Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
умк целый.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
13.11.2018
Размер:
148.48 Кб
Скачать
  1. Дзяржаўнае рэгуляванне сферы культуры і мастацтваў у Рэспубліцы Беларусь. Крыніцы фінансавання.

Лекцыя:

Ажыццяўленне дзяржаўнага рэгулявання і кіраванні ў галіне культуры ў адпаведнасці з арт. 11 Закона аб культуры Рэспублікі Беларусь Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь, Урадам Рэспублікі Беларусь, Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь, мясцовымі выканаўчымі і распарадчымі органамі, іншымі дзяржаўнымі органамі ў рамках іх кампетэнцыі. Кірункі дзяржаўнага рэгулявання і кіраванні ў галіне культуры ў адпаведнасці з арт. 12 Закона аб культуры Рэспублікі Беларусь.

Віды і асноўныя тыпы арганізацый культуры, вызначаныя Законам аб культуры (арт.21). Структура дзяржаўнага кіравання сферай культуры. Галоўныя функцыі Міністэрствы культуры.

  1. Паняцце і характарыстыкі «культурнага» прадукта. Асаблівасці менеджменту ў сферы культуры і мастацтваў.

Лекцыя:

Паняцці "культурныя даброты", "прадукты сферы культуры", "культурныя тавары". Іх спецыфічныя, пачуццёва ўспрыманыя ўласцівасці і здольнасць задавальняць культурныя запатрабаванні чалавека. Агульныя прыметы і адметныя рысы прадметаў культурных запатрабаванняў у макрасістэме кіравання і эканомікі. Параўнальная вытворчая і спажывецкая характарыстыка сродкаў і прадуктаў культурнай дзейнасці. Асаблівасці кіравання вытворчасцю культурных прадуктаў. Тэхналогія фандрайзінгу.

  1. Менеджмент театральнай і канцэртнай справы.

Лекцыя:

Інстытут прафесійнай мастацкай творчасці. Палажэнне аб тэатральна-відовішчнай арганізацыі (2004 г.). Тэатральнае мастацтва ў спалучэнні сродкаў выразнасці літаратуры, музыкі, жывапісу, танца, архітэктуры, віды тэатраў. Тэатральныя фестывалі як сродак эстэтычнага выхавання насельніцтва. Арганізацыя канцэртнага абслугоўвання. Развіццё філарманічных жанраў (акадэмічная, джазавая музыка). Крыніцы фінансавання.

Семінар:

  1. Кіраўнічыя функцыі ў тэатры.

  2. Работа з персаналам і акцёрамі.

  3. Арганізацыя публікі.

  4. Спецыфіка кіраўнічай дзейнасці ў канцэртных арганізацыях.

  5. Работа са спонсарамі.

  1. Менеджмент музейнай справы.

Лекцыя:

Роля музеяў ў культурным працэсе. Закон Рэспублікі Беларусь "Аб музеях і музейным фондзе Рэспублікі Беларусь". Задачы і ролі кіравання музеем. Тыпалогія і структура музейных устаноў. Музей як аб’ект культурнага турызму, разнастайнасць праграм для наведвальнікаў. Крыніцы фінансавання.

Семінар:

  1. Арганізацыя персонала ў адпаведнасці з функцыямі музея.

  2. Кіраванне музейнымі калекцыямі.

  3. Кіраванне праграмамі, адрасаванымі публіцы.

  4. Камунікацыі ў структуры музейнага менеджменту.

  5. Музеі і культурны турызм.

  1. Менеджмент у выяўленчым мастацтве.

Лекцыя:

Сучасны стан бізнеса ў сферы выяўленчага мастацтва. Асноўныя тэндэнцыі развіцця і перспектывы. Галерэйная справа: крыніцы фінансавання (спосабы арганізацыі прадпрымальніцкай дзейнасці). Механізмы узаемадзеяння паміж дзяржавай і прафесійнымі ўдзельнікамі арт-бізнеса. Развіцце вытворчасці ў сферы мастацкай народнай творчасці. Асаблівасці менеджменту у рэалізацыі прадукцыі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.

Семінар:

  1. Гістарычныя вытокі прадпрымальніцтва ў выяўленчым мастацтве.

  2. Сучасны стан рынку прадметаў мастацтва.

  3. Узаемаадносіны паміж галерэяй і мастаком.

  4. Меры дзяржаўнай падтрымкі бізнеса ў сферы выяўленчага мастацтва.

  5. Прафесійныя якасці менеджэра ў сферы выяўленчага мастацтва.

  6. Формы ўзаемадзеяння паміж турызмам і мастацкімі промысламі.