Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Adkazy.doc
Скачиваний:
3
Добавлен:
28.04.2019
Размер:
95.23 Кб
Скачать

28. Прынцыпы и метады падбору музыкі да свята.

Вызначаем першы прынцып і метад падбору музыкі да свята ілюстрацыйна-выяўленчы, які з’яўляецца практычна найбольш распаўсюджаным пры падборы музыкі да свята. У гэтым сэнсе музыка падбіраецца рэжысерам як “этыкетка” да дзеяння, асабліва калі яна ўводзіцца кароткімі фрагментамі. Рэжысёр абавязан праявіць пачуццё і меру эстэтычнага густу пры карыстанні гэтага метада. (Сцэна любоўная і музыка лірычная)

Найбольш складаны метад падбору рэжысёрам музыкі да свята – тэматычны. Пры карыстанні гэтым метадам неабходна рэжысёру распрацаваць драматургію святочнай дзеі, што патрабуе ад яго творчага вопыту, рэжысёрскай фантазіі. Пры гэтым метадзе выяўляецца сутнасць усяго свята, а таксама і яго асобных сцэн.

Што тычыцца драматургіі і рэжысуры народнага свята, то гэта праблема яшчэ вельмі мала даследавана ў літаратуры. Адно можна сцвярджаць: рэж. і драм. у свяце маюць сваю асаблівасць, адрозніваюцца ад класічнага разумення гэтай праблемы (Станіслаўскі, Таіраў, Папоў, Завадскі). У свяце драматургія не носіць канфліктнага характару, яна размываецца эстэтычным гульнёвым аспектам, зменай у развіцці сцэнічных дзей. Гэта думка адпавядае пераасэнсаванню, якое адбываецца з народным святам у жывым бытаванні – ператварэннем яго ў звычайную гульню.

У свяце яшчэ выкарыстоўваецца метад агульнага выяўлення яго настрою. Яго можа ажыццявіць зварот да ўверцюры (уступ), музычны антракт, фінал, якія даюць магчымасць выкарыстання музычных твораў цалкам.

  1. Шумы і гукавыя эфекты ў свяце.

Вялікае значэнне ў свяце для яго вобразнага вырашэння набываюць шумы і гукавыя эфекты ў свяце:

  1. эфект панараміравання;

  2. эфект іміціравання;

  3. эфект унісоннага гучання;

  4. эфект рэха і рэверберацыі;

  5. эфект гукавой перспектывы;

  6. эфект транспаніравання.

Гукі прыроднага асяроддзя ўтвараюць канкрэтны вобраз сцэнічнай дзеі. Калі гук перамяшчаецца ад адной крыніцы гучання да другой, то гэта стварае ўражанне дзеяння на вялікай прасторы.

Так, эфект панараміравання стварае ўражанне ва ўспрыняцці гледачоў аб дзеянні на вялікай прасторы, хаця яно абмежавана канкрэтнымі межамі (плошча). Крыніцы гучання размяшчаюцца па трох месцах: дальнія, бліжэйшыя і непасрэдна ў межах сцэнічнай пляцоўкі. Паступова гук, узмацняючыся, перадаецца на бліжэйшыя калонкі, а потым, непасрэдна, на сцэнічныя. Тут адбываецца выбух снарада. Гэтым дасягаецца батальнасць сцэны, ствараецца ўражанне аб дзеі на вялікай прасторы. Падобны эфект неабходны ў святах, дзе адлюстроўваецца гісторыя народа, ваенныя падзеі, рэвалюцыя.

Сутнасць эфекта іміціравання ў тым, што не ўсе акцёры і персанажы валодаюць голасам або іграюць на музычным інструменце. У гэтым выпадку сапраўднае выкананне запісваецца на крыніцу ўзнаўлення, а ў час сцэнічнай дзеі ўзнаўляецца разам з канкрэтным героем (пад фанеру). Гэты эфект яшчэ дасягаецца непасрэдным выкананннем за сцэнай, за кулісамі.

Эфект унісоннага гучання. Як правіла, рэжысёр не мае магчымасці запрасіць да ўдзелу ў свяце вялікі калектыў (напрыклад, хор Цітовіча, аркестр Жыновіча). У гэтым выпадку можна запісаць на гукавы носьбіт выкананне музычнага твору невялікім ансамблем, гуртом, а ў час сцэнічнай дзеі гэтыя ж ансамблі выконваюць яго адначасова з запісам. Такім чынам ствараецца ўражанне гучным унісонным выкананнем.

Эфект рэха і рэверберацыі. Эфект рэха – прыродная з’ява. Напрыклад, рэверберацыя ў абмежаванай прасторы, гук звяртаецца да крыніцы гучання са спазненнем на долі секунды.

Рэхы (лясное рэха) – гук звяртаецца да крыніцы ўзнаўлення са спазненнем на 1-3сек.

Эфект рэха і реверберацыі дазваляе рэжысёру пры дапамозе тэхнічных сродкаў стварыць уражанні аб дзеянні на вялікай прасторы (ангар, храм, г.д.) у гледачоў.

Эфект гукавой перспектывы. Рэвербератар – перавод гучання музычнага твору з адной танальнасці ў другую, дзякуючы якому ён гучыць вышэй ці ніжэй.

Заўважана, што паскарэнне або запальванне тэмпу ўзнаўлення гучання стварае ўражанне (асабліва пры выкананні агульнавядомых твораў), гратэскавы, сатырычны, камічны эфект.

Эфект транспаніравання. Дасягаецца ў выніку стварэння ілюзіі многапланавага гучання: можна размясціць крыніцы гучання ў розных месцах альбо размясціць выканаўцаў на розных пляцоўках (фае, за кулісамі, на балконе, на вуліцы).

Такім чынам, шумы і гукавыя эфекты, асабліва ў свяце, дапамагаюць рэжысёру стварыць дзеянне на вялікай прасторы, аказваць эмацыянальнае ўздзеянне на ўспрыняцце яго ў гледачоў, будзіць фантазію.