Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ИСТОРИЯ.doc
Скачиваний:
6
Добавлен:
14.04.2019
Размер:
391.17 Кб
Скачать

6. Культура Беларусі ў х—XIII стст.

Культура Беларусі ў Х—XIII стст. развівалася, абапіраючыся на традыцыі мінулага, на дасягненні другіх народаў.

Увядзенне хрысціянства было буйнейшай падзе-яй у гісторыі беларускіх зямель. Да прыняцця хрыс-ціянства продкі беларусаў з'яўляліся язычнікамі, для якіх было характэрна мнагабожжа. 3 узнікнен-нем першых дзяржаўных утварэнняў, усталяваннемкняжацкага адзінаўладдзя, развіццём земляробства, гандлю і рамяства рэзка ўзрасла патрэба ў ведах, пі-сьменнасці, новых поглядах. Узнікла неабходнасць ў цесных сувязях з іншымі дзяржавамі, якія станаві-ліся хрысціянскімі. Хрысціянства, якое садзейніча-ла развіццю пісьменнасці і адукацыі, прыйшло з Ві-зантыі. У XI ст. на Полацкай зямлі стала асвойвацца кірылічная азбука (яна складзена ў 863 г. братамі Кірылам і Мяфодзіем). Доказам гэтага служаць над- ^ піс на пячатцы полацкага князя Ізяслава, надпісы на | так званых «Барысавых камянях», знойдзеных у рэ- ;і •чышчы Заходняй Дзвіны, а таксама надпіс на «Раг- I валодавым камяні» каля Оршы. У Брэсце быў зной- ' дзены драўляны грэбень з паслядоўна размешчанымі на ім літарамі славянскага алфавіта. Верасцяыыя граматы з літарамі на бярозавай кары знойдзены ў Віцебску і Мсціслаўлі. Яны сведчаць аб тым, што ў гарадах пісьменнай была частка простых гараджан, а іх дзеці навучаліся грамаце.Самай каштоўнай крыніцай нашых ведаў аб жыц- . ці ўсходніх славян з'яўляецца летапіс «Аповесць мі- нулых гадоў». Лічыцца, што пісаў яе манах Нестар у пачатку XII ст. Самай ранняй рукапіснай кнігай на ;тэрыторыі Беларусі з'яўляецца Тураўскае евангел-.ле, створанае ў XI ст. Кніга ўпрыгожана застаўкамі, якія намаляваны чырвонай, сіняй, зялёнай фарбамі. Матэрыялам для кніг служыў пергамент — тонка . вырабленная шкура цялят.Распаўсюджванню пісьменнасці садзейнічалі рэлігійна-асветніцкія дзеячы. На небасхіле нашай гісторыі зоркай першай велічыні зіхаціць імя Ефрасінні Полацкай. Дачка князя, яна пастрыглася ў манахіні, а затым заснавала жаночы і мужчын-скі манастыры, дзе перапісваліся царкоўныя кнігі. Ефрасіння стала першай вядомай нам жанчыная-кнігапісцам. Ужо на схіле жыцця яна здзейсніла паломніцтва ў Палестыну і Іерусалім, там і памерла ў 1167 г. Ефрасінню Полацкую правлслаўяая цар-ква абвясціла святой.Выдатным рэлігійным асветнікам з'яўляўся ту-раўскі епіскап Кірыла (каля 1130 — каля 1182). Ён на пэўны час замураваўся ў манастырскай вежы (стоўпе) і жыў пустэльнікам — у ізаляцыі ад людзей. Ён тут пісаў «словы» — звароты да вернікаў, маліт-вы-споведзі, аповесці-прытчы, якія мелі характар павучанняў.Вядомым помнікам мураванага дойлідства з'яўляецца пабудаваны ў сярэдзіне XI ст. у Полацку Сафійскі сабор. Гэта быў трэці храм такога тыпу па-сля Наўгародскай і Кіеўскай Сафіі на землях усход-ніх славян. Слова «Сафія» азначае «мудрасць», якая, па ўяўленню веруючых, кіравала сусветам. Са-фія мела некалькі купалоў, унутры сцены аздоблены фрэскамі. Фрэскі — жывапіс вадзянымі фарбамі па свежай тынкоўцы.На пачатку XII ст. у Полацку была пабудавана Спаская царква Ефрасіннеўскага манастыра. Буда-ваў яе полацкі дойлід Іаан (Іван). Каменныя аднага-ловыя цэрквы былі ўзведзены ў Віцебску, Навагруд-ку,Гродне, Тураве.Помнікам абарончага дойлідства з'ўляецца 30-мятровая Белая вежа ў Камянцы (каля Брэста), па-будаваная ў XIII ст. з жоўтай і карычневай цэглы. . Шэдэўрам старажытнага мастацтва з'яўляецца шасціканцовы крыж, зроблены ў тэхніцы перагарод-кавай эмалі майстрам Богшай (у хрышчэнні Лаза-рам) па загаду Ефрасінні Полацкай у 1161 г. Крыж выраблены з дрэва. Яго паверхня абкладзена залаты-мі, а з бакоў сярэбранымі пласцінамі з выбітымі на іх надпісамі кірыліцай. На пласцінах — выявы свяскіх прызываў 1924—1925 гг. хоць і папоўніў яе <сваімі» па сацыяльна-класаваму складу людзыді, але і знізіў узровень адукаванасці партыйцаў. У БССР замацавалася аднапартыйная сістэма. Заклю-чанае ў гады грамадзянскай вайны саюзнае пагад-ненне — Дагавор аб ваенна-палітычным саюзе савец-кіх рэспублік ад 1 чэрвеня 1919 г. — ужо не адпавя- • дала існуючаму становішчу.