман сведчаць рысункі 6.5. Колькасныя паказчыкі змен у гідраграфічнай сетцы басейнаў буйных рэк прыведзены у прылажэнні.

Каналы зяўляюцца галоўнымі элементамі меліярацыйных сістэм. Па назначэнню яны бываюць асушальнымі і абвадняльнымі ці комплексныя асушальна-ўвільгатняльныя. Па спосабу падачы вады яны падзяляюцца на на самацечныя і з механічнай падачай вады, па форме папярочнага сячэння - трапецападобныя, прамавугольныя, парабалічныя, паліганальныя. На Беларусі перавагаюць меліярацыяйныя каналы, якія маюць найчасцей трапецападобную і паліганальную форму.

Сярод меліярацыйных каналаў найбольшае значэнне маюць магістральныя каналы, якія прымаюць шматлікія канавы-прытокі розных парадкаў. Яны пракладваюцца па самых нізкіх мясцінах і прымаюць сцёк з меліярацыйных сістэм. Як правіла яны прамалінейныя, шырынёй па дну 0,4 –0,6 м і па паверхні вад да 5 м з паўздоўжным ухілам 0,2о/оо. Іх даўжыня залежыць ад плошчы мелыярацыйных сістэм і можа дасгаць 40-5- км. Найбольш вядомыя з іх: Слаўкавіцка-Ямінскі, Дубайскі, Заазерскі, Асавецкі, Шчэлбінскі і Ненача (даўжынёй 38 – 52 км).

Сярод каналаў часта сустракаюцца водападводзячыя каналы, па якіх падаецца вада для арашальных сістэм, жыўлення рыбаводных сажалак, судаходных каналаў, для цеплавых электрастанцый, пітнога і водагаспадарчага забяспячэння, абвадняльных сістэм і інш. Радзей сустракаюцца агараджальныя, ці так званыя нагорныя каналы, якія прызначаны для аховы меліяраваных зямель ад паступлення лішкаў паверхневых і грунтовых вод. Для хуткага адводу лішкаў вады з меліяраваных зямель ствараюцца водаскідныя каналы, якія дзейнічаюць у высокае разводдзе ці у час паводак. Дно і адхоны такіх каналаў маюць інжынерную ахову ад размыву пры значных хуткасцях.

Пры каналізацыі малых і невялікіх рэчак часта паралельна з асноўным рэчышчам пракладваецца канал для збора вады і разгружае такім чынам асноўнае рэчышча. Праз некалькі кіламетраў вада зтакога канала зноў уліваецца у асноўнае рэчышча. Гэта адзін з тыпаў водаскідных каналаў.

Для таго, каб у малаводныя гады ці ў працяглыя засушлівыя перыяды не дапусціць празмерна нізкага паніжэння узроўняў грунтовых вод на каналах будуюцца шлюзы-рэгулятары для рэгулявання сцёку.

39. Асноўныя элементы рачной сеткі. Сукупнасць рэк і другіх вадатокаў, якія дзейнічаюць часова ці пастаянна, а таксама азёры якой-небудзь тэрыторыі утварае гідраграфічную сетку. Згодна з дзяржаўным стандартам — гідраграфічная сетка — гэта сукупнасць вадатокаў і вадаёмаў у межах дадзенай тэрыторыі. Сюды не уваходзяць шматлікія струменькі вады, якія часова узнікаюць у час таяння снегу, выпадзення атмасферных ападкаў, а таксама часовыя накапленні вады у паніжэннях рэльефа.

Частка гідраграфічнай сеткі, якая утворана сукупнасцю даволі буйных рэк, пераважна пастаянных вадатокаў называецца рачной сеткай дадзенай тэрыторыі.

Рачная сетка — частка рэчышчавай сеткі, якая складаецца з рэчышчаў пастаянных вадатокаў. Рэчышчавая сетка утвараецца сукупнасцю рэчышчаў усіх вадатокаў.

Рачная сетка з’яўляецца не выпадквым спалучэннем шматлікіх шляхоў сцёку паверхневых водаў, а вынікам ці адлюстраваннем складанага фізічнага працэса, які працякае на адпаведным участку паверхні зямлі.

У будове гідраграфічнай сеткі выдзяляюцца асноўныя яе элементы: лагчына, лог, сухадол і рачная даліна (рыс. 7.2).

Лагчына — самая верхняя частка гідраграфічнай сеткі мае неясна ці слаба выражаную упадзіну водна-эразіённага паходжання. Яна мае палогія, часцей задзернаваныя схілы і роўнае, увогнутае дно. Лагчына утвараецца часцей за усё пры плошчы вадазбору да 10-15 га. На яе вадазборы назіраецца пераважна паверхневы змыў.

Лог — наступнае за лагчынай звяно гідраграфічнай сеткі. Ад лагчыны ён адрозніваецца большай глыбінёй урэза, большай вышынёй і круцізной схілаў. Тут, як правіла, назіраецца размыў дна і берагоў. Лагі збіраюць ваду ужо з плошчы ад 10-15 га да 10-15 км2.

Сухадол знаходзіцца перад далінай, адрозніваецца асіметрыяй схілаў, наяўнасцю рэчышча часовага вадатока. Плошча вадазбора у сухадолаў складае каля 10-15 км2.

Даліна найбольш поўна выпрацавана вадой вадатокаў. Яна характэрызуецца значнай працягласцю і плошчай вадазбора і наяўнасцю пастаяннага вадатока.

Першы тып эвалюцыі лінейнай эрозіі шырока распаўсюджаны на ўсёй тэрыторыі развіцця ярава-балкавага рэлефу. Тыпічнымі раёнамі з’яўляюцца Мінскае, Навагрудакскае і Мозырскае узвышшы.Для такіх сістэм характэрна наяўнасць да трох тэрасападобных пляцовак. Такія формы звычайна развіваюцца у марэнных супесках, суглінках, часта перакрытых магутным (да 10 м) лёсападобным покрывам, ці пясчана-гравійна-галечнікавым матэрыялам. Такая сістэма развіваецца у тры этапы: 1 – утварэнне яра; 2 – фарміраванне балкі; 3 – другасны размыў і, як вынік, утварэнне фрагментаў тэрас і далін яра (рыс. 7.4 ).

Другі варыянт эвалюцыйнага развіцця эразіённых форм адбываецца па схеме даліна – балка – яр добра вывучаны на прыкладзе басейна р.Пціч, дзе добра можна прасачыць адміранне верхніх звенняў рэчышчавай сеткі і фарміраванне на іх месцы яроў і балак. Тут эразіённыя формы маюць больш буйныя памеры (да 5 км), а наіх дне і схілах можна заўважыць астаткавыя формы рачных далін. У нізоўях такіх сістэм ужо дзейнічаюць пасітаянныя вадацекі. Такі тып развіцця элементаў рэчышчавай сеткі сустракаецца на Мінскім узвышшы, Аршана-Магілёўскай і Горацкай раўнінах (басейны р.р. Бася і Проня), і інш. (рыс. 7.5).

Трэці тып развіцця элементаў рэчышчавай сеткі (лагчына – балка – яр, ці лагчына – яр – балка) характэрны для паўночнай часткі тэрыторыі Беларусі, дзе яры і балкі часта наследуюць старажытныя лагчыны сцёку талых ледавіковых вод (напрыклад балка каля г.п.

Згодна з даследаваннямі водна-эразіённых працэсаў, іх якасных і колькасных паказчыкаў, умоў іх праяўлення была прапанавана схема водна-эразіённага раянавання тэрыторыі Беларусі і таканамічныя адзінкі: вобласць (5 адзінак) – раён (32 адзінкі).

Нарачана-Заходне-Дзвінская(1) вобласць аб’ядноўвае 7 раёнаў і займае амаль усю паўночную частку Беларусі (басейн р. Заходняя Дзвіна і р.Віліі). Залажэнне першых элементаў рэчышчавай сеткі адбываецца на ледавіковых узвышшах (Віцебская, Браслаўская, Гарадокская, Асвейская і інш.), дзе бяруць пачатак рэкі другога і трэцяга парадку, а таксама на крутых схілах рачных далін (Заходняя Дзвіна, ніжняе цячэнне рр. Дрыса, Свольна, Лучоса і інш.). Некаторыя характарыстыкі вабласцей прыведзены у табліцы 7.2.

Вілейска-Нёманская(2) вобласць ахоплівае 8 раёнаў у басенах рэк Нёмана і Віліі. Вобласць адрозніваецца найбольш узвышанымі Мінскай, Ашмянскай, Гродзенскай, Навагрудскай, Ваўкавыскай і інш. Узвышшамі, слаба хвалістымі марэннымі і водна-ледавіковымі раўнінамі.

Берэзінская вобласць (3) уключае толькі тры раёны, размешчаных у межах басенй р.Бярэзіна (Дняпро). Для яе характэрна распаўсюджанне слабахвалістых водна-ледавіковых раўнін, дзе водна-эразіённыяпрацэсы развіваюцца слаба і прыурочаны у асноўным да схілаў рачных далін і дэнудіраваных узгоркаў.

Дняпроўска-Сожская(4) вобласць аб’ядноўвае 6 раёнаў, якія знаходзяцца у асноўным у басейнах Дняпра і Сажа. Характэрнай асаблівасцю вобласці з’яўляецца наяўнасць лёсападобнай пакрышкі. Варміраванне элементаў рэчышчавай сеткі звязана з краявымі ледавіковымі комплексамі і схіламі рачных далін.

Бугска-Прыпяцкая вобласць (5) уключае 8 раёнаў і займае паўднёва-заходнюю і паўднёвую часткі тэрыторыі Беларусі. Вобласць уключае у асноўным басейны рэк Прыпяці і Буга. Характэрнай асаблівасцю вобласці з’яўляецца наяўнасць вельмі забалочаных алювіальных, азёрных і азёрна-алювіальных раўнін і нізін. Эразіённыя працэсы развіваюцца слаба (Мазырская града, Загараддзе, Высакоўская раўніна). Буйныя эразіённыя формы сустракаюцца толькі на Мазырскай градзе.

40. Гідраграфічныя характарыстыкі рачнога басейна. Звычайна у гідралогіі карыстаюцца тэрмінамі вадазбор і басейн ракі, якія адрозніваюцца паміж сабой па сэнсу. Пад басейнам разумеюць тэрыторыю, на якой знаходзіцца дадзеная рачная сетка, пад вадзборам — тэрыторыю, з якой вада збірае паверхневыя воды, ці дрэніруе яе. Ва умовах Беларусі гэтыя два паняцці практычна маюць аднолькавую плошчу і абмяжоўваюцца вадападзельнай лініяй, якая праводзіцца па найбольш высокім адзнакам паверхні зямлі (па вадападзелу) і раздзяляе два сусуднія вадазборы (басейны). Вадападзельная лінія праводзіцца па карце згодна з гарызанталямі і бергштыхамі пункцірнай лініяй, вызначаецца яе даўжыня (S, км).

Асаблівае масца сярод гідраграфічных характарыстык басейна маюць марфаметрычныя характарыстыкі. Ніжэй прыводзяцца найбольш важныя з іх.

Плошча басейна (F, км2), вызначаецца шляхам планіметрыравання асобна правабяржнай (Fп) і левабярэжнай (Fл) частак па тапаграфічнай карце буйнога масштаба. Плошча басейна з’яўляецца адной з галоўных паказчыкаў, так як ад яе велічіні залежыць працэс сцёку.

Даўжыня басейна (Lб., км) пры правільнай ягонай форме вызначаецца па прамой лініі ад вусця ці замыкаючага (разліковага) створа да найбольш аддаленай кропкі на вадападзельнай лініі. Пры складанай форме басейна яго даўжыня вызначаецца па медыяне.

Шырыня басейна (В, км) вызначаецца як даўжыня перпендыкуляра да даўжыні басейна. На практыцы карыстаюцца сярэдняй (Вср., км) і найбольшай (Внайб., км) шырынёй. Сярэдняя шырыня вызначаецца па формуле: Вср. = F/Lб. . Максімальная — па велічыні найбольшага перпендыкуляра да даўжыні басейна.

Ступень развіцця гідраграфічнай сеткі характэрызуецца агульнай яе даўжынёй (D)і гушчынёй (Σl). Гушчыня рачной сеткі вызначаецца суадносінамі паміж яе агульнай дащжынёй и плошчай вадазбора па формуле D = Σl/F.

Канфігурацыю басейнаў рэк адлюстроўваюць паказчыкі асиметрыі (а) и развіцця вадападзельнай линіі (m) іх вадазбораў. Каэфіцыент развіцця вадападзельнай лініі басейна уяўляе сабой адносіны даўжыні вадападзельнай лініі (S, км) да даўжын акружнасці круга (S`. км), плошча якога раўняецца плошчы басейна F, гэта значыць

m = S/S` = S/2√πF = 0,282 S/√F.

Найменьшае магчымае значэнне каэфіціента m можа раўняцца адзінцы, калі форма басейна набліжаецца да круга ці авальнай формы. З павялічэннем каэфіціента форма рачнога басейна выцягваецца і усё больш адрозніваецца ад авальнай формы.

Каэфіціент асіметрыі басейна (а) характэрызуе нераўнамернасць размеркавання плошчаў правабярэжнай і левабярэжнай частак вадазбора адносна галоўнай ракі і вылічваецца па формуле

а = (Fл - Fп) / (Fл/2+ Fп/2) = 2(Fл - Fп) / (Fл+ Fп).

Сярэдняя вышыня басейна над узроўнем мора (Н, м) і сярэдні нахіл басейна (Iбас.) залежаць ад вышыні рэльефа вадазбора і характэрызуюць хуткасць сцякання вады з іх паверхні.

Сярэдняя вышыня вадазбору можа быць вызначана па формуле пры наяўнасці карты з гарызанталямі:

Нср.= (h1 f1 + h2 f2+ … + hn fn) / F,

дзе h1, h2, hn - сярэднія вышыні плошчаў, якія заключаны паміж гарызанталямі; f1, f2, fn - плошчы вадазбораў, якія заключаны паміж гарызанталямі; F - агульная плошча вадазбора.

Сярэдні ухіл вадазбору уплывае на хуткасць сцёку дажджавых і талых вод па схілах вадазбору. Пагэтаму гэты паказчык уплывае на найбольшыя (максімальныя) расходы вады, працяг паводак, эрозію схілаў, сцёк наносаў (рыс. 7.8). Сярэдні ухіл (Ів) вызначаецца па формуле

Ів = [0,5 (l0 +ln ) + l1 + l2 +… + ln-1 ] ∆Н / F,

дзе, l0, l1, l2, … ln – даўжыня гарызанталяў у межах вадазбора, км; ∆Н – сячэнне гарызанталяў, м; F – агульная плошча вадазбору, км2.

Фізіка-геаграфічныя умовы фарміравання сцёку на вадазборы адлюстроўваюці паказчыкі лясістасці (Кл.), балоцістасці (Кб.) і узараннасці (Кв), якія вызначаюцца у % адносна усёй плошчы вадазбора. Аб ступені асвоенасці вадазбора і аб парушэнні ці трансфармацыі яго прыродных умоў сведчыць плошча (%) узараных зямель (Кв.).

Аб прыроднай і штучнай зарэгуляванасці сцёку сведчаць паказчыкі азёрнасці (Каз.), якія вызначаюцца таксама у % ад агульнай плошчы басейна.

Да гідраграфічных характарыстык адносяцца паказчыкі звілістасці рэк і іх ухіл. Паказчык звілістасці (Кзв.) ракі вызначаецца адносінамі даўжыні ракі, ці яго адрэзка да даўжыні прамой, якая злучае раку ці дадзены адрэзак і вызначаецца па формуле Кзв. = L/l , L і l, адпаведна, даўжыня галоўнай ракі і адрэзка прамой. Для вызначэння сапраўднай даўжыні ракі неабходна увесці паправачны каэфіціент, які вызначаецца па метаду Шакальскага па спецыяльным узорам згодна са звілістасцю ракі на тапаграфічнай (геаграфічнай) карце.

У гідралагічным слоўніку А.І. Чабатарова прыведзена класіфікацыя К.П. Васкрэсенскага (1956), згодна з якой выдзяляюцца вялікія, сярэднія і малыя рэкі.

Вялікая рака працякае у межах некалькіх геаграфічных зон. Рэкі адносяцца да змешанага жыўлення і залежыць у большай ступені ад кліматычных умоў іх вадазбораў, якія у сваю чаргу змяняюцца не толькі па часу, але і па тэрыторыі. Для некаторых рэк сцёк з’яўляецца транзітным і не характэрны для дадзенай тэрыторыі.

Сярэдняя рака — рака, якая працякае у межах адной прыроднай зоны. Яе сцёк фарміруецца у межах адной зоны і пры больш меньш аднолькавых фізіка-геаграфічных умовах. Яна атрымлівае усе тыпы жыўлення, якія характэрны для адпаведнага фізіка-геаграфічнага раёна. Пры уразанні рэчышча у тоўшчу парод рака поўнасцю дрэніруе падземныя воды у межах свайго басейна.

Малая рака мае сцёк на працягу усяго года, ці кароткачасова перасыхае, ці перамярзае і часткова дрэніруе падземныя воды. Яе сцёк адрозніваецца ад занальных характэрыстык дадзенага раёна і можа значна вагацца у сувязі з мясцовымі фактарамі.

Такое дзяленне улічвае агульныя заканамернасці, але мае і свае недахопы. Так, напрыклад, рака Прыпяць знаходзіцца у межах адной прыроднай зоны, аднак яе гідралагічны рэжым мае свае асаблівасці, адрозніваецца ад рэк дадзенай прыроднай зоны і іншыя .

У сувязі з гэтым для характэрыстыкі рэк вялікае значэнне мае гідралагічны рэжым. Часта выдзяляюць рэкі з занальным рэжымам, азанальным і полізанальным.

Больш дакладна можна падзяліць рэкі па адпаведным тыпам з улікам характару, тыпа жыўлення і з улікам фаз воднага рэжыму.

41.Марфаметрычныя характарыстыкі ракі. Да марфаметрычных характарыстык ракі адносяцца даўжыня ракі, каэфіцыент звілістасці і гушчыня рачной сеткі.

Даўжыня ракі (L) вызначаецца як адлегласць па рацэ паміж вытокам івусцем, вымераная па карце. Вымярэнне рэкамендуецца праводзіць па картам буйнога масштаба. Для дакладнага разліку сапраўднай даўжыні ракі і яе прытокаў уводзіцца паправачны каэфіцыент. Які адпавядае аднаму з дадзеных узораў звілістасці ракі на карце. Значэнні каэфіціента вагаюцца ад 1,00 да 1,25 (метад Шакальскааг). Сапраўдная даўжыня ракі вызначаецца шляхам памнажэння даўжыні ракі, вымеранай тым ці другім ростулам вымяральніка, на паправачны каэфіцыент, які адпавядае дадзенаму віду (класу) звілістасці ракі.

На мясцовасці у залежнасці ад рэльефу, горных парод і гшрунтоў, якія складаюць даліну і рэчышча, а таксама ад размываючай дзейнасці вадасцёка рэка меандрыруе, змяняе напрамак сцёку і месцазнаходжанне рэчышча. Такім чынам, рака на мясцовасці мае сваю прыроднуюзвілістасць, якую можна адлюстраваць каэфіціентам звілістасці ракі, ці каэфіцыент развіцця ракі. Ён вызначаецца як адносіны сапраўднай даўжыні ракі (L) да даўжыні прамой лініі (l), якая злучае выток і вусце пры адносна пастаянным напрамку цячэння: Кзв. = L/l.

Сума даўжыні галоўнай ракі і усіх яе прытокаў называюць даўжынёй рачной сеткі. Для вызначэння умоў фарміравання сцёку, жыўлення грунтовымі водамі знаходзяць велічыню гушчыні рачной сеткі, якая прадстаўляе сабой даўжыню рачной сеткі на 1 км2 плошчы вадазбору. Для рачных вадазбораў гушчыня рачной сеткі (D) вызначаецца як адносіны даўжыні усіх вадацёкаў (∑L) да вадазборнай плошчы ракі (F, км/км2)D = ∑L / F.

Гушчыня рачной сеткі залежыць ад кліматычных умоў вадазбора, геалагічннай будовы мясцовасці і рэльефа і сведчыці аб узроўню развіцця гідраграфічнай сеткі. Па значэнні гушчыні рачной сеткі можна прыблізна ацаніць сярэднюю даўжыню схілаў lсх. Пры дапушчэнні залажэння вадацёка пасярод вадазбора: lсх = 1 / 2 D = F / 2 √L.

Сярэдняя даўжыня схілаў вадазбора уплывае на працэс дабягання атмасферных ападкаў у гідраграфічную сетку, на фарміраванне страт, інфільтрацыю і эрозію схілаў.

42. Марфаметрычныя паказчыкі рэчышча. Марфалагічныя асаблівасці рэчышча можна адлюстраваць у выглвдзе плана з ізабатамі і папярэчніка (профіля рэчышча). Сячэнне рэчышча вертыкальнай плоскасцю, прпендыкулярна напрамку цячэння ракі, называецца водным сячэннем патоку (рэчышча). Папярэчнае сячэнне рэчышча вызначае яго прапускную здольнасць і уплывае на на размеркаванне хуткасцей, ухілаў, напрмку цячэння і другія гідралагічныя характарыстыкі плыні. Патрэбна адрозніваць:

  • плошчу папярэчнага сячэння рэчышча пры найбольшым узроўні;

  • плошча папярэчнага сячэння на час выканання гідралагічных назіранняў, замераў

  • плошча воднага сячэння;

  • плошча жывога сячэння;

  • плошча мёртвай прасторы.

Пры наяўнасці ледзянога покрыва пад плошчай воднага сячэння прыймаецца поўная плошча сячэння без плошчы паглыбленага нерухомага лёду (паверхневага, шугі і унутрыводнага). Пры адсутнасці ледзянога покрыва паняцце “плошча воднага сячэння” супадае з паняццем “плошча папярэчнага сячэння”.

Пад плошчай жывога сячэння разумеецца частка воднага сячэння, у якой хуткасць цячэння больш нуля ці больш адчувальнасці гідралагічных прылад для вымярэння хуткасці вады.

Пад плошчай мёртвай прасторы разумеецца частка воднага сячэння, у якой хуткасць цячэння практычна роўна нулю, ці менш адчувальнасці гідралагічных прыбораў. Воднае сячэнне змяняецца час ад часу разам са зменай ўзроўню вады. Кожнаму ўзроўню вады у рацэ адпавядае свае воднае сячэнне. Акрамя гэтага, плошча воднаг сячэння можа мяняцца пад уплывам рэчышчавых працэсаў, пад уплывам эрозіі (бакавой, глыбіннай) і акумуляцыі наносаў.

Плошча жывога сячэння вызначаецца на аснове прамераў глыбіняў. Па дадзеным прамераў будуецца прфіль папярочнага сячэння рэчышча, па якому можна падлічыць плошчу воднага сячэння (ω) пры розных узроўнях вады у рацэ. Гэта дазваляе таксама пабудаваць крывую звлежнасці плошчы (ω) ад вышыні узроўняў вады (h):ω = f (h).

Шырыню жывога сячэння (І) можна прадставіць як функцыю залежнасці ад вышыні узроўня вады у рацэ (h):В = f (h).

Змочаны перыметр (Р) вызначаецца як даўжыня падводнага контура воднага сячэння паміж урэзамі вады. Другімі словамі гэта даўжыня лініі па дну і адкосам берагоў рэчышча.

Сярэдняя глыбіня (hср.) атрымліваецца шляхам дзялення плошчы воднага сячэння (ω) на шырыню воднай плыні па лініі узроўня вады (В):hср. = ω / В.

Гідраўлічны радыус (R) атрымліваецца шляхам дзялення плошчы жывога сячэння на змочаны перыметр:R = ω / P.

Гэты паказчык прадстаўляе сабой велічыню, якая адлюстроўвае памеры жывога сячэння плыні і прыходзіцца на адзінку змочанага перыметру, характэрызуе супраціўленне дна рэчышча цякучай вады. Для малых рэк Беларусі пры шырыні рэк да 50 м можна замяніць сярэдняй глыбінёй.

Наяўнасць у папярэчным сячэнні розных паглыбленняў дна, выступаў спрыяе узнікненню застойных зон, вадаваротаў, адваротных цячэнняў. І Наадварот, правільная парабалападобная форма рэчышча спрыяе раўнамернаму руху вады у рэчышчы.

Дно рэчышча у прыродзе заўсёды няроўнае, шурпатае. Яно аказвае супраціўленне рухаючай вадзе. З павялічэннем глыбіняў памяншаюцца няроўнасці паверхні рэчышча, змяншаецца яго уплыў на сярэднюю хуткасць плыні. Таму адрозіваюць шурпатасць абсалютную і адносную.

Абсалютная шурпатасць рэчышча Δ прадстаўляе сярэднюю вышыню узвышэння няроўнасці паверхні дна над сярэдняй крывой дна рэчышча. Адносіны абсалютнай шурпатасці да сярэдняй глыбіні патоку (Δ / hср.) называецца адноснай шурпатасцю. Калі рэчышча створана неаднароднымі частінкамі, то іх супраціўленне руху вады вызначаецца ў асноўным памерамі найбольшых часцінак. Пагэтаму разліковае значэнне Δ будзе тым больш, чым больш разнастайным будзе грунт рэчышча.

43. Агульная характарыстыка гідраграфічнай сеткі Беларусі. Галоўнымі рэкамі Беалусі з'яўляюцца заходняя Беразіна, Дняпро з Пыпяццю і Нёман. Сучасная гідраграфічная сетка належыць у асноўным басейнам Балтыйскага і Чорнага мораў. Выключэнне складае рака Ловаць, якая належыць да басейна ракі Нява.

Рачная сетка Беалрусі добра развіта і прадстаўлена вялікай колькасцю малых рэк з пастаянным цячэннем. Рэкі з працягласцю звыш 300 км налічваецца толькі дзесяць. Гушчыня рачной сеткі у сярэднім складае 0,45 км/км2, на поўначы 0,6-0,8, а на поўдні 0,23-0,3 км/км2.

Гідраграфічныя характарыстыкі асноўных рэк Беларусі

Назва

ракі

Плошча вадазбораў

у межах рэспублікі, км2

Плошча вадазбораў

да вусцуя, км2

Даўжыня, км

У межах

рэспублікі

Гушчыня рачной сеткі

У межах рэспублікі, км/км2

Заходняя

Дзвіна

33150

87900

334

0,45

Заходні Буг

9990

39400

154

-

Нёман

34610

98200

459

0,47

Шчара

6730

6730

325

0,45

Вілія

11030

25100

276

0,44

Дняпро

67460

504000

696

0,39

Бярэзіна

24500

24500

613

0,35

Сож

21700

42140

483

0,38

Прыпяць

50900

121000

561

0,42

Пціч

9470

9470

421

0,48

Агульны нахіл тэрыторыі на поўдзень абумоўлівае агульны накірунак сцёку рэк басейна Чорнага мора з поўначы на поўдзень. Рэкі Балтыйскага мора, а гэта галоўныя артэрыі Нёман і заходняя дзвіна цякуць з усходу на захад.

Раўнінны характар тэрыторыі, невялікія ухілы абумоўліваюць спакойны характар цячэння. На большасці рэк сустаракаюцца меандры, перакаты і глыбокаводныя плёсы. Нахілы малых рэк паўночнай часткі Беларусі складаюць 2-3 о/оо, буйных — 0,1-0,2 о/оо. На поўдні нахілы значна меньшыя і складаюць для малых рэк 1,0-1,5 о/оо, сярэдніх 0,2-0,3 о/оо, а на Пріпяцмі — 0,09 о/оо. Там дзе рэкі выпрамлены ці каналізаваны ухілы рэк штучна надаюцца у межах 0,3-0,4 о/оо.

Згодна з класіфікацыяй Троіцкага, прытокі галоўных рэк, а таксама прытокі другога парадку падыходзяць адзін да другога парознаму, пад розным вуглом і утвараюцца розныя схемы рачных сістэм. Адрозніаюць чатыры схемы рачных сістэм.

Прамавугольная рачная сістэма утвараецца рэкамі, калі прытокі падыходзяць да галоўнай ракі, а прытокі другога парадку да прытокаў першага пад прамым вуглом, ці пад вуглом блізкім да прамога (басейн Заходняй Дзвіны).

Слаба дрэвавідная (субдэндрычная) сістэма утвараецца рэкамі у тым выпадку, калі у плане яны слаба нагадваюць карону правільнага дрэва (басейн Нёмана).

Дрэвавідная, ці дэндрычная сістэма характэрна для басейна рэк Дняпра. Рака Дняпро утварае ствол дрэва, а яе прытокі (Друць, Бярэзіна, Сож і інш.) нагадваюць дрэва з правільнай кронай.

Пёрыстая схема рачных сістэм характэрна для рэк Палесся (басейн рр. Прыпяці і Мухавец). Прытокі рэк першага парадка падыходзяць да галоўнай ракі раўнамерна, часам паралельна галоўнай і у плане нагадваюць птушынае пяро. З меліярацыяй вадазбораў мяняецца структура угоддзяў. Меліярыраваныя тэрыторыі размяркоўваюцца нераўнамерна. Што уплывае на характар фарміравання сцёку (рыс. 7.10).

Па форме вадазборы рэк часцей за усё сіметрычныя, часта даволі складаныя па форме. Умоўна іх можна падзяліць на пяць тыпаў (рыс. 7.11).

Першую группу утвараюць рэкі з найбольшым развіццём вадазбора у сярэдняй яго частцы (р.Нача, прыток р. Бобр; прыток р. Славечна). Рэкі характэрызуюцца сіметрыяй вадазбора.

Другую групу утвараюць рэкі з развітым вадазборам у верхняй частцы (р. Унеча, прыток р.Іпуць; р.Чарніца, прыток р. Лучосы, інш.).

Рэкі з пераважна развітымі вадазборамі у ніжняй частцы характэрны для рэк цэнтральнай часткі Беларусі (р. Грёза, р. Друць; р. Мышанка, прыток р. Шчары).

Даволі часта сустракаюцца рэкі з выцягнутымі і раўнамерна развітымі вадазборамі (р. Свіслач, прыток Нёмана) і са звужанымі усярэдняй іх частцы (напрыклад, р. Покаць, прыток р, Сож).

44. Гаспадарчае выкарыстанне рэк Беларусі. Амаль усе рэкі Беларусі выкарыстоўваюцца ў гаспадарцы. Вада вялікіх і сярэдніх рэк, за выключэннем участкаў каля буйных гарадоў і 30-50 км ніжэй па цячэнню, маюць добрыя хімічныя і анітарна-бактэрыялагічныя уласцівасці, прыгодная для тэхнічнага і гаспадарчага водазабяспячэння.

Рэкі Беларусі здаўна служылі шляхамі зносіен мясцовага і міжнароднага значэння. Праз Беларусь праходзіў так званы шлях “з варагаў у грэкі”. Штучныя каналы раней злучалі рэкі розных басейнаў і мелі важнае транспартнае значэнне ў ХУІІ –ХІХ стагддзях. Выключную роль у развіцці воднага транспарту адыгралі рэкі Дняпро, Беразіна і Прыпяць. Агульная даўжыня судаходных шляхоў Беларусі складае каля 3,9 тыс. км. Найбольш развіта судаходства на Дняпры, Сажы, Бярэзіне, Прыпяці.

Па некаторых рэках, перш за усе па Прыпяці, Гарыні, Сажы, Дняпры, Заходняй Дзвіне, у асобныя гады праводзяць лесасплаў.

Патэнцыяльныя гідраэнергарэсурсы рэк Беларусі складаюць каля 900 тыс. кВт. Найбольш буйныя ГЭС пабудаваны на р.Свіслач і Друці. У перспектыве найбольш буйныя гідраэлектрастанцыі будуць пабудаваны на р.Нёман, Заходняя Дзвіна.

У рэках Беларусі жывуць 18 абарыгенных відаў рачных рыб і 24 віды азёрна-рачных рыб. Найбольшае прамысловае значэннемаюць плотка, шчупак, лешч, акунь, а таксама ловяць судака, сазана, карася, гусцяру, і інш. Прамысловая здабыча рыбы на рэках вагаецца ад 500 да 760 т.

Шматлікія рэкі з’яўляюцца водапрыемнікамі меліяратыўных сістэм, крыніцамі вады на арашэнне, на пітное і тэхнічнае водазабяспячэнне.

На берагах рэк ствараюцца зоны адпачынку: Беразіно, Масты, Стоўбцы, Дняпро, Гарадок і інш., важнейшыя курортныя цэнтры Горваль, Рагачоў і інш.

Рэкі Беларусі падлягаюць пільнай ахове ад забруджвання і вычарпання. Таму на іх берагах прадугледжаны і ажыццяўляюцца мерапрыемствы па іх ахове, устаноўлены вадаахоўныя зоны. Праводзіцца частковае замацаванне берагоў, якія падмываюцца і разбураюцца. Асабліва пільна ахоўваюцца прыбярэжныя лясы паласой 0,3 км абапал берагоў рэк. Лясы ў паласе да 6 км ад вялікіх і сярэдніх рэк абвешчаны ахоўнымі.

Па якасным складзе воды рэк Беларусі у пераважнай большасці адносяцца да катэгорыі умерана забруджаных. Індэкс забруджвання вады складае 1 – 2,5.

45. Агульная характарыстыка вадасховішчаў. Да вадасховішчаў па сучасным дасягненням навукі адносяцца штучныя вадаемы з аб'емам вады 1 млн. м3 і болей. Вадасховішчы аб’ёмам меньш 1 млн. м3 адносяцца да другой катэгорыі штучных вадаёмаў – сажалак.

Першыя звесткі аб вадасховішчах адносяцца да сярэдзіны ХVII стагоддзя. Гэта былі невялічкія збудаванні рэчышчавага тыпу ў вытоках рэк, альбо на малых рэках. Энергія гэтых вадаёмаў выкарыстоўвалась пры млынах (драбленне зерня), для работы лесапілак, ткацкіх станкоў.

Акрамя азёрных і рачных вадасховішчаў будуюцца вадасховішчы наліўнога тыпу на месцы былых кар’ераў. Наліўныя вадасховішчы будавалісь таксама на меліяратыўных землях для двухбаковага рэгулявання вільгаці глебаў. тыпічнымі вадаёмамі гэтага тыпу з’яўляюцца Валута, Любашэўскае, Вялікія Арлы, Красная Плошча, Галоўчыцкае, Ліберполь і інш.

Некаторыя азёры агароджваюцца дамбамі і землянымі плацінамі. Узровень вады такіх вадаёмаў быў узняты на 1-3 метры, а самі вадаёмы з’яўляюцца рэгулятарамі грунтовых вод і вільгаці глебы на прілягаючых да іх сельскагаспадарчых землях (Пагостскае, Спораўскае, Арэхаўскае, Лукаўскае і інш.).

Штучныя вадаёмы для ахалоджвання вады пры ГРЭС існуюць на базе азёр Белае, Лукомскае.

У рэкрэацыйных мэтах было пабудавана Камсамольскае возера, Крыніцы, Дразды і інш.

Вілейскае, найбольш буйное вадасховішча Беларусі, пабудавана у комплексе Вілейска-Мінскай воднай сістэмы.

46. Размеркаванне вадасховішчаў па басейнам рэк. Вадасховішчы басейна Заходняй Дзвіны. Басейн адрозніваецца умераным увільгатненнем і добрай прыроднай зарэгуляванасцю.Зараз у басейне знаходзіцца у эксплуатацыі 17 вадасховішчаў з поўным аб’ёмам пры НПУ 1667 млн.м3, карысным — 265 млн.м3, плошчай 352 км2. З іх на базе азёр пабудавана 11 з поўным аб’ёмам 1658 млн.м3, карысным — 261 млн.м3 і плошчай 348 км2. Будаўніцтва вадасховішчаў на азёрах было вызвана паніжэннем іх узроўня у выніку правядзення меліярацый у 30-е гады. Паніжэнне іх узроўня да 1,5 м агаліла месца нерасту, нагульныя плошчы. Такія вадасховішчы маюць невялікую прызму спрацоўкі (0,3-0,5 м). Вадаёмы такога тыпу адрозніваюцца параўнальна малымі карыснымі аб’ёмамі. На долю азёрных вадасховішчаў у басейне ракі Зах. Дзвіна прыходзіцца 99,6 % агульнага зарэгуляванага сцёку. Вядуцца падрыхтоўчыя работы па будаўніцтву вадасховішчаў Віцебскай і Полацкай ГЭС.

Вадасховішчы басейна Нёмана. Басейн адносіцца да зоны умеранага увільгатнення, а паўднёвыя прытокі (рр. Шчара, Зяльвянка і інш.) адносяцца да Палесся з павышаным увільгатненнем. Тут дзейнічае 21 вадасховішча з поўным аб’ёмам пры НПУ 335,0 млн.м3, карысным — 280,8 млн.м3 і плошчай 117,0 км2. Вадасховішчы адрозніваюцца малымі аб’ёмамі (ад 1 да 5 млн.м3) і плошчай (0,5 – 3,5 км2). Выключэнне складае Вілейскае вадасховішча, якое па марфаметрычным паказчыкам адносіцца да катэгорыі сярэдніх па веічыні (аб’ёмам каля 260 млн.м3 і плошча звыш 75 км2). На р.Нёман у бліжэйшыя гыды будзе пабудавана вадасховішча Гродзенскай ГЭС (рэчышчавага тыпу).

Вадасховішчы басейна рэк Заходняга Буга. У басейне пабудавана усяго 5 вадасховішчаў. чатыры з іх малыя і адно сярэдняее па велічіны. Поўны аб’ём пры НПУ іх складае 35,8, а карысны 23,4 млн.м3 з агульнай плошчай 11,2 км2. Вадасховішчы басейна выкарыстоўваюцца у рыбнай гаспадарцы і арашэння прылягаючых зямель.

Вадасховішчы басейна Дняпра. У басейне Дняпра пабудавана звыш 40 вадасховішчаў з поўным аб’ёмам пры НПУ 386,4 млн.м3, карысным —207,0 млн.м3 і плошчай 126,9 км2. З іх 33 вадаёмы адносіцца да малых, 7 — сярэдніх, і толькі адно, Заслаўскае, самае буйное. Наліўных вадасховішчаў — 8. Большасць вадаёмаў гэтай часткі Беларусі прызначана для рэгулявання вільгаці глебы на меліяратыўных аб’ектах.

Вадасховішчы басейна Прыпяці выконваюць значную ролю у рэгуляванні сцёку на Палессі. У басейны пабудавана у розныя часы 46 вадасховішчаў галоўным чынам наліўнога тыпу. З іх 34 адносіцца да малых і 12 сярэдніх. Поўны іх аб’ём пры НПУ складае 554,5 млн.м3, карысны — 398,0 млн.м3 і агульная плошча 197,6 км2.

47. Праектныя і назіраемыя гідралагічныя характарыстыкі вадасховішчаў. Галоўная мэта будаўніцтва вадасховішчаў – рэгуляванне сцёку вады, якое выконваецца у інтарэсах энэргетыкі, ірыгацыі, воднага транспарту, водазабяспячэння, рэкрэацыі, з мэтай барацьбы з навадненямі, і інш. Для гэтага ў вадасховішчах накопліваецца у адзін перыяд і выкарыстоўваецца ў другі. Перыяд накаоўлівання вады паверхневага сцёку называецц напаўненнем вадасховішча, а перыяд аддачы вады – спрацоўкай. Перыяд напаўнення вадасховішча адбываецца на малых рэках за 1-3 гады, на вялікіх – за 10 – 15 гадоў.

НПУ – найбольшы праектны ўзровень вадасховішча (верхнягя б’ефа плаціны), які плаціна можа пдтрымліваць пры нармальных умовах карыстання вадасховішча на працягу даволі джоўгага часу. На гэты узровень разлічваюцца амаль усе гідратэхнічныя збудаванні вадасховішча і колькасныя характарыстыкі. Наіменьшы ўзровень вадасхоаішча, да якога магчыма яго спрацоўка пры эксплуатацыі, называецца узроўнем мёртвага аб’ёму (УМА).

Аб’ём вады, які заключаны паміж НПУ і УМА, называецца карысным аб’ёмам. Яго можна выкарыстоўваць у розных гаспадарчых мэтах і ён запланаваны праектам вадасховішча. Аб’ём вады ніжэй УМА называецца мёртвым таму, што пры нармальных умовах эксплуатацыі вадасховішча яго выкарыстанне не прадугледжана. У сувязі з абмежаванай прапускной здольнасцю гідравузла можа ўзнікнуць даволі высокі ўзровень вадасховішча, які перавышае НПУ (узровень рэдкай паўтаральнасці), але які можа вытрымаць гідравузел і плаціна, на яго праектам разлічана трываласць плаціны. Такі пад’ём узроўня вады вышэй НПУ у час паўнаводдзя і высокіх расходаў вады рэдкай паўтаральнасці называецца фарсіраваннем узроўня вадасховішча, а сам узровень – фарсіраваным падпорным (ФПУ). Аб’ём, які знаходзіцца вышэй НПУ да ФПУ, называецца аб’ёмам фарсіравання.

Штодзённае рэгуляванне сцёку заключаецца ў пераразмеркаванні на працягу сутак расходаў вады ў ніжні б’еф. Гэты від рэгулявання сцёку часцей за ус1 ажыццяўляецца у мэтах гідраэнэргетыкі (вадасховішчы Асіповіцкай, Чыгірынскай ГЭС).

Пры тыднёвым рэгуляванні выпуск вады з вадасховішча мяняецца па днях тыдня. Пры гадавм рэгуляванні сцёку (па порам года) вада накопліваецца ў мнагаводную пару года (вясной) і расходуецца на гаспадарчыя патрэбы у малаводую (летам).

Шматгадавое (мнагалетняе) рэгуляванне сцёку заключаецца ў пераразмеркаванні рачнога сцёку паміж гадамі з рознай воднасцю. Гэты від ажыццяўляецца буйнымі вадасховішчамі шляхам акумуляцыі сцёку ў мнагаводныя і спажывання ягоў малаводныя і сярэднія па воднасці гады.

Мнагалетняе і гадавое рэгуляванне сцёку можа быць поўным і няпоўным (частковым). Пры поўным рэгуляваніі вадасховішчамі затрымліваецца разліковы аб’ём сцёку мнагаводных гадоў, паўнаводдзяў і паводак і ім практычна дасягаецца НПУ. Пры няпоўным рэгуляваніі у вадасховішчаў затрымліваецца толькі частка сцёку, а другая прапускаецца ў ніжні б’еф. Разгледжаны характэрныя ўзроўні вады з’яўляюцца праектным характарыстыкамі.

Глыбіня спрацоўкі вадасховішча – важнейшы паказчык гідралагічнага рэжыму вадасховішча, які значна ўплывае на унутрывадаёмныя (лімнічныя) працэсы, паколькі амплітуда вагання ўзроўня вады у вадасховішчах значна большая, чым у азёрах. Глыбіня спрацоўкі вызначаецца велічынёй пагіжэння ўзроўня вада вадасховішча за некаторы час (м). Аб’ём, які быў спрацаваны за гэты час называецца прызмай спрацоўкі (ПС).

Ніжняя прыплацінная (азёрная) зона глыбокаводная пры ўсіх узроўнях вады. Хуткасці цячэнняў невялікія, змяняюцца разам са зменай дзейнасці ветру. Тут фарміруюцца цыркуляцыйныя цячэнні, якія разам з другімі (сцёкавымі, дрэйфавымі, інш) ствараюць складаную схему.

Сярэдняя (азёрна-рачная) зона глыбокаводна толькі пры высокіх узроўнях вады, блізкіх да НПУ. Пры значнай спрацоўцы вадасховішча затопленая поўма ракі не асушаецца, вада не уваходзіць у былое рэчышча.

Верхняя (рачная) зона пры высокай вадзе (НПУ) мелкаводная, пры нізкай – амаль уся вада практычна ўваходзіць у рэчышча, але падпор захоўваецца. Значныя глыбіні назіраюцца толькі ў рэчышчы. Паўздоўжныя хуткасці значныя. Ветравое хваляванне нязначнае і абразія практычна не назіраецца.

Участак выклінівання падпору характарызуецца змяненнямі рэжыму як па порма года, так і у сувязі з работай рэгулюючымі збудаваннямі (напрыклад, з работай ГЭС). Для участка характэрны значныя ваганні ўзроўня, наяўнасць сцёкавых цячэнняў, таксама значнымі змяненнямі ў памерах затапліваемай плошчы рачной поймы.

Акрамя гэтых прыродных зон у вадасховішчах часта выдзяляюцца залівы, якія маюць свае асаблівасці. Больш складаныя гідралагічныя ўмовы назіраюцца ў вадасховішчах азёрнага і азёрна-рачнога тыпаў.

48. Тыпы вадасховішчаў. У першую чаргу у аснову тыпізацыі могуць быць пакладзены генезіс, ці спосаб іх утварэння. Карыстаючыся тэрмінам чаша вадасховішча, якім звычайна называюць прыродныя ёмкасці для накоплівання вады, можна выдзеліць: вадасховішчы ў далінах рэк (рачныя далінныя) перагарожаных плацінамі; зарэгуляваныя азёры (азёры-вадасховішчы); наліўныя вадасховішчы; змешанае (далінна-наліўное); адрэзанае ад мора і апрэсненае; аддзеленае ад мора без апраснення (прыліўная ГЭС); вадасховішчы на часовым вадасцёку.

У залежнасці ад патрэб гаспадаркі вадасховішчы могуць быць пабудаваны ў любой геаграфічнай зое, дзе гэта дазваляюць прыродныя ўмовы. Па геаграфічнаму палажэнню выдзяляюцца вадасховішчы раўнін, прадгор’яў і пласкагор’яў, горныя вадасховішчы.

Раўнінныя вадасховішчы адрозніваюцца значнымі плошчамі і плошчай затаплення зямель, невялікай максімальнай і сярэдняй

глыбінёй, велічінёй спрацоўкі, значнымі змяненнямі плошчы вадасховішча пры ваганнях узроўня. Вадасховішчы раўніннага тыпу у сувязі з разнастайнасцю гаспадаркі выкарыстоўваюцца комплексна, што характэрна і для невялікіх вадасховішчаў Беларусі.

Вадасховішчы прадгор’яў і на пласкагор’ях значна меньш затапляюць зямель, маюць высокія і стромкія берагі. Сярэдняя іх глыбіня дасягае 35-40 м, а максімальная да 100 м. Глыбіня спрацоўкі ўзроўня дасягае 10-20 м. Рэльеф узбярэжжа ускладняе іх асваенне і выкарыстанне.

Горныя вадасховішчы характэрызуюцца невялікай плошчай і невялікімі магчымымі плошчамі затаплення зямель. Яны адрозніваюцца вялікімі глыбінямі (часта 100-150 м) і вельмі вялікай спрацоўкай (у некаторых выпадках да 50-100 м і больш). Пры ваганнях узроўня вады плошча вадасховішча вагаецца нязначна.

Па канфігурацыі вадасховішчы даволі разнастайныя6 ад вузкіх выцягнутых да няправільных эліпсавідны, правільных мнагавугольнікаў і г.д. Аб магчымых канфігурацыях вадасховішчаў можна судзіць на прыкладзе штучных вадаёмаў Беларусі. Аднак абрыс вадасховішчаў у плане не пастаянны і форма, а таксама марфаметрычныя паказчыкі беперапынна мяняюцца ў залежнасці ад амплітуды ваганняў іх узроўня.

Ю.М. Матарзін прапанаваў адрозніваць вадасховішчы па палажэнню іх у далінах рэк і па канфігурацыі у плане: рэчышчавыя, далінныя рачныя, далінныя азёрныя, утвораныя у некальніх рачных далінах, утвораныя у некалькіх азёрных катлавінах.

49. Марфаметрычныя і гідрамарфалагічныя асаблівасці вадасховішчаў. У адпаведнасці з марфалагічнымі асаблівасямі вадасховішчаў і у адрозненне ад азёр іх марфаметрычныя паказчыкі падзяляюцца на дзве групы: паказчыкі паверхні вадасховішча і паказчыкі аб’ёму, глыбіняў і дна.. Да першай групы належаць: даўжыня, шырыня вадасховішча, даўжыня берагавой лініі, зрэзанасць берагавой лініі, плошча паверхні вадасховішча, плошчы абмежаваныя асобнымі ізабатамі, астроўнасць, падоўжнасць. Метады іх вызначэння маюць некаторыя асаблівасці. Напрыклад, зрэзанасць берагавой лініі вызначаецца асобна для правага і левага берагоў. Паказальным для вадасховішчаў з’яўляецца вызначэнне падоўжнасці вадасховішча (l), якая вызначаецца адносінамі даўжыні вадасховішча (L) да яе сярэдняй шырыні (Вср.). Паказчык вельмі добра падкрэслівае розніцу паміж асобнымі вадаёмаміці іх частак. Важнае значэнне мае паказчык суадносін паміж мелкаводнай (fл < 2м) і глыбокаводнымі (fп > 2м) часткамі вадасховішчаў. Ён сведчыць аб мелкаводнасці (глыбокаводнасці) вадасховішча і яго схільнасці да заілення і зарастання.

Марфаметрычныя паказчыкі глыбіні і аб’ёму уключаюць традыцыйныя паказчыкі лімналогіі: глыбіня (сярэдняя, найбольшая), поўны аб’ём, аб’ёмы слаёў паміж пласкасцямі ізабат, аб’ёмы мелкаводнай і глыбокаводнай частак дна і іншыя. Адным з характэрных паказчыкаў гэтай групы зя’ўляецца паказчык удзельнага затаплення, які выражаецца адносінамі плошчы (fo) да аб’ёму (Vo) вадасховішча. Значэнне гэтага паказчыка памяншаецца з павялічэннем сярэдняй глыбіні вадасховішча. Аптымальнае яго значэнне дасягаецца пры будаўніцтве азёрных і азёрна-рачных вадасховішчаў (меньш 0,35 м23).

Па шэрагу марфалагічных рыс у межах Беларусі выдзяляецца тры тыпы вадасховішчаў: паазерскі, цэнтральных вадападзельных узвышшаў і прылегаючых раўнін і палескі.

Вадасховішчы паазерскага тыпу размешчаны ва ўмовах, якія выражаюцца дзейнасцю ледавікоў Валдайскага аледзянення і іх водаў. І толькі вузкія рачныя даліны складзены амовіяльнымі адкадамі. Пры новай невялікіх папорах затаплення падвяргаюцца участкі каранных берагоў. Схілы берагоў складзены тарэпнымі суглінкамі, якія падвяргаюцца эрозіі. У верхавых вадасховішчаў доля амовіальных адкладаў павялічваецца, а пры падпоры рачных альбо азерныхвод у межах катлавін дрэўных азер значна ўзрастае. У будоўлі берагоў і ложа вадасховішчаў удзельнічаюць суглінкі, супесі, пескі. Сярод вадасховішчаў найбольшае распаўсюджванне атрымалі адасховішчы азернага тыпу. Пасля іх будаўніцтва плошча затопленых зямель складае 100-250 га, а асноўны аб’ем вады знаходзіцца у азерных катлавінах.

Вадасховішчы цэнтральных вадападзельных узвышшаў і прылягаючых раўнін. У адрозненні ад вадасховішчаў паазерскага тыпу радзей абмежоўваюцца карэннымі берагамі і маюць у плане выцянутую форму з пашырэннем у плаціны. Іх берагі часта высокія (да 10 м), адрозніваюцца складанай геалагічнай будовай. Берагі складзены флювіягацыяльнымі, морэннымі і другімі адкладамі. Адсутнасць азер (1%) спрыяля будаўніцтву тут ранніх вадасховішчаў. Складае геалагічная будова берагоў вызначыла разнастайнасць тыпаў берагавых працэсаў.

Вадасховішчы Палескага тыпу маюць нізкія і палогія берагі, патрабуюць дадатковых абвалаванняў. Даліны рэк складзены старажытнымі алювіальнымі і флювіяцыяльнымі адкладамі, у асноўным пяскамі рознага тэхнічнага саставу. Берагі вадасховішчаў нізкія, забалочаныя. Шматлікія дзюны і золавыя бугры вышыней часам да 15-30 м абумоўліваюць як абразіеныя, так і акумулятыўныя працэсы.

Гідрамарфалагічныя тыпы вадасховішчаў. Па суадносінах марфалагічных і некаторых гідраграфічных паказчыкаў вадасховішча Беларусі падзяляецца на 5 гідрамарфалагічных тыпаў: малыя мелкаводныя, малыя і невялікія, сярэднія складаныя (далінныя), сярэднеглыбокія, глыбокія (азерныя і азерна-рачныя). У аснову тыпізацыі пакладзены сярэдняя глыбіня, суадносіны мелкаводнай і глыбокаводнай частак ложа, паказчык удзельных затапленняў, а таксама плошча і аб’ем вадасховішча. Сярод гідралагічных паказчыкаў, якія цесна звязяны з марфалогіяй катлавін вадасховішчаў, выкарыстан рэжым узроўня вады і від рэгуліравання сцеку.

Малыя мелкаводныя вадасховішчы адрозніваюцца сярэднімі глыбінямі меньш 2 м і высокімі паказчыкамі удзельных затапленняў (больш 0,5 м23). Суадносіны мелкаводнай і глыбокаводнай частямі ложа меньш 1. Вадасховішчы падзяляюцца на малыя нізкапоймавыя мелкаводныя з аб’ёмам воднай масы да 10 млн м3. (Волпаўскае, Паперня, Рачунскае, Сакаўшчынске і інш.) і малыя поймавыя мелкаводныя з аб’ёмам 10-20 млн м3 (Асіповіцкае і інш.). Характэрная рыса вадасховішчаў гэтага тыпу — значная плошча мелкаводдзяў. Суадносіны паміж мелкаводнай і глыбокаводнай часткамі ложа дасягае 0,2 пры паказчыку удзельных затапленняў 0,92 (Паперня і інш.). Вадасховішчы гэтага тыпу дзённага, дзённа-тыднёвага, радзей сязоннага рэгулявання сцёку з малой амплітудай вагання узроўня вады.

Малыя і невялікія неглыбокія вадасховішчы адрозніваюцца сярэднімі глыбінямі (2-3 м), суадносінамі мелкаводнай і глыбокаводнай часткамі ложа 1-2 і больш нізкімі паказчыкамі удзельных затапленняў (0,35-0,50). Як сведчаць вынікі даследаванняў, ва умовах Беларусі найменьшыя затапленні утвараюцца пры глыбінях 2,0-3,5 м. Гэта адпавядае влічыні улзельных затапленняў 0,30-0,50 м23. выдзяляюцца малыя нізкапоймавыя неглыбокія вадасховішчы з аб’ёмам да 5 млн м3 (Клястіцкае, Янаўскае, Гаць і інш.) і невялікія поймавыя неглыбокія з аб’ёмам вады 50-60 млн м3 (Чыгірынскае, Салігорскае, Любанскае).

Характэрная рыса малых і невялікіх вадасховішчаў Беларусі — наяўнасць прыплацінных возерападобных пашырэнняў. Удзельная вага гэтых частак вадасховішчаў у іх агульным аб’ёме у 2-10 раз перавышае верхнія часткі (азёрна-рачную і рачную). Прыплацінныя возерападобныя пашырэнні характэрны для большасці рачных вадасховішчаў Беларусі.

Наступныя дзве групы вадасховішчаў меюць сярэднія глыбіні болей 3 м і суадносіны мелкаводнай і глыбокаводнай частак дна болей 2. Пры іх запаўненні нізіраюцца малыя значэнні паказчыкаў удзельных затапленняў (0,30-0,35 м23), характэрныя паказчыкі для азёрных вадасховішчаў Беларускага Паазер’я. Падобны эффект дасягаецца пры абвалаванні вадасховішчаў землянымі плацінамі і дамбамі. Гадавое і шматгадавое рэгуляванне сцёку садзейнічае фарміраванню няустойлівага рэжыму узроўня. Да першай групы аднасяцца возерападобныя у плане абвалаваныя вадасховішчы (Чырвонаслабадское, Пагостскае, Вялута, Лукаўскае і інш.) і возерападобныя у рачных далінах (тыпа Заслаўскага). Да тыпавых сярэдніх па велічіні простых (далінных) сярэднеглыбокіх вадасховішчаў можна аднесці Вілейскае вадасховішча. Пры яго запаўненні была затоплена першая надпоўменная тэраса.

Да глыбокіх (азёрных і азёрна-рачных) вадасховішчаў адносяцца вадасховішча, пабудаваныя на на азёрах ці групах азёр, сярэдняя глыбіняі суадносіны паміж мелкаводнай і глыбокаводнай часткамі ложа якіх, як правіла, болей 5, а паказчык удзельных затаполенняў меней 0,30 м23. Вадасховішчы гэтага тыпу адрозніваюцца складанай канфігурацыяй, значна большымі аб’ёмамі і плошчай, чым малыя і невялікія мелкаводныя і неглыбокія (рыс. 8.5 ). Наяўнасць азёрных тэрас добра адлюстроўваецца на марфаметрычных паказчыках вадасховішчаў гэтага тыпу, што у сваю чаргу не садзейнічае развіццю ветравога хвалявання у прыбярэжнай зоне і значна зніжае плошчы мелкаводдзяў.

Пры гідраграфічным апісанні вадасховішчаў звычайна карыстаюцца таксанамічнымі адзінкамі: гідраграфічны раён (плёс) – гідраграфічная зона – марфалагічныя часткі. Пры выдзяленні гідраграфічных раёнаў і зон улічваюцца гідрамарфалагія розных частак вадасховішча, а таксама асаблівасці гідралагічнага рэжыму, якія складаюцца у выніку спрацоўкі узроўня вады. У аснову выдзялення гідраграфічых участкаў пакладзена выражанасць геамарфалагічных элементаў і характар глыбінь у розных гідраграфічных зонах, раёнах.

50. Воднагаспадарчы баланс вадасховішчаў. Па характару суадносін памж прыходнай і расходнай часткамі воднага баланса выдзяляецца тры групы вадасховішчаў.

Група вадасховішчаў пры ГЭС. З найбольш даследаваных вадасховішчаў Беларусі гэтай групы адносяцца Асіповічскае, Чігірінскае, Цяцерінскае і інш вадасховішчы, якія выкарыстоўваюцца у асноўным у энэргетычных мэтах. У прыходнай і расходнай частках воднага балансу вадасховішчаў гэтага тыпу асноўную ролю іграе паверхневы прыток (97,7-98,8 %) і сцек праз галоўныя гідраэнэргетычныя збудаванні (87-99 %). Гадавыя іх велічіні амаль не змяняюцца па гадам, што звязана з ажыццяўляемага імі відам рэгуляваення: штодзеннага, штодзенна-тыдневага, тыдневага, гадавога (па порам года). Даволі устойлівыя суадносіны паміж паверхневым прытокам і атмасфернымі ападкамі значна не уплываюць на суадносіны памж асноўнымі артыкуламі воднага баланса. Пасля увода у дзейнасць Вілейска-Мінскай воднай сістэмы павялічыўся аб’ем сцеку па р. Свіслачы на 120 млн м куб, што прывяло у першыя 10-15 год да павялічэння сцеку з Асіповічскага вадасховішча на 10-12 %. Ападкі на паверхню вадасховішчах невялікая і складае 1-2 % баланса. Выпарэнне з паверхні вадасховішчаў даволі устойлівае з мая па кастрычнік. У маі-верасні выпарэнне у сярэднім перавагае велічіню атмасферных ападкаў. На веснавы перыяд прыходзіцца 49-54 %, летне-асенні — 32-35 % і зімовы 14-17 % ад гадавога паверхневага прытоку. У такіх жа суадносінах раўзмяркоўваецца па гідралагічным порам года і сцек з вадасховішчаў гэтага тыпу.

Вадасховішчы ВМВС. Да вадасховішчаў гэтай групы адносяцца найбольш буйныя штучныя вадаемы — Вілейскае і Заслаўскае, якія уваходзяць у склад Вілейска-Мінскай воднай сістэмы (ВМВС) і адносяцца да катэгорыы сярэдніх вадасховішчаў па класіфікацыі вядомых вучоных гідролагаў і практыкаў.

У прыходнай частцы вадаёмаў гэтага тыпу асноўную ролю выконвае паверхневы сцек і падача вады прымусовым спосабам з дапамогай помпаў. У ВІлейскім вадасховішчы паверхневы сцек складае 95,9 %, у Заслаўскім 30,4 %. Падача вады па каналу ВМВС складае амаль 65 %. У расходнай частцы Вілейскага вадасховішча сцек склаў 66,6 %. забор вады у ВМВС 23,7 %, Заслаўскага — 83 - 92 %. Такія суадносіны прыходнай і расходнай частак воднага баланса Заслаўскага вадасховішча звязана з дзейнасцю ВМВС з пачаткам яе дзейнасці з 1975 года.

Заборы вады у ВМВС з Вілейскага вадасховішча дасягаюць найбольшых значэнняў у маі - жніўні, наіменьшых — катрычніку-сакавіку (рыс. 8.7).

У адпаведнасці з дыспетчарскім графікам перад напаўненнем Вілейскага вадасховішча яно узровень яго паніжаецца амаль да адзнакі узроўня мёртвага аб’ему (УМА). Пасля запаўнення яно паінна падтрымліваць свой аб’ем блізкім да нармальнага (НПУ). Пры гэтым вадасховішча павінна вырашаць наступныя задачы: забяспечыць падачу ваду па каналу ВМВС (58,9 % ад агульнага карыснага) і Вільнюс (29,3 %), санітарныя попускі вады у ніжні б’еф (5,2 %), папаўненне запасаў вады у Заслаўскім вадасховішчы (4,4 %), рыбную гаспадарку (1,1 %) і сельскую гаспадарку (1,1 %).

У параўнанні зх першай гшрупай доля атмасферных ападкаў у гэтых вадаемах павялічваецца ад 4 да 13 %. Пасля пабудовы ВМВС доля выпарэння з паверхні вады з абодвух вадасховішчаў складае 3,3-3,4 %.

Вадасховішчы меліяратыўнага прызначэння. Вадасховішчы гэтага тыпу (Любанскае, Чырвонаслабадское і інш.) , акрамя падтрымання належнага узроўня грунтовых вод на меліяратыўных аб’екатах выкарыстоўваюцца разам з поўнасістэмнымі рыбнымі гаспадаркамі. У расходнай частцы сярэднегадавога воднага баланса перавагае выкарыстанне вады рыбнымі гаспадаркамі (55-60 %).

Паверхневы сцек праз гідратэхнічныя збудаванні у ніжні б’еф складае усяго 10-12 %, фільтрацыя праз цела плацін — 12-18 %. Гэта вымушае фільтрацыйныя воды зноў закачваць у вадасховішчы. Вадакарыстанне поўнасістэмнымі рыбнымі гаспадаркамі складаецца з аб’ему вады на папаўненне сажалак, прапітку іх дна, на выпарэнне і фільтрацыю.

Ваганні ўзроўня вады вадасховішчаў. Па характару ваганняў узроўняў вадасховішчы падзяляюцца на тры тыпы: з устойлівым, сярэднеўстойлівым і няўстойлівым рэжымам узроўня вады. У аснову тыпізацыі вадасховішчаў пакладзены колькас- ныя характарыстыкі ўзроўняў вады ў суданосінах з відам рэгулявання і марфалагічнымі улсацівасцямі катлавін.

Да вадасховішчаў з ўстойлівым рэжымам узроўняў вады адносяцца малыя вадасховішч ГЭС дзённага і гадавога рэгулявання сцёку з сярэдняй шматгадавой амплітудай вагання узроўня вады да 20 см. Большасць вадасховішчаў гэтага тыпу ажыццяўляе штодзённае ці тыднёва-штодзённае рэгуляаанне сцёку. У Беларусі налічваецца звыш 10 малых вадасховішчаў ГЭС рачнога і азёрнага тыпу, якія адрозніваюцца устойлівым рэжымам сцёку. Да азёрных вадасховішчаў з устойлівым рэжымам узроўня вады адносяцца вадасховішчы з галдавой амплітудай ваганняў узроўня вады да 20 см. Згладжванне экстэрмальных значэнняў узроўня адбываецца у сувязі з рэжымам рэгулявання сцёку.

Вадасховішчы са сярэднеўстойлівым рэжымам узроўня вады адрозніваюцца наяўнасцю добра выражаных перыядаў перадпавадкавай спрацоўкай і веснавым паўнаводдзем. У летне-асеннія месяцы адбываецца спрацоўка вадасховішчаў на на 5 – 40 см ніжэй сярэдняга ўзроўня за шматгадовы перыяд. Шматгадавыя ваганні ўзроўня вады дасягаюць 50 см.

Да тыпу вадасховішчаў з няўстойлівым рэжымам узроўня вады адносяцца два падтыпы вадасховішчаў: невялікія вадасховішчы гадавога рэгулявання сцёку і сярэднія вадасховішчы з шматгадавым рэгуляваннем. Невялікія вадасховішчы з гадавым рэгуляваннем сцёку і няўстойлівым рэжымам узрроўня маюць шматгадавую амплітуду вагання ўзроўня вады болей 1 м (Заслаўскае, Чырвонаслабадское, Лепельскае і інш.). Сярэдняе па велічыні Вілейскае вадасховішча шматгадавога рэгулявання адрозніваецца ад усіх папярэдніх тыпаў максімальнымі значэннямі рэжымных храктарыстык, якія адрозніваюцца добра выражанай перадпавадкавай спрацоўкай узроўня вады і летне-асеннім павольным паніжэннем узроўня. Велічыня сярэдняга шматгадавога ўзроўня вады мала адрозніваецца ад сярэдняга узроўня вады азёр за безледастаўны перыяд. Гэта сведчыць аб аб даволі ўстойлівым рэжуму узроўня вады азёрных вадасховішчаў рознага тыпу.

51. Заглейванне вадасховішчаў. Заглейванне вадасховішчаў з’яўляецца вынікам адкладання наносаў, якія прыносяцца галоўнай ракой і другімі упадаючымі ў вадасховішча прытокамі, а таксама прадуктамі размыву берагоў. Адклады рэшткаў раслін і арганізмаў вадасховішча маюць меньшае значэнне, асабліва у першыя гады іх эксплуатацыі.

У заглейванні вадасховішчаў звычайна удзельнічаюць працэсы занясення і заглейвання. Пад занясеннем звычайна падразумяваюць працэс запаўнення вадасховішча цвёрдымі рэчывамі, якія накопліваюцца ў выніку паступлення у выглядзе влякомых і завіслых наносаў і прадуктаў абразіі берагоў і размыву астравоў і водмеляў. Пад заглейваннем падразумеваецца адклад на дне вадасховішча у большай ступені арганічных рэчываў аўтахтоннага паходжання. У азерных і рэчышчавых вадасховішчах рух і адклад наносаў адбываецца па-рознаму. У рэчышчавых выцянутых у плане вадасховішчах пераход падпора да звычайнага ўзроўня ракі адбываецца паступова і хуткасці цячэння змяняюцца павольна. У вадасховішчах азернага тыпу ў зоне выклінівання падпору адбываецца канцэнтраванае адкланне наносаў буйных фракцый. Фарміруецца конус вынасу, які прымае выгляд дэльтаў. А дробныя наносы адкладаюцца на працягу ўсяго вадасховішча і часткова выносяцца ў ніжні б’еф.

У вадасховішчах рэчышчавага тыпу адклады наносаў размеркоўваюцца больш-менш роўна і прымаюць выгляд грады, якая паступова рухаецца ад вярхоў’яў да плаціны. Адкладанне і рух наносаў да плаціны то мацнее, то паслабляецца. У гэтым выпадку вялікую ролю выконвае рэжым узроўня. Пры паніжэнні ўзроўня зона выкліньвання падпору набліжаецца да плаціны і адбываецца размыў паверхні адкладаў і перамяшчэнне ранейшых адкладаў бліжэй да плаціны. Па меры запаўнення вадасховішча мяжа выкліньвання падпору падымаецца ўверх па цячэнню, дзе зноў складаюцца спрыяльныя ўмовы для адклання наносаў.

Паказчыкам інтенсіўнасці заглейвання вадасховішчаў служаць адносіны аб’ёма вадасховішча (Vo) да гадавога сцёку рачных наносаў (Wн). Чым меншыя гэтыя суадносіны, тым хутчэй адбываецца занясенне вадасховішча.

прыблізна перыяд заглейвання вадасховішчаў у гадах можна вызначыць адносінамі мёртвага аб’ёму вадасховішча (Wумо) да аб’ёму гадавога сцёку наносаў (Wн), якія паступаюць у вадасховішча:

Т= Vo/ Wн.

З вадасховішча у ніжні б’еф вада паступае значна асветленай. Таму у ніжнім б’ефу асабліва паблізу ад вадазліўных збудаванняў інтенсіўна размываецца дно.

52. Зарстанне вадасховішчаў. Галоўнымі фактарамі, якия садзейничаюць зарастанню акваторыи вадасховишчаў з'яўляюцца мелкаводдзі (глыбіні пераважна да 2 м), характар грунтоў (глей, пясок, торф, затопленыя глебы), гідрадынамічныя фактары (ветравое хваляванне, ваганні узроўня вады, сцекавыя і цыркуляцыйныя цячэнні), якія адрозніваюцца па акваторыі.

Па характару і ступені зарастання воднымі раслінамі вадасховішчы умоўна можна падзялісць на слабазаросшыя (праектыўнае пакрыцце раслінамі да 25 % плошчы), зарастаючыя (25-50 %), добра заросшыя (50-75 %), поўнасцю заросшыя (звыш 75 %).

Актыўныя берагавыя працэсы не спрыяюць развіццю водных раслін у прібярэжнай зоне. Пагэтаму у вадасховішчах такога тыпу перыяд станаўлення раслінных асацыяцый больш працяглы, чым у рачных вадасховішчах, і дасягае 20-25 гадоў. Вадасховішчы адрозніваюцца разрэжаным, плямавым, аднатыпным зарастаннем пры агульнай плошчы зарастання 10-20 % ад акваторыі.

Заросшая частка акваторыі значна павялічваецца у вадасховішчах азерна-рачнога тыпу. У іх найбольш зарастае верхняя і рачная часткі і мелкаводныя залівы.

У фарміраванні водных асацыяцый выдзяляеца тры стадыі: разсялення (першапачатковага фарміравання), стабілізацыі водных асацыяцый, устойлівага стану, стадыя поўнага зарастання дна і паступовай замены воднай расліннасці на балотную.

На стадыі стабілізацыі водных асацыяцый па эколоана-фларысіычным асаблівасцям, відавому саставу і тыпам паясоў раслін у вадасховішчах рачнога тыпу выдзяляюцца тры участкі зарастання : фрагментарнага, змешанага (пераходны) і аоўнага зарастання.

Участак фрагментарнага зарастання (глядзі рыс. 8.9.) займае прыплацінную возерападобную частку вадасховішча, дзе назіраюцца найбольшыя глыбіні і ветравое хваляванне перашкаджаюць замацаванню водных раслін на мелкаводдзях. Тут фарміруецца аерава-рдэставы пояс раслін. Вузкую паласу (1 – 3 м) утвараюць паветрана-водныя расліны, пераважна аер звычайны. Ен прыносіцца з старога рэчышча ракі (рэчышчавай лагчыны) ці са старычных азер і легка замацоўваецца на урэзе.

Участак поўнага зарастання уключае вярхоўя вадасховішчаў і зону выклінівання падпора ( рачны гідралагічны раен). На яго долю прыходзіцца ад 10 да 60 % агульнай плошчы вадасховішчаў. Заросшая часка акваторыі складае не меньў ¾ ад агульнай плошчы раена. У сваю чаргу участак падзяляецца на дзе часткі з характэрнымі тыпамі паясоў водных раслін: маннікава-рдзестава-німфейным і камышова-рдзестава- рагалістнікавым.

Пераходны участак зарастання, яго наяўнасці і характар распаўсюджпння раслін, залежаць ад марфалогіі чашы, гідраграфічных і марфаметрычных паказчыкаў рачных вадасховішчаў. Участак адрозіваецца змешанным зарастаннем. Макрафіты (мяккая водная расліннасць) характэрызуецца неаднароднымі плямамі монадамінантных зарасляў камыша і рдзестаў. І толькі у залівах, утвораных невялікімі рэчкамі і ручаямі, фларыстычны састаў становіцца больш складаным. На стадыі устойлівага стану расліннага покрыва плошча гэтага участка дасягае 30-35 %.

53. Узаемадзеянне вадасховішчаў з навакольным асяроддзем. У выніку будаўніцтва плацін на рэках і ўзнікнення падпора рачных і азёрных вод на прылягаючай да вадасховішчах землях адбываюцца змяненні у навакольным асяроддзі. Акрамя прамога затаплення часткі рачной даліны ці азёрнай катлавіны вакол вадасховішчаў узнікае зона уплыву вадасховішча на навакольнае асяроддзе. Характар такога ўплыву мае свае асаблівасці у верхнім б’ефу (вадасховішчы), у ніжнім б’ефу (ніжэй плаціны) і на прылягаючай тэрыторыі.

Верхні б’еф. Найбольш значныя змяненні адбываюцца у самім вадасховішчы, вызваныя прамым затапленнем рачной даліны і азёрнай катлавіны. У створаным вадаёме ўзнікаюць новыя гідралагічныя ўмовы з павялічэннем воднай акваторыі і акумуляцыяй значных аб’ёмаў воднай масы, іх гідралагічнымі асаблівасцямі у іх розных частках. У залежнасці ад віда рэгуліровання сцёку ўзнікаюць гідралагічныя раёны, у якіх адбываецца акумуляцыя матэрыялаў аўтахтоннага і алахтоннага матэрыялу з рознай інтенсіўнасцю (занясенне і заіленне), зарастанне мелкаводнай зоны.

Ніжні б’еф. Ніжэй вадасховішча змяненні у навакольным асяроддзі выражаюцца ў:

рэгуляванні паверхневага сцёку;

змяненнях хімічнага сцёку;

змяненнях тэрмічнага рэжыму;

рэжыме наносаў, абразіонных і акумулятыўных працэсаў;

трансфармацыі прыродных ландшафтаў.

Рэгуляванне сцёку вадасховішчамі заключаецца у яго пераразмеркаванні на працягу года. Пры гэтым адбываюцца зваротныя і незваротныя страты вады. Да зваротных страт адносяцца страты вады на запаўненне вадасховішча і папаўненне запасаў падземных вод шляхам фільтрацыі ў берагі і дно. Да незваротных страт адносяцца страты на выпарэнне з дадатковай воднай паверхні і на выкарыстанне вады для гаспадарчых патрэб (вадазабеспячэнне, арашэнне і г.д.).

У выніку рэгулявання сцёку адбываецца яго пераразмеркаванне па порам года. Гэта выражаецца у зніжэнні сцёку веснавога паўнаводдзя (сакавік – красавік) і павялічэнне сцёку у астатнюю частку года на працягу 5 –6, а часам і болей месяцаў. Такім чынам адбваецца “згладжванне” гідрографа сцёку. Найбольш значныя змяненні адбваюцца на рэках пры гадавым і мнагалетнім рэгуляванні сцёку.

У выніку ваганняў узроўня вады і хуткасці цячэння ракі ніжэй плаціны парушаецца ўстойлівасць берагоў, развіваюцца абразіённыя і акумулятыўныя працэсы, карэнным чынам змяняецца характар берагавых працэсаў. Так пры пад’ёмах узроўня вады да дзвюх метраў хуткасць ракі павялічваецца амаль у 2 – 2,5 разы. У сувязі з гэтым ідзе перабудова паўздоўжнага профіля ракі, стабілізацыя якога на 5 – 10 кіламетровым адрэзку доўга не заціхае.

Штучныя вадаёмы практычна выконваюць ролю ачысных збудаванняў і акумулюць частку забруджаных рэчываў алахтоннага паходжання. Інтенсіўны працэс самаачышчэння вады садзейнічае паляпшэнню яе якасці ў ніжнім б’ефу, павялічэнню колькасці растворанага кіслароду, азоту, памяншэнню вуглекіслаты. Адзначаецца паніжэнне сцёку азоту на 6 – 12 %, фосфару на 30 – 35 %. Гадавая акумуляцыя у вадасховішчах складае да 14 – 27 % агульнага азоту , 20 – 60 % агульнага фосфару і 58 – 70 % жалеза.

Падтапленне, змяненне прыродных умоў пад уплывам пад’ёму узроўня грунтовых вод у прыбярэжнай зоне, садзейнічае змяненню воднага рэжыму глебы і грунтоў, глебаўтваральнага працэсу, уласцівасцей глебы, расліннасці, жывёльнага свету, мікраклімата і часта і рэльефу. Гэта складаны фізіка-геаграфічны працэс, інтегральная функцыя ўзаемадзеяння падпору грунтовых вод, марфалогіі ўзбярэжжа, механічнага складу глебы і грунтоў, узроўневага рэжыму вадасховішча, клімата. Індыкатарам змянення прыродных кампанентаў з’яўляюцца: прцэс аглеення, атарфавання, змяненне расліннасці і г.д.

Фарміраванне берагоў. Узнікненне падпору і новых гідрадынамічных умоў у вадасховішчах вызывае актыўны працэс фарміравання берагоў у новых умовах. Сярод найбольш актыўных выдзяляюцца абразіённыя (асыпныя, абвальныя, апаўзнявыя), акумулятыўныя і эразіённыя. Ва умовах Беларусі абразія берагоў назіраецца у прыплаціннай азёрнай частцы вадасховішчаў. У выніку абразіённых працэсаў у вадасховішчах закладаюцца прібярэжная водмелі (літаралі) с глібінямі да 2 м і мелкаводныя зоны у адкрытай частцы. Ідзе актыўны працэс фармірвання раўнаважнай берагавой лініі з адпаведенай яе зрэзаннасцю.

54. Тыпы сажалак і іх размеркаванне па тэрыторыі Беларусі. Сажалкавы фонд Беларусі няустойлівы і увесь час змяняецца у сувязі з будайніцтвам новых водных аб'ектаў і выхадам з эксплуатацыі старых. Па сучаснаму стану на тэрыторыі Беларусі налічваецца каля 1,5 тыс. сажалак агульнай плошчай каля 320 км2 і поўным сумарным аб'емам 505 млн м3. З іх у дзяржаўных рыбных гаспадарках знаходзіцца 450 і у калгасным сектары звыш 1000.

На паўночную частку рэспублікі прыходзіцца ўсяго каля 75 сажалак з плошчай воднай акваторыі 6,35 км2, поўным аб'емам 12,82 млн. км3. Малая іх колькасць абумоўлена наяўнасцю шматлікіх азер і рэк. На Беларускім Палессі налічваецца 352 сажалкі з агульнай плошчай 38,79 км2 і поўным аб'емам 51,61 млн. км3. Гэта абумоўлена плоскім рэльефам і неспрыяльнымі геалагічнымі і гідраграфічнымі ўмовамі.

У размеркаванні сажалак адзначаецца пэўная заканамернасць. У верхоўях рэк і балак знаходзіцца больш сажалак, але невялікага памеру, у параўнанні з іншымі часткамі басейнаў. Таму найбольшая шчыльнасць сажалак назіраецца ў цэнтральнай і заходняй частках рэспублікі (рыс. ).

У асноўным па характару размеркавання ўсе сажалкі можна падзяліць на 4 тыпы: рачныя (рэчышчавыя), ярава-лагчынныя, кар'ерныя і наліўныя.

Рачныя, альбо рэчышчавыя сажалкі стужкападобнай формы, найбольш распаўсюджаны. Даўжыня іх у сярэднім дасягае 1 км, а шырыня у плаціны не больш 100-150 м. Яны распаўсюджаны ў асноўным у вярхоўях малых рэк паўночнай і цэнтральнай частках рэспублікі.

Ярава-лагчынныя сажалкі распаўсюджаны ў раенах з развітай ярава-балачнай сеткай (Аршана-Магілеўскае плато). Яны маюць форму выцянутага трохвугольніка з аснаваннем каля плаціны. Іх даўжыня каля 0,5 км і шырыня 150-200 м.

Кар'ерныя сажалкі будуюцца на месцы здабычы торфу, будаўнічых пяскоў і інш. Іх канфігурацыя залежыць ад формы горных распрацовак.

Наліўныя сажалкі сустракаюцца вельмі рэдка. Яны маюць возерападобную форму ці форму правільнага многавугольніка з параўнальна аднолькавай даўжыней і сярэдняй шырыней. Вада рознымі спосабамі падаецца ў сажалкі з азер, рэк, каналаў.

55. Марфаметрычныя асаблівасці сажалак. Большасць сажалак маюць невялікі вадазбор. Каля 80 % сажалак маюць плошчу вадазбора 50 – 60 км2. Пераважная частка сажалак мае плошчу вадазбора не больш 0,5 км2 і сярэднюю глыбіню 1,5 м.

Па плошчы сажалкі можна аднесці да малых (да 10 га), сярэдніх (10,1 – 25,0 га) і вялікіх (больш 25 га).

У выніку недастатковых звестак аб марфаметрычных паказчыках сажалак для разліку аб'емаў выкарыстоўвалася залежнасць аб'ему сажалак ад іх плошчы (рыс. 9.2). У такіх выпадках карысны аб'ем бярэцца роўным 2/3 ад поўнага.

56. Гідралагічныя асаблівасці сажалак. Асноўнымі паказчыкамі гідралагічнага рэжыму сажалак, якія маюць практычнае значэнне, з'яўляюцца жыўленне, прыток вады, рэжым узроўняў, тэмпературны рэжым, паказчыкі выпарэння і фільтравання праз цела плацін і дно.

Тып воднага жыўлення розны: паверхневае жыўленне (рэчышчавы і схілавы сцек); змешанае (паверхнева-грунтовае); грунтовае; штучнае (вада падаецца помпамі з іншых крыніц).

Найбольш распаўсюджана першая група (рачныя сажалкі). Змешанае жыўленне маюць сажалкі ярава-лагчыннага тыпу. Грунтовае жыўленне характэрна для кар'ерных сажалак. Дадатковай крыніцай жыўлення з'яўляюцца крынічныя, фільтравальныя і ўнутрыглебавыя воды.

Назіранняў за ўзроўнем вады сажалак практычна няма. Пры праектаванні сажалак для кожнай з іх устанаўліваюцца свае праектныя ўзроўні: НПУ, УМА, ФУ. НПУ дасягаецца ў перыяд веснавога напаўнення і падтрымліваецца дастаткова доўга. ФУ не перавышае НПУ больш чым на 0,5 м і трымаецца кароткі час пры праходжанні веснавых павадкаў, разводдзяў, а таксама пасля ліўняў.

Ваганні ўзроўняў вады дасягаюць 20 – 30 см у дзень у сажалках ярава-лагчыннага тыпу з адносна плоскімі катлавінамі і 30 – 40 см у дзень – у сажалак з вузкімі і глыбокімі катлавінамі.

Графік вагання узровеня вады сажалак мае два пікі: вясной пасля снегатаяння (напаўненне) і восенню ў час дажджоў. Найменьшы (межанны) узровень прыходзіцца на канец ліпеня – жнівень. Гэта можна растлумачыць значным выпарэннем вады ў гэты час і яе заборам на патрэбы сельскай гаспадаркі.

Па характару ваганняў узроўня вады выдзяляецца дзве асноўныя групы сажалак. Для першай адносяцца сажалкі рэспубліканскага прызначэння (рыбхозаў) і сажалкі з аўтаматычным збросам вады.

У час запаўнення сажалак рыбгасаў узровень вады падымаецца раўнамерна, а затым устанаўліваецца на некаторай метцы, блізкай да НПУ. З падзеннем узроўня служба эксплуатацыі робіць неабходныя пускі вады у сажалкі з вадасховішчаў.

У другую групу уваходзяць сажалкі ярава-лагчыннага і рэчышчавага тыпаў з няўстойлівым рэжымам узроўняў. Для іх характэрны нераўнамерныя ваганні ўзроўня на працягу вегетацыйнага перыяду. Веснавое разводдзе адрозніваецца крутым пад'емам вады, які звычайна прыходзіцца на пачатак красавіка. Высокі ўзровень трымаецца 10 – 15 дзен. Яго вышыні складаюць 20 – 40 см у дзень. Акрамя гэтага ў сажалках такога тыпу добра выражаны дажджавыя паводкі.

Тэмпературны рэжым і выпарэнне з паверхні сажалак залежыць ад тэмпературы паветра, тэмпературы вады крыніц жыўлення, тыпу катлавін і плошчы сажалкі. У зарослых сажалках тэмпература вады як правіла больш на 1,5 – 2,0 ºС. Звычайна ў сажалках назіраецца прамая і адваротная стратыфікацыя. У мелкаводных сажалках (сярэдняя глыбіня 1,0 – 1,2 м) вада летам, асабліва ў ліпені – жніўні, добра праграецца ад паверхні да дна. У больш глыбокіх сажалках (1,5 – 2 м) сутачная амплітуда складае 1,5 – 4,0 ºС, а паверхневы слой можа награвацца ў жніўні да 27 ºС. Глыбокія сажалкі маюць больш працяглы перыяд з спрыяльнымі тэмпературнымі ўмовамі для рыбаразвядзення.

57. Гідрахімія сажалак. Гідрахімічныя асаблівасці сажалкавых водаў залежаць ад суадносін паміж паверхневым і падземным жыўленнем.

Воды сажалак адносяцца да гідракарбанатнага тыпу з перавагай іонаў кальцыя. Велічыня мінералізацыі складае ад 23,1 да 216,8 мг/л.

Хімічны склад вады на працягу года змяняецца ў залежнасці ад крыніцы жыўлення, тэмпературы паветра, а таксама ад унутрывадаемных працэсаў. Вясной свежыя мала мінералізаваныя воды паверхневага сцеку вельмі разбаўляюць або амаль замяшчаюць ваду сажалкі і некалькі паніжаюць агульную мінералізацыю на 20 – 25 мг/л.

У межанны перыяд мінералізацыя вады сажалак залежыць ад шэрагу азанальных фактараў і вагаецца ў межах 250 – 385 мг/л. У сажалках з пераважна грунтовым жыўленнем мінералізацыя дасягае 480 мг/л (“Мальва”, Нясвіжскі р-н).

З мэтай павелічэння прадуктыўнасці рыбаводчых сажалак і павелічэння іонаў кальцыя у рацыене рыб праводзіцца вапнаванне сажалак перад іх запаўненнем. Вапнаванне вясной і летам прыводзіць да павелічэння ўтрымання іонаў кальцыя ў вадзе на кароткі час. Частка вапны паглынаецца глем (мулам), што прыводзіць да ўтварэння гумінатаў кальцыя і цяжкарастварымых карбанатаў. Гэты фактор мае вялікае значэнне для сажалак, якія знаходзяцца на месцы балотаў або маюць забалочаныя вадазборы. Вапнаванне і павелічэнне іонаў кальцыя спрыяе мінералізацыі крынічных рэчываў, перашкаджае закісленню глею. Рэкамендаваная норма вапнавання – 300 – 400 кг/га.

Характэрнай асаблівасцю сажалак з’яўляеца дэфіцыт растворанага кіслароду ў прыдонных слаях. Насычэнне вады кіслародам складае 30 – 115 % . Найбольш насычаны кіслародам паверхневыя слаі (да 140 %). У большасці сажалак колькасць растворанага кіслароду больш 4 мг/л, што сведчыць аб спрыяльных умовах для рыбаразвядзення. Але калі ў вадаемах адзначаецца вялікае ўтрыманне арганічных рэчываў, паступленне двухвалентнага жалеза разам з падземнымі водамі, назіраецца дэфіцыт кіслароду да 30 % і меньш. Гэта прыводзіць да замораў і пагаршае умовы для працэса самаачышчэння сажалак. На ўтрыманне кіслароду ў вадзе ўплываюць сцекавыя забруджаныя воды, якія прыводзяць да зніжэння ўтрымання кіслароду нават у летні перыяд (да 2 мг/л, 18 % насычэння).

Празрыстасць і колер вады залежаць ад надвор’я і якасці вады. Сутачныя ваганні паказчыка празрыстасці тлумачацца ў першаю чаргу інтенісвнасцю працэса фатасінтэзу. Сцек забруджаных водаў з сельскагаспадарчых земляў парушае гідрахімічны і гідралагічны рэжым сажалак. Гэта прыводзіць да інтэнсіўнага развіцця планктонных водарасляў, «цвіцення» вады і зніжэння яе прадукцыйнасці.

58. Фільтрацыя вады з сажалак. Па разлікам Белгіправадхоза ў першыя гады пасля будаўніцтва сажалак яны губляюць 15 – 20 % вады ад поўнага аб’ему. Затым у працэсе эксплуатацыі назіраецца кальматацыя ложа і берагоў і фільтраванне паніжаецца на 10 – 12 %. Страты на фільтрацыю залежаць і ад літалогіі пародаў, якія складаюць дно сажалкі і цела плаціны. Часта на практыцы прыходзіцца праводзіць супрацьфільтравальныя мерапрыемствы. У такіх выпадках гавораць, што сажалкі «не трымаюць» ваду ў выніку вялікай фтльтрацыі.

Улік страт на фільтрацыю асабліва трэба весці пры будаўніцтве плацін на маленькіх рэках. Тут страты на фільтрацыю пераважна ў першыя гады эксплуатацыі могуць дасягаць 30 – 50 % і больш ад гадавога сцеку вады.

59. Асаблівасці зарастання сажалак. У зарастанні сажалак прымаюць удзел больш чым 60 відаў вышэйшых раслін. З 23 сямействаў найбольш часта сустракаюцца асаковыя – 8, рдзеставыя – 7, злакавыя – 7. Па тры віда прыходзіцца на люцікавыя, флоксавыя, вадакрасавыя і губацветныя. Гэтыя сямействы складаюць 51 % відавога саставу. Некаторыя сажалкі маюць узрост ужо каля 90 гадоў. Амаль трэцяя частка відавога саставу флоры з’яўляецца дамінантамі і садамінантамі (33 %).

Расліны ў сажалках растуць звычайна да глыбіні 1,5 м, а трыліснік, рдэст бліскучы, грэчка земнаводная сустракаюцца да глыбіні 3,5 м.

Асноўнымі фактарамі, спрыяючымі зарастанню сажалак, з’яўляюцца: флора вадазбора, рэжым узроўня вады, трафічныя асаблівасці грунтоў. Флора вадазбора ўплывае галоўным чынам адразу пасля запаўнення сажалак.

Па характару і ступені зарастання сажалкі падзяляюцца на тры асноўныя групы: сажалкі з пераважным развіццем пояса надводных раслін; з пераважным развіццем пагружаных раслін; змешанага зарастання (з наяўнасцю ўсіх груп раслін). Ступень зарастання залежыць у асноўным ад узросту сажалкі і рэжыма яе эксплуатацыі.

Першая група – вадаемы з пераважным развіццем надводных раслін. Тэрмін эксплуатацыі невялікі, не перавышае 10 – 15 гадоў. Гэта маладыя сажалкі з добра падрыхтаваным дном, добрым станам плацін і гідразбудаванняў.

На сажалках гэтай групы фарміруецца аерава-рагаліснікава-эладэйны тып пояснасці. У першыя гады зарастання вадасховішча пры вялікай плошчы мелкаводдзяў (60 – 80 %) інтэнсіўнае зарастанне назіраецца ў залівах і ў вярхоўях. Уздоўж берага фарміруецца паласа надводных раслін (аер, трысняг, рагоз шыракалісны), дамінантам з якіх з’яўляецца аер. Далей ад берага атрымалі масавае развіцце рагаліснік і эладэя канадская. Яны сустракаюцца амаль паўсюды.

У першыя гады запаўнення на сажалках з’яўляецца драсен земнаводны (грэчка земнаводная) на глыбінях 0,1 – 1,5 м, часцей да глыбіні 1 м.

Да другой групы адносяцца сажалкі змешанага зарастання, узрост якіх складае 15 – 50 гадоў. Асноўную ролю тут маюць гідрафіты (11 – 15 відаў) і гелафіты (5 – 16 відаў). У сажалках можна выдзеліць два ўчасткі зарастання: верхні (поўнасцю зарослы) і прыплацінны (фрагментарнага зарастання). У адрозненні ад першага тыпу паласу надводных раслін утвараюць чыстыя асацыяцыі ежагалоўніка (плюшчая), трыснягу звычайнага, рагоза шыракаліснага, аера звычайнага (плюшчаева-рагаліснікава-німфейны тып пояснасці).

Трэцюю групу ўтвараюць галоўным чынам рыбагаспадарчыя вадаемы значнага ўзросту (50 – 80 гадоў), добра заглееныя. У іх фарміруецца плюшчаева-рагаліснікава-німфейны і плюшчаева-рдзестава-ніфейны тыпы пояснасці. Сярод надводных раслін выдзяляюцца аер, рагоз, трысняг. сярод раслін, пагружаных у ваду, найбольш распаўсюджаны рдзст грэбенчаты і пранзеналісны.

Макрафіты садзейнічаюць самаачышчэнню вадаемаў. З кульцівіраваннем белага амура, таўсталобіка мягкія водныя расліны неабходны. У той жа час жосткія расліны зніжаюць рыбапрадукцыйнасць. Для рыбаразвядзення найбольш спрыяльныя эўтрофныя сажалкі, якія багаты планктонам і маюць добра развітую надводную расліннасць.

Найбольш эфектыўным метадам барацьбы з’яўляецца спуск вады з сажалкі і прамарожванне донных адкладаў, дзе знаходзяцца карані раслін. Рыхленне донных адкладаў павышае канцэнтрацыю кіслароду ў грунтах, што зніжае зарастанне.

60. Донныя адклады і заіленне сажалак. Матэрыялы даследвання сажалак Беларусі сведчаць аб некаторых заканамернасцях іх заілення. Так, сярэдняя велічіня заілення сажалак складае ад 3 да 12 см у год. Заўважана, што з памяншеннем памераў сажалак павялічваецца інтеніўнасць заілення. Аб’ем донных адкладаў вагаецца ад 5 да 623 тыс. м3 . Амаль 80 % сажалак маюць аб’ем донных адкладаў 5-60 тыс. м3 пры узросце ад 3 да 60 гадоў.

Інтенсіўнасць заілення у сярэднім за год змяняецца ад 1,5 да 7,5 % і непастаянная на працягу усяго часу эксплуатацыі, памяншаецца па меры накаплення донных адкладаў. Адносіны першапачатковага аб’ему сажалкі (W0) да гадавога сцеку наносаў (R0) есць паказчык адноснага заілення. Чым большае значэнне гэтых суадносін, тым меньшая інтенсіўнасць заілення).

Найбольшы слой іла назіраецца у прыплаціннай і сярэдняй частках сажалак і вагаецца ад 0,5 да 2,2 м. Аднак гадавыя назіранні сведчаць аб заіленні сажалак ад вярхоўеў да плаціны. Так, у верхняй частцы адной з сажалак Нясвіжскага раена слой іла склаў 5 см за год, а сярэдняя велічіня — 2-2 см/год.

Заіленне сажалак цесна звязана з плошчай вадазбора. Чым меньшая плошча і большы ухіл вадазбора, тым больш значны змыв. Сярэдняя велічіня модуля сцеку наносаў складае 160 т/км2 .

Для умоў Беларусі залежнасць сярэдняга гадавога аб’ма заілення сажалак (R0 , тыс. м3/год) роўна (Кірвель, 1989): R0 = α 0 - 0,04 Т + 0,03W + 0,11F ,

дзе Т — працягласць часу эксплуатацыі сажалак, год; W0 — першапачатковы аб’ем сажалкі, тыс. м3; F — плошча вадазбору, км2.

Пасля пераутварэння урўнення атрымаем залежнасць: R0 = α 0 - 0,05 Т + 0,13F ,

дзе α — свабодны членроўны 1,13 – 1,15 і залежыць ад мясцовых фактараў.

Заіленне зажалак з’яўляецца шматфактарным працэсам і залежыць ад паступлення алахтоннага і аўтахтоннага матэрыялу, марфалогіі катлавіны і гідралагічнага рэжыму сажалак. Такім чынам, працэс накаплення адкладаў цесна звязаны з працэсамі на вадазборы і унутры самога вадаема.

Сажалкі заіляюцца як мінеральнымі, так і арганічнымі рэчывамі. З павялічэннем ступені заілення сажалак павялічваецца доля арганічных рэчываў у донных адкладах ( ад 1-5 да 25 %).

Па хімічнаму і механічнаму саставу донныя адклады прадстаўляюць сабой высоказольныя тыпы і непрыгодныя для гаспадарчага выкарыстання.

61. Прызначэнне і асаблівасці выкарыстання сажалак. Сажалкі Беларусі выкарыстоўваюцца для арашэння, рыбаразвядзення, у гаспадарча-бытавых, супрацьпажарных мэтах і рэкрэацыі. Каля 20 % сажалак выкарыстоўваюцца комплексна.

Арашэнне. У летні малаводны перыяд для вегетацыі шматлікія культурныя расліны патрабуюць вялікую колькасць вады. Таму ступень прыроднага увільгатненя сельскагаспадарчых зямель служыць важным паказчыкам пры размеркаванні мясцовага сцеку з мэтай арашэння. Развіцце арашэння зямель затрымліваецца недахопам водных рэсурсаў і адсутнсуцю адпаведенай зарэгуляванасці мясцовага сцеку. Пачынаючы з 1972 года буудаўніцтву сажалак для арашэння надаецца большае значэнне. Па дадзеным 1986 года арашаемыя змелі склалі 150 тыс. га. Па разлікам для арашэння патрэбны буйныя сажалкі з аб’емам 200 — 250 тыс. м3. Рэзервы мясцовага сцеку дазваляюць забяспечыць арашэнне зямель плошчай звыш 10 млн га.

Ва умовах Беларусі з улікам паліўных норм аб’ем сажалкі (W) для арашэння разлічваецца па формуле: W = Н S,

дзе Н — арашальная норма брута у цэлым за увесь перыяд; S — плошча арашаемых зямель. Патрабуемы аб’ем сажалкі залежыць ад плошчы вадазбору, якая павінна яго забяспечыць напаўненне за кошт паверхневага сцеку: F = W/W0 ,

дзе W0 — сярэдні гадавы аб’ем сцеку, тыс. м3, які можна разлічыць па картам сцеку.

Эфектыўнасць выкарыстання сажалак характэрызуе каэфіціент карыснага выкарыстання Кк.в.: Кк.в = Wвык/W ,

дзе Wвык — аб’ем вады, які выкарыстоўваецца для арашэння. Для умоў Беларусі гэты паказчык невлікі і складае каля 0,1. У некаторых выпадках пры комплексным выкарыстанні сажалак ен можа дасягнуць велічіні 0,48. У перспектыве для арашэння неабходна колькасць сажалак павялічыць амаль у 2 разы.

Гаспадарча-камунальнае (бытавое) выкарыстанне. Для гэтых мэт выкарыстоўваецца каля адной чвэрці сажалкавага фонду. Патрэбы у сажалках такога тыпу павялічваюцца і звязаны з канцэнтрацыях насельніцтва у паселішчах. Асноўная частка сажалак пабудавана у Мінскай і Магілеўскай абласцях. Яны выкарыстоўваюцца для водазабяспячэння жывелагадоўчых фермаў, у якасці вадапояў, для паліву агародаў. Даследваанні паказалі, што сажалкі у гэтых мэтах выкарыстоўваюцца яшчэ недастаткова, а тыпавыя праекты разлічвалісь у асноўным на падземныя воды. Па разлікам у рэспубліцы павінна быць яшчэ не меньш 2 тыс. сажалак гэтага профілю.

Рыбаразвядзенне. У краіне есць 18 дзяржаўных рыбгасаў, 8 рыбапітомнікаў, 9 поўнасістэмных сажалкавых гаспадарак у калгасах. Акрамя гэтага каля 100 сажалак выкарыстоўваецца для рыбаразвядзення. Каб поўнасцю забяспечыць насельніцтва рэспублікі таварнай рыбай неабходны сажалкавы фонд павялічыць на 170 тыс. га.

Асноўныя дзяржаўныя рыбгасы размешчаны у Брэсцкай, Гомельскай і Магілеўскай абласцях. Выкарыстанне сажалкавага фонду калгасамі для атрымання таварнай рыбы яшчэ не аторымала належнага развіцця на Беларусі. Вылавы рыбы вельмі вагаюцца па гадам, а рыбапрадуктыўнасць сажалак даволі нізкая. Многа сажалак патрабуюць паляпшэння гідралагічнага рэжыму і санітарнага стану.

Для рэкрэацыі выкарыстоўваецца 12 % існуючых сажалак. Сярэдняя іх плошча каля 15 га. Акрамя гэтага значная частка сажалак (каля 65 %), за выключэннем сажалак рыбагаспадарчага прызначэння, выкарыстоўваецца для адпачынку насельніцтва. У будучым рэкрэацыйнае выкарыстанне сажалак павінна пашырацца.

У аснове выдзялення воднагаспадарчых раенаў быў пакладзены басейнавы прынцып — раены і падраены выдзяляюцца у межах басейн ці басейны рэк.

Раен басейна р. Зах. Дзвіна. Раен адрозніваецца найбольшай удзедьнай забяспечаннасцю сцеку (211 тыс. м3/км2). Емістасць сажалак невялікая – 0,66 %. Сярэдняя шчыльнасць сажалак – 0,1 адзінкі на 100 км2 тэрыторыі. Сажалкі выкарыстоўваюцца ў асноўным для гаспадарча-бытавых мэт і адносяцца да катэгорыі малых. Пераважае рачны тып. Есць значныя магчымасці для будаўніцтва сажалак, але вялікай патрэбы гаспадаркі ў іх няма, таму што раен забяспечаны прыроднымі воднымі рэсурсамі.

Раен басейна р. Неман. Удзельная вадазабяспечанасць раена складае 201 тыс. м3/км2. Адносная емістасць сажалак – 1,1 %. Сярэдняя шчыльнасць найбольшая – 9 адзінак на 100 км2. Агульная зарэгуляванасць мясцовага сцеку сажалкамі і водасховішчамі не больш 5%. Раен падзяляецца на тры падраены : Вілінскі, Верхненеманскі, Ніжненеманскі. Вілейскі падраен уключае басейн Віліі і налічвае 97 невялікіх сажалак рачнога тыпу, якія выкарыстоўваюцца ў гаспадарча-бытавых мэтах і для арашэння. Верхненеманскі падраен уключае басейны Бярэзіня і Немана. Агульная колькасць сажалак – 202, выкарыстоўваюцца яны для рыбаразвядзення, у бытавых мэтах і для арашэння. У асноўным гэта малыя сажалкі рэчышчавага тыпу і кар’ерныя. Ніжненеманскі падраен налічвае 106 сярэдніх па плошчы сажалак рэчышчавага тыпу, якія выкарыстоўваюцца на арашэнне і гаспадарча-бытавыя мэты.

Раен басецна р. Зах. Буг. Удзедьная водазабяспечанасць невялікая – 130 тыс. м3/км2. Адносная емістасць дасягае 1,9 %. Сярэдняя шчыльнасць сажалак не перавышае 0,5 адзінкі на 100 км2 тэррыторыі. асноўны від выкарыстання – рыбаразвядзенне і бытавыя мэты. Большасць малых сажалак рачнога тыпу. Патрэба ў сажалках невялікая, што тлумачыцца забалочаннасцю тэрыторыі і значнай колькасцю азер.

Раен басейна р. Днепр. Удзельная забяспечанасць сцекам невялікая – 182 тыс. м3/км2. Адносная емістасць тэрыторыі – 1,16 %. Сярэдняя шчыльнасць – 0,5 адзінкі на 100 км2. Басейн даволі перспектыўны для будаўніцтва сажалак. Можна выкарыстоўваць кінутыя землі – балкі, яры, западзіны, блюдцы. Пры агульнай зарэгуляванасці тэрыторыі штучнымі вадаемамі на 3,91 % магчыма павялічыць яго на 25 %. У межах раена выдзяляецца тры падраены. У Бярэзінскім падраене (басейн р. Бярэзіна) ў асноўным былі пабудаваны сярэднія і вялікія сажалкі рэчышчавага тыпу (68 адзінак) для арашэння. Малыя сажалкі ярава-лагчыннага тыпу характэрны для Верхнедняпроўскага падраену, выкарыстоўваюцца для арашэння і рэкрэацыі. Ніжнедняпроўскі падраен (басейны рэк Сож і ніжняе цячэнне Дняпра) мае малыя па плошчы сажалкі ярава-лагчыннага тыпу (137 адзінак) для арашэння і гаспадарча-бытавых мэт.

Раен басейна р. Прыпяць. Удзельная забяспечанасць сцёкам – 132 тыс. м3/км2. Адносная емістасць – 9,43 %. Сярэдняя шчыльнасць сажалак не перавышае 0,5 адзінак на 100 км2 тэрыторыі. Сажалкі будавалісь разам з меліярацыяй для забяспечэння рэгулявання воднага рэжыму глебаў, а таксама для гаспадарча-бытавых мэт. Раен падзяляецца на тры падраены. Ясельдзінскі падраен мае малыя сажалкі пераважна наліўнога і рачнога тыпаў (87 адзінак) для арашэння. Для Сярэднепрыпяцкага падраена (басейн р. Случ) характэрны малыя вадасховішчы рэчышчавага тыпу (66 адзінак). галоўны напрамак іх выкарыстання – арашэнне і бытавыя патрэбы. У Ніжнепрыпяцкім падраене каля 38 сажалак з 84 размешчаны на Мозырскім узвышшы. Гэта пераважна сярэднія па велічыні сажалкі ярава-лагчыннага і наліўнога тыпу.

62.Паходжанне кар’ерных вадаемаў. Асобную групу вадасховішчаў утвараюць кар’еры, альбо кар’ерныя (вадаёмы) вадасховішчы. Іх утварэнне звязана са здабычай нярудных карысных выкапняў. На сенняшні дзень плошча зямель, якая занята горнымі распрацоўкамі ў выглядзе кар’ераў, на Беларусі складае больш чым 2 млн. га. Гэта адзін з вядучых метадаў здабычы карысных вакапняў (ад 50 да 80 % здабываючай прамысловасці ў СНД). Пры гэтым парушаюцца не толькі асобныя кампаненты прыроды, але і ўвесь прыродны комплекс. Таму ставіцца пытанне аб рэкультывацыі, аднаўленні гэтых тэррыторый.

Адрозніваюць горнатэхнічны і біялагічны этапы рэкультывацыі. У сучаснай сусветнай практыцы найбольшае распаўсюджванне атрымалі наступныя напрамкі рэкультывацыі:

сельскагаспадарчая;

лесагаспадарчая;

санітарна-гігіенічнае;

жыллевае і капітальнае будаўніцтва;

водагаспадарчае.

Плошча кар’ераў вагаецца ў межах 2 – 20 га, рэдка 100 га. Глыбіня не перавышае 20 – 30 м. параўнальна невялікія аб’емы і плошчы вадасховішчаў абумоўлены генезісам радовішчаў, стракатасцю літалогіі чацверцічных адкладаў і рэльефам. Часцей за ўсе гэта гліны, суглінкі, супесі, пяскі.

Сярод радовішчаў адрозніваюць радовішча гліністыя, карбанатнай сыравіны, пяскоў і пяшчана-гравійнага матэрыялу. Значная частка іх знаходзіцца аля буйных гарадоў і прамысловых цэнтраў.

Гліністыя радовішчы звязаны з адкладамі ледавіковага і азерна-ледавіковага комплексу, якія знаходзяцца ў выраўненых мясцінах з неглыбокім заляганнем грунтовых вод (1 – 5, рэдка 10 м). магутнасць ускрышных пародаў 1 – 5 м, залежыад 0,5 да 8 м, часам да 25 – 40 м. Форма залежы – лінзападобная або ў выглядзе пласта.

Пасля здабычы глін распрацоўка ўяўляе сабой невялікія па плошчы і неглыбокія (2 – 10 м) выемкі з канусамі і грэбнямі ўскрышных парод. Асобныя ўчасткі ў радовішчы незакранутыя ( ).

Радовішчы пяской і пясчана-гравійнага матэрыялу знаходзяцца галоўным чынам у межах Беларускай грады і Паазер’я. У Брэсцкай, Гомельскай і Магілеўскай вобласцях такія радовішчы адзінкавыя. Аднак на Палессі знаходзяцца вядомыя радовішчы пяскоў для вырабу шкла і фармовачных пяскоў («Лоеўскія», «Любанскі-І»).

Радовішчы гэтага тыпу звязаны з флювіягляцыяльнымі і канечнамарэннымі ўтварэннмі і знаходзяцца ў асноўным на ўзвышанай мясцовасці з глыбіней залягання грунтовых вод 10 – 30 м і больш. Магутнасць радовішчаў складае 0,5 – 35 м. Залягае сыравіна, як правіла, блізка ад паверхні і рэдка на глыбіні 10 м. Адпрацаваныя радовішчы прадстаўлены кампактнымі выемкамі глыбіней 5 – 30 м. Ложа кар’ераў мае плоскабугрыстае дно і стромкія, часам адвесныя барты. Тыпічны аб’ект – кар’ер кар’ер пясчана-гравійнага матэрыялу « » Стаўбцоўскага раену.

Другі тып радовічшаў – узгоркі, грады, озы, камы і г.д. ( і г.д.). Яны значна спрасцілі здабычу сыравіны і пасля іх распрацоўкі ўтвараюцца неглыбокія кар’еры з глыбокім заляганнем грунтовых вод.

Большая частка радовішчаў, дзе вядзецца здабыча карбанатнай сыравіны (мел, мергель, даламіт), размешчана ў Гродзенскай і ўсходняй частцы Магілеўскай вобласці. Акрамя таго, недалека ад Віцебска вядзецца здабыча даламітаў (радовішчы «Руба», участкі «Руба», «Гралева»).

Радовічшы гэтага тыпу маюць выгляд карэнных залежаў або адторжанцаў. Карэнныя залежы магутнасцю 50 – 80 м, часам да 150 м, залягаюць на глыбіні ад некалькіх да 10 м. Адторжанцы маюць выцягнутую форму і стромкае падзенне (5 – 10, да 50 – 90 º). Магутнасць мелавых парод ад 0,3 – 1 да 60 м, у асобных выпадках 100 – 140 м. Гэта павышаныя ўчасткі рэльефа з глыбокім заляганнем грунтовых вод (больш 10 м). Магутнасць ускрышных пародаў ад 0,2 – 0,8 м да 15 – 23 м. Пры здабычы сыравіны ўтвараюцца кампактныя, рознай формы выемкі глыбіней ад 15 – 20 м да 50 м.

Каля г.п. Мікашэвічы у Лельчыцкім раене Гомельскай вобласці здабываецца прыродны камень – граніт («Мікашэвічы»).

63. Рэкультывацыя кар'ераў. Рэкультывацыя кар'ерна-адвальных комплексаў адбываецца рознымі шляхамі. Найбольш часта выкарыстоўваецца комплексны метад, які рэалізуецца ў два этапа: тэхнічны і біялагічны. Тэхнічная рэкультывацыя ўключае запаўненне выемкі пустой пародай з краевых (перыферыйных) адвалаў. Пры гэтым дно і барты кар'ераў планіруюцца, выраўноўваюцца, пакрываюцца слоем глебы, якая ранейбыла знята і складзіравана недалека ад кар'ера. Тэхнічная рэкультывацыя прадугледжвае падрыхтоўку тэрыторыі для наступнай біялагічнай стадыі рэкультывацыі, мэтай якой з'яўляецца аднаўленне ўрадлівасці сельскагаспадарчых і лясных земляў.

Другім шляхам рэкультывацыі, які адрозніваецца сваей экалагічнасцю і прастатой, з'яўляецца захаванне кар'ераў і запаўненне іх вадой, гэта значыць утварэнне на месцы адпрацаваных радовішчаў кар'ерных вадаемаў разнамэтавага прызначэння. Зараз у рэспубліцы каля 10 % такіх распрацовак сталі аб'ектамі водагаспадарчай рэкультывацыі.

Кар'ерныя вадаемы – гэта рукатворныя прыродна-антрапагенныя водныя экасістэмы, станаўленне і функцыянаванне якіх яшчэ дасканала не вывучаны.

Кар'ерныя вадаемы Беларусі выкарыстоўваюцца ў гаспадарчых і эстэтычных інтарэсах грамадства ў якасці:

сажалак для рыбаразвядзення;

вадасховішчаў;

вадаемаў для адпачынку і спорту (рэкрэацыі);

для мясцовых патрэб (арашэнне);

адстойнікаў для водаў з прамысловых і сельскагаспадарчых прадпрыемстваў.

Геаэкалагічнае забяспячэнне воднагаспадарчай рэкультывацыі ажыццяўляеццэ паэтапна (Хоміч А.А.,2001):

распрацоўка тэхніка-эканамічнага абгрунтавання асваення радовішча і яго рэкультывацыі;

карэкцыя і дэталізацыя праекта рэкультывацыі кар’ерна-адвальнага комплексу, які атрымліваецца на месцы адпрацаванага радовішча;

кіраванне функцыяніраваннем сфарміраванага вадаёма кар’ернага тыпу.

На першым этапе вызначаецца магчымасць і мэтазгоднасць стварэння вадаёма. Паслядоўна вызначаюцца гідралагічныя, гідрагеалагічныя, геамарфалагічныя, горна-геалагічныя, ландшафтныя ўмовы воднагаспадарчай рэкультывацыі. І напрамак іх гаспадарчага выкарыстання. Ацэньваецца крыніцы жыўлення будучага вадаёма, іх дастатковасць для фарміравання аптымальнага аб’ёма воднай масы і забяспячэння надзейнага вадаабмену. З улікам тыпа радовішча, тэхналогіі яго распрацоўкі, вызначаюцца параметры будучага вадаёма.

Другі этап уключае геаэкалагічны аналіз самога кар’ера як адмоўную форму рэльефа і дно будучага вадаёма. На гэтым этапу удакладняюцца межы вадазбора, памеры прыбярэжных водмелей, берагавая лінія, пляж, мерапрыемствы па планіроўцы дна вадаёма. Плануюцца мерапрыемствы па біялагічнай рэкультывацыі малога вадазбора і гідрабіялагічнай рэкультывацыі прыбярэжнай мелкаводнай зоны, ліквідацыя патэнцыяльных крыніц забруджвання.

Трэці этап уключае маніторынг за станам новых гідраэкасістэм і кіраванне іх функцыяніраваннем з мэтай ацэнкі адпаведнасці назіраемых іх лімналагічных паказчыкаў разліковым і і санітарна-гігіенічным параметрам.

Соседние файлы в папке Гидрография РБ