Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
прогр 2011 Дз зн.docx
Скачиваний:
4
Добавлен:
04.11.2018
Размер:
48.84 Кб
Скачать

Тэма 6. Iмiджалогiя як навука аб законах камунiкацыi ў сучасным грамадстве

Развiццё іміджалогіі, імiджалогiя і этыкет (суадносiны i ўзаемасувязь). Паняцце “вобраз”, “імідж” і “іміджыраванне”. Падыходы да даследвання iмiджу. Уклад беларускіх даследчыкаў у развіццё іміджалогіі.

Імідж у структуры камунікатыўнай прасторы. Структура іміджу. Інструменты іміджыравання ў сацыяльна-культурнай сферы. Тэхнікі аттракцыёнаў як інструменты фарміравання іміджу асобы. Характарыстыка мадэляў (патэрнаў) паводзінаў: стратэгічныя мадэлі, этыкетныя мадэлі. Знакамітыя іміджмейкеры і іх тэхналогіі стварэння іміджу для поп-зорак, іміджбілдынг ў сферы палітыцы і бізнесу.

Дзелавы імідж асобы як фактар камунікацыі і сацыяльнай рэгуляцыі. Самападача і самапрэзентацыя ў прафесійнай дзейнасці менеджэра СКД.

Тэма 7. Асноўныя накiрункi фармiравання асобы дзелавога чалавека

Паняцце “каштоўнасці” і каштоўнасныя арыентацыі сучаснага дзелавога чалавека. Нацыянальны характар – аснова фарміравання духоўных каштоўнасцей асобы. Дзелавое жыццё рэспублікі: талерантнасць і транспарэнтнасць. Талерантнасць – характарыстыка мульцікультурнай адукаванасці будучага спецыяліста сферы культуры. Элементы культуры, якiя садзейнiчаюць устанаўленню пазiтыўнага дыялога.

Класіфікацыя тыпаў асобы. Спецыфіка кадравага менеджменту ў сферы культуры. Роля менеджэра па персаналу (HR-менеджэра) у працэсе фарміравання працоўных рэсурсаў: сумяшчэнне чалавечых рэсурсаў, кваліфікацыі і працоўнага патанцыялу са стратэгіяй і мэтамі кампаніі. Рэзюмэ як сродак рэпрэзентацыі маладога спецыяліста. Субяседванне і асаблівасці яго правядзення пры прыёме на працу.

Тэма 8. Дзелавыя зносіны ў працэсе развіцця міжкультурных кантактаў

Стан і перспектывы развіцця мiжнародных культурных сувязяў Рэспублікі Беларусь. Фарміраванне іміджавай стратэгіі Рэспублікі Беларусь.

Культурная разнастайнасць свету і яе адлюставанне у Кодэксе міжнароднага камунікатара і Сусветнай дэкларацыі «Аб культурнай разнастайнасці свету і культурных адрозненнях», прынятай UNESCO (Арганізацыяй Аб'яднаных Нацый па пытаннях адукацыі, навукі і культуры). Культурныя адрозненні і класіфікацыя культур (Р. Льюіс, А.Т. Хофстэд). Нацыянальныя і культурныя традыцыі ў кантэксце iмiджавых стэрэатыпаў. Стварэнне міжкультурных асімілятараў і іх роля ў мульцікультурнай адукацыі менеджэраў СКД.

Крос-культурныя паводзіны ў бізнесе. Этыкет міжнародных зносін і звароты да высокіх асоб, прынятыя ў міжнароднай практыцы.

Тэма 9. Арганізацыйна-пратакольнае забеспячэнне прыёму замежнай дэлегацыі, арганізацыя афіцыйных і неафіцыйных прыёмаў і прэзентацый

Асаблівасці ўладкавання замежных гасцей у Рэспубліцы Беларусь. Асноўныя нарматыўныя дакументы, якія рэгламентуюць права і абавязкі членаў замежнай дэлегацыі ў Рэспуліцы Беларусь. Праграма прыбыцця замежных гасцей (сустрэча дэлегацыі, візіт ветлівасці, дзелавая частка праграмы, прыём, культурная праграма, провады дэлегацыі).

Віды афіцыйных і неафіцыйных прыёмаў. Асаблівасці арганізацыі прыёмаў: складанне схемы правядзення прыёма, складанне спіска запрошаных на прыём асоб, рассылка запрашэнняў, патрабаванні да плана рассаджвання за сталом і інш. Дрэс-код на афіцыйных прыёмах і іншых публічных мерапрыемствах.

Арганізацыйна-творчыя аспекты падрыхтоўкі і правядзення інтэрв'ю, прэс-канферэнцый, сімпозіумаў, бізнес-прэзентацый.