Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
А.А.Барвенова Сценография.doc
Скачиваний:
6
Добавлен:
09.11.2019
Размер:
817.15 Кб
Скачать

Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры і мастацтваў Мастацка-дэкаратыўнае вырашэнне свята вуЧэБна-метадычны комплекс

СКЛАДАЛЬНІК: дацэнт кафедры рэжысуры абрадаў і свят,

кандыдат мастацтвазнаўства Анна.Аляксандраўна Барвенава

Мінск 2007

ЗМЕСТ

  1. Праграма курса 3

  2. Разгорнуты тэматычны план курса 32

  3. Тэматыка і метадычныя ўказанні да практычных і дробнагрупавых заняткаў 38

  4. Індывідуальныя заданні студэнтаў

  5. Метадычныя указанні для самастойнай работы студэнтаў: Тэматыка, графік кантролю за СРС 42

  6. Крытэрыі ацэнкі ведаў студэнтаў кафедры рэжысуры святаў па дысцыпліне “Мастацка-дэкаратыўнае вырашэнне святаў” (па дзесяцібальнай шкале). Умовы выкарыстання рэйтынгавай сістэмы па курсу 50

  7. Спіс літаратуры па курсу (асноўная і дадатковая) 52

  8. Пытанні да заліка, 2 курс, IV семестр 54

  9. Пытанні да экзамена 3 курс, V семестр 57

  10. Пытанні да заліка 4 курс, VIII семестр 59

  11. Пытанні да экзамена 5 курс, IX семестр 61

  12. Індывідуальныя заданні студэнтаў 64

  13. Выкарыстанне ТС, аўдыёвідэаматэрыялаў 68

  14. Матэрыялы дыдактычнага хварактару у дапамогу засваенню курса 69

  15. Касцюм і яго месца ў свяце

  16. Сімволіка свята

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры і мастацтваў

СЦЭНАГРАФІЯ ВІДОВІШЧАЎ І СВЯТ

Праграма для спецыяльнасці “рэжысура”

спецыялізацый “рэжысура народных абрадаў і свят”, “рэжысура відовішчаў і свят”

Мінск 2005

Праграму распрацавала Г.А. Барвенава, кандыдат мастацтвазнаўства, дацэнт кафедры рэжысуры абрадаў і свят Беларускага дзяржаўнага універсітэта культуры і мастацтваў.

Рэцэнзенты: В.С. Іваноўскі, загадчык кафедры гісторыі і тэорыі мастацтваў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, дацэнт.

І.І. Крук, кандыдат мастацтвазнаўства, загадчык кафедры этналогі і этнаграфіі Беларускага дзяржаўнага універсітэта культуры і мастацтваў.

Рэкамендавана да выдання прэзідыумам вучэбна-метадычнай рады БДУ культуры і мастацтваў (пратакол № 4 ад 28. 12. 2004 г.).

Тлумачальная запіска

“Сцэнаграфія відовішчаў і свят" — адна са спецыяльных дысцыплін у курсе падрыхтоўкі высокаквалiфікаваных спецыялістаў для галіны святочнай культуры. Без мэтанакіраванага і асэнсаванага выкарыстання архітэктурнага і прыроднага ландшафту, дэкаратыўных сродкаў, колеру, святла, сцэнічнага касцюма, рэквізіту і іншага немагчыма стварыць паўнавартаснае сцэнічнае дзеянне. Аб’яднаць разрозненае, стварыць цэласнае відовішча – мэта сцэнаграфіі.

Курс разлічаны на вывучэнне шматпланавага матэрыялу на працягу сямі навучальных семестраў. Асноўныя формы заняткаў -- лекцыі, практычныя, індывідуальныя заняткі і самастойная работа.

Мэта курса "Сцэнаграфія відовішчаў і свят" – на аснове ведаў па матэрыяльнай культуры Беларусі навучыца будаваць канцэптуальныя палажэнні будучых рэжысёрскіх прац, высокапрафесійна ўвасабляць яе здабыткі ў сучаснай святочнай культуры; спасцігнуць прынцыпы арганізацыі прасторы мастацка-дэкаратыўнымі сродкамі, авалодаць асноўнымі мастацкімі і практычнымі пытаннямі пастановачнага комплексу свята.

Курс прадугледжвае як тэарэтычную, так і практычную падрыхтоўку студэнтаў. Пры гэтым трэба адзначыць, што курс разлічаны на студэнтаў, не маючых папярэдняй мастацкай падрыхтоўкі. Практычная частка курса прадугледжвае знаёмства з методыкай збору факталагічнага і ілюстрацыйнага матэрыялу па матэрыяльнай культуры Беларусі, авалодванне ўменнямі яго аналізу і магчымасці выкарыстання ў сцэнаграфіі свят. Акрамя таго, практычныя заняткі развіваюць у студэнтаў вобразна-кампазіцыйнае мысленне, дапамагаюць авалодаць методыкай паслядоўнай працы над сцэнаграфічным увасабленнем свята; па-трэцяе, навучыцца выкарыстоўваць выяўленчыя сродкі ў рэалізацыі сваіх кампазіцыйна-пастановачных задум.

Для плённага заваення студэнтамі матэрыялу праграмы падчас лекцыйных і практычных заняткаў аналізуецца тэматычная кніжная і veb-інфармацыя, шырока выкарыстоўваецца ілюстрацыйны матэрыял, асабліва па тэмах прысвечаных матэрыяльнай культуры, кампазіцыі, каларыстыцы, рэкламна-інфармацыйнаму матэрыяле. Таксама плануюцца наведванне і аналіз музейных экспазіцый, тэатральных і іншых сцэнічных пляцовак.

У адпаведнасці з навучальным планам студэнты па тэматыцы вывучанага матэрыялу і выкананай практычнай і самастойнай працы здаюць залікі і экзамены. На выніковых экзаменах за курс студэнт павінен прадэманстраваць глыбокія веды па тэарэтычных пытаннях і выканані практычных заданняў. Студэнт падчас абароны дыпломнага праекта прадстаўляе разам са сцэнарным планам праект комплекснага мастацка-дэкаратыўнага вырашэння свята. Пры ацэнцы дыпломных праектаў ўвага звяртацца найперш на арыгігнальнасць задумы, змястоўнасць, валоданне мастацка-дэкаратыўнымі прыёмамі афармлення свята і дастаткова глыбокае разуменне ўсяго комплексу пытанняў, звязаных з рэалізацыяй пастаноўкі свята.