Добавил:
kostikboritski@gmail.com Выполнение курсовых, РГР технических предметов Механического факультета. Так же чертежи по инженерной графике для МФ, УПП. Писать на почту. Дипломы по кафедре Вагоны Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

история / история Б / 1 курс / рефраты / Абвяшчэнне БНР

..doc
Скачиваний:
32
Добавлен:
21.08.2017
Размер:
70.66 Кб
Скачать

МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

УСТАНОВА АДУКАЦЫІ

БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ УНІВЕРСІТЭТ ТРАНСПАРТУ”

Кафедра “Філасофіі, гісторыі і паліталогіі”

Даклад

па прадмету “Гісторыя Беларусі”

на тэму «Абвяшчэнне БНР. Спроба стварэння незалежнай дзяржавы »

Выканаў Праверыў

студэнт гр.УД-11 выкладчык

Шаранок Д. С. Ермольчык Т.В.

9 сакавiка 1918 г. адбылося пашыранае пасяджэнне выканкома Савета Усебеларускага з'езда (тады у яго складзе быу 71 чалавек). На пасяджэннi была прынята 2-я Устауная грамата да народа Беларусi. У гэтым дакуменце Беларусь абвяшчалася Народнай Рэспублiкай. Прэзiдыум выканкома узначалiу 1.Серада, ягi, як i Я.Варонка, прадстауляу правае крыло БСГ. Апрача агульнапалiтычнага уступу, грамата змяшчала 8 пунктау, у якiх вызначалiся асноуныя задачы абвешчанай рэспублiкi. Прывядзём ix поунасцю:

"1. Беларусь у рубяжох разсялення i лiчбеннай перавагi беларускага народу абвяшчаецца Народнаю Рэспублiкай.

2.Асноуныя законы Беларускай Народнай Рэспублiкi зацвердзiць

Устаноучы сойм Беларусi, склiканы на асновах агульнага, роунага,

простага, патаемнага i прапарцыянальнага выбарчага права, не

зважаючы на пол, народнасць i рэлiгiю.

3.Да часу, пакуль збярэцца Устаноучы сойм Беларусi закона-

даучая улада у Беларускай Народнай Рэспублiцы належыць Радзе

Усебеларуского Зьезду, дапоуненай прадстаунiкамi нацыянальных

меньшасцяу Беларусi.

4.Спауняучая i адмшкггратыуная улада у Беларускай Народнай

Рэспублж1 належыць Народнаму Сэкрэтарыяту Беларусі, які назна-

чаецца Радаю Зьезду i перад ею трымае атвет.

5.У рубяжох Беларускай Народнай Рэспублікі абвяшчаецца воль-

насць слова, друку, сходау, забастовак, хаурусау: безумоуная вольнасць

сумлення, незачэпнасць асобы i памешкання.

6.У рубяжох Беларускай Народнай Рэспублікі усе народы маюць

права на нацыянальна-персанальную аутаномію: абвяшчаецца роунае

права ycix мовау народау Беларусі.

7.У рубяжох Беларускай Народнай Рэспублікі права прыватнае

уластнасьці на зямлю касуецца. Зямля перадаецца бяз выкупу тым,

што самi на ей працуюць. Лясы, вазёры i нутро зямлі абвяшчаюцца

уластнасцю Беларускай Народнай Рэспублікі.

8.У рубяжох Беларускай Народнай Рэспублікі устанауляецца най-

большы 8-гадзіновы рабочы дзень".

Абвяшчаючы пералічаныя правы i свабоды, выканаучы камітэт абавязауся падтрымліваць законны парадак у рэспубліцы, абараняць інтарэсы ycix яе грамадзян. Давалася таксама абяцанне у xyткім часе склікаць Устаноучы сойм Беларусi. Выканком звярнууся да “ycix верных сыноу беларускай зямлі” аказаць дапамогу у цяжкай i адказнай працы па пабудове нацыянальнай дзяржаунасці.

Устауныя граматы падтрымалі эсэры i меншавікі якія да гэтага часу адмаулялі саму ідэю беларускай нацыянальнай дзяржаунасці. Таму выпрацоуваецца агульная тактыка у нацыянальным пытанні. На яе аснове стау умацоувацца саюз беларускіх палітычных партый з расійскімі сацыялістычнымі партыямі Агульным для ix было тое, што яны выступалі за ідэю склікання Устаноучага схода, парламенцкую рэспубліку, супраць курсу бальшавікоу на сусветную рэвалюцыю, класавую барацьбу. Па ініцыятыве ЦК БСГ 19 сакавіка 1918 г. выканком быу перайменаваны у Раду БНР. Было распрацавана i прынята палажэнне "Аб вярхоунай уладзе Беларускай Народнай Рэспублікі'. У ім гаварылася, што ніводны закон не будзе мець моцы без зацвярджэння яго Радай рэспублікі.

Які быу сацыяльна-палітычны склад Рады? Акрамя асноунага ядра, якое складалі 56 членау Савета Усебеларускага з'езда, у Раду уваходзілі па прынцыпу дэлегавання прадстаунікі іншых арганізацый: мясцовых беларускіх рад, земскага i гарадскога самакіравання, мінскага праваслаунага брацтва, польскай "Рады зямлі мінскай", яурэйскай абшчыны, гандлёва-прамысловых арганізацый, прафсаюзау рабочых, саюза кааператарау Беларусі.

Працоуным масам, якія складалі больш за тры чвэрці насельніцтва краю, адводзілася вельмі мала месц. Саветы рабочых i сялянскіх дэпутатау увогуле не улічваліся, хоць яны працягвалі існаваць. Планавалася, што Рада будзе мець у сваім складзе каля 200 чалавек. Аднак гэтага зрабіць не удалося. Агульная колькасць яе складалася з 71 чалавека. Некаторыя арганізацыі адмовіліся дэлегаваць у яе склад Cвaix прадстаунікоу.

Паводле палітычнай прыналежнасці члены Рады адносіліся у асноу-ным да БСГ. Паставіушы перад сабой мэту утварэння незалежнай Беларускай дзяржавы, гэта партыя адмовілася ад свайго праграмнага патрабавання аб тым, што Беларусь павінна заставацца аутаномнай адзінкай у межах дэмакратычнай Расійскай рэспублікі. Што датытчыцца прадстаунікоу яурэйскіх i польскіх партый правасацыялістычнай арыентацыі, якія уваходзілі у Раду, то яны ідэю самастойнай Беларускай дзяржавы прызнавалі часткова або зусім не прызнавалі.

Такі склад Рады захавауся да 24 сакавіка 1918 г., г. зн. да таго моманту, калі паустала пытанне аб поунай незалежнасці Беларусі. Пасля заключэння 3 сакавіка 1918 г. Савецкай Расіяй i кайзераускай Германіяй Брэсцкага мірнага дагавора Рада выказала заклапочанасць наконт этнічнай i тэрытарыяльнай цэласнасці беларускай нацыі. Не маючы магчымасці змяніць умовы Брэсцкага дагавора, фракцыя БСГ у Радзе прапанавала ідэю абвяшчэння незалежнасці БНР у існуючых межах пражывания беларусау, кіруючыся 2-й Устауной граматай.

У выніку доугіх спрэчак сесія Рады большасцю галасоу прыняла рэзалюцыю, падрыхтаваную "незалежнікамі". У ей гаварылася: "Рада Беларускай Народнай Рэспублікі аб'яуляе Рэспубліку незалежнай, аб чым выдае адпаведную Устауную грамату".

25 сакавіка 1918 г. на cecii Рады была абмеркавана i прынята 3-я Устауная грамата. Вось яе поуны тэкст: "Год назад народы Беларусі разам з народамі Pacii скінулі ярмо расійскага царызму, які найцяжэй прыціснуу быу Беларусь, не пытаючыся народа, ён Kiнyy наш край у пажар вайны, якая чыста зруйнавала гарады i вёскі беларускія. Цяпер мы, Рада Беларускай Народнай Рэспублікі склікаем з роднага краю апошняе ярмо дзяржаунай залежнасці, якое гвалтам накінулі расійскія цары на наш вольны i незалежны край. Ад гэтага часу Беларуская Народная Рэспубліка абвяшчаецца незалежнай i вольнай дзяржавай. Самі народы Беларусі, у асобе свайго Устаноучага сойма, пастановяць аб будучых дзяржауных сувязях Беларусі. На моцы гэтага трацяць сілу усе старыя дзяржауныя сувязі, якія далі магчымасць чужому у раду падпісаць i за Беларусь трактат у Берэсьці, што забівае насмерць беларускі народ, дзелючы зямлю яго на часткі. На моцы гэтага урад Беларускай Народнай Рэспублкі мае увайсці у адносіны з зацікауленымі краінамі, прапануючы iм перагледзець тую частку Берэсцейскага трактата, якая датычыць Беларусі, і падпісаць мірную умову з yciмi ваяваушымі дзяржавамі.

Беларуская Народная Рэспубліка павінна абняць усе землі, дзе жыве i мае лічэбную перавагу беларускі народ: Магілёушчыну, беларускія часці Міншчыны, Гродзеншчыны (з Гродна, Беластокам i інш.), Віленшчыны, Віцебшчыны, Смаленшчыны, Чарнігаушчыны i cyмежныя часці суседніх губерняу, заселеныя беларусамі.

Беларуская Народная Рэспублжа пацверджвае усе тыя правы i вольнасці грамадзян i народау Беларусі якія абвешчаны Устауной граматай ад 9 сакавіка 1918 г.

Абвешчваючы аб незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі Рада яе пакладае свае надзеі на тое, што усе любячыя волю народы дапамогуць беларускаму народу у поунай меры здзейсніць яго палітычна-дзяржауныя ідэалы" (Беларускі гістарычны часопіс. 1993. № 1. С. 71-72).

Якія высновы трэба зрабіць па факту абвяшчэння БНР i дзейнасці яе кіруючых органау у часы нямецкай акупацыі тэрыторыі Беларусі? У сучаснай літаратуры існуюць тры пункты погляду па гэтым пытанні:

1.Абвяшчэнне БНР з'яулялася спробай некаторых палітычных

партый здзейснщь самавызначэнне беларускага народа на аснове бур-

жуазнай дзяржаунасці. Аутары гэтага пункту погляду лічаць, што

"беларускія нацыянал-экстрэмісты прынялі захады да стварэння

дзяржавы з капіталістычным ладам, з панаваннем памешчыкау i

буржуазіі, з эксплуатацыяй i прыгнечаннем працоунага люду" (Звязда.

1993. 11 сак.).

2.БНР - незалежная самастойная дзяржава. 'Гэта быу вынік са-

маахвярнага змагання лепшых сыноу нашай зямлі за шчасце i волю"

(Звязда. 1993. 4 лют.).

3.Абвяшчэнне БНР i утварэнне БССР - працэсы аднаго накірунку,

якія у якасных адносінах істотна адрозніваліся. Але гэта была спроба

вырашэння праблемы беларускай дзяржаунасці, якая шмат вякоу

стаяла перад нашым народам. Нягледзячы на тое, што дзеячы БНР

спрабавалі вырашыць гэту праблему на прынцыпова іншай аснове,

як бальшавікі, "абвяшчэнне БНР паскорыла у самым канцы 1918 г.

падрыхтоуку датэрміновага утварэння Беларускай ССР" (Звязда. 1993.

25 сак.).

На нашу думку, станауленне беларускай нацыянальнай дзяржаунасці нельга упісваць у аднабаковыя схемы, маляваць адным колерам. Гэта вельмі складаны гістарычны працэс, яю праходзіу ва умовах вострай палітычнай барацьбы. Трэба улічваць многія аб'ектыуныя i суб'ектыуныя абставіны, сярод якіх вырашальнае значэнне мелі знешні фактар, асаблівасці нацыянальна-вызваленчага руху у рэгіёне, дзейнасць класау i сацыяльных груп i інш. Аналіз гэтых абставін дазваляе зрабіць наступныя высновы:

1. Абвяшчэнне БНР з'явілася першай спробай раалізацьі на практыцы беларускай ідэі, што узнікла яшчэ на пачатку XIX ст., сукупнасці ycix трох яе асноватворных элементау - нацыянальнай свядомасці, нацыянальна-культурнага адраджэння i нацыянальнай дзяржаунасці.Гэта сведчанне таго, што беларускі нацыянальны рух у той час набыу такую моц i размах, што аказауся здольным паспрабаваць здзейсніць жаданую шдэю. Аднак некаторыя элементы беларускай ідэі не мелі у рамках БНР поунага увасаблення. Чаму? Таму што БНР абвяшчалася ва умовах акупацыі беларускіх зямель войскамі кайзераускай Германіі. Ніводная з дзяржау нідзе i ніколі не была зацікаулена у прызнанні рэальнай незалежнасці захопленых народау, стварэнні iмi сваей, сапрауды незалежнай дзяржавы. Нацыянальна-культурная аутаномія — вось мяжа свабоды выбару, якую яна iм дае, зыходзячы перш за усё з уласных геапалітычных інтарэсау. I таму у БНР яскрава выявілася тэндэнцыя да абмежавання працэсу нацыянальнага самавызначэння беларускага народа выключна сферай адукацыі, асветы, культуры.

2.БНР не магла здзяйсняць свае функцыі i таму, што яе Рада

аб'явіла аб разрыве сувязей з Расіяй, не улічваючы настрою бела-

рускага народа. Гэта рашэнне было прынята палітычнай нацыяналь-

най элітай без актыунага удзелу народа. Больш таго, былі

праігнараваны рашэнні Усебеларускага з'езда (снежань 1917 г.). З'езд,

як ужо адзначалася, вызначыу наступныя мэты: здзяйсненне на

Беларусі поунага нацыянальна-рэвалюцыйнага народауладдзя; утва-

рэнне самастойнай Беларускай рэспублікі, не парываючы сувязей з

Расіяй; вызначэнне стану i правоу Беларускай рэспублікі павінны

вызначацца сваім юрыдычным статусам; аднауленне гаспадарчага i

культурнага жыцця на новай аснове. Канчаткова пытанне аб

канстытуараванні беларускай нацыянальнай дзяржаунасці павінен быу

вырашыць устаноучы з'езд.

Ад гэтых рашэнняу Рада адступілася. Яна узяла курс на разрыу сувязей з Расіяй. Гэты курс, як вядома, не падтрымалі эсэры, меншавікі, яурэйскія сацыялісты, якія адстойвалі інтарэсы i думку па гэтым пытанні значнай часткі насельшцтва Беларусі. Спроба наладзіць сувязі з Расіяй у канцы 1918 г. станоучых вынікау не дала. Ужо было позна.

3.Інщыятарамі абвяшчэння БНР, а затым аб'яулення яе

незалежнасці былі партыі сацыялістычнай накіраванасці, i у першую

шую чаргу Беларуская сацыялістычная грамада. Калі б яна працягвала

ажыццяуляць свой першапачатковы курс падтрымкі барацьбы працоуных мас з акупантамі, не парываючы дауніх сувязей з Расіяй, то магла б разлічваць на разуменне cвaix дзеянняу з боку беларускага народа. Аднак гэтага не здарылася. Курс быу узяты на супрацоуніцтва з германскім кайзерам, што прывяло Грамаду спачатку да расколу, а затым да яе знікнення з гі старычнай арэны. Як пicay адзін з левых дзеячау Рады C.Paк-Mixaйлoycкi членам ЦК БСГ наконт тэлеграмы iмпepaтapy Вільгельму, пад якой паставлі свае прозвшчы i члены ЦК, "Грамада гэтай тэлеграмай сябе загубіла".

Сёння некаторыя гicтopыiкi лічаць, што тэлеграма кайзеру Вильгельму, з-за якой тады раскалолася Рада БНР, патрабуе больш глыбокага кaнкpэтнa-гicтapычнaгa асэнсавання. Яны мяркуюць, што галоуная мэта тэлеграмы была у тым, каб звярнуць у вагу кірауніцтва Германіі, сусветнай грамадскасці на неабходнасць самастойнага развіцця Бeлapyci, стварэння нацыянальнай дзяржаунасці беларускага народа. Але нельга пагадзіцца з тым, што Рада прасіла абароны у акупантау, якія у гэты ж час рабавалі беларускі народ, кідалі яго у турмы, paccтpэльвaлi, разбуралі яго нацыянальныя багацці. А "свая" улада клікала не на барацьбу з насільнікамі а на саюз з iмi.

4. Нельга адмауляць, што Рада БНР i яе Народны сакратарыят утварылі пэуную палітычную структуру з 3apoдкaмi дзяржаунай арганізацыі. Аднак у прамым сэнсе БНР дзяржавай не была. Дзяржаунасць патрабуе не толькі абвяшчэння дэкларацый, якімі б добрымі яны нi былi, але галоунае — функцыяніравання сапрауднай сістэмы органау заканадаучай, выканаучай i судовай улады на канкрэтнай тэрыторыі, распрацоукі i прыняцця законау i ix выканання, г. зн. праватворчай дзейнасці, забеспячэння правоу i свабод cвaix грамадзян. Нічога такога фактычна не было. Хоць рэспубліка i абвяшчалася у этнаграфічных межах пражывання беларусау, юрыедыкцыю на гэтай тэрыторыі яна не здзяйсняла. Не было войска, адсутнічала фінансавая сістэма, не склаліся мясцовыя органы улады. Функцыі урада БНР абмяжоуваліся паунамоцтвамі нацыянальнага прадстауніцтва пры германскай акупацыйнай адміністрацыі i рашэннем некаторых задач у куль-турна-асветнай галіне.

Аднак тэта быу першы крок барацьбы за беларускую дзяржаунасць. Незалежнасць i свабода, аб'яуленыя 25 сакавіка 1918 г., так i засталіся жаданнем i надзеяй.

Тым не менш барацьбу лідэрау беларускага нацыянальнага руху за утварэнне сваей нацыянальнай дзяржавы нельга недаацэньваць, тым больш лiчыць яе антынароднай. Гэта была ваяжная старонка нашай гісторыі, значны крок у станауленні дзяржаунасці беларускага народа. Наступным крокам у гэтым накірунку было утварэнне БССР.