Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Нацыянальныя сімвалы Беларусі.doc
Скачиваний:
6
Добавлен:
03.11.2018
Размер:
483.84 Кб
Скачать

Частка 2 пытанне дзяржаўнай сімволікі ў беларусі: сучасны стан

Беларускае грамадзтва глыбока расколатае. Праз дзесяць гадоў пасля абвяшчэння незалежнае Рэспублікі Беларусі назіраецца настолькі радыкальнае адасабленне адной часткі грамадзянаў гэтае краіны ад другой, што, слухаючы размовы ды чытаючы артыкулы адных і другіх, старонні назіральнік можа проста не паверыць, што вядзецца ў іх пра адны і тыя ж рэаліі. Цяжка назваць хоць адзін з нацыявызначальных парамэтраў, апрача супольнага месца жыхарства, які б аб’ядноўваў гэтыя групы людзей: яны розняцца і моваю, і зместам гістарычнае памяці, і самасвядомасьцю (дарма што абедзве называюць сябе беларусамі — укладаюць яны ў гэтае паняцце зусім розны сэнс), і стаўленнем да іншых нацыяў па прынцыпе “блізкія-далёкія”, і бачаннем пэрспэктываў далейшага развою краю…

Часам здаецца, што найбольш камфортна гэтыя людзі адчувалі б сябе, калі б жылі ў дзвюх розных краінах. Дарэчы, гэтыя “дзве Беларусі” ўжо маюць і дзве асобныя сыстэмы дзяржаўных сімвалаў, абсалютна не падобныя паміж сабою: з аднаго боку — рыцарскі герб “Пагоня” і бела-чырвона-белы сцяг, з другога — традыцыйны савецкі, ды чырвона-зялёны сцяг з арнамэнтам. Герб “Пагоня” (срэбны рыцар-вершнік у чырвоным полі шчыта) застаўся гэтаму краю ў “спадчыну” ад Вялікага Княства Літоўскага, краіны, у складзе якой продкі большасці сучасных жыхароў Беларусі жылі на працягу большае часткі сваёй гісторыі (у XIII—XVIII стст.), падчас чаго і сфармавалася, уласна кажучы, этнічная супольнасць, за якой у ХІХ ст. замацавалася найменне “беларусы”. Разам з бела-чырвона-белым сцягам герб “Пагоня” быў прыняты ў якасці дзяржаўнага сымбалю Беларускай Народнай Рэспублікі — першай дзяржавы, што паўстала на гэтых землях пасля распаду Расійскай імпэрыі. Гэтыя ж сімвалы былі першымі дзяржаўнымі і ў незалежнай Рэспубліцы Беларусі ў 1991—1995 гг. Што да другой сімвалічнай сыстэмы, то яе існаванне цалкам звязанае з Беларускай Савецкай Сацыялістычнай. Яе “герб” (узору 1927 г.) і сцяг (узору 1951 г.), з невялікімі рэдакцыйнымі праўкамі, былі абвешчаныя дзяржаўнымі сімваламі Беларусі ў 1995 г.

Як кажа філасоўскі слоўнік, структура любога сымбалю “накіраваная на тое, каб даць праз кожную прыватную зяву цэльны вобраз сьвету”. У поўнай згодзе з гэтаю формулай у беларускіх умовах пазытыўнае ці нэгатыўнае стаўленне да тае ці іншае сымболікі ёсць галоўным індыкатарам сьветапогляду, галоўным тэстам на прыналежнасць асобы да ліку грамадзянаў Беларусі эўрапейскай ці Беларусі савецкай.

Зусім натуральным выглядае той факт, што дзеячы беларускага нацыянальна-вызвольнага руху, які на поўную моц заявіў пра сябе ў пачатку ХХ ст., уважалі “Пагоню” за натуральны нацыянальны сімвал свайго народу. У гэты час белы рыцар “Пагоні” аздабляе і чырвонае палотнішча нацыянальнага сцяга. Аднак ужо неўзабаве, дзесьці ў канцы 1916 — пачатку 1917 г., зяўляецца і новы арыгінальны сцяг беларускага руху. У поўнай згодзе з найбольш пашыраным у Эўропе прынцыпам сцягаўтварэння на падставе гербу, калі колеры асноўных дэталяў гербу (эмблемы і поля) адлюстроўваюцца на палотнішчы сцяга шляхам спалучэння гарызантальных палос рознай ці аднолькавай шырыні, эскіз гэтага бела-чырвона-белага сцяга быў створаны беларускім архітэктарам і палітыкам Клаўдзіем Дуж-Душэўскім. У пачатку сакавіка 1917 г. бел-чырвона-белае палотнішча зявілася ў Пецярбургу на будынку Беларускага таварыства дапамогі пацярпелым ад вайны, супрацоўнікам якога быў Дуж-Душэўскі. А ўжо 25 сакавіка таго ж году менскі Беларускі нацыянальны камітэт прымае пастанову наступнага зместу:

“1. Дзеля таго што амаль усе гарады Менскай губэрні ўжывалі ў сваіх пячатках старадаўнюю Пагоню, пастаноўлена захаваць гэтую спадчыну Вялікага Княства Літоўскага. Камітэт аднагалосна прыняў “Пагоню” ў якасці дзяржаўнага гербу будучай незалежнай Беларусі.

2. Дзеля таго што ў беларускім народным мастацтве пераважаюць белыя і чырвоныя ўзоры, палічана дарэчным ужыць гэтыя колеры ў беларускім нацыянальным сцягу. Такім чынам, Камітэт пастанавіў, што сцяг мусіць складацца з трох гарызантальных палосаў аднолькавае шырыні — белай, чырвонай і белай, і што даўжыня яго ўдвая большая за шырыню”.

Новы сцяг настолькі арганічна спалучаўся з старажытнай “Пагоняй”, што ўжо праз кароткі час стаўся агульнапрызнаным нацыянальным сімвалам. У тым самым 1917-м “Статут Беларускіх Нацыянальных Культурна-Прасветных Гурткоў у войску” абавязваў сяброў гэтых гурткоў “насіць беларускі нацыянальны знак — белая стужка з чырвонай палоскай пасярэдзіне; усе тры палоскі — белая, чырвоная і белая — аднэй шырыні”. У снежні таго ж году бела-чырвона-белыя сцягі аздаблялі залю паседжанняў Усебеларускага з’езду — найважнейшага дзяржаватворчага форуму ў найноўшай гісторыі Беларусі, падчас якога 1872 дэлегаты ад усіх беларускіх земляў выказаліся за неабходнасць вольнага дзяржаўнага самавызначэння краю. Такім чынам, пытанне аб дзяржаўнай сімволіцы першай навачаснай беларускай дзяржавы было, фактычна, вырашанае наперад: дзяржаўным гербам паўсталай у 1918 г. Беларускай Народнай Рэспублікі стаўся герб “Пагоня”, а яе дзяржаўным сцягам — бела-чырвона-белы сцяг.

У тыя ж часы ўзніклі і першыя праблемы, звязаныя з гэтаю сімволікай. Справа ў тым, што адначасна з дзяржаватворчымі працэсамі на беларускіх землях аналагічныя падзеі адбываліся і на этнічнай тэрыторыі літоўцаў, яшчэ адных спадкаемцаў гісторыі і традыцыяў былога Вялікага Княства Літоўскага. У тым самым 1918 годзе на тэрыторыі былога Жмудзкага (Самагіцкага) староства ВКЛ (дарэчы, ягонай адзінай буйной тэрытарыяльнай адзінкі, якая мела ўласны герб, адрозны ад “Пагоні”, — чорнага мядзведзя ў срэбным полі) і прылеглых да яго паветаў былых Віленскага і Троцкага ваяводзтваў была абвешчаная незалежная Літоўская дзяржава (спачатку манархія, а пазней рэспубліка). З мэтай падкрэсьліць ейную гістарычна-юрыдычную пераемнасць з Вялікім Княствам Літоўскім (а тагачасныя літоўскія нацыянальныя дзеячы прэтэндавалі на атрыманне ўлады над усімі землямі колішняга Княства) за дзяржаўны герб была ўзятая ўсё тая ж “Пагоня”. Прычым паколькі афіцыйная ідэалёгія абвяшчала акурат гэтую наваствораную Літву адзіным сапраўдным спадкаемцам былога Вялікага Княства Літоўскага, то і права выкарыстання эмблемы з узброеным вершнікам на белым кані на чырвоным тле нашчадкі жмудзінаў пакідалі толькі за сабою. З гэтай прычыны пэрыядычна здараліся інцыдэнты, накшталт выпадку ў сьнежні 1919 году, калі па дарозе з Берліну ў Рыгу на літоўскай мяжы была арыштаваныя дыпламатычная дэлегацыя БНР. Прычынаю арышту, паводле пратаколу затрымання, былі знойдзеныя пры мытным аглядзе “бланкі пашпартоў невядомай нам Беларускай Рэспублікі з літоўскім гербам на вокладцы”.

Але яшчэ большымі ворагамі беларусы, якія паслугоўваліся “Пагоняю” і бела-чырвона-белым сцягам, былі для прышлых з Усходу расейскіх бальшавікоў. Яшчэ падчас Усебеларускага зезду выступ іхнага прадстаўніка быў такім: “Мы стаім за брацтва ўсіх народаў. Не павінна быць падзелу на нацыі”. Указваючы на нацыянальны беларускі сцяг, гаворыць: “Кіньце гэты флаг”.

Канчаткова замацаваўшы сваю ўладу над Беларусяй у 1920 г. і стварыўшы тут “першую на беларускай зямлі дзяржаву рабочых і сялян”, у 1922 г. бальшавікі аб’ядналі яе разам з іншымі падобнымі “дзяржавамі” ў адзіную камуністычную імпэрыю — Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік. Адзіным сцягам, які было дазволена ўжываць на ўсёй ягонай тэрыторыі, быў чырвоны сцяг бальшавіцкай партыі. Адзіным дапушчальным адрозненнем быў надпіс у левым верхнім рагу, у нашым выпадку — “БССР”. Тое самае было і з гербам. Першы герб Савецкай Беларусі “быў копіяй дзяржаўнага гербу РСФСР з адрозненнем у надпісе”.

Некаторая лібэралізацыя камуністычнага рэжыму ў часы НЭПу і звязаная з ёй тэндэнцыя прызнання за “савецкімі рэспублікамі” права на пэўную нацыянальную адметнасць спрычыніліся да пастаноўкі пытання аб стварэнні новых “дзяржаўных” сімвалаў гэтых адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак СССР, “нацыянальных па форме, сацыялістычных па змесьце”. У лютым 1924-га ў БССР быў абвешчаны конкурс на найлепшы праект такога сымбалю. Ягоным пераможцам Рада Народных Камісараў прызнала расейскага мастака Валянціна Волкава, які, не надта мудрагелячы, трохі падрэдагаваў герб Савецкай Расеі з сярпом і молатам, пяціканцоваю зоркаю, сонцам і вянком, а для надання лякальнага калярыту зрабіў стужкі, што абвіваюць вянок, колераў нацыянальнага сцягу беларусаў — бела-чырвона-белымі. “Новы” герб быў зацьверджаны 11.04.1927 на 8-м зездзе Саветаў БССР з адной “невялічкай” праўкай: стужкам вярнулі колер, уласьцівы арыгіналу, — чырвоны. Мясцовыя “таварышы” лепш за выпускніка Пецярбурскай Акадэміі мастацтваў ведалі, дзе хаваецца бацыла “беларускага буржуазнага нацыяналізму”. Нішто ў сымболіцы “малодшага брата” ў “брацкай сям’і савецкіх народаў”, што ўпэўнена крочылі да пабудовы “новай нацыянальнай агульнасьці — адзінага савецкага народу”, не мусіла нагадваць беларусам пра часы, калі яны імкнуліся самі, без дапамогі “правадыроў сусьветнага пралетарыяту”, вырашаць лёс сваёй краіны. Вось пад гэтаю “дзяржаўнай эмблемай”, якая час ад часу перажывала невялікія рэдакцыйныя праўкі, Беларусь і жыла да канца 1991 году.

Між іншым, вельмі сымптаматычна выглядае адна з правак, якая датычылася мовы тэксту “Пралетарыі ўсіх краінаў, злучайцеся!” на стужках вянка. Першапачаткова гэты тэкст падаваўся там на беларускай, ідыш, расейскай і польскай мовах, але 28 ліпеня 1938 году Вярхоўны Савет БССР прыняў рашэнне пакінуць на гербе толькі беларуска- і рускаскамоўныя надпісы. Што, дарэчы, і не дзіўна, калі ўлічыць, з якім імпэтам НКВД акурат у тыя часы займаўся вынішчэннем “агентаў Троцкага” і “белапольскіх шпіёнаў” на тэрыторыі Савецкай Беларусі.

І вось у траўні 1995 г. гэты ж “геральдычны знак”, які, дарэчы, мае вельмі мала супольнага з традыцыйнай геральдыкай, зявіўся на франтоне будынку Адміністрацыі прэзыдэнта незалежнай Рэспублікі Беларусі, сімвалызуючы сабою імкненне новага кіраўніцтва гэтай краіны і значнай часткі яе насельніцтва пазбавіцца ад цяжару незалежнасьці і вярнуцца ў “светлае савецкае ўчора”.

Яшчэ больш кароткая гісторыя ў чырвона-зялёнага палотнішча, які сёння вісіць над тым жа палацам. У пачатку 1950-х гадоў, зыходзячы з нейкіх таямнічых меркаванняў, Масква загадала адміністрацыям “савецкіх рэспублік” дадаць да чырвоных бальшавіцкіх сцягоў з сярпом і молатам, што лічыліся “дзяржаўнымі” ўва ўсіх частках Савецкага Саюзу, нейкія стандартызаваныя дэталі, якія мусілі сімвалызаваць пэўную “спэцыфіку” кожнай тэрыторыі. Выконваючы загад, Прэзыдыюм Вярхоўнага Савету БССР сваім указам ад 25.12.1951 дадаў (без аніякага тлумачэння!) да кумачовага палотнішча зялёную паласу ўнізе і арнамэнт, узяты з ручніка, вышытага ў 1917 г. сялянкай М. Маркевіч з вёскі Касцілішча на Сенненшчыне, уздоўж дрэўка. Эскіз гэтага сцяга быў створаны зноў-такі (як і ў выпадку з гербам БССР) расійскім мастаком на гэты раз Мікалаем Гусевым.

Што датычыцца “Пагоні” і бела-чырвона-белага сцяга, то, застаючыся афіцыйнымі сімваламі Беларускай Народнай Рэспублікі ды яе ўраду ў выгнанні, вакол якога гуртавалася беларуская палітычная эміграцыя, яны аўтаматычна траплялі пад фактычную забарону ў БССР.

На працягу ўсіх 70 гадоў існавання савецкай улады названыя сімвалы заставаліся галоўнымі для ўсіх прыхільнікаў аднаўлення незалежнасьці Беларусі. У 1940—50-х гг. пад імі гуртаваліся ўдзельнікі антысавецкага партызанскага руху і падпольля (Беларуская вызвольная армія, Беларуская незалежніцкая партыя, Саюз беларускіх патрыётаў і інш.). У 1960—70-я пра іх легальнае адраджэнне ў Беларусі марылі інтэлектуалы-гуманітары з так званага “Акадэмічнага асяродку”, разгромленага КГБ у 1974—75 гг., і мастакі-дысыдэнты з творчага кола “На Паддашку”, якія ў 1980 годзе падрыхтавалі і распаўсюдзілі “самвыдатам” паштоўкі і плякат з выявамі “Пагоні”. Патрапіўшы за мяжу (адна з гэтых паштовак аўтарства Яўгена Куліка была перавыдадзеная і атрымала там пэўны розгалас), гэтыя сьціплыя творы надалі гістарычна-культурніцкай маніфэстацыі сэнс палітычнай вызвольнай акцыі і засьведчылі сьвету, што кіраваныя з Масквы працэсы нацыянальнай дэградацыі і асыміляцыі беларускага народу не дасягнулі яшчэ канчатковых вынікаў. У 1980-я “Пагоня” і бела-чырвона-белы сцяг робяцца агульнавядомымі сімваламі беларускасьці і незалежніцтва, а іх публічная дэманстрацыя адназначна трактуецца і ўладамі, і апанэнтамі гэтых уладаў як акт нацыянальнага супраціву. Для прыкладу можна прывесьці падзеі кастрычніка—лістапада 1985 г., калі на будынку Менскай мастацкай вучэльні імя Глебава два навучэнцы, Міхал Мірошнікаў і Юры Макееў, вывесілі бел-чырвона-белыя сцягі, сарваўшы сцягі СССР. У выніку КГБ распачало юрыдычны перасьлед 6 чалавек, а Макееў быў вымушаны спыніць вучобу.

З пачаткам працэсу дэмакратызацыі ў Савецкім Саюзе выкарыстанне дасавецкай сымболікі ў БССР набывае масавы характар і пачынаюць гучаць патрабаванні яе легалізацыі (першай такое патрабаванне высунула незалежніцкая моладзевая арганізацыя “Талака” ў жніўні 1988 г.). 19 лютага 1989 г. акурат пад бела-чырвона-белымі сцягамі на стадыёне “Дынама” ў Менску адбываецца першы ў БССР дазволены ўладамі апазыцыйны палітычны мітынг. Аднак у гэтыя ж часы нярэдкімі застаюцца арышты і пакаранні людзей (асабліва ў правінцыі) за выкарыстанне гэтага сцягу і “Пагоні”. Нават 19 чэрвеня 1991 г. найбуйнейшая тагачасная апазыцыйная арганізацыя — Беларускі народны фронт — была афіцыйна зарэгістраваная (праз два гады пасьля стварэння) толькі з умоваю, што на працягу трох месяцаў прывядзе свой статут у адпаведнасць з заканадаўствам, а менавіта скасуе там запіс, што “БНФ выкарыстоўвае беларускую гістарычную сымболіку — бела-чырвона-белы сцяг і герб Пагоня”. І гэта пры тым, што першы з названых сімвалаў быў легалізаваны ўжо годам раней (у 1990 г.), прынамсі ў сталіцы БССР, дзе Менскі гарадзкі савет прыняў пастанову пра дазвол на ягонае выкарыстанне ў якасьці нацыянальнага (але не дзяржаўнага) сцягу беларусаў (але не Беларусі).

БНФ не пасьпеў прывесьці свой статут у адпаведнасць з заканадаўствам БССР. Дакладна праз тры месяцы пасьля ягонай рэгістрацыі, 19 верасьня, краіна стала звацца Рэспублікай Беларуссю, а яе дзяржаўнымі сімваламі сталі “Пагоня” і бела-чырвона-белы сцяг. Ува ўмовах прагрэсаванага развалу савецкай імпэрыі, пасьля няўдалай спробы дзяржаўнага перавароту ў Маскве ў жніўні гэтага году, прадстаўнікі тагачаснай кіроўнай эліты Беларусі былі гатовыя ісьці на любыя крокі дзеля захавання сваёй улады ў краіне. Пасьля забароны дзейнасьці Камуністычнай партыі Савецкага Саюзу ды яе мясцовай філіі, Камуністычнай партыі Беларусі (25.08.1991), публічна захоўваць вернасць камуністычнай сымболіцы здавалася ім небясьпечным. Іншых гістарычных сімвалаў Беларусі, апрача тых, што выкарыстоўвала апазыцыя, ніхто не ведаў, а выдумляць новыя не было часу: тая самая апазыцыя, праз сваю парлямэнцкую меншасць, актыўна высоўвала прапановы па дэсаветызацыі і дэкамунізацыі краіны, сярод якіх патрабаванне змены сымболікі здавалася прагматыкам-намэнклятурнікам адным з найменш пагрозлівых для іх асабіста. Што ж да беларускіх незалежнікаў, прадстаўнікі якіх і складалі гэтую меншасць, то для іх вяртанне дзяржаўнасьці нацыянальных сімвалаў было прынцыповым пытаннем, вырашэнне якога мусіла гарантаваць незваротнасць шляху да дзяржаўнай самастойнасьці Беларусі і беларусізацыі яе грамадзтва.

Такім чынам, у канцы 1991 г. адрадзілася незалежная беларуская дзяржава, галоўныя эмблемы якой адпавядалі сымбалям папярэдніх самастойных дзяржаўных утварэнняў, што існавалі на гэтай зямлі, — Вялікага Княства Літоўскага і Беларускай Народнай Рэспублікі. Аднак для значнай часткі грамадзянаў новай дзяржавы, якія былі не надта абазнанымі ў гісторыі (у школах і ўнівэрсытэтах БССР “дасавецкая” гісторыя Беларусі альбо зусім не вывучалася, альбо вывучалася ў мінімальным аб’ёме) ды не надта паглыбляліся ў мудрагелістасьці палітычных маніфэстаў, гэтая сімволіка па-ранейшаму ўспрымалася як сімволіка апазыцыйных сілаў, што здолелі выкарыстаць зручны для іх момант, каб “навязаць” яе ўсёй краіне. Да таго ж, захаваўшы ўладу ў Рэспубліцы Беларусі, былыя кіраўнікі БССР выявілі сваю поўную няздольнасць кіраваць гаспадаркай краіны ў новых умовах. На першыя два гады пасля абвяшчэння незалежнасьці прыйшоўся пік эканамічнага крызысу, які распачаўся яшчэ ў былым СССР у канцы 1980-х. Замест таго каб праводзіць неабходныя рэформы, тагачаснае кіраўніцтва аддавала перавагу тлумачэнню праблемаў, што апанавалі Беларусь, як непазбежных выдаткаў дзяржаўнай самастойнасьці, якой так дамагалася “нацыяналістычная апазыцыя”. Нядзіўна, што ў такіх варунках словы “крызыс”, “пагаршэнне ўмоваў жыцця”, “незалежнасць”, “Пагоня”, “бела-чырвона-белы сцяг” і “апазыцыя” зліліся ў галовах “простага люду” ў адзін сынанімічны шэраг. Да таго ж, і прасавецкія ды прарасейскія сілы, што ў асноўным атабарыліся ў гэтак званых “сілавых структурах” (кшталту так і не рэфармаванага ў Беларусі КГБ) і атрымлівалі моцную падтрымку звонку, не пакідалі надзеі змяніць напрамак хады гісторыі і вялі несупынную тайную і яўную “працу сярод насельніцтва”. Найбольш удзячны водгук гэтая “праца” знаходзіла ў сэрцах старэйшага пакалення краіны — вэтэранаў другой сусьветнай вайны і пэнсіянэраў, для якіх СССР быў краінай іхнай маладосьці, а нечаканыя перамены несьлі толькі збядненне і галечу. Варта дадаць, што дэмаграфічная сытуацыя ў тагачаснай Беларусі выглядала такім чынам, што гэтыя людзі складалі амаль 1/3 ад усяго праваздольнага насельніцтва краіны.

Акурат гэтыя чыннікі ў сукупнасьці і сталіся галоўнай прычынай упэўненай перамогі на першых вольных прэзыдэнцкіх выбарах у 1994 г. прыхільніка аднаўлення СССР і вяртання да сацыялістычна-размеркавальнай сыстэмы ў эканоміцы, падтрыманага Расіяй Аляксандра Лукашэнкі.

14 траўня 1995 г. адбыўся рэфэрэндум, што сталася кульмінацыйным пунктам абяцанага адкату палітычных, грамадзкіх, эканамічных дачыненняў у Беларусі ў стан, у якім яны знаходзіліся да абвяшчэння незалежнасьці. Вяртанне БССРаўскіх гербу і сцяга было для ініцыятараў гэтых працэсаў неабходным “апошнім мазком” у карціне вяртання краіны ў савецкае ўчора. Галасаванню папярэднічала шалёная кампанія падкантрольных ураду СМІ (улучна з адзіным існаваўшым тэлевізійным каналам, вяшчанне якога ахоплівала ўсю Беларусь) супраць “Пагоні” і бела-чырвона-белага сцяга (галоўных дзяржаўных сімвалаў краіны на той час!). Вялізны націск быў зроблены на факт выкарыстання гэтых сімвалаў часткай калабарантаў падчас другой сусветнай вайны, але быў прыцягнуты і прыклад Літвы з яе прэтэнзіяй на ўсю гістарычную спадчыну былога Вялікага Княства Літоўскага. Аднак асноўная тэза, што ўбівалася ў галовы чытачоў і тэлегледачоў, была такая: цяжкая сучаснасць сімвалызуецца знакамі незалежнай Беларусі ды “праклятых нацыяналістаў і дэмакратаў”, а лепшая будучыня (яна ж светлая мінуўшчына) — эмблемамі БССР; вяртанне пад камуністычныя сімвалы ёсць вяртаннем у маладосць для паджылых людзей ды вяртаннем у юнацтва і дзяцінства для людзей сярэдняга веку. Хіба ж Вам ніколі не хацелася вярнуцца ў дзяцінства?!

І прыём спрацаваў! Грамадзтва Рэспублікі Беларусі ў траўні 1995 году раскалолася амаль роўна напалам. Вяртанне да савецкай сымболікі падтрымалі 49,7% выбарцаў, унесеных у сьпіс для галасавання. 50,3% галасавалі супраць або ўвогуле ігнаравалі рэфэрэндум.

Аднак мэта ўладаў была дасягнутая. Прапанова Лукашэнкі знайшла падтрымку ў большасьці ўдзельнікаў рэфэрэндуму. Не зважаючы на нормы заканадаўства, якія абавязвалі вырашаць пытанні падобнай значнасьці толькі большасьцю галасоў усіх выбарцаў, унесеных у электаральныя спісы, улада адразу заявіла аб сваёй перамозе. Яшчэ нават да фармальнага абвяшчэння вынікаў рэфэрэндуму кіраўнік справаў Адміністрацыі Лукашэнкі, нядаўні першы сакратар райкаму КПБ Іван Ціцянкоў асабіста зняў з галоўнага флагштоку краіны на даху прэзыдэнцкага палацу і публічна раздзёр на кавалкі зненавідны для іх сімвал беларускае незалежнасьці — бела-чырвона-белае палотнішча Дзяржаўнага сцягу.

Такім чынам, у Рэспубліцы Беларусі працягваецца паралельнае суіснаванне двух сыстэмаў сімволікі, якія для двух асноўных групаў жыхароў гэтай краіны маюць вартасць дзяржаўных сімвалаў.

З аднаго боку, фактычна дзейнічаюць “Палажэнне аб Дзяржаўным гербе Рэспублікі Беларусі” і “Палажэнне аб Дзяржаўным сцягу Рэспублікі Беларусі”, зацьверджаныя ўказамі прэзыдэнта №№ 213 і 214 ад 7 чэрвеня 1995 г., якія зыходзяць з дзяржаўнага статусу нэасавецкіх эмблемаў. На абароне гэтай сімволікі стаіць Дзяржаўная геральдычная служба, што знаходзіцца ў падпарадкаванні Дзяржаўнага камітэту па архівах і справаводзтве Рэспублікі Беларусі.

Сваё разуменне гісторыі беларускай геральдыкі ды яе перспектываў былы галоўны кіраўнік Рассадзін (між іншым, гісторык паводле адукацыі) таксама выказаў вельмі недвухсэнсоўна, пішучы на тэму вайсковай геральдыкі:

“Становление современной белорусской военной геральдики происходило и происходит прежде всего на базе достижений советской военной геральдики. Последняя складывалась в течение многих десятилетий и сформировалась в виде целостной, оригинальной системы…

В 1990-х годах ситуация в области военной геральдики резко изменилась. В частности, произошло массированное внедрение в нашу армейскую атрибутику тогдашних официальных символов Республики Беларусь — герба “Погоня” и бело-красно-белого флага, а также их производных. Проблема заключалась в том, что уже сама стилистика данных герба и флага была в корне отличной от применявшихся ранее, что в результате и привело к многочисленным издержкам…

Предпосылки для нормализации развития военной геральдики в Беларуси стали складываться после проведения всенародного референдума 1996 (sic! — І. Л.) года, когда официальными символами нашего государства стали его ныне существующие герб и флаг...

[К числу насущных задач] принадлежит, конечно, задача сохранения преемственности в развитии нашей военной геральдики. Ведь отказ от лучших достижений советской эпохи в этой области, очевидно, неприемлем морально и, к тому же, невыгоден практически… Не стоит, тем более, менять на нечто новое и непривычное те атрибуты, которые в народном сознании прочно ассоциируются с героическим прошлым Вооруженных Сил. Так, Боевое Знамя воинской части должно оставаться красным, а звезда — пятиконечной.”

Зусім па-іншаму выглядае сучасны стан дасавецкай дзяржаўнай сімволікі Беларусі. Ужываючыся цалкам або ў выглядзе асобных элемэнтаў у эмблематыцы значнай часткі палітычных партыяў краіны (ад кансэрватараў з Беларускага народнага фронту да сацыял-дэмакратаў) і самых розных грамадзкіх арганізацыяў (ад міжнароднага Згуртавання беларусаў сьвету “Бацькаўшчына” да рэгіянальнага “Цэнтру грамадзкіх ініцыятываў” з Маладэчна).

Такім чынам, можна сцвярджаць, што пытанне аб дзяржаўнай сімволіцы ў Рэспубліцы Беларусі сёння ёсць вытворным ад праблемы выбару далейшых шляхоў палітычнага і грамадзкага развіцця нашай краіны. Сённяшняя сімволіка сведчыць аб вяртанні Беларусі да савецкіх часоў. Еўрапейскі шлях развіцця краіны, які ляжыць праз дэмакратычныя змены ў грамадскім жыцці, будзе адзначаны вяртаннем нацянальнай сімволікі.

Частка 3 Адносіны грамадства да нацыянальнай і сучаснай дзяржаўнай сімволікі

У рамках тэмы дадзенай працы мэтазгодна правядзенне саыялагічнага даследвання адносін грамадства да шэрага пытанняў (Апытальнік прыведзены ў дадатаку 1).

Мэтай дадзенай працы з’яўляецца вызначэнне адносін грамадства да беларускай нацыянальнай і сучаснай дзяржаўнай сімволікі.

Прааналізуем вынікі аптання. Прыняло удзел у апытанні 240 чалавек.

Першае пытанне, зададзенае насельніцтву, гучала: “Ці мае асабіста для Вас значэнне нацыянальная сімволіка?” Да 16 год 42 рэспандэнта адказалі “так”, 18 адказалі “не” і 9 чалавек устрымаліся ад адказу. З 16 па 25 год 78 рэспандэнтаў адказалі “так”, 21 адказаў “не” і 15 чалавек устрымаліся ад адказу. З 25 па 50 год 18 рэспандэнтаў адказалі “так”, 9 адказалі “не” і 6 чалавек устрымаліся ад адказу. Ва ўзросце вышэй за 50 год 33 рэспандэнта адказалі “так”, 6 адказалі “не”.

Другое пытанне гучала так: “Як Вы лічыце, ці патрэбна распаўсюджванне ведаў аб гістарычнай беларускай сімволіке ў грамадстве?” Да 16 год 51 рэспандэнт адказаў “так”, 15 адказалі “не” і 6 чалавек устрымаліся ад адказу. З 16 па 25 год 66 рэспандэнтаў адказалі “так”, 27 адказалі “не” і 15 чалавек устрымаліся ад адказу. З 25 па 50 год 30 рэспандэнтаў адказалі “так”, 3 адказала “не”. Ва ўзросце вышэй за 50 год 33 рэспандэнта адказалі “так”, 3 адказалі “не” і 3 устрымаліся ад адказу.

Трэцяе пытанне гучала так: “Як Вы лічыце, ці дыскрэдытуе нацыянальную беларускую сімволіку факт ужывання яе калабарацыянісцкімі ўладамі пад час фашысцкай акупацыі?” Да 16 год 18 рэспандэнтаў адказалі “так”, 36 адказалі “не” і 15 чалавек устрымаліся ад адказу. З 16 па 25 год 63 рэспандэнта адказала “так”, 12 адказалі “не” і 33 чалавека устрымалася ад адказу. З 25 па 50 год 15 рэспандэнтаў адказалі “так”, 15 адказала “не” і 3 устрымалася ад адказу. Ва ўзросце вышэй за 50 год 21 рэспандэнт адказаў “так”, 3 адказалі “не” і 15 устрымаліся ад адказу.

Чацвертае пытанне гучала так: “Ці ведаеце Вы, як мянялася беларуская дзяржаўная сімволіка з цягам часу?” Да 16 год 27 рэспандэнтаў адказалі “так”, 45 адказалі “не. З 16 па 25 год 60 рэспандэнтаў адказала “так”, 30 адказалі “не” і 6 чалавек устрымалася ад адказу. З 25 па 50 год 15 рэспандэнтаў адказалі “так”, 15 адказала “не” і 3 устрымалася ад адказу. Ва ўзросце вышэй за 50 год 15 рэспандэнта адказалі “так”, 18 адказалі “не” і 6 устрымаліся ад адказу.

Пятае пытанне, зададзенае насельніцтву, гучала: “Ці існуе, на Ваш погляд, розніца паміж нацыянальнай і дзяржаўнай сімволікай?” Да 16 год 69 рэспандэнтаў адказалі “так”, і 3 чалавека устрымалася ад адказу. З 16 па 25 год 84 рэспандэнтаў адказалі “так”, 12 адказала “не” і 18 чалавек устрымаліся ад адказу. З 25 па 50 год 21 рэспандэнт адказаў “так”, 3 адказалі “не” і 9 чалавек устрымаліся ад адказу. Ва ўзросце вышэй за 50 год 24 рэспандэнта адказалі “так”,3 адказалі “не” і 12 устрымаліся ад адказу.

Шостае пытанне, зададзенае насельніцтву, гучала: “Ці патрэбна выкарыстоўваць беларускую нацыянальную сімволіку ў якасці дзяржаўнай?” Да 16 год 39 рэспандэнта адказалі “так”, 12 адказалі “не” і 21 чалавек устрымаўся ад адказу. З 16 па 25 год 51 рэспандэнт адказаў “так”, 9 адказала “не” і 12 чалавек устрымаліся ад адказу. З 25 па 50 год 24 рэспандэнтаў адказалі “так”, 6 адказалі “не” і 3 чалавек устрымаліся ад адказу. Ва ўзросце вышэй за 50 год 6 рэспандэнтаў адказалі “так”, 21 адказаў “не” і 12 устрымаліся ад адказу.

ЗАКЛЮЧЭННЕ

У дадзенай працы было разгледжана гістарычнае развіццё нацыянальных сімвалаў Беларусі з моманту іх узнікнення і па сённяшні дзень, прааналізаваны сучасны стан сімволікі ў нашай краіне, вызначыны адносіны грамадства да беларускай нацыянальнай і сучаснай дзяржаўнай сімволікі пры дапамозе сацыялагічнага апытання насельніцтва, вызначэнны прычыны існавання розных версіяў сімволікі ў Беларусі.

Такім чынам на падставе праведзенага сістэмнага гістарычнага аналізу развіцця сімволікі Беларусі можна падвесці вынікі:

1. Герб Пагоня прыкладна ўзнік у XIII в.

2. Канчатковае замацаванне Пагоні, як сімвала ўлады, адбываецца ў канцы XIV- пачатку XV ст.

3. Афіцыйная легітымізацыя герба Пагоня і замацаванне яго за беларускімі землямі адбываецца адпаведна са Статутамі ВКЛ 1566 і 1588 гг.

4. Як самастойны сімвал, герб Пагоня атаясамліваецца з беларускімі этнічнымі землямі, якія ўжывалі гэты герб з адрозненнем паміж сабой колерамі поля, каня, афарбоўкай зброі і вайсковага рыштунку ездака.

5. Герб Пагоня з'яўляўся сімвалам, які атаясамліваўся з тэрыторыяй Беларусі, хаця часта насіў назву "Літоўскі".

6. Афіцыйныя ўлады Расійскай імперыі часта выкарыстоўвалі Пагоню ў спалучэнні з двухгаловым арлом з мэтай падкрэслівання сваёй улады над далучанымі тэрыторыямі.

7. Нацыянальныя, рэвалюцыйна-дэмакратычныя сілы бачылі ў гербе Пагоня аб'ядноўваючы сімвал у барацьбе за самастойнасць.

8. Тры хвалі нацыянальнага адраджэння XX ст. праходзілі пад знакам Пагоні.

9. Забарона бальшавікамі гэтага сімвала і спробы легітымізацыі і выкарыстанне яго падчас фашысцкай акупацыі не дэвальвуе гэты герб як нацыянальную каштоўнасць беларускага народа.

10. Прысваенне Летувой-Жмуддзю славянскага сімвала - герба Пагоня з'яўляецца сведчаннем імперскіх памкненняў і жаданнем падкрэсліць прамую гістарычную пераемнасць паміж ВКЛ і Жмуддзю, што пярэчыць аб'ектыўным фактам мінуўшчыны.

У выніку гіпотэза што, ёсць усе падставы для меркавання, што сучасная дзяржаўная сімволіка Беларусі павінна працягваць гістарычную традыцыю, якая склалася яшчэ ў тыя часы, падцвердзілася.

Але зыходзячы з аналізу ліаратуры і сацыялагічнага даследвання сёння існуе тры пазіцыі па пытанню дзяржаўнай сімволікі:

  1. Неабходна вярнуцца да гістарычнай імволікі.

  2. Неабходна аставіць сучасную сімволіку.

  3. Абыякавасць адносін

Спіс літаратуры

  1. Адамушка, У.І., Елінская, М.М. Гербы і флагі Беларусі / У.І. Адамушка, М.М. Елінская. Мінск: Беларусь, 2006.

  2. Афанасьев А., Поэтические воззрения славян на природу. Т. 1. Москва, 1865.

  3. Социально-политическая ситуация Беларуси: проблемы и перспективы (по материалам социологического мониторинга): Сб. науч.тр./Под ред. М.Н. Хурса. – Мн.:ИСПИ,2000.

  4. Цітоў А. Наш сімвал — Пагоня: Шлях праз стагоддзі. Менск, 1993.

  5. Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. Т. 3. Мінск, 1996.

  6. belcoins.com

  7. be-x -old.wikipedia.org

  8. Geraldyka.net

  9. heraldyka.tk

  10. pahonia-plakat.narod.ru

33