Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Контрольная работа по Истории Беларуси вариант №3.doc
Скачиваний:
10
Добавлен:
01.04.2014
Размер:
57.86 Кб
Скачать

УЧРЕЖДЕНИЕ ОБРАЗОВАНИЯ

БЕЛОРУСКИЙ ГОСУДАРСТВЕННЫЙ УНИВЕРСИТЕТ ИНФОРМАТИКИ И РАДИОЭЛЕКТРОНИКИ

Факультет заочного и дистанционного обучения

Специальность: Программное обеспечение информационных технологий

КОНТРОЛЬНАЯ РАБОТА

ПО ИСТОРИИ БЕЛОРУСИ

Вариант№ 3

КУЛЬТУРА БЕЛАРУСКІХ ЗЯМЕЛЬ У IX ст. – ПЕРШАЙ ПАЛОВЕ XIII ст.

Анисимов Андрей Геннадьевич

Группа 901021

Зачетная книжка 901021-03

План

  1. Увядзенне хрысціянства на беларускіх землях.

  2. Культура.

1.Увядзенне хрысціянства на беларускіх землях.

Духоўнае жыццё нашых продкаў цесна звязана са старадаўнімі вераваннямі і культамі. Звесткі, сабраныя этнографамі, гісторыкамі, фалькларыстамі і іншымі даследчыкамі культуры Беларусі, дазваляюць пад пластом позніх хрысціянскіх уяўленняў адшукаць рэшткі язычніцкага светапогляду і магічна-абрадавай практыкі.

Язычніцтва (ад царкоўнаславянскага "языцы" — народы, чужаземцы) — прыняты ў багаслоўі і ўмоўна ў гістарычнай літаратуры тэрмін, які абазначае старадаўнія вераванні і культы, што існавалі да пашырэння т. зв. "вышэйшых" рэлігій — хрысціянства, ісламу і інш.

Язычніцтва — надзвычай шматгранная і разгалінаваная рэлігія. Яна ўключае ў сябе розныя ўяўленні, ідэалагічныя напластаванні розных гістарычных эпох. Для далёкага нашага продка маланка азначала гнеў Перуна, набрыньвалі коцікі на вярбе — багіня вясны ўзялася за справу. Камяні пад сахой пасеяў чорт, у хаце гаспадарыў дамавік. Навокал чалавека дзейнічалі сілы, з якімі можна было жыць у згодзе, але якіх трэба было слухацца, захоўваць табу, каб не парушаць згоду з навакольным светам.3 прыняццем хрысціянства разумовы, духоўны, рэлігійны стан грамадства зазнаў істотныя змены. Хрысціянства было варожым язычніцтву, як наогул варожыя рэлігійныя сістэмы, калі адны багі і святы не могуць саступіць месца іншым.

Хрысціянства на Кіеўскую Русь прыйшло з Візантыі. Першая царква была пабудавана ў Кіеве, відавочна, яшчэ ў IX ст. .Сучасніца Візантыйскага імператара Канстанціяа Барвянароднага — руская княгіня Вольга — прыняла хрысціянства. А яе ўнук Уладзімір Святаславіч у 988 - 989 гг. пачаў хрышчэнне Русі. Неадкладна місіянеры, аб'яднаныя з воінскімі аддзеламі, павялі хрыстовыя паходы на язычніцтва па ўсіх старажытных землях. Следам за Кіевам прымусова падпадала пад абрад хрышчэння насельніцтва двух іншых важных цэнтраў — Полацка і Ноўгарада. А праз нейкі тэрмін - зусім не малы - "вера грэчаская" стала "верай рускай", сваёй, нібы прыроджанай, спрадвечнай. Але што азначае — "стала"? Сапраўды не сама сабой, нв чарадзействам, не цудам, а з дапамогай бізуна і перніка.'Такі злом свядомасці, які патрабуе адмаў-лення ад веры бацькоў і дзядоў, руйнавання старых духоўных каштоў-насцей, сам сабой адбывацца не можа. Замена былых міфаў новымі суправаджалася знішчэннем абаронцаў былой веры, гатовых адстойваць свае перакананні. Гэта знішчэнне прыняло форму дзяржаўнай палітыкі, было адной з паліцэйскіх функцый велікакняжацкай улады. Забараня-лася старая і ўводзілася новая абраднасць; падлягалі забыццю імёны старых божастваў, месцы паганскіх маленняў разбураліся.

Чым так моцна паланіла хрысціянства палымяную язычніцкую душу князя Уладзіміра, зразумець не проста. Але, прыняўшы хрысціянства, Уладзімір стаў хрысціць кіеўскі народ і найперш знішчыў язычніцкіх багоў — Дажбога, Стрыбога, Сімаргла, Макошу, Перуна. Па яго загаду Перуна прывязалі да конскага хваста, пацягнулі да Дняпра, і слугі князя па дарозе білі яго бізунамі. Потым вярхоўнага ббга скінулі ў раку. Людзі, якія верылі ў свайто бога, плакалі, беглі за ім. Насуперак чаканням чараўнікоў, гром не грымнуў, маланкі ў

Кіеў не ўдарылі. Князь Уладзімір застаўся жывы і быў здаровы многія гады. Аднак, каб народ маўчаў, князь перад хрышчэннем аб'явіў: хто не прыйдзе да Дняпра - вораг яму, Уладзіміру. Спрачацца з князем асмеліліся нямногія. Тыя ж, хто не асмеліўся, прыйшлі раніцай да дняпроўскага берага і па знаку прыбыўшага разам з Уладзімірам мітрапаліта і пад пагрозай бізуноў княжацкай дружыны ўвайшлі ў ваду па шыю. Выйшлі з вады, атрымалі крыжык — і сталі хрысціянамі.

У Кіеве хрысціць народ было не вельмі складана. Кіеў здаўна знаходзіўся ў цесных стасунках з Канстанцінопалем, і хрысціянства з яго храмамі і цырымоніямі для многіх кіяўлян дзівам не ўяўлялася.

Пасля знішчэння Перуна ў Кіеве належала перамагчы язычніцтва ў іншых землях. Па водным шляху адправіліся з Кіева з місіяй хрысціянізацыі грэчаскія і балгарскія святары, а з імі дзядзька князя Уладзіміра - Дабрыня з войскам. Маріпрут іх пралягаў праз Полацкае княства да Ноўгарада, і першым на іх шляху быў Тураў, дзе місіянерам аказалі ўпартае супраціўленне. Пра крывавае хрышчэнне тураўцаў сведчыць легенда аб чырвоных камянях, якія быццам бы прыплылі па рацэ ў горад, у чым бясспрэчна чуецца памяць пра разню, якую абрушыў на мясцовых язычнікаў Дабрыня. Пазней, як паведамляе леталіс, людзі казалі, што Пуцята хрысціў агнём, а Дабрыня — мячом. '

Пра тое, як распаўсюджвалася хрысціянства ў Полацкай зямлі, мы таксама маем некаторыя звесткі. Прыняўшы хрышчэнне, у той жа грд Уладзімір успомніў аб сваёй страціўшай ласку жонцы — Рагнедзе. Ён прыслаў у Ізяслаў, дзе жыла Рагнеда, сваіх пасланцоў, якія перадалі ёй такія словы князя: "Цяпер, ахрышчаны, я мушу мець адну жонйу, якую ўзяў, хрысціянку, а ты выберы сабе мужа з маіх баяр, каго пажа-даеш". Рагнеда адказала, што яна да гэтага часу княгіня 1 не хоча зрабіцца нявольніцай, але хоча быць нявестай Хрыстоса і прыняць анёльскі вобраз пад імем Анастасіі. Для манахші-княгіні быў пабудаваны манастыр, у якім яна пражыла некалькі гадоў да сваёй смерці ў 1000 г.

Калі з'явіліся першыя хрысціяне ў Полацкай зямлі, сказаць цяжка. Паводле падання, ужо ў IX ст. тут былі хрысціяне. Яно знаходзіць сабе пацвярджэнне ў гістарычным матэрыяле. Як вядома, землі Беларусі размяшчаліся на вялікім водным шляху "з варагаў у грэкі", па якім не толькі ішоў гандаль з Візантыяй, але і распаўсюджваліся хрысціянская вера і культура. Новая вера не прыйшла сюды як вера, усталяваная агнём і мячом. Праўда, была і барацьба паміж святарамі новай веры і чараўнікамі, прыхільнікамі язычніцтва, але ўсё ж такі хрысціянскія погляды пераймаліся, як і ўся культура, адносна мірным шляхам. Яны выціснулі з жыцця грамадства старыя, язычніцкія погляды, часта зліваючыся з імі. Так, святы прарок Ілья стаў падобны да Перуна. Язычніцтва ў асноўным заставалася бытавой рэлігіяй сялянства з яго натуральнай гаспадаркай, патрыярхальным ладам жыцця, поўным залежнасці ад сіл прыроды.

Гарадское супольнае жыццё, наадварот, схіляла да разумення і ўспрыняцця палажэнняў хрысціянскай рэлігіі, яе сімволікі. Такім чынам, стваралася тое двухвер'е, якое існавала на тэрыторыі Беларусі з даўнейшых часоў і дазваляла сла-вянскаму язычніцтву мірна ўжывацца з усходнім і заходнім хрысціянствам.

1 сёння ў памяці народа жывуць розныя міфалагічныя ўяўленні аб паходжанні жывой і нежывой пры-роды (існаванне "таго свету", свят-каванне Дзядоў, Радаўніцы), апавядаюцца гісторыі пра русалак, лесавікоў, чарцей, ведзьмаў. Існуюць разнастайныя замовы, праклёны, "засцерагальныя" дзеянні ад стыхійных нягод, сацы-яльных катаклізмаў. Працягваецца традыцыя паважлівых адносін да агню, у фальклоры ўслаўляюцца сонца, месяц, зоркі, дрэвы, рэкі і г.д. Захоўваюцца некаторыя абрады - гуканне вясны, купал-ле, валачобніцтва, юр'еўскія і траецкія звычаі. Але ўжо ўсе яны страцілі сваю магічную сілу.

Культура старажытных беларускіх зямель мае шмат агульнага з культурай іншых усходнеславянскіх народаў. Гэтае агульнае выяўляецца ў стылі, кампазіцыі, спосабе ўпрыгажэння арнаментам прадметаў прыкладнога мастацтва.

Пры ўсёй агульнасці культуры Старажытнай Русі на тэрыторыі сучаснай Беларусі яна мела спецыфіку. Найбольш яскрава гэта выявілася ў матэрыяльнай і духоўнай культуры Полацкай зямлі. У IX - XIII стст. у Полацку квітнела высокая раннефеадальная куль-тура, развівалася пісьменства, вялося летапісанне, шырока распаўсюджваліся рамёствы - кавальскае, ювелірнае, гарбарна-шавец-кае, дрэваапрацоўчае, кастарэзнае, ганчарнае. Полацк уплываў на гаспадарчае і культурнае развіццё суседніх неславянскіх народаў.

Вышэйшым узорам старажытнарускай культуры з'яўляецца манумен-тальная архітэктура. У Х — ХПІ стст. у архітэктуры Еўропы дамінаваў раманскі стыль. Грамадзянскія і культавыя раманскія пабудовы вызначаліся масіўнасцю, суровай манументальнасцю і крапаснымі рысамі. У муроўцы абавязкова ўжываўся абчэсаны і прыродны камень, часам разам з цэглай. Рысы раманскага стылю ёсць у многіх помніках беларускага дойлідства.

К канцу Х ст. на Русі не было каменна-цаглянага будаўніцтва. 3 прыняццем хрысціянства бярэ пачатак узвядзенне манументальных культавых пабудоў. На пачатковым этапе рускія дойліды пераймалі візантыйскія архітэктурныя формы, потым іх пераасэнсавалі ў адпаведнасці са сваімі мастацкімі густамі, традыцыямі. Будаўніцтву сабораў на Русі надавалася дзяржаўнае і палітычнае значэнне.

У сярэдзіне XI ст. у Полацку, следам за Кіевам і Ноўгарадам, быў пабудаваны старажытнейшы з вядомых на тэрыторыі Беларусі мураваны Сафійскі сабор. Ен меў шмат агульнага з наўгародскай Сафіяй. Будаўнічым матэрыялам былі плітачная цэгла і брукаваны камень. План храма адрозніваецца строгай сіметрыяй. Унутраная прастора падзяля-лася 16 слупамі на 5 уздоўжных нефаў1. Пасярэдзіне будынка змяш-чаўся галоўны купал, вакол якога групавалася яшчэ 4 меншых. Сцены ўнутры сабора былі распісаны фрэскамі і ўпрыгожаны мазаікай.

Хуткі рост гарадоў, рамёстваў і гандлю, распаўсюджанне хрысціянства стварылі ўмовы для далейшага развіцця мураванай архітэктуры. У XII ст. у Віцебску была пабудавана Благавеш-чанская царква (засталіся руіны). Яе рысы (незвычайная выцягну-тасць плана, 6 калон) нагадваюць заходнееўрапейскія базілікі2. Пазней базілікі былі паўтораны ў пабудовах Полацка, Гродна, Сма-ленска. У XII - XIII стст. у Полацку з'явіліся некалькі мураваных сабораў. Сярод іх - Спаскі, быў пабудаваны ў сярэдзіне XII ст. Непадалёк ад Полацка, у Бельчыцах, у XII ст. быў заснаваны манастыр.

У ім было не менш за 4 мураваныя саборы. Адзін з іх меў двух-скатны дах, на грэбені якога была выстаўлена драўляная галава, што сведчыць пра выкарыстанне ў мураванай архітэктуры традыцыйнага драўлянага дойлідства (Культура Древней Русн. М., 1966. С. 137 — 199).

Значнай своеасаблівасцю адрозніваюцца манументальныя збудаванні Гродна.'У старажытнарускі перыяд у горадзе было ўжо некалькі цагляных храмаў і грамадзянскіх збудаванняў. Най-болып яскравай рысай пабудоў Гро-дна была маляўнічасць афарм-лення фасадаў устаўкамі з каля-ровых шліфаваных валуноў. У XII ст. былі пабудаваны Барысаглебская (Каложская) царква на ўскраіне старажытнага Гродна, Крапасныя вежы, Ніжняя царква на тэры-торыі Гродзенскага дзядзінца, царква ў Ваўкавыску, якія стварылі яскравую і самабытную гродзенскую архітэктурную школу. Спалучэнне чырвонага фону цаглянан кладкі з умураванымі рознакаляровымі керамічнымі пліткамі і паліраванымі камянямі надавала архітэктурным ансамблям Гродна маляўнічасць і непаўтор-насць.

На тэрыторыі Беларусі вядома яшчэ адно збудаванне -царква ў Тураве, архітэктурныя формы і будаўнічая тэхніка якой дазваляюць датаваць яе сярэдзінай або другой паловай XII ст. Рэшткі яе, выяўленыя пры раскопках на Тураўскім гарадзішчы, даюць падста-ву меркаваць, што гэта быў шасціслуповы трохапсідны храм, які меў хоры. Царква была збудавана з плінфы спосабам раўнаслойнай муроўкі на растворы з дамешкай цамянкі (дробна тоўчанай цэглы).У XIII ст. умовы для манумен-тальнага будаўніцтва натэрыто-рыі Беларусі істотна змяніліся. У сувязі з драбленнем Полацкай зямлі на ўдзелы і палітычным аслабленнем самога Полацка тут прак-тычна прыпыняецца манументальнае культавае будаўніцтва. Пачынаюць пераважаць абарончыя збудаванні, што звязана з узмац-неннем ваеннай пагрозы з боку крыжакоў і татар. У апошняй чвэрці XIII ст. у Камянцы (каля Брэста) была ўзведзена 30-метровая вежа абарончага значэння — Белая вежа, якая захавалася да нашага часу. Круглая ў плане, яна мае 5 ярусаў з байніцамі на кожным з іх. Ёсць звесткі пра тое, што такія вежы былі ў Гродне, Тураве, Новагародку і, магчыма, у Полацку.

У заходніх землях Русі вышэйшага ўзроўню дасягнуў фрэскавы жывапіс, які атрымаў самастойнае развіццё, увабраўшы багатыя на-еодныя традыцыі, лепшыя здабыткі візантыйскіх мастацкіх школ. Ен быў шырока выкарыстаны ў полацкіх Сафійскім і Спаскім саборах, у храмах Бельчыцкага манастыра, віцебскай Благавешчанскай і гро-дзенскай цэрквах. Яго сюжэты — фігуры святых, ілюстрацыі да евангельскіх і біблейскіх сказанняў.