Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Контрольная работа по Истории Беларуси 17 вариант.doc
Скачиваний:
18
Добавлен:
01.04.2014
Размер:
126.98 Кб
Скачать

Заключэнне

Асноуныя зpyxi ў жыцці беларускіх гарадскіх паселішчаў канца XVIII – 50-х гг. XIX ст. звязаны са змяненнем ix адміністрацыйнага статуса. Адпаведна законам Расійскай імперыі яе гарады падзяляліся на губернскія, павятовыя i так званыя заштатныя. У залежнасці ад катэгорыі горад атрымліваў адпаведную сістэму гарадскога кіравання i належны статус.

Сярод гарадскіх жыхароў сустракаліся прадстаўнікі практычна ўcix саслоўяў феадальнага грамадства. Існаванне купцоў i мяшчан было самым непасрэдным чыным звязана з гарадскім жыццём i народжана iм. Менавіта яны cкладалі той пласт гарадскога насельніцтва, якi называўся "грамадзяне" або "гарадское грамадзянства". Грамадзяне, хаця i не з’яўляліся самым высокім па свайму статусу сярод ycix катэгорый насельніцтва, што пражывалі ў гарадах, тым не менш вызначалі лад гарадскога жыцця.

Аднак, нягледзячы на шматлікія абмежаванні, юрыдычна i фактычна права гарадскога насельніцтва забяспечваліся значна лепш, чым правы сялян, асабліва сялян прыгонных. Галоўнае – прызнавалася недатыкальнасць нерухомай i рухомай маёмасці купцоў i мяшчан.

Прамысловая рэвалюцыя, якая бурна праходзіла ў краінах Еўропы, выклікала велізарны рост вытворчасці. Яна карэнным чынам змяніла ўмовы жыцця i працы людзей.

Пад уздзеяннем таварна–грашовых адносін сельская гаспадарка ўсё больш страчвала свой натуральны характар i значная частка прадуктаў выраблялася для продажу альбо перапрацоўкі.

Асаблівасцю сацыяльных супярэчнасцяў на Беларусі з'яўлялася ix пераплятанне з нацыянальна–рэлігійнай варожасцю пaмiж сялянамі i панамі.

Аграрныя рэформы 40-х першай паловы 50-х гг. хоць i стваралі лепшыя ўмовы для развіцця таварна–грашовых адносін i разгортвання гаспадарчай ініцыятывы сялянства, але не закраналі асноў феадальных парадкаў.

Літаратура

1. Бейлькін X. Ю. Аграрная рэформа у Беларусі i яе асаблівасці // Беларускі гістарычны часоніс №1. 2001.

2. Бейлькін X. Ю. Памешчыцкая гаспадарка Беларусі ў 60-70-х гадах XIX ст.// Весці НАН Беларусі Сер. гуманіт. навук №2. 1995.

3. Гісторыя Беларусі з 1795 г. да вясны 1917 г.: Вуч. дапам. / І. І. Коўкель, І.П. Крэнь, Л. У. Бярэйшык i інш. - Мн., 2001.

4. Гісторыя Беларусі у 2 частках Ч.1. - Мн., 2000.

5. Доўнар-Запольскі М.В. Гісторыя Беларусі. - Мн., 1994.

6. Панюціч В. В. Да ацэнкі некаторых праблем аграрнай гісторыі Беларусі перыяду капіталізма // Беларускі гістарычны часопіс №3. 1997.

7. Чигринов П. Г. Очерки истории Беларуси. - Мн., 2000.

8. Эканамічная гісторыя Беларусі. - Мн., 1999.

14