Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Крыніцы гісторыі Беларусі (дапаможнік) Ходзіна.doc
Скачиваний:
28
Добавлен:
11.11.2018
Размер:
1.04 Mб
Скачать

БЕЛАРУСКI ДЗЯРЖАЎНЫ УНIВЕРСIТЭТ

Гiстарычны факультэт

КрынIцы гIсторыI БеларусI (спроба гiсторыка-генетычнага

I кампаратыўнага агляду)

Мінск

1998

Навуковы рэдактар – доктар гістарычных навук, прафесар У.Н.Сідарцоў

Рэцэнзенты: Ю.Л.Казакоў, кандыдат гістарычных навук,

дацэнт кафедры гісторыі Беларусі старажытнага

часу і Вялікага княства Літоўскага

А.Г.Каханоўскі, кандыдат гістарычных навук,

дацэнт кафедры гісторыі Беларусі новага

і навейшага часу

Зацверджана Саветам гiстарычнага факультэта “__” ___________ 199 г.,

пратакол № ___.

Ходзiн С.М.

Крынiцы гiсторыi Беларусi (спроба гiсторыка-генетычнага i кампаратыўнага агляду). — Мн: Белдзяржунiверсiтэт, 1998. — с.

У прапануемым выданнi на аснове гiсторыка-генетычных, кампаратыўных метадаў дадзены сцiслы агляд асноўных тыпаў i вiдаў крынiц па гiсторыi Беларусi. Поўная адпаведнасць структуры i зместу праграме курса “Крынiцазнаўства” дазваляе выкарыстаць яго ў якасцi падручнiка па гэтаму прадмету для студэнтаў гiстарычных факультэтаў. Выданне можа быць цiкава шырокаму колу чытачоў, усiм тым, хто захапляецца гiсторыяй Беларусi i крынiцамi яе вывучэння.

© С.М.Ходзiн, 1998

Прадмова.

Прапануемае выданне не з'яўляецца ні даследаваннем, ні падручнікам у дакладным сэнсе гэтых паняццяў, а спробай кампаратыўнага (гісторыка-параўнальнага) агляду пісьмовых крыніц па гісторыі Беларусі з невялікім тэарэтычным уступам. Гэта толькі імкненне наблізіцца да асэнсавання той велізарнай спадчыны, якая засталася нам "ад прадзедаў спакон вякоў", і якую мы павінны захоўваць, прымнажаць і вывучаць.

Азначаная праца не з'яўляецца першым вопытам вывучэння ці выкладання крыніцазнаўства гісторыі Беларусі. Яшчэ ў 1920-я гг. у БДУ Д.І.Даўгяла чытаў адпаведны курс. Рэпрэсіі закранулі не толькі асабіста выкладчыка. але і курс крыніцазнаўства. У 1930 - першай палове 1950-х гг. стаў больш модным другі курс, "Кароткі курс гісторыі ВКП(б)". Вельмі доўга беларускіх даследчыкаў прывучвалі да таго, што ёсць "першакрыніцы" – творы класікаў марксізма-ленінізма, партыйныя праграмы, рэзалюцыі і г.д., а ўсё астатняе – толькі тое, што іх падцвярджае.

Па-за межамі Беларусі, БССР становішча пачало змяняцца з пачатку 1960-х гг. Распрацоўваюцца тэарэтычныя праблемы крыніцазнаўства, пераасэнсоўваецца погляд на крыніцы савецкага часу. Па-за межамі Беларусі ствараў сваю выдатную працу М.М.Улашчык ("Очерки по археографии и источниковедению истории Белоруссии феодального периода". М.,1973). На Беларусі ж адсутнічаў не толькі адпаведны навучальны курс, але і адпаведныя навуковыя структуры. Не хацелася б гаварыць аб поўнай адсутнасці крыніцазнаўчых распрацовак па гісторыі Беларусі ў гэты час. Па крупінках збіраліся яны З.Ю.Капыскім, В.І.Мялешкам, братамі А.П. і В.П.Грыцкевічамі, Л.С.Абецадарскім і многімі іншымі.

Акрамя агульнага курса "Источниковедение истории СССР" з канца 1970-х гг. пачаў чытаць грунтоўны спецкурс па крыніцазнаўству гісторыі БССР А.П.Iгнаценка. У 1990-я гг. створана і кафедра крыніцазнаўства на гістфаку БДУ і адпаведны сектар у Інстытуце гісторыі НАН РБ. І ўсё ж трэба прыкласці вельмі шмат намаганняў, каб перадолець адставанне.

У

А.П.Iгнаценку

аснову прапануемага выдання пакладзены гісторыка-генетычны і параўнальна-гістарычныя метады: аналіз развіцця асобных відаў пісьмовых крыніц па гісторыі Беларусі ад іх узнікнення да навейшага часу ў іх параўнанні па храналагічнаму і рэгіянальнаму аспектах. Азначанае выданне можа быць выкарыстана ў якасці навучальнага дапаможніка па курсу "Крыніцазнаўства" паколькі поўнасцю адпавядае праграме курса (прыведзенай у дадатку).

Аўтар выказвае шчырую падзяку за падтрымку і парады Г.Я.Галенчанку, П.А.Лойку, С.В.Марозавай, а таксама С.Б.Кауну за ўдзел у падрыхтоўцы рукапісу да выдання.

Разумеючы недасканаласць першай спробы, аўтар будзе ўдзячны за ўсе прапановы і крытычныя заўвагі, якія будуць безумоўна ўлічаны пры падрыхтоўцы наступнага выдання.