Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Крыніцазнаўства гісторыі Беларусі. Планы семіна....docx
Скачиваний:
7
Добавлен:
11.11.2018
Размер:
78.28 Кб
Скачать

Семінар 2. Гiсторыя крынiцазнаўства. Класiфiкацыя I сiстэматызацыя крынiц

1. Гiсторыя крынiцазнаўства:

  • умовы зараджэння крыніцазнаўства як навукі; назапашванне практычнага вопыту работы з крынiцамi ў сярэдневякоўі;

  • неабходнасць у асэнсаваннi гiстарычных крынiц у кан.XIX - пач.XX стст.; распрацоўка тэорыi i методыкi гiстарычнага крынiцазнаўства;

  • стварэнне першых навучальных дапаможнiкаў i манаграфiй па пытаннях крынiцазнаўства: Э.Бернгайм, Ш-В.Ланглуа, Ш.Сеньобас;

  • зараджэнне расійскай школы крыніцазнаўства; развіцце крыніцазнаўства ў Расійскай імперыі: В.В.Ключэўскі; распрацоўка тэорыi i методыкi крынiцазнаўства, А.С.Лаппо-Данілеўскі;

  • развіццё крыніцазнаўства ў навейшы час: школа “Анналаў”, Л.Февр і М.Блок; дыскусіі аб сутнасці гісторыі і ролі гістарычных крыніц: “суб’ектыўная філасофія гісторыі” і “крытычная філасофія гісторыі”, Э.Карр; Ф.Бродель і Ж.Ле Гофф;

  • крыніцазнаўства ва ўмовах таталітарных палітычных сістэм;

  • распрацоўка тэорыі крыніцазнаўства савецкімі гісторыкамі ў 1970-1980-х гг.: С.О.Шмідт, В.М.Медушэўская і інш. Колькасныя метады вывучэння крыніц; І.Д.Кавальчанка;

  • распрацоўка крыніцазнаўства гісторыі Беларусі: І.Лелявель З.І.Даўгяла, М.М.Улашчык, В.Чамярыцкі, В.Мянжынскі.

2. Класiфiкацыя і сістэматызацыя гістарычных крыніц:

  • сутнасць і мэты класіыікацыі;

  • спробы класiфiкацыi гiстарычных крынiц на "рэшткi" i "паданнi";

  • падзел крынiц па спосабу фiксавання iнфармацыi на рэчавыя;

  • падзел крынiц па формах адлюстравання рэчаiснасцi;

  • тыпалагічныя класіфікацыі ў залежнасці ад знешніх прыкмет крыніц (С.О.Шмідт); і

3. Сістэматызацыя гістарычных крыніц. Віды сістэматызацыі.

4. Пісьмовыя крыніцы, іх роля ў вывучэнні гісторыі. Класіфікацыя пісьмовых крыніц:

  • падзел пісьмовых крыніц на “рэшткі” і “паданні”;

  • родавая класіфікацыя пісьмовых крыніц;

  • дакументальныя і апавядальныя крыніцы, іх асноўныя віды.

Літаратура:

  1. Беленький и.Л. Разработка проблем теоретического источниковедения в исторической науке (1969-1983). М., 1983.

  1. Грицкевич в.П., Каун с.Б., Ходин с.Н. Теория и история источниковедения. Пособие для студентов гуманитарных факультетов. Мн.,2000.

  2. Источниковедение истории СССР / Под ред. И.Д.Ковальченко. -М.: Высшая школа, 1981.

  3. Источниковедение: Теория. История. Метод. Источники российской истории /И.Н.Данилевский, В.В.Кабанов, О.М.Медушевская, М.Ф.Румянцева. М.,1998.

  4. Кабанов В.В. Источниковедение истории советского общества. М., РГГУ, 1997.

  5. Медушевская О.М. Современное зарубежное источниковедение. М.,1983.

  6. Пронштейн А.П., Данилевский И.Н. Вопросы теории и методики исторического исследования. М.,1986.

  7. Пушкарев Л.Н. Классификация русских письменных источников по отечественной истории. М.,1975.

  8. Фарсобин в.В. Источниковедение и его метод. М., 1983.

  9. Ходзін С.М. Крыніцы гісторыі Беларусі: (гісторыка-генетычнае і кампаратыўнае вывучэнне). Мн.,1999.

  10. Шмидт с.О. Современные проблемы источниковедения // Источниковедение. Теоретические и методологические проблемы. М., 1969. Семінар 3-4. Асновы методыкі даследавання крыніц

  1. Пошук гістарычных крыніц:

  • Рацыянальная арганізацыя працы даследчыка. Паняцце " крынiцазнаўчая эўрыстыка".

  • Бібліяграфічная эўрыстыка. Бібліяграфічныя паказальнiкi і камп'ютэрныя бібліятэчныя каталогі.

  • Тыпы і віды публікацый. Праблемы, якiя узнiкаюць ў працэсе працы над апублікаванымі крыніцамі .

  • Архіўная эўрыстыка. Сетка архiўных устаноў Рэспублiкi Беларусь.

  • Праца ў чытальнай зале архiўнай установы.

  • Пошук гістарычных крыніц ў глабальнай камп'ютэрнай сетцы "Internet".