Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Агульнакаф. нав. дасл. каф. реж.праздников - 20....doc
Скачиваний:
3
Добавлен:
22.04.2019
Размер:
463.36 Кб
Скачать

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

Установа адукацыі

“БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ УНІВЕРСІТЭТ

КУЛЬТУРЫ І МАСТАЦТВАЎ” (БДУКМ)

УДК 791.6 (476)

№ дзяржрэгістрацыі 20066715

Інв.

ЗАЦВЯРДЖАЮ

Прарэктар па навуковай рабоце,

д-р гіст. навук, прафесар

________________М.А.Бяспалая

“___” ______________ 2007 г.

Справаздача

АБ НАВУКОВА ДАСЛЕДЧАЙ РАБОЦЕ

Аналіз тэарэтычных распрацовак па феерверкам

па тэме:

СВЯТОЧНАЯ КУЛЬТУРА БЕЛАРУСІ ГІСТОРЫЯ І СУЧАСНАСЦЬ

(прамежкавы)

Дэкан факультэта традыцыйнай

беларускай культуры

і сучаснага мастацтва

канд. культуралогіі,

дацэнт ______________________________ В.В. Калацэй

подпіс, дата

Заг.кафедры рэжысуры

абрадаў і свят,

кіраўнік тэмы,

канд. гіст. навук,

прафесар _______________________________П.А.Гуд

подпіс, дата

Мінск 2006

Спіс выканаўцаў

Кіраўнік тэмы,

канд. гіст. навук

прафесар ___________ П.А.Гуд (уводзіны, заключэнне,

подпіс, дата раздзел 1)

Выканаўцы тэмы:

Нормакантралёр ___________ Т.В.Тарашкевич

подпіс, дата

Рэферат

Справаздача 57 стар., 39 крыніц

ФЕЕРВЕРК, ПІРАСПЕКТАКЛЬ НА МЕМАРЫЯЛЬНЫХ КОМПЛЕКСАХ, МУЗЫЧНА-ПІРАТЭХНІЧНАЕ ШОЎ, ПІРАДЗЕЯ НА ФАЛЬКЛОРНАЙ АСНОВЕ.

Аб’ектам даследавання з’яўляюцца традыцыйныя і сучасныя святы і абрады.

Мэта работы – захаванне і развіццё традыцыйнай святочнай культуры беларусаў і стварэнне на гэтай аснове новых святочных формастварэнняў (2 этап даследавання прадугледжвае збор і апрацоўку матэрыялаў, публікацыі па тэме НДР, аналіз тэарэтычных распрацовак па феерверкам ).

Метады або метадалогія правядзення работы

Метадалогія навукова-даследчай работы заснавана на комплексным інтэграцыйным падыходзе да вывучэння пастаўленай праблемы, а таксама на кампарацыйным падыходзе да выяўлення ўзаемасувязі тэорыі і практыкі.

У якасці асноўных метадаў даследавання прымяняліся сістэмна-структурны, навукова-тэарэтычны (аналіз, сінтэз, параўнанне, абагульненне, абстрагіраванне і г. д.), эмперычны (актыўнае назіранне, прагляд свят, відовішч і прадстаўленняў розных жанраў), кампаратыўны метады даследавання.

Метадалагічнай асновай навукова-даследчай работы з’яўляюцца работы, прысвечаныя праблемам тэорыі і гісторыі свят, аналізу сучасных і традыцыйных святочных форм: П.А. Гуда, Г.А. Барвенавай, А.Г. Фядотава, Ю.М. Чарняк, Г.І Барышава, В.А. Крылова, А.І. Няміра.

У выніку даследавання ажыццёўлены збор і апрацоўка матэрыялаў па тэме даследавання.

Ступень укаранення – атрыманыя вынікі даследавання знайшлі адбітак у курсах лекцый: “Традыцыйная святочная культура Беларусі”, “Піратэхніка ў свяце”, “Гісторыя піратэхнікі”, “Рэжысура свят”, “Асновы драматургіі і сцэнарнага майстэрства”.

Вобласць прымянення – культуралогія, мастацтвазнаўства, этнаграфія і фальклор.

Змест

Уводзіны…………………………………………………............................................ 5

1. Гісторыя развіцця феерверкаў Беларусі………………………………………… 6

1.1. Адраджэнне і развіццё піратэхнічных дзей Беларусі ў першай палове ХХ ст……………………………………………………………….6

1.2 Феерверкі Савецкага Саюза ў другой палове ХХ ст…………………………….11

1.3. Піратэхнічныя дзеі, шоў, феерверкі краін сусвету ў сярэдзіне ХХ – пачатку ХХI стагоддзя………………………………………………………………………..24

1.4. Вогненае мастацтва Беларусі на сучасным этапе…………………………..27

2. Эфектыўнасць навукова-даследчай работы кафедры…………………………...40

Заключэнне……………………………………………………………………………54

Спіс выкарыстаных крыніц……………………………………………………….....55

Уводзіны

Святы і абрады займаюць важнае месца ў духоўным жыцці грамадства. На сучасным этапе на Беларусі развіваецца працэс станаўлення святочнай культуры, пабудаванай на культурна-гістарычных традыцыях мінулых пакаленняў і ўвасаблення на гэтай аснове новых святочных формастварэнняў. За мінулыя дзесяць гадоў гэтая праблема часткова ўжо вырашана: у рэспубліцы склаліся ўстойлівыя традыцыі правядзення народных свят каляндарнага цыкла, з’явіліся новыя дзяржаўныя, мастацкія і мастацка-гістарычныя святы, пачалося станаўленне новай студэнцкай абраднасці, адраджэнне хрысціянскіх свят з удзелам устаноў культуры і мастацтва, феерверкаў.

Аднак, у працэсе станаўлення новай святочнай культуры Беларусі выяўлены рад творчых і тэхналагічных праблем. Так, у многіх раёнах праслежваецца тэндэнцыя правядзення свят розных жанраў, у тым ліку і народных (асабліва ў гарадах), у форме прадстаўленняў, дзе існуе падзел усіх удзельнікаў на артыстаў і гледачоў, г. зн. на актыўных удзельнікаў і пасіўных назіральнікаў. Сцэнічнае ўвасабленне абрадаў перашкаджае развіццю масава-імправізацыйнай творчасці людзей, выхоўвае не стваральніка, а спажыўца культуры. Такое увасабленне не адпавядае народнай традыцыі, згодна якой усе ўдзельнікі былі на свяце актыўнымі стваральнікамі. Аналіз паказвае, што сучасная структура свят складаецца, у асноўным, з агульнанацыянальных фрагментаў, пагэтаму застаецца актуальнай праблема захавання рэгіянальных і мясцовых свточных традыцый, прагрэсіўных элементаў святочнай культуры горада мінулых стагоддзяў.

Комплекснае даследаванне по асмысленню тэндэнцый станаўлення і развіцця сучаснай святочнай культуры Беларусі, яе агульнанацыянальных і этнічна-спецыфічных рыс, раскрыццё працэсаў устойлівасці і зменлівасці, структуры і вобразнасці новых святочных формастварэнняў .

Мэта работы – выяўленне перспектыўных шляхоў захавання і развіцця традыцыйных беларускіх святаў і стварэнне на гэтай аснове новых святочных формастварэнняў.

Задачы даследавання:

  • прааналізаваць узаемасувязь традыцый і навацый у сучасных беларускіх святах розных відаў;

  • выявіць сімволіку беларускіх святаў;

  • вызначыць спецыфіку рэжысуры, музычнага і архітэктурна-дэкаратыўнага выршэння традыцыйных і сучасных відовішчных форм розных жанраў;

  • раскрыць гісторыю узнікнення і развіцця феерверкаў, піратэхнічных прадстаўленняў і спектакляў Беларусі.

Навізна даследавання у тым, што упешыню ў навуцы праводзіцца аналіз сучаснага стану беларускіх свят розных жанраў, іх этнічнай і творчай спецыфікі

Практычная значнасць работы – узбройванне дзеячоў культуры і мастацтва ведамі аб праблемах і перспектывах развіцця, стварэнні спецыфічнага гульнёвага комплексу беларускіх свят.

Суб’ект даследавання – сучасныя святы Беларусі.

Аб’ект даследавання – традыцыі і навацыі, гісторыя, структура, вобразнасць і спецыфіка творчай задумы і увасаблення свят.

Гіпотэза. Святочная культура Беларусі на ўсіх этапах гістарычнага развіцця захавала ў дзейнаснай структуры агульнанацыянальныя, рэгіянальныя, тэрытарыяльныя і мясцовыя фрагменты, што прыдавала святам нацыянальную спецыфіку і своеасаблівасць. Абрадава-рытуальныя дзеі і гульнёвыя святочныя формы, працэс падрыхтоўкі і правядзення свят як у гарадах, так і ў вёсках былі максімальна сарыентаваны на актыўны ўдзел прадстаўнікоў розных тыпалагічных груп насельніцтва, што прадастаўляла магчымасць раскрыцця масавай імправізацыйнай творчасці людзей.

На сучасным этапе многія святы у значнай ступені страцілі традыцыйны гульнёвы пачатак, яны захоўваюць у сваёй стуктуры пераважна відовішчныя і тэатралізаваныя формы. Масавае гульнёве дзеянне ў іх слаба выражана, альбо зусім адсутнічае. Гэта прыводзіць да вызначанага стандарту і штампу, выхоўвае ў людзей пасіўныя адносіны да культуры, перашкаджае развіццю калектыўнай творчасці.

Дальнейшае удасканаленне святочнай культуры Беларусі магчыма толькі на аснове вывучэння, пераасэнсавання, захавання і развіцця прагрэсіўных гульнёвых традыцый беларускіх свят розных пакаленняў.

1. Гісторыя развіцця феерверкаў Беларусі.