Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Тэсты для самакантролю па крыніцазнаўству.doc
Скачиваний:
9
Добавлен:
11.11.2018
Размер:
147.46 Кб
Скачать

Апавядальныя крыніцы

Вопрос: 1. Свядомае змяненне зместу тэкста крыніцы (летапісу) па пэўных прычынах пад час перапісвання называецца …

Ответ 1.

Вопрос: 2. Від гістарычных крыніц, якія ўзнікаюць пераважна ў грамадскай сферы і закліканы выражаць думку якой-небудзь сацыяльнай групы аб грамадска-значнай праблеме гэта -

Ответ 1. публіцыстыка

Ответ 2. агіяграфія

Ответ 3. "пасіёны"

Ответ 4. "мартырыі"

Ответ 5. творы літаратуры

Вопрос: 3. Спецыфічная сістэма перадачы і захавання інфармацыі, дзе камунікатыўная функцыя з'яўляецца вызначальнай гэта -

Ответ 1. перыядычны друк

Ответ 2. публіцыстыка

Ответ 3. прыватная перапіска (эпісталярныя крыніцы)

Ответ 4. запіскі падарожнікаў

Ответ 5. эсэ

Вопрос: 4. З'яўленне перыёдыкі, яе масавы характар істотна ўскладніла кантроль з боку ўлады над інфармацыяй і прадвызначыла ўзнікненне цэнзуры. Дзе і калі ўпершыню цэнзура аформалася як дзяржаўны інстытут?

Ответ 1. Англія

Ответ 2. Францыя

Ответ 3. Расія

Ответ 4. XVI ст.

Ответ 5. першая чвэрць XVII ст.

Вопрос: 5. Полацкі летапіс ХІІ ст. не захаваўся, але ім карыстаўся пры стварэнні сваёй "Гісторыі Расійскай" гэты даследчык:

Ответ 1. М. Карамзін

Ответ 2. В. Тацішчаў

Ответ 3. М. Шчарбатаў

Ответ 4. С. Салаўёў

Вопрос: 6. На думку шэрагу даследчыкаў (К. Бястужаў-Румін, С. Салаўёў, Л. Аляксееў, В. Пашута, В. Чамярыцкі) часткі Полацкага летапісу захаваліся ў складзе:

Ответ 1. Лаўрэнцьеўскага летапісу

Ответ 2. Кіеўскага летапісу

Ответ 3. Іпацьеўскага летапісу

Ответ 4. Галіцка-Валынскага летапісу

Вопрос: 7. Барацьба палачан з крыжакамі адлюстравана ў лацінамоўным творы:

Ответ 1. "Хроніка Гала Аноніма"

Ответ 2. "Хроніка Лівоніі" Генрыха Латвійскага

Ответ 3. "Хроніка магістра Вінцэнта Кадлубка"

Ответ 4. "Хроніка Цітмара Мерзенбургскага"

Вопрос: 8. Працэсы аб'яднання балцкіх і ўсходнеславянскіх земляў у адзіную дзяржаву знайшлі адлюстраванне у гэтым творы канца ХІІІ ст.:

Ответ 1. у "Аповесці мінулых гадоў"

Ответ 2. у Кіеўскім летапісе

Ответ 3. у Галіцка-Валынскім летапісе

Ответ 4. у Полацкім летапісе

Вопрос: 9. "Пахвала Вітаўту" з'яўляецца складовай часткай:

Ответ 1. І беларуска-літоўскага летапіснага зводу

Ответ 2. ІІ беларуска-літоўскага летапіснага зводу

Ответ 3. ІІІ беларуска-літоўскага летапіснага зводу

Ответ 4. Баркалабаўскага летапісу

Вопрос: 10. Летапіс, створаны, верагодна, ў 20-я гг. XVI ст., у асяроддзі магнатаў Гаштальдаў і Гальшанскіх, які ўвайшоў у склад другога беларуска-літоўскага летапіснага зводу і ўтрымліваў легенду аб рымскім паходжанні князёў і шляхты ВКЛ

Ответ 1. Хроніка Вялікага княства Літоўскага і Жамойцкага

Ответ 2. Летапісец вялікіх князёў літоўскіх

Ответ 3. Пахвала Вітаўту

Ответ 4. Хроніка Быхаўца

Ответ 5. Баркалабаўскі летапіс

Вопрос: 11. Помнік беларуска-літоўскага летапісання, створаны на пачатку Лівонскай вайны і закліканы нагадаць пра поспехі ліцвінаў у барацьбе з Маскоўскай дзяржавай, пра тое, што і "літоўскае кап'ё стаяла ля сцен Масквы"

Ответ 1. Хроніка Вялікага княства Літоўскага і Жамойцкага

Ответ 2. Летапісец вялікіх князёў літоўскіх

Ответ 3. Пахвала Вітаўту

Ответ 4. Хроніка Быхаўца

Ответ 5. Баркалабаўскі летапіс

Вопрос: 12. Трэці беларуска-літоўскі звод - "Хроніка Быхаўца" атрымаў назву ад:

Ответ 1. прозвішча аўтара

Ответ 2. прозвішча памешчыка, у маёнтку якога быў знойдзены

Ответ 3. прозвішча даследчыка, які знайшоў і апублікаваў "Хроніку"

Ответ 4. назвы маёнтка, дзе быў знойдзены спіс летапісу

Вопрос: 13. Падзеі ў "Хроніцы Быхаўца" даведзены:

Ответ 1. да 1446 г.

Ответ 2. да 1385 г.

Ответ 3. да 1506 г.

Ответ 4. да 1569 г.

Вопрос: 14. Сярод пералічаных укажыце аднаго са стваральнікаў Віцебскага летапісу:

Ответ 1. Т. Сурта

Ответ 2. Т. Нарбут

Ответ 3. М. Панцырны

Ответ 4. Трубніцкі

Ответ 5. Саламярэцкі

Вопрос: 15. Сярод пералічаных асоб укажыце стваральнікаў Магілёўскай хронікі:

Ответ 1. Т. Сурта

Ответ 2. Ф. Філіповіч

Ответ 3. М. Панцырны

Ответ 4. Саламярэцкія

Ответ 5. Аверкі

Вопрос: 16. У гэтым летапісным творы першай паловы XVII ст. знайшло адлюстраванне жыццё сялянства

Ответ 1. Хроніка Быхаўца

Ответ 2. Баркалабаўскі летапіс

Ответ 3. Віцебскі летапіс

Ответ 4. Магілёўская хроніка

Вопрос: 17. З якой крыніцы ўзяты урывак:

"У год 974. Вольга, пабіўшы яцвягаў і печанегаў, пераправілася з воямі праз раку Дзвіну і заначавала, а ўпадабаўшы гару, заклала драўляны замак, які назвала ад ракі Віцьбы Віцебскам. У Верхнім замку змуравала царкву святога Міхала, а ў Ніжнім - Звеставання. Два гады тут пражыўшы, ад'ехала да Кіева".

Ответ 1. Хроніка Быхаўца

Ответ 2. Баркалабаўскі летапіс

Ответ 3. Аповесць мінулых гадоў

Ответ 4. Віцебскі летапіс

Вопрос: 18. Аўтарам кнігі "Аб адзінстве царквы Боскай пад адзіным пастырам", якая ўбачыла свет у 1577 г. у Вільні быў:

Ответ 1. Мялецій Сматрыцкі

Ответ 2. Пётр Скарга

Ответ 3. Хрыстафор Філалет

Ответ 4. Іасафат Кунцэвіч

Вопрос: 19. Палемічны твор, напісаны М. Сматрыцкім ў форме плача Маці-праваслаўнай царквы аб пакінуўшых яе дзецях:

Ответ 1. "Катэхізіс"

Ответ 2. "Антырызіс"

Ответ 3. "Апокрысіс"

Ответ 4. "Фрынас"

Вопрос: 20. Падзеі "смутнага часу" ў Маскоўскай дзяржаве апісаў іх ўдзельнік, беларускі шляхціч:

Ответ 1. Піліп Казімір Абуховіч

Ответ 2. Багуслаў Казімір Маскевіч

Ответ 3. Адам Каменскі-Длужык

Ответ 4. Самуіл Маскевіч

Ответ 5. Ян Уладзіслаў Пачобут-Адланіцкі

Вопрос: 21. Каштоўнай крыніцай аб падзеях казацка-сялянскай вайны сярэдзіны XVII ст. з'яўляецца "Дыярыуш":

Ответ 1. Самуіла Маскевіча

Ответ 2. Багуслава Казіміра Маскевіча

Ответ 3. Піліпа Казіміра Абуховіча

Ответ 4. Яна Уладзіслава Пачобута-Адланіцкага

Ответ 5. Яна Антонія Храпавіцкага

Вопрос: 22. Прадстаўнік эгацэнтрычнай мемуарнай літаратуры XVIІI ст., сямейная хроніка якога нагадвае аўтабіяграфію :

Ответ 1. Піліп Казімір Абуховіч

Ответ 2. Багуслаў Казімір Маскевіч

Ответ 3. Адам Каменскі-Длужык

Ответ 4. Самуіл Маскевіч

Ответ 5. Ян Цадроўскі

Вопрос: 23. Аўтарам кнігі "Введение в изучение белорусско-литовского летописания" (1985) з'яўляецца:

Ответ 1. В. Чамярыцкі

Ответ 2. М. Улашчык

Ответ 3. А. Коршунаў

Ответ 4. Я. Юхо

Ответ 5. А. Мальдзіс

Вопрос: 24. Пасол аўстрыйскага імператара Максіміліяна, які двойчы, у 1516 і 1526 гг., праязджаў праз Беларусь і апублікаваў "Запіскі аб маскавіцкіх справах".

Ответ 1. Герберштейн

Ответ 2. Гейдэнштэйн

Ответ 3. Фаскарыно

Ответ 4. Петрэй

Ответ 5. Меерберг

Вопрос: 25. Сакратар прускага князя, на працягу 30 гадоў знаходзіўся на службе пры двары каралёў Рэчы Паспалітай С.Баторыя і Жыгімонта ІІІ Вазы аставіў нататкі, якія апісваюць падзеі ў Рэчы Паспалітай канца XVI ст.

Ответ 1. Герберштейн

Ответ 2. Гейдэнштэйн

Ответ 3. Фаскарыно

Ответ 4. Петрэй

Ответ 5. Меерберг

Вопрос: 26. Суаднясіце назву мемуарнага твора і яго аўтара:

1Походные записки русского офицера. М.,1820.

2Путешествие по Полесью и белорусскому краю //Современник. 1853-1855

3Записки путешественника по западным провинциям Российского государства. Спб.,1814.

4.Сведения о польском мятеже 1863 г. в Северо-Западной России

А. В.М.Севергин

Б. И.И.Лажечников

В. В.Ратч

Г. П.М.Шпилевский

Вопрос: 27. Першым перыядычным выданнем на тэрыторыі сучаснай Рэспублікі Беларусь стала газета:

Ответ 1. "Минский листок"

Ответ 2. "Мужыцкая праўда"

Ответ 3. "Газета Гродзеньска"

Ответ 4. "Северо-Западный край"

Вопрос: 28. "Губернские ведомости" пачалі выходзіць у беларускіх гарадах:

Ответ 1. з канца XVIII ст.

Ответ 2. з 1810 г.

Ответ 3. з 1838 г.

Ответ 4. з 1861 г.

Вопрос: 29. К. Гаворскі выдаваў:

Ответ 1. "Витебские губернские ведомости"

Ответ 2. "Вестник Западной России"

Ответ 3. "Полоцкие епархиальные ведомости"

Ответ 4. "Северо-Западный край"

Вопрос: 30. Першая на Беларусі прыватная грамадска-палітычная газета ліберальна-асветніцкага кірунку, выходзіла з 1886 па 1902 г.:

Ответ 1. "Вестник Западной России"

Ответ 2. "Минский листок"

Ответ 3. "Минское эхо"

Ответ 4. "Наша Доля"

Вопрос: 31. Штотыднёвая газета на беларускай мове, якая выдавалася з 1906 па 1915 г. кірыліцай і лацінкай

Ответ 1.

Вопрос: 32. Падзеі, звязаныя са скасаваннем уніі на Віцебшчыне знайшлі адлюстраванне ў мемуарах:

Ответ 1. І. Лажэчнікава

Ответ 2. А. Розена

Ответ 3. М. Маркса

Ответ 4. Я. Гейштара

Вопрос: 33. У савецкі час рэзка скарацілася колькасць мемуарных твораў у форме:

Ответ 1. дзённікаў

Ответ 2. успамінаў

Ответ 3. аўтабіяграфій

Ответ 4. біяграфічных анкет

Вопрос: 34. Гэты від мемуарных крыніц, набыўшы асаблівае распаўсюджанне ў савецкі час, меў афіцыйнае прызначэнне і змяшчаў пэўныя, рэгламентаваныя звесткі:

Ответ 1. дзённікі

Ответ 2. успаміны

Ответ 3. біяграфічныя анкеты

Ответ 4. аўтабіяграфіі

Вопрос: 35. Суаднясіце назвы мемуараў з аўтарамі:

1У капцюрох ГПУ

2За дваццаць пяць гадоў (1903 - 1928)

3Споведзь

4Сцежкамі жыцця

А) П.В. Мядзёлка

Б) Л. Геніюш

В) А. Луцкевіч

Г) Ф. Аляхновіч

20