Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Метадычка==.doc
Скачиваний:
23
Добавлен:
04.05.2019
Размер:
1.05 Mб
Скачать

Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь

Мінскі дзяржаўны політэхнічны каледж

Стылістыка дзелавога маўлення і рэдагаванне службовых дакументаў

раздзел “Рэдагаванне службовых дакументаў

Метадычныя ўказанні і практычныя заданні для правядзення практычных заняткаў па спецыяльнасці 2-26 02 32 “Дакументацыйнае забеспячэнне кіравання і архівазнаўства”

Аўтар _______________ В.Г.Ульянава

Указанні разгледжаны і рэкамендаваны для выкарыстання ў навучальным працэсе на:

- пасяджэнні цыклавой камісіі філалагічнага цыкла

Пратакол № ад

Старшыня камісіі В.Г.Ульянава

- пасяджэнні цыклавой камісіі спецыяльнасці 2- 26 02 32

Пратакол № ад

Старшыня камісіі Л.М. Пілюціна

  • пасяджэнні экспертнай метадычнай камісіі

Пасяджэнне № ад

2003

Прадмова

Метадычныя ўказанні і практычныя заданні па раздзелу “Рэдагаванне службовых дакументаў” прызначаюцца для навучэнцаў спецыяльнасці 2-26 02 32 аддзялення “Дакументацыйнае забеспячэнне кіравання і архівазнаўства”. Напісаны і складзены ў адпаведнасці з вучэбнай праграмай па прадмету “Стылістыка дзелавога маўлення і рэдагаванне службовых дакументаў”, зацверджанай МДПК у 2000годзе.

Асноўная мэта дапаможніка – навучанне будучых спецыялістаў з сярэдняй спецыяльнай адукацыяй правільнаму стылістычнаму складанню и рэдагаванню тэкстаў дакументаў, авалоданне нормамі афіцыйна-дзелавога стылю; павышэнне маўленчай пісьменнасці будучых спецыялістаў; выпрацоўка нецярплівасці да іншастылёвых разбуральных формаў і ўменне выпраўляць такога кшталту граматычныя, сінтаксічныя, арфаграфічныя, пунктуацыйныя, стылістычныя, фактычныя, тэхнічныя хібы.

У працэсе авалодання ведамі навучэнцы павінны азнаёміцца і засвоіць тэарэтычны матэрыял раздзела па зацверджанай праграме; паказаць веданне тэарэтычных палажэнняў на практыцы пры выкананні разнастайнага тыпу практыкаванняў. Навучэнцы павінны набываць вопыт рэдагавання тэкстаў дакументаў, тэкставага матэрыялу афіцыйна-дзелавога стылю на беларускай і рускай мовах.

Раздзел “Рэдагаванне службовых дакументаў” складаецца з 48 гадзін, адведзеных на практычныя заняткі. Як падагульненне вывучанага ў канцы раздзела праводзіцца кантрольная работа, якая ўяўляе сабой комплексную праверачную работу па вывучаных тэмах.

Кожная практычная работа складаецца з разнастайных заданняў. Навучэнцы пад кіраўніцтвам выкладчыка выконваюць практыкаванні ў вуснай або пісьмовай форме; прадугледжаны практыкаванні для самастойнага выканання, заданні рознага ўзроўню складанасці, напісанне кантрольных і самастойных работ, выкананне заданняў па варыянтах; хатнія і дадатковыя заданні. Таксама, у дапамогу выкладчыку і навучэнцам, пазначаюцца мэты пэўнай практычнай работы, абсталяванне працоўнага месца, змест і віды работ, літаратура і кантрольныя пытанні. Асноўныя тэарэтычныя паняцці прыводзяцца ў кожнай практычнай тэме.

Матэрыял для практыкаванняў складзены з тэкстаў дакументаў. Навучэнцы, грунтуючыся на веданні правіл граматыкі, практычнай стылістыкі і рэдагавання, вучацца рабіць праўку і рэдагаваць тэксты. Аднак матэрыял прадмета не паўтарае звестак, вядомых навучэнцам з курса беларускай і рускай моў, а засяроджвае ўвагу на цяжкасцях, характэрных для мовы дакументаў.

Раздзел прадмета “Рэдагаванне службовых дакументаў” цесна звязаны з прадметамі “Беларуская мова”, “Руская мова”, “Справаводства”, “Машынапіс”, “Інфарматыка”.

Для дасягнення пастаўленай мэты ў вучэбна-выхаваўчым працэсе неабходна:

  • фарміраванне ведаў па асновах рэдагавання службовых дакументаў, відах і тэхніцы праўкі; выпрацоўка ўменняў па рэдагаванню тэкстаў дакументаў і тэкставага матэрыялу афіцыйна-дзелавога стылю на беларускай і рускай мовах;

  • фарміраванне камунікацый, у тым ліку маўленчай культуры;

  • далейшае фарміраванне і замацаванне пісьменнасці;

  • развіццё прафесіянальнай культуры.

Штодзённая праца сакратара-рэферэнта звязана з падрыхтоўкай тэкстаў для друкавання. Вывучэнне прадмета дапаможа спецыялісту паляпшаць структуру і стыль тэксту, прыводзіць моўны матэрыял у адпаведнасць з патрабаваннем літаратурных норм. Гэта, у сваю чаргу, будзе развіваць пачуццё адказнасці за выкарыстанне слова, сфармуляваны сказ, друкаваны тэкст. Вывучаемы раздзел садзейнічае павышэнню моўнай культуры як часткі агульнай культуры чалавека, паказвае вялікія магчымасці беларускай і рускай моў, павышае пачуццё пашаны да іх.

ЗМЕСТ

Назва тэмы

Колькасць практычных гадзін

Старонка

1.

Дзелавыя лісты. Віды. Моўныя канструкцыі

2

6

2.

Складанне і рэдагаванне дакументаў розных жанраў

2

12

3.

Навуковы пісьмовы тэкст, яго структурныя элементы, моўнае афармленне

2

15

4.

Кампазіцыя навуковага тэксту. Рэферыраванне навуковага тэксту

2

18

5.

Даведачна-бібліяграфічны апарат навуковага твора

2

23

6.

Рэдагаванне бібліяграфічнага матэрыялу

2

29

7.

Рэдагаванне бібліяграфічнага матэрыялу. Правілы складання бібліяграфій, тэкстаў навуковых жанраў. Афармленне спасылак у тэксце

2

31

8.

Лагічныя асновы рэдагавання. Лагічная культура тэксту

2

36

9.

Рашэнне розных лагічных задач. Лагічныя памылкі ў доказах і азначэннях

2

40

10.

Аналіз тэкстаў службовых дакументаў.Памылкі ў доказах.

2

41

11.

Рэдагаванне фактычнага матэрыялу. Даведачная літаратура

2

44

12.

Правілы скарачэнняў. Правапіс уласных імёнаў. Вялікая літара ў дакументах. Правілы афармлення цытат.

2

49

13.

Рэдактарскі аналіз якасці фактычнага матэрыялу ў дакументах

2

54

14.

Кампазіцыйныя асаблівасці службовых дакументаў. Рэквізіты і іх размяшчэнне

2

57

15.

Суразмернасць частак дакумента. Рубрыкацыя ў дакуменце.

2

61

16.

Табліцы. Тыповыя памылкі ў табліцах.

2

67

17.

Карэктурныя знакі. Паметкі на палях. Правілы ўнясення паправак у тэкст

2

70

18.

Прымяненне відаў правак на практыцы

2

73

19.

Рэдагаванне тэкстаў дакументаў розных жанраў

2

75

20.

Магчымыя рэдактарскія памылкі, спецыфічныя для кожнага віда праўкі

2

77

21.

Комплекснае рэдагаванне тэкстаў дакументаў

2

80

22.

Тыповыя моўна-стылёвыя і лагічныя памылкі

2

82

23.

Тыповыя фактычныя , кампазіцыйныя, тэхнічныя памылкі

2

86

24.

Рэдактарскі аналіз тэкстаў і праўка тэкстаў

2

87¶

УСЯГО

48

Практычная работа № 1

Дзелавыя лісты. Віды. Моўныя канструкцыі

Мэты: навучанне выяўляць моўныя асаблівасці ў тэкстах дзелавога стылю, складанне тэкстаў дзелавых лістоў розных відаў, развіццё маўленчых навыкаў навучэнцаў.

Асноўныя паняцці: тэкст афіцыйна-дзелавога стылю, дзелавыя лісты, моўныя клішаваныя формулы.

Абсталяванне рабочага месца: дошка, сшытак, раздатачны матэрыял, падручнік.

Змест і віды работ: вызначэнне моўных асаблівасцей у тэкстах дзелавога стылю, знаходжанне клішаваных моўных формул у тэкстах, выбар і групоўка моўных канструкцый, чытанне тэкстаў, іх параўнальны аналіз, складанне тэкстаў.

Справаздача: выкананае практычнае заданне.

Кантрольныя пытанні:

  1. Якое значэнне ма слова дакумент?

  2. Чым растлумачыць узнікненне паняцця Службовы дакумент?

  3. Якія тыпы службовых дакументаў вы ведаеце?

  4. Якія віды дзелавых лістоў Вы ведаеце?

  5. Якія моўныя клішаваныя формулы выкарыстоўваюцца ў дзелавых лістах?

Літаратура:

  1. Каўрус А.А. Дакумент па-беларуску.- Мн., 1994.

  2. Колтунова М.В. Язык и деловое общение. Нормы, риторика,этикет.-М.,2000.

  3. Культура устной и письменной речи делового человека.- М.,1998.

  4. Николаенко Г.И. Изучение деловой документации в школе.- Мн., 1987.

  5. Конюшкевич М.И., Корчиц М.А.,Э Лещенко В.А. Синтаксис русского и белорусского языков: сходство и различия.- Мн., 1994.

Заданне 1. Прачытыйце тэкст. Зрабіце выснову.

Віды афіцыйных папер і агульныя патрабаванні да іх

Кожнаму чалавеку трэба ўмець афармляць дакументы, з якімі даводзіцца сутыкацца ў штодзённым жыцці.

Службовая карэспандэнцыя — адна з форм пісьмовых зносін паміж асобамі, установамі, дзяржавамі. Гэта заявы і аўтабіяграфіі, распіскі і акты, афіцыйныя лісты і паведамленні, пратаколы і справаздачы, загады, дэкрэты, ноты, пагадненні і інш.

Мэта большасці афіцыйных папер — нешта паведаміць. Так, напрыклад, з аб'яў даведваемся, дзе і калі адбудзецца сход, заняткі гуртка, дыспут, канферэнцыя, з пратакола бачым, як ішло абмеркаванне пэўнага пытання. У аўтабіяграфіях пішуць пра свой жыццёвы шлях. У дагаворах афіцыйна сцвярджаецца пагадненне паміж асобамі, установамі, дзяржавамі, групамі дзяржаў.

Дакументы трэба афармляць вельмі дакладна, каб адразу можна было зразумець іх асноўную думку. Таму неабходна пісаць сцісла, проста і акуратна. Каб не было двухсэнсавых і невыразных выказванняў, у тэксце звычайна ўжываюць словы з прамым значэннем. Мове службовых дакументаў і афіцыйнай перапіскі не ўласціва эмацыяльна афарбаваная лексіка, размоўная і ўзнёслая фразеалогія. У заяве, напрыклад, ніхто не піша: Прашу прыняць мяне на працу ў школу, бо я хачу быць сейбітам разумнага, добрага, вечнага. Затое ў службовых паперах звычайна ўжываюць выразы, якімі часта карыстаюцца ў справа-водстве, напрыклад: аказаць дапамогу, тарыфная стаўка, грашовае ўзнагароджанне, давесці да ведама, уступіць у дзеянне, давяраю атрымаць, подпіс сведчу, прашу дазволіць. Стандартнасць і дакладнасць зместу афіцыйных папер дасягаецца таксама ўжываннем спецыяльных тэрмінаў (дэкрэт, указ, пастанова, нарматыў, хадайнічаць, сведчыць, наймальнік, вышэйадзначаны), паўтарэннем аднолькавых слоў і ўжываннем зваротных дзеясловаў: На работах са шкоднымі ўмовамі працы прадстаўляецца бясплатнае па ўстаноўленых нормах лячэбна-прафілактычнае харчаванне.

У афіцыйных зносінах выпрацаваліся формы многіх дакументаў, адны з іх строга захоўваюцца (заява, даверанасць, пратакол), другія служаць узорам, якога можна прытрымлівацца толькі зболынага (аб'ява, справаздача, афіцыйны ліст).

Заданне 2. Прачытайце наступныя дакументы і вызначце асноўныя асаблівасці іх афармлення.

Варыянт 1.

Аб адзіным моўным і арфаграфічным рэжыме школы