Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Adkazy.doc
Скачиваний:
3
Добавлен:
28.04.2019
Размер:
95.23 Кб
Скачать
  1. Месца і роля нацыянальнай песні ў свяце.

У свяце, асабліва народным, вялікае месца займае народная музыка, выкарыстаная з мастацкім густам рэжысёра, яна стварае непаўторны нацыянальны каларыт свята, дапамагае рэжысёру ў напісанні сцэнарыя, вызначэнні персанажаў, раскрыцця сімволікі, адлюстраванні тэмы і ідэі свята, знаходжанні рэжысерам ходу і інш. Менавіта песня надае святу непаўторны, самастойны характар, падкрэслівае мясцовы каларыт, раскрывае менталітэт беларусаў.

Сярод іншых мастацкіх сродкаў (слова, пантаміма, харэаграфія, асвятленне, дэкларацыя і інш.) народная песня займае першаснае месца. Яна дапамагае рэжысеру вырашыць выхаваўчы аспект свята. Дзякуючы сваёй эмацыянальнай насычанасці, народная песня звяртаецца да маральных якасцей чалавека, выконвае выхаваўчую ролю. Вядома, што ў жывым бытаванні музычны фальклор як сістэма разбурыўся, захоўваецца пераважна ў памяці людзей старэйшага і сярэдняга ўзросту. Рэжысер у свяце мае магчымасць быццам вярнуць народу яго мастацкую палітру і адрадзіць у жывым бытаванні многія песні.

Абсалютна відавочна, што ў прафесійнай дзейнасці рэж. нельга абыйсціся без выкарыстання і ведання глыбінных вытокаў гісторыі народнай песні. Асаблівую каштоўнасць у гэтым сэнсе мае абрадавая песня, якая раскрывае сэнс абрада, малюе сацыяльнае асяроддзе жыцця грамадства ў розныя часы. Рэж. абавязан ведаць яе спецыфіку, беражліва ставіцца да яе выкарыстання ў свяце.

  1. Трансфармацыя народнай песні ў свяце.

Як паказвае практыка, абрадава-святочная культура і фальклор як сістэмы разбураліся. Што тычыцца барадаў, то ў народным асяроддзі яны ператвараліся ў звычайную гульню. Многія якасьці абрада, перш за ўсё яго магічная функцыя знікла, уступіла месца эстэтычнай мастацкай функцыі. Сенняшні чалавек ужо не верыць у тую магію абарадавых дзей, што перадавалася на працягу многіх стагоддзяў і дайшла да нашых дзён у пераасэнсаваным выглядзе.

Тое ж можна сказаць і пра народную песню (яе функцыі спрадвечныя, такія як і этычная, эстэтычная, магічная, гістарычная, нацыянальная, камунікатыўная і інш. Таксама трансфармаваліся, ператварыліся перш за ўсё ў эстэтычную функцыю. Сення чалавек адпаведна сваім поглядам на жыццё, мастацтва, культуру, этнас бычыць у фальклоры – эстэтычную каштоўнасць, прыгажосць народнага меласу, касцюма і тых абрадавых дзей, якія маюць характар адпачынку, гульні. Трэба падкрэсліць, што адзінай захаванай у сённяшнім свяце з’яўляецца абрадавая песня, да якой рэжысеру трэба ставіцца вельмі адказна. Менавіта яна перадае связь пакаленняў з века ў век. Вядучай функцыяй яе ў свяце выступае мастацкая функцыя.

Рост гарадоў, змены ў сацыяльным жыцці грамадства, у тым ліку сельскай мясцовасці, тэхнічны прагрэс і інш. больш не спрыяюць жывому бытаванню фальклорных традыцый для яе ўзнаўлення ў сучасных умовах рэжысеру трэба заўсёды знаходзіць новыя прыёмы і пераходы ў рэж. святочных дзей.

  1. Асваенне народнай песні ў свяце рэжысёрам у розных тыпах фалькларызму.

Рэжысёр абавязан з пункту гледжання методыкі работы з рознымі сацыяльнымі і ўзроставымі групамі насельніцтва выкарыстоўваюць разнастайныя метадычныя падыходы: іншых адносін, напрыклад, патрабуюць ад рэжысера носьбіты фальклорнай традыцыі і зусім іншых адносін: маладзежныя калектывы, якія вывучаюць фальклор у другасных формах (стылізацыя, апрацоўка і інш.) і зусім спецыфічных адносін патрабуюць дзеці, якія займаюцца вывучэннем фальклору ў горадзе і на сяле.

Спецыфіных адносін патрабуюць носьбіты. Гэта асаблівасць заключаецца ў тым, што рэж. павінен адносіцца да кожнага ўдзельніка фальклорнага калектыву, каб раскрыць у свяце тое, што захавалася ў яго творчасці і раскрыць хараство яго творчасці.

Узрост і адукацыя ўдзельнікаў традыцынага калектыву, патрабуюць асабліва пільных адносін рэжысера, павагі да гэтых людзей, ведання іх псіхалогіі, іх адносін да жыцця, ажыццяіць адзначаныя магчыма пры індывідуальных адноснах да кожнага.

Што тычыцца маладзежных калектываў, то методыка работы рэж. з імі ў асноўным абмяжоўваецца зносінамі з кіраўніком калектыва, таму што менавіта ен вызначае творчае аблічча і рэпертуар калектыва.

Рэжысер абавязан ведаць, што народныя хары, асабліва гарадскія, спяваюць у агульнаеўрапейскай манеры выканання, не арыентуюцца на канкрэтную рэгіянальную традыцыю.