Добавил:
kostikboritski@gmail.com Выполнение курсовых, РГР технических предметов Механического факультета. Так же чертежи по инженерной графике для МФ, УПП. Писать на почту. Дипломы по кафедре Вагоны Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Белорусский язык / Назоўнікі як часціна мовы.doc
Скачиваний:
233
Добавлен:
14.08.2017
Размер:
73.73 Кб
Скачать

Правапіс канчаткаў назоўнікаў 2-га скланення ў родным склоне

З канчаткамі –а(-я) ужываюцца назоўнікі, якія абазначаюць

Канчатак –у(-ю) маюць неадушаўлёныя назоўнікі, якія абазначаюць

  1. Асоб і жывых істот: брата, сына, міністра, арла, Васіля.

  2. Частка цела чалавека: носа, рота, пальца, зуба, але: твару.

  3. Канкрэтныя прадметы, якія можна лічыць: дома, нажа, мяшка, каменя ( узначэнні адзінкавага прадмета).

  4. Назвы ўстаноў грамадскіх і гаспадарчых арганіхацый, прадпрыемстваў, вайсковых падраздзяленняў: завода, міністэрства, сельсавета, камбіната, падраздзялення, батальёна, калгаса.

  5. Геаграфічныя і астранамічныя паняцці, назвы населеных пунктаў і мясцовасцей: горада, Мінска, Гомеля, бугра, узгорка.

  6. Адзінкі розных вымярэнняў (меры вагі, прамежкі часу, грашовыя адзінкі): грама, кілаграма, пуда, гектара, літра, года, месяца, аўторка, долара,ампера, вольта.

  7. Назвы танцаў, гульняў (у тым ліку спартыўных), геаметрычных цел і фігур, канкрэтных навуковых і спартыўных тэрмнаў і паняццяў: вальса, балета, футбола, гола, квадрата, круга, дзейніка, назоўніка, азімута, батуна.

  1. Зборныя прадметы: лесу, парку, саду, гаю, натоўпу, мурашніку.

  2. Прасторавыя паняцці: лугу, выгану, папару, лесастэпу, берагу.

Заўвага. Назоўнікі з памяншальным значэннем, утвораныя ад зборных і прасторавых, пішуцца з канчаткамі –а: садка, ляска, беражка.

  1. З’явы прыроды (у тым ліку стыхійныя): ветру, снегу, агню, віхру, туману, абвалу, шторму, грукату.

  2. Матэрыял: стол з дубу, будынак з каменю, крэсла з клёну.

  3. Прадметы, часткі якіх можна назваць імем цэлага прадмета: пяску, чаю, моху, крупніку, гуляшу, ячменю, цукру.

  4. Рэчывы: цэменту, азону, алюмінію, цынку, вадароду.

  5. Разнастайныя апрадмечаныя паняцці, адчуванні, дзеянні, працэсы, стан, уласцівасці, напрамкі ў прасторы, форму, час: вопыту, аб’ёму, поспеху, густу, гатунку, жалю, болю, сну, смаку, страху, плачу, прыгнёту, настрою, шуму, крыку, розуму, захаду, размеру, часу.

  6. Грамадскія фармацыі, сацыяльна-палітычныя плыні, вучэнні, палітычныя і навуковыя аб’яднанні: феадалізму, капіталізму, дарвінізму, патрыятызму, рамантызму, бюракратызму.

? Калі слова мнагазначнае, то яно можа мець у родным склоне канчаткі: спыніліся каля дуба, стол з дубу; ад чацвёртага дома, сысці з дому; граната без запала, гаварыць без запалу; устаноўка новага апарата, скарачэнне чыноўніцкага апарату.

Правапіс канчаткаў назоўнікаў 2-га скланення ў родным склоне

Дапішыце патрэбныя канчаткі.

  1. Мядовы пах чабор.. і верас.. змешваецца з густым настроем нагрэтай сонцам хвоі.

  2. Хлапчук спалохаўся салют.. і водблеск.. ўгары ракет.

  3. Калі растваруся ў натоўпе, дзетвар.. твар не знаходзіць, аблічча маё адродзіць айчыннае слова.

  4. Рыгор Шырма своеасаблівым сімвалам нашай роднай культуры, увасабленнем інтэлект.. і дэмакратызм.. нацыі.

  5. З таго дн.. мінула добрых паўвек.. .

  6. Ад колішняга маёнт.. да гонкага хвойнік.. вяла абсаджаная старымі бярозамі дарога.

  7. Пасля прасвет.. Рэнесанс.. і рэфармацыі на краіну спусцілася цёмная ноч контр-рэфармацыі .

  8. Мікола да ўсход.. сонца адправіўся ў Масткі карчаваць пасеку.

  9. Васіль сам не свой ад злосці і гнев.. на Зосю выйшаў са двор.. .

  10. Там, у падпеччы, хлопцу ударыу у нос смурод керасін.. і дым.. .

  11. Стаяла ціхая ноч: не чуваць было шум.., ніякага стук.., ні нават сабачага брэх.. .

  12. Грунтовая дарога час ад час.. робіцца непраходнай. Таму аўтобуснага маршрут.. ў Закуцце няма. А з улікам бесперспектыўнасці вёскі і дзіравага, як старое рэшата, раённага бюджэт.. будаўніцтва дарогі пераносяць з год.. ў год.

  13. Некалі цётчын хутарок раскашаваў у цёплым лесавым атуленні. Багаты настой яго гарод.. і сад.. быў чутны нават з далекаватай прылеснай дарогі.

  14. На перадачах футбол.. і хаке.. гарачыя балельшчыкі стараліся стрымліваць эмоцыі, каб не перашкаджаць аўтарам будучых кніг.

  15. На ўскрайку луг.. стаяў дачны пасёлак.

  16. Пасля абед.. ў прыродзе многае мяняецца.

  17. На пасяджэнні Прэзідыум.. Савет.. міністраў была адобрана праграма дзеянняў урад.. па прыцягненні інвестыцый у нашу краіну.

  18. Дзіўлюся з свайго я народ.. – у нас нават кветкі мужчынскага род..: рамонак, гваздзік, пакручасты павой.

  19. Нёман супакойваў, як бы набіраў сілы, каб супроцьстаяць ветру, які набягаў сюды з Вярбіцкай лагчыны ў канцы лістапад.. .

  20. Адвакацкая праца вялікага скарб.. ў сям’юБагушэвчане прыносіла.

  21. Напярэдадні ўвод.. першай чаргі Беларускага металургічнага завод.. з Масквы прыехаў упаўнаважаны Дзяржбуд.. .

  22. Драматызм жлобінскага эксперымент.. ў тым, што цяжка адказаць на звыклае пытанне: хто вінаваты?

Канчатак –а(1) ці –у(2)? Пастаўце адпаведную лічбу.

1.

завод – частка гаспадарчага механізм...

11.

апісанне механізм.. хімічнай рэакцыі

2.

нямала народ... спявала

12.

мінулае беларускага народ..

3.

кашуля з порт..

13.

каля рачнога порт..

4.

за мяжою заўсёды не хапае беларускага пейзаж...

14.

на выставе беларускага пейзаж.. заўсёды цікава

5.

дачакаліся грашовага перавод... з дому

15.

здарылася гэта пасля перавод.. на другі курс

6.

супрацоўнікі беларускага фонд.. культуры

16.

атрымаць кватэру з жыллёвага фонд.. горада

7.

юнак спартыўнага склад..

17.

першага націскнога склад..

8.

гукі ваеннага марш..

18.

удзельнікі марш..

9.

устаноўка новага апарат..

19.

штат дзяржаўнага апарат..

10.

пачалося скарачэнне штат.. супрацоўнікаў

20.

жызары штат.. адобрылі вынікі галасавання