Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ISTORIYa_BYeLARUSI_3.doc
Скачиваний:
2
Добавлен:
21.04.2019
Размер:
507.39 Кб
Скачать

44 Вопрос

Социально-экономическое развитие БССР (1945-1985 гг)

Трэба было пачынаць працэс аднаўлення народнай гаспадаркі Беларусі. У першаю чаргу з адраджэння тых галін эканомікі і тых прадпрыемстваў, якія садзейнічалі нармалізацыі жыццядзейнасці ўсей гаспадаркі. Гэта, ў першаю чаргу, адраджэнне энергетыкі, транспарта, буйных прадпраемстваў і сельскай гаспадаркі ўвогуле. Матэрыяльная база аднаўлення народнай гаспадаркі рэспублікі фармиравалася з кошт агульнасаюзных цантралізаваных паставак, а таксама шляхам рээвакуацыі абсталявання беларускіх прадпраемстваў і марэрыяльна-тэхнічнай каштоўнасці з савецкага тылу, якія былі вывезены ў пачатау Вялікай Айчыннай вайны, за кошт дапамогі савецкіх рэспублік.

Так, у 1944г. урад СССР выдзеліў Беларусі каля 491 млн. рублёў, а ў 1945 г. - 1 200 млн. У 1944-1945 гг. у рэспубліку было заезена больш 38 тыс. адзінак тэхнічнага абсталявання, ў тым ліку 12 тыс. металарэжучых станкоў, будаўнічыя матэрыялы і г.д. Працоўныя многіх абласцей і рэспублік Савецкага Саюза бралі шэфства над гарадамі і раёнамі Беларусі.

За чацвёртую пяцігодку машынабудаванне і металаапрацоўка пераўтварыліся ў вядучую галіну эканомікі рэспублікі. Аўтамабільныя і трактарныя заводы ў Мінску былі буйнейшымі новабудоўлямі Беларусі. Вялікія поспехі былі дасягнуты ў стварэнні энергетычнай і паліўнай базы народнай гаспадаркі.

Толькі ў 1946-1950 гг. з зямлянак і неўпарадкованых памяшканняў перасяліліся ў адбудаваныя дамы каля 2 млн. грамадзян рэспублікі.Але жыллёвае пытанне востра адчувалася ў цэлым па рэспубліцы.

Аднаўляліся і будаваліся новые школы, тэхнікумы, вышэйшыя навучальныя ўстановы. Да 1949 г. поўнсцю аднавілася сетка медыцынскіх устаноў.

Галоўнай асаблівасцю развіцця сельскай гаспадаркі Беларусі ў гады восьмай пяцігодкі (1966-1970 гг.) стала будаўніцтва буйных адкормачных комплексаў у жывёлагадоўлі. Значныя поспехі былі дасягнуты ў прамысловасці. За восьмую пяцігодку ў рэспубліцы ўвайшло ў строй 78 буйных прамысловых прадпрыемстваў. Сярод іх электалямпавы завод у Брэсце, маторарамонтны ў Гомелі. За гэтыя гады ўвайшлі ў дзеянне завод аўтаматычных ліній у Баранавічах, Аршанскі інструментальны завод, завод ліцейнага абсталявання ў Пінску. Прыкметнай з'явай гэтага часу былі высокія тэмпы развіцця хімічнай і нафтахімічнай прамысловасці. Сюды ўваходзілі вытворчыя аб'яднанні «Беларуськалій», «Бабруйскшына», «Палімір», «Азот», «Хімвалакно»,.

Пэўныя зрухі назіраліся ў тэхнічным пераўзбраенні прамысловасці рэспублікі. На сярэдзіну 1985 г. на прадпрыемствах краіны дзейнічала 9880 механічных паточных і аўтаматычных ліній. Аднак пытанні тэхнічнай рэканструкцыі прамысловасці рэспублікі вырашаліся марудна і непаслядоўна. На шэрагу прадпраемстваў ручная праца складала ад 43 да 50%. Гаспадарчы механізм мала спрыяў стварэнню ўмоў для зацікаўленасці людзей у сапраўды высокоэфектыўнай працы, развіцці іх творчай ініцыятывы і творчасці. Гэта прыводзила да знижэння прадуктыунасци. 1970-1985 гг. сталі перыядам дальнейшага развіцця чыгуначнага, аўтамабільнага, трубаправоднага, рачнога і паветранага транспара. Удасканальваўся гарадскі транспарт, былі здадзены ў эксплуатацыю першая лінія трамвая ў Наваполацку, тралейбусныя лініі ў Брэсце, Віцебску і Бабруйску. У 1984 г. пачала працаваць першая чарга Мінскага метрапалітэна.

Рост агульных намінальных даходаў не адлюстроўваў сапраўднага становішча спраў, бо рэальная зарплата не павышалася, а зніжалася. Зніжалася і доля фонду зарплаты ў нацыянальным даходзе. Так, у 1985 г. доля фонду зарплаты ў нацыянальным даходзе СССР, які быў створаны ў прамысловасці, склала толькі 36,5%, у той час як у ЗША – 64, а ў краінах Заходняй Еўтопы – 60-80%.

У цэлым эканамічныя вынікі 1971-1985 гг. сталі падобныя на ступені ўніз. Ішло зніжэнне тэмпаў росту нацыянальнага даходу, прадукцыйнасці працы.Ўсё гэта сведчыла аб тым, што ў эканоміцы СССР, у тым ліку і Беларусі, склаўся механізм тармажэння. Асноунымі прычынамібыли манополия дзярж уласнасци, адсутнасць плюрализму думак, дырэктыўныя метады кіравання.

Такім чынам, у 70-я –першай палове 80-х гг. існуючы гаспадарчы механізм стаў тормазам на шляху эканамічнага развіцця краіны, што абумовіла паступовае ўпаўзанне савецкай эканомікі ў глыбокі крызіс.