Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ИСТОРИЯ.doc
Скачиваний:
6
Добавлен:
14.04.2019
Размер:
391.17 Кб
Скачать

40. Палітыка беларусізацыі ў 20-я гг. XX ст. І яе вынікі. Культурныя пераўтварэнні ў 30-я гг. XX ст.

Беларусізацыяй называецца палітыка афіцый-ных улад, якая садзейнічала нацыянальна-культур-наму будаўніцтву ў Беларусі ў перыяд 1924— 1929 гг. Яна была ажыццяўленнем той лініі, якую адстойвалі з самага пачатку нацыянальна-дэмакра-тычныя сілы ў КП(б)Б.

Беларусізацыя прадугледжвала цэлы комплекс мерапрыемстваў па адраджэнню беларускай нацыі, культуры, школы, мовы.

У гэтыя гады былі праведзены наступныя мера-прыемствы.

1. Дзяржаўнымі былі абвешчаны чатыры мовы — беларуская, руская, польская і яўрэйская. Адбываўся перавод навучаыня ў школах пераважна на беларус-кую мову (да 1928 г. было пераведзена каля 80% школ). Часці Чырвонай Арміі, што размяшчаліся ў Беларусі, таксама пераводзіліся на беларускую мову і камплектаваліся беларусамі. Мовай справаводства стала пераважна беларуская мова. Наладжваўся вы-пуск газет, часопісаў, падручнікаў і кніг на беларус-кай мове. Было ўтворана выдавецтва «Савецкая Бела-русь», адкрыта Беларуская дзяржаўная бібліятэка.

2. Палітыка беларусізацыі спрыяла ліквідацыі непісьменнасці дарослага насельніцтва. У 1921 г. ад-крыўся Беларускі дзяржаўны універсітэт. Дзейніча-лі Сельскагаспадарчая акадэмія ў Горках, Віцебскі ветэрынарны інстытут.

3. Пачалося вылучэнне на адказную работу бе-ларусаў.

4. Арганізоўвалася навукова-даследчая дзей-насць па ўсебаковаму вывучэнню Беларусі. У 1922 г. быў адкрыты Інстытут беларускай культуры, пера-ўтвораны ў 1929 г. у Беларускую акадэмію навук. Першымі акадэмікамі сталі Я. Купала, Я. Колас, 3. Жылуновіч. Паспяхова развівалася тэатральнае мастацтва. Пад кіраўніцтвам Я. Міровіча адбывала-ся станаўленне Першага Беларускага дзяржаўнага тэатра. Тут ставіліся спектаклі «Паўлінка», «Тутэй-шыя» па п'есах Я. Купалы. У 20-я гг. XX ст. былі апублікаваны паэмы «Новая зямля» і «Сымон-музы-ка» Я. Коласа.

Адбывалася станаўленне беларускага савецкага кіно. Быў створаны першы беларускі мастацкі фільм аб грамадзянскай вайне «Лясная быль» (1928, рэжы-сёр — Ю. В. Гарыч).

Перыяд беларусізацыі аказаўся вельмі кароткім. Змена палітычнага курсу правячымі коламі краіны, звязаная з адмовай ад нэпа, прывяла да спынення па-літыкі беларусізацыі.

У 30-я гг. XX ст. развіццё культуры адбывалася ў іншых палітычных умовах. На беларускую інтэ-лігенцыю павесілі ярлык «нацыянал-дэмакратыз-му», пад які падвялі нібыта варожую савецкаму ла-ду дзейнасць з мэтай рэстаўрацыі капіталізму ў Бе-ларусі.

Першымі ў нацыянал-дэмакратызме былі абвіна-вачаны А. Р. Чарвякоў, 3. Ф. Жылуновіч, I. М. Ігна-тоўскі. Не вытрымаўшы цяжару абвінавачванняў, яны скончылі жыццё самагубствам. Кульмінацыяй паклёпніцкай кампаніі стала справа, якая атрымала назву «Саюз вызвалення Беларусі». У 1931 г. быццам за прыналежнасць да яе было асуджана 90 чалавек, галоўным чынам работпікаў культуры, навукі, мас-тацтва. Рэпрэсіі працягваліся. У лагерах і турмах за-гінула болып як 50 пісьменнікаў, у тым ліку і тыя, хто стаяў ля вытокаў сучаснай беларускай літарату-ры — Максім Гарэцкі, Уладзіслаў Галубок, Міхась Чарот і інш.

Але і ў гэтых умовах беларуская культура пра-цягвала развівацца. Была ліквідавана непісьмен-насць, уведзена ўсеагулыгае і абавязковае пачатко-вае, а затым і сямігадовае навучанне.

У 1932 г. была адкрыта Беларуская дзяржаўная кансерваторыя. Праз год ііачаў дзейнічаць Беларускі тэатр оперы і балета. У 30-я гг. XX ст. былі створаны вядомыя беларускія оперы Я. К. Цікоцкага «Міхась

Падгорны», А. В. Багатырова «У пушчах Палесся», першы балет М. Я. Крошнера «Салавей».

Беларускія мастакі (В. Волкаў, Я. Зайцаў і інш.) пісалі карціны, прысвечаныя рэвалюцыйным падзе-ям і ўсталяванню савецкай улады.

Развіццё архітэктуры значна змяыіла аблічча гара-доў. Па праектах I. Лангбарда былі пабудаваны ў Мін-ску Дом урада, Дом Чырвонай Арміі, Акадэмія навук.

Увссь комплекс пераўтварэнняў у галіне культу-ры, навукі, адукацыі, літаратурьр, мастацтва атры-маў назву «культурнай рэвалюцыі». У савецкіх гра-мадзян выхоўвалася пачуццё гонару за сваю дзяржа-ву, але разам з гэтым і пачуццё пакорнасці камуніс-тычнай ідэалогіі, якая панавала ў той час.