Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ИСТОРИЯ.doc
Скачиваний:
6
Добавлен:
14.04.2019
Размер:
391.17 Кб
Скачать

31. Становішча ў Беларусі ў гады першай сусвет-най вайны

Барацьба імперыялістычных груповак дзяр-жаў — Траістага саюза на чале з Германіяй і Антан-ты на чале з Англіяй — за перадзел ужо падзеленых калоній прывяла летам 1914 г. да сусветнай вайны. Напярэдадні вайны заходнія, у тым ліку беларускія, губерні былі аб'яўлены на ваенным становішчы. Улады атрымалі надзвычайныя паўнамоцтвы для падаўлення любых антыўрадавых выступленняў. Разам з тым была разгорнута шырокая кампанія па ідэалагічнай апрацоўцы насельніцтва ўдуху «абаро-ны цараі айчыны», «перамогі рускай зброі». Акцяб-рысты, кадэты, эсэры, меншавікі, бундаўцы высту-палі заладтрымку «свайго» ўрада. Толькі балыыаві-кі выступалі супраць вайны з выкрыццём яе анты-народнага характару. Яны адмовіліся падтрымаць урад і прызвалі да паражэння царызму ў вайне, пе-ратварэння ванны імперыялістычнай у вайну грама-дзянскую. Антываенную пазіцыю заняла газета

«Наша ніва», якую з сакавіка 1914 г. рэдагаваў Я. Купала. Яна паказвала, наколькі дазваляла цэн-зура, што вайна вядзецца не ў інтарэсах народа, што яна нясе мільёнам працоўных пагрозу гібелі і незлі-чоныя бедствы.

3 пачатку 1915 г. асноўныя сілы Германіі былі сканцэнтраваны на Усходнім фронце, які хутка на-бліжаўся да Беларусі. Стаўка Вярхоўнага Галоўна-камандуючага была пераведзена з Баранавіч у Магі-лёў. 9 верасня немцы прарвалі фронт у раёне Свян-цян. Групоўка нямецкай арміі захапіла Вілейку і на-блізілася да Маладзечна. Асобныя нямецкія палкі дайшлі да Барысава, была пашкоджана чыгунка Міыск — Масква. Толькі велізарным напружаннем сіл расійскай арміі ўдалося спыніць немцаў і адкі-нуць іх войскі ў раён азёр Нарач і Свір. У кастрычні-ку 1915 г. фронт стабілізаваўся па лініі Дзвінск— Паставы—Баранавічы—Пінск. Пад нямецкай аку-пацыяй апынулася 1/4 частка Беларусі, дзе да вайны пражывала 2 млн чалавек. Тут усталяваўся акупа-цыйны рэжым рабаўніцтва і гвалту. Тысячы мірных грамадзян нямецкія войскі вывозілі ў Германію.

На незахопленых тэрыторыях многія фабрыкі і заводы з-за адсутнасці сыравіны, паліва, кваліфіка-ваных рабочых істотна скарацілі або зусім спынілі сваю вытворчасць. Каля 1/3 прамысловых прадпры-емстваў былі вывезены на ўсход або дэманціраваны. Гарады Беларусі былі перапоўнены вайскоўцамі і бе-жанцамі (насельніцтва Мінска на працягу года павя-лічылася на 40 тыс. чалавек), што стварыла велізар-ныя праблемы з харчаваннем. У 1915—1917 гг. не раз навісала небяспека голаду і масавых эпідэмій. Дастаўка харчовых прадуктаў і іншых тавараў пер-шай неабходнасці рэзка пагоршылася. Гэта спрыяла значнаму росту спекуляцыі.

Заработная плата асноўнай масы рабочых Бела-русі змяншалася і ў 1915 г. была ніжэй агульнара-сійскага ўзроўню амаль напалову. Цяжкае становіш-ча вымушала рабочых уступаць у барацьбу. У 1915 г. у Беларусі адбылося 15 забастовак (300 чалавек). У 1916 г. колькасць стачачнікаў узрасла да 1800. Тым не менш рабочы рух у гады вайны быў зусім нязыач-ны па сваіх маштабах і практычна не ўплываў на гра-мадскае жыццё. Шырокі размах набыў сялянскі рух. Больш за палову выступленняў складалі патравы ла-мешчыцкіх зямель і парубкі лясоў. Сяляне адмаўля-ліся ад выканання ваенных павіннасцей.

3 пачаткам вайны частка актыўных удзельнікаў беларускага нацыянальнага руху была мабілізавана на фроыт. У жніўні 1915 г. спынілася выданне газе-ты «Наша ніва». Разам з хваляй бежанцаў на ўсход выехалі Я. Купала, Я. Колас, А. Бурбіс і іншыя на-цыянальныя дзеячы. Усе даваенныя нацыянальна-культурныя суполкі і таварыствы распаліся. Толькі восснню 1916 г. у Петраградзе пачалі выдавацца не-вялікія беларускія газеты «Дзянніца» і «Светач» (у пачатку 1917 г. іх выданне спынілася). Вядомыя дзеячы нацыянальнага руху — В. Ю. Ластоўскі і браты 1.1. іА. I. Луцкевічы — засталіся ў акупірава-най немцамі Вільні і ўзначалілі Беларускі камітэт дапамогі пацярпеўшым ад вайны, які разам з іншы-мі арганізацыямі выступаў з ідэяй аднаўлення дзяр-жаўнай незалежнасці Літвы і Беларусі.

31-32 Беларусь у гады першай Сусветнай вайны. Лютаўская рэвалюцыя.

Барацьба дзвюх iмперыялiсiычных дзяржау Тройсвеннага саюзу начале з Германіяй i Атланты начале з Англiяй за перадзел ужо падзеленых калоній i "сферу уплыву" прывяла да сусветнай вайны. 3 пачатку 1915 г. асноўныя сiлы Германi былi засяроджаны на усходнiм фронце. Фронт iмклiва наблiжаўся да Беларусi. У жнiўнi пачалося наступленне немцаў у накiрунку Коуна-Вiльня-Мiнск. 31 жнiуня немцы захапiлi Вiлейку. Пад пагрозай акружэння руская армiя ў пачатку верасня пакінула Вiльню, Гродна, Ліду, Брэст. У сувязi з гэтым Стаука Вярхоўнага галоўнакамандуючага была пераведзена з Баранавiч у Магілёў. Заходнія саюзнікі ў гэты цяжкi для Расi час не аказалi ей нiякай дапамоп. У кастрычнiку 1915 г. фронт стабiлiзаваўся на лiніі Дзвiнск-Паставы-Баранавiчы-Пiнск. Каля паловы тэрыторыi Беларусi з гарадамі Гродна, Ашмяны, Смаргонь, Лiда, Слонім, Баранавiчы, Пружаны, Брэст апынулася над нямецкай акупацыяй. Адступленне рускiх войскаў у 1915 г. суправаджалася масавым, часта прымусовым бежанствам сотней тысяч людзей. Да пачатку 1916 г. у Мінскай губерніі знаходзілася больш за 157 тыс. бежанцаў, а праз Магілёўскую губерню да таго часу прайшло каля 1 млн чалавек. Царскiя ўлады і ваенныя спрабавалi выкарыстоўваць бежанцаў у якасцi таннай працоўнай сiлы. Вялізарныя страты неслi беларускiя сяляне ад бязконцых рэквiзiцый на патрэбу армii: коней, буйной рагатай жывёлы, збожжа, мукi, фуражу. Рэквiзiцыi i прымусовыя працы на патрэбу фронту практыкавалi i нямецмя ўлады на захопленай тэрыторыi Беларусь. Вайна прывяла да заняпаду сельскую гаспадарку Беларусi. У весцы усе вастрэй адчуваўся недахоп працоўных рук. Парушылiся сувязi прамысловасцi Беларусi з рынкамi збыту i крынiцамi сыравiны i палiва. 3 гэтай прычыны скарацiлi вытворчасць мнопя заводы i фабрыкі Беларусi. Дастаўка на Беларусь прадуктаў харчавання i iншых тавара першай неабходнасцi рэзка пагоршылася, раслi цэны. У пачатку вайны на Беларусi ўлiчаны толькi тры невялiкiя эканамiчныя стачкi (Вiцебск. Мiнск). У 1915 г. адбылося 15 забастовак у 6 населеных пунктах. У 1916 г. у стачачную барацьбу ўключыліся працоўныя 11 населеных пунктаў. У красавiку 1915 г. прайшла забастоўка чыгуначнiкаў. 3 кастрычнiка 1916 да лютага 1917 г на Беларусi адбылася толькi адна стачка. Вясной i ўлетку 1915 г. у шэрагу мястэчак Навагрудскага, Бабруйскага, Рэчыцкага, Мінскага, Слуцкага паветаў прайшлi сялянскiя выступленш. Найбольш пашыранымi формамi руху з'яўлялiся патравы памешчыцкiх зямель i парубкi лясоў. У 1915-17 гг. царская армiя паступова рабілася небаяздольнай. Расло дзезерцiрства. Пачашчаліся выпадкi адмовы цэлых часцей i злучэнняў iсцi ў наступленне. Усяго на Беларусi ў перыяд вайны выяўлены 62 значныя хваляванні салдат. Найбольш буйным было паўстанне ў кастрычнiку 1916 г. у Гомелi.

Вайна паскорыла паспяванне рэвалюцыйнай сiтуацыi. Рэвалюцыя пачалася у Петраградзе 27 лютага 1917 г. Паустаушыя працоўныя i салдаты зверглi царскае самадзяржаўе. Па прыкладу Петраграда у гарадах i мястэчках ствараліся Саветы працоўных i салдацкiх дэпутатау. Найбольшым уплывам на Беларусi i 3аходнiм фронце быу Мiнскi. У першыя днi рэвалюцыi праявiлiся i ў масавым руху, звязаным з утварэннем прафесiйных саюзаў. У канцы жнiўня 1917 г. пачаліся выбары салдацкiх камiтэтаў, да каца года на 3аходнiм фронце дзейнiчала 60 дывiзiйных, 15 карпусных, 3 армейскія. 20 сакавiка 1917 г. адбыўся з'езд сялянскiх дэпутатау. Па пытаннi аб вайне, сяляне занялi тую ж пазiцыю, што i франтавы з'езд: патрабавалi хутчэйшага адначасовага заключэння мiру ўсiмi краiнамi. Вырашэнне аграрнага пытання дэлегаты адкладвалi да Устаноучага сходу, пры гэтым выказалюя за пераход усей зямлi ў агульнанародную ўласнасць i ураўняльнае землякарыстанне на працоўнай норме. Самавольныя захопы зямлi асуджалiся. Усебеларускiя нацыянальныя сiлы стварылi 25-27 сакавiка 1917 г. Беларускую краевую Раду.