Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Нацыянальныя сімвалы Беларусі.doc
Скачиваний:
6
Добавлен:
03.11.2018
Размер:
483.84 Кб
Скачать

Беларускі герб і сьцяг Змест

Уводзіны ……………………………………………………………………………………

3

1 Гісторыяграфія……………………………………………………………………………...

5

1.1 Вытокі сімвалаў ………………………………………………………………………...

5

1.2 Сімвалы Вялікага Княства Літоўскага …………………………………......................

9

1.3 Пагоня ў часы Рэчы Паспалітай………………………………………………………..

12

1.4 Герб Пагоня ў часы Расійскай Імперыі………………………………………………..

15

1.5 Герб Пагоня ў XX ст……………………………………………………………………

18

2 Пытанне дзяржаўнай сімволікі ў Беларусі: сучасны стан……………………………….

22

3 Адносіны грамадства да нацыянальнай і сучаснай дзяржаўнай сімволікі……………..

30

Заключэнне………………………………………………………………………………….

32

Спіс Літаратуры……………………………...……………………………………………..

33

Рэкамендацыі………………………………………………………………………………..

34

Дадатак 1…………………………………................................................................................

35

Дадатак 2………………………………………………………………………………………

36

Уводзіны

Кожная суверэнная краіна мае свае дзяржаўныя сімвалы: герб і сцяг. Яны з’яўляюцца прызнакам незалежнасці дзяржавы. Заўсёды людзі шанавалі свае нацыянальныя сімвалы, якія звычайна з’яўляліся і афіцыйна прынятымі дзяржаўнымі. Сёння герб і сцяг – гэта тыя атрыбуты незалежнасці, што прэзентуюць дзяржаву ў свеце. Беларуская сімволіка і з’яўляецца аб’ектам даследвання гэтай працы.

Афіцыйныя геральдычныя знакі заўсёды займаюць адмысловае месца ў любой дзяржаве, бо з'яўляюцца адным з асноўных сродкаў выражэння дзяржаўнай і нацыянальнай ідэалогіі і культуры, своеасаблівым "увасабленнем" краіны. Для грамадства з багатай гісторыяй, якое шануе свае адметныя знакі, гэта - палітычны, ідэалагічны і сацыяльна-культурны капітал усёй дзяржавы, усёй нацыі. У гэтай галіне найболей вядомымі і значнымі знакамі з'яўляюцца Дзяржаўныя Герб, Сцяг і Гімн, а таксама сімволіка дзяржаўных органаў і арганізацый, ваенная сімволіка, эмблемы і сцягі розных грамадскіх аб'яднанняў, палітычных партый і прафесійных саюзаў. Яны актыўна выкарыстоўваюцца як важны атрыбут нацыянальнай самасвядомасці.

Суверэнная Рэспубліка Беларусь – маладая краіна. Таму яе дзяржаўныя сімвалы яшчэ не ўстаяліся ў часе і вакол іх яшчэ ня сціхлі спрэчкі ў грамадстве. З гэтай нагоды менавіта зараз неабходна вывучэнне гісторыі нацыянальнай сімволікі. Мэтай дадзенай працы з’яўляецца адказ на пытанне, якую сімволіку правільна было б выкарыстоўваць у якасці афіцыйнай у беларускай дзяржаве з пункту гледжання гісторыі. Гэта будзе дасягнута шляхам вывучэння гісторыяграфічных звестак аб беларускіх нацыянальных сімвалах з часу іх з’яўлення. Зыходзячы з мэты працы, яе задачамі з’яўляюцца: вывучэнне гістарычнага развіцця нацыянальных сімвалаў, вызначэнне адносін грамадства да беларускай нацыянальнай і сучаснай дзяржаўнай сімволікі пры дапамозе сацыялагічнага апытання насельніцтва, вызначэнне прычыны існавання розных версіяў сімволікі ў нашай краіне.

Амаль ва ўсіх краінах свету герб і сцяг неадрывна звязаны з яе гістарычным мінулым. Гісторыю нашай краіны можна весці з тых старажытных часоў, калі на яе сучаснай тэрыторыі з’явіліся першыя крыніцы дзяржаўнасці. Таму ёсць усе падставы для меркавання, што сучасная дзяржаўная сімволіка Беларусі павінна працягваць гістарычную традыцыю, якая склалася яшчэ ў тыя часы. Гэта і ёсць гіпотэза, падцвердзіць ці аспрэчыць якую заклікана дадзеная навуковая праца.

Адмыслоўцы адзначаюць, што беларуская геральдыка ярка нацыянальная, яна непаўторная і каларытная. І разам з тым за шматлікія стагоддзі яна ўвабрала ў сябе ўсё лепшае, што ёсць у сімволіцы іншых народаў, у першую чаргу славянскіх. Эмблематычныя знакі, дзяржаўныя ўзнагароды, дваранская і гарадская геральдыка, званні, а ў мінулым - яшчэ і тытулы, з'яўляліся і па гэты дзень з'яўляюцца сацыяльнымі феноменамі і нясуць на сабе адбітак свайго грамадства і часу. У іх адлюстраваны "сімвалічны твар" пэўнай эпохі. Па іх можна вызначыць узровень развіцця самога грамадствы. І яны не могуць быць нецікавымі нашаму сучасніку. Прычыны і прынцыпы ўзнікнення, іх эвалюцыя дазваляюць усебакова прадставіць гістарычны працэс, наблізіцца да разумення светапогляду чалавека мінулага, расчыніць заканамернасці яго мыслення, сэнс яго ўчынкаў, падысці да вывучэння сацыяльнай псіхалогіі асобных пластоў грамадства, іх менталітэту. Геральдыка - гэта навука знакаў і алегорый, а практычная геральдыка - мастацтва складання гербаў - поўная розных знакаў і фігур, якія патрабуюць расшыфроўкі, без якой не зразумелы сэнс, закладзены ў гербе. Так было заўсёды. Герб - гэта тое, што ляжыць на паверхні, што мы бачым і ўспрымаем, але разам з тым, у кожным з іх закладзены глыбокі сімвалічны сэнс. І сучасны чалавек, далёкі ад адмысловых гістарычных дысцыплін, якімі з'яўляюцца геральдыка, фалерыстыка, вексмлалогія і іншыя, тым не менш, жадае ведаць і разумець як мага больш аб сваіх гербах, сцягах, эмблемах, бо гэта знакі, якія яго атачаюць.

У гэтай працы былі выкарыстаны агульнагістарычныя метады: вывучэнне, аналіз і сінтэз гістарычных крыніц, навукова-папулярнай літаратуры, манаграфій і статыстычных зборнікаў.

Спецыфічныя метады даследвання – сацыялагічнае апытанне і апрацоўка яго вынікаў, якое дало падставу для высновы наконт адносін да нацыянальных і сучасных дзяржаўных сімвалаў.

Частка 1 ГІСТОРЫЯГРАФІЯ СІМВАЛАЎ