Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
прогр 2011 Дз зн.docx
Скачиваний:
4
Добавлен:
04.11.2018
Размер:
48.84 Кб
Скачать

Змест дысцыпліны Тэма 1. Уводзіны. Мэты I задачы дысцыпліны, базавыя паняцці курса

Мэты і задачы курса. Змест асноўных раздзелаў тэматычнага плана. Дысцыпліна “Тэхналогіі СКД: Дзелавыя зносіны” і яе ўзаемасувязь з праметамі культуралагічнага і кіраўніцкага блоку. Агляд асноўнага і дадатковага бібліяграфічнага матэрыялу па курсу.

Паняцце “дзелавыя зносіны”, “сацыяльная кампетэнтнасць”, “камунікатыўная кампетэнтнасць”. Віды дзелавых зносін і іх асаблівасці (сходы, нарады, перагаворны працэс, і інш.).

Дзелавыя адносіны (сувязі) – адзін з тыпаў грамадскіх зносін. Дзелавыя зносіны як разнавіднасць інтэртыпных зносін. Іерархія і этапы дзелавых адносін. Прынцыпы этыкі дзелавога ўзаемадзеяння (Д. Карнегі, Дж. Ягер і інш.). Кампетэнтнастная мадэль спецыяліста – арт-менеджэра. Уздзеянне асабістых якасцей менеджэра СКД на рэзультатыўнасць дзелавых зносін.

Тэма 2. Дзелавыя зносіны як працэс камунікацыі: дакументаванне кіраўніцкай дзейнасці

Кантэксты дзелавой камунікацыі: міжперсанальная, групавая, арганізацыйная, публічная, масавая і інш. Формы дзелавых зносін: непасрэдныя (прамыя), апасрэдаваныя (ускосныя). Іх структура (камунікатыўны, інтэрактыўны, перцэптыўны бок зносін) і сродкі (мова, знакі – інтэнцыянальныя і неінтэнцыянальныя). Характарыстыка вербальных і невербальны сродкаў зносін. Вусныя и пісьмовыя формы дзелавых зносін.

Роля дакумента на сучасным этапе развіцця кіраўніцкай дзейнасці ў сферы культуры. Асноўныя паняцці: дакументаванне; справаводства. Гісторыя развіцця справаводства. Тры групы арганізацыйна-распараджальнай дакументацыі: арганізацыйныя дакументы; распараджальныя; справачна-інфармацыйныя. Асабістыя дакументы. Электроныя дакументы, эпісталярны жанр у сетцы Інтэнет.

Тэма 3. Службовы этыкет і групавыя формы вярбальнай камунікацыі ў службовай сферы

Рэгламентаванасць працэсу дзелавых зносін ў розных сітуацыях афіцыйнага кантакту. Дзелавы этыкет і яго асноўныя функцыі. Гісторыя развіцця этыкету. Віды этыкету: прыдворны, дыпламатычны, вайсковы, агульнаграмадзянскі і інш. Інтэрнацыянальны характар сучаснага айчыннага дзелавога этыкету.

Шляхі фарміраванне камунікатыўнай культуры асобы: авалоданне сацыяльнымі ролямі (арганізатара зносін, удзельніка, мадэратара і інш.); накапленне вопыту ўспрымання мастацтва, якое ўзнаўляе разнастайныя мадэлі чалавечых паводзінаў. Праксемічныя асаблівасці дзелавых зносін.

Асаблівасці палілагічнай камунікацыі. Групавыя формы дзелавых зносін: нарады, сходы і іх класіфікацыя. Дыскусіі, спрэчкі, і іх асаблівасці. Культура спрэчкі і палемікі.

Тэма 4. Арганізацыйныя і псіхалагічныя асаблівасці працэсу перамоў

Дзелавыя гутаркі і перамовы ў працэсе ўсталявання і развіцця дзелавых сувязяў. Этыка і псіхалогія дзелавых перамоў. Падрыхтоўка да перамоў і стадыі перагаворнага працэсу (планаванне, арганізацыя, матывацыя, этапы падачы пазіцыі, стратэгія і тактыка). Пытанні і іх роля ў вядзенні перамоў. Законы логікі, лагічныя памылкі (паралагізмы, сафізмы) і камунікатыўныя бар’еры. Тэхніка і тактыка аргументавання.

Механізмы ўздзеяння на аудыторыю ў працэсе зносін. Прыёмы і спосабы, закліканыя актывізаваць увагу аўдыторыі: прыёмы, арэнтаваныя на фарміраванне даверу; прыёмы сугэтыі (выклікання); тэхнікі навядзення трансавых станаў і інш.

Асаблівасці зносін праз перакладчыка. Этыкетныя асаблівасці перамоў ў розных краінах. Нацыянальныя стылі вядзення перамоў.

Тэма 5. Рыторыка ў сучаснай маўленчай дзейнасці дзелавога чалавека

Паняцце “рыторыка” (тэорыя прамовы, мастацтва прамовы, аратарскае майстэрства), рыторыка ў сучаснай маўленчай камунікацыі. Майстры красамоўства (ад антычных рытараў да сучасных прамоўцаў). Класічная рыторыка і яе падзелы. Гамілетыка, судовае і акадэмічнае красамоўства. Сценічная мова і рыторыка. Умовы адраджэння рыторыкі.

Развіццё майстэрства краснамоўства на Беларусі. Культура мовы і заканадаўчыя дакументы Рэспублікі Беларусь, якія рэгламентуюць вусную і пісьмовую маўленчую дзейнасць.

Нэарыторыка - майстэрства эфектыўнай прамовы. Паняцце “публічная прамова” і віды прамоў (мэтавая ўстаноўка прамовы). Этапы падрыхтоўкі, план і структура публічнай прамовы. Стылістычныя і рытарычныя фігуры і іншыя сродкі выказвання думак. Праца прамоўцы з візуальнымі сродкамі.