Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Тэма 33. Культурнае будаўніцтва БССР у 20 - 30-я гады XXст..doc
Скачиваний:
14
Добавлен:
01.04.2014
Размер:
111.62 Кб
Скачать

Адказ на 3-е пытанне

20-е стагоддзе для беларускага выяўленчага мастацтва стала часам самаспасціжэння і самавызначэння, асэнсавання сваёй нацыянальнай своеасаблівасці. Напачатку стагоддзя ішоў актыўны адток таленавітай моладзі з Беларусі, што было звязана з адсутнасцю магчымасцей для атрымання мастацкай адукацыі. На хвалі грамадскага энтузіязму, народжанага Кастрычніцкай рэвалюцыяй, адбываліся імклівыя змены ў выяўленчым мастацтве. У Віцебску з’яўляюцца будучыя славутасці мадэрнізму – М. Шагал, К. Малевіч, В. Ермалаева, Л. Лісіцкі. Тут ствараецца мастацка-практычны інстытут, дзе сапернічаюць 2 напрамкі: рэалістычны на чале з Ю. Пэнам і фармалісты, якія гуртаваліся вакол М. Шагала і К. Малевіча. Прыкметнае месца займалі пошукі каранёў нацыянальнага, чым вызначалася творчасць М. Філіповіча, М. Сеўрука, М. Станюты, Я . Драздовіча.

У вучылішчы, створаным у 1918 г. у Віцебску, існавалі майстэрні “Другая свабодная майстэрня” (1920 г., кіраўнік М. Шагал) і “Першая раённая школа” (1920 г., кіраўнікі Н. Коган і С. Юдовін), у якіх бясплатна вучыліся малюнку і жывапісу ўсе жадаючыя незалежна ад узросту і характару заняткаў. У 1921 г. яны мачалі называцца Віцебскім мастацка-практычным інстытум, а ў 1923 г. ператвораны ў мастацкі тэхнікум.

У Заходняй Беларусі цэнтрам мастацкага жыцця была Вільна, дзе ў 1919 адрадзіўся Віленскі ўніверсітэт. У Гомелі ў 1919 - пачатку 1920-х гг. дзейнічалі мастацка-плакатная майстэрня Усерасійскай арганізацыі працаўнікоў мастацтва, маляўнічая майстэрня "Талака", з 1919 функцыянавала мастацкая студыя М. Урубеля.

Пра характар жывапісу першых гадоў савецкай улады можна меркаваць па тых творах, якія экспанаваліся на першых рэспубліканскіх мастацкіх выстаўках (1925, 1927, 1929). Яны ўвасаблялі пафас стваральнай працы савецкага народа. Пачынаўся новы, якасна адрозны ад дарэвалюцыйнага этап развіцця нацыянальнага беларускага мастацтва. Героем твораў стаў савецкі чалавек з яго справамі, марамі. Дамінуючае месца ў жывапісе 20-х гадоў займалі ў асноўным дзве тэмы – рэвалюцыі і грамадзянскай вайны і будаўніцтва сацыялістычнага грамадства. З сярэдзіны 1920 - пачатка 30-х гг. узрасла цікавасць да этнаграфіі, краязнаўства, гісторыі і культуры Беларусі. Пачала фарміравацца школа бел. савецкай графікі.

Пачынальнікам беларускага гістарычнага жывапісу стаў В. Волкаў. Рэвалюцыйная тэматыка яго выяўлена ў карціне “Барыкады” (1923), партызанскай барацьбе прысвечана палатно “Партызаны” (1928). Новыя з’явы ў жыцці беларускай вёскі выразна адлюстраваў у карціне “Старое і новае” (1927) Г. Віер. Асобае месца займае творчасць М. Філіповіча. Ён адным з першых звярнуўся да вытокаў жыцця, нераскрытых скарбаў беларускай народнай творчасці(карціны “На казачны матыў”, “,Вясна”, “Скокі праз вогнішча”).

Побач з сюжэтна-тэматычным жывапісам мастакі Беларусі актыўна развівалі партрэтны жанр. На першых усебеларускіх мастацкіх выстаўках можна было вылучыць партрэты, аўтары якіх прадаўжалі традыцыі папярэднікаў: партрэт Я. Коласа Я. Кругера (1923), партрэт Я. Купалы Дз. Полазава, “Дудар” Ю. Пэна і інш.

Крыху слабей развіваўся жанр пейзажу. У ім вылучаліся работы У. Кудрэвіча “Раніца вясны”, “Вечар”, “Акорд”, дзе жывапісец імкнуўся стварыць эмацыянальны вобраз родная прыроды.

Для мастацтва 1930-х гг. характэрна ідэалагічная і прапагандысцкая накіраванасць, у ім сцвярджаўся адзіны творчы метад – сацыялістычны рэалізм. Распрацоўваліся рэвалюцыйная, вытворчая, калгасная, ваенная, спартыўная, святочна-трыўмфальная, парадна-партрэтная тэматыка, а таксама патрыятычны пейзаж, натюрторт і партрэт.

З моманту абвяшчэння пастановы ЦК ВКП(б) ад 1932 г. «Аб перабудове літаратурна-мастацкіх арганізацый» адзіным спосабам існавання мастацкай свядомасці становіцца сацыялістычны рэалізм, выхад па-за межы якога разглядаўся як палітычная здрада. А “там, дзе мастацтва ператвараецца ў сродак прапаганды або становіцца лозунгам на службе рэлігійных або палітычных ідэалогій, пачынаецца абсалютызацыя якога-небудзь “сапраўднага” мастацтва, на аснове якога выпрацоўваецца жорсткая сістэма забаронаў і нормаў”.

У 1932 г. прайшла 5-я Усебеларуская мастацкая выстаўка. На ёй былі прадстаўлены карціны І. Ахрэмчыка, А. Шаўчэнкі, Ф. Фогта, М. Гусева, М. Манасзона, Х. Ліўшыца і інш.

Беларуская прырода ў творах майстроў пейзажнага жывапісу паўставала нібы ў новым абліччы. У пейзажах У. Кудрэвіча побач з лірычнымі матывамі беларускіх палёў і лясоў з’явілася новая тэма, звязаная з працай чалавека. Гомельскага мастака А. Шаўчэнку хвалявала тэма беларускіх рэк. У адной з лепшых яго карцін “Плытононы” (1932) прырода і чалавек паказаны ў непарыўным адзінстве.

Буйной падзеяй у культурным жыцці стаў Першы з’езд мастакоў Беларусі, які адбываўся 6 снежня 1938 г. у Мінску. На з’езде абмяркоўваліся праблемы мастацкага жыцця рэспублікі, росту прафесійнага майстэрства. З’езд арганізацыйна аформіў стварэнне Саюза мастакоў БССР, прыняў статут саюза і намеціў шляхі развіцця гэтай творчай арганізацыі.

Такім чынам, 20-я гады ў гісторыі беларускага жывапісу былі часам збірання творчых сіл, першых спроб засваення новай тэматыкі, актыўнага ўкаранення мастацтва ў жыццё шырокіх пластоў народа. Важную ролю ў кансалідацыі мастацкіх сіл рэспублікі адыгрывалі мастацкія выстаўкі. У 30-я гады мастацтва Беларусі ўзбагачалася новымі тэмамі і вобразамі. Героіка грамадзянскай вайны, сацыялістычныя пераўтварэнні ў краіне, духоўнае ўзвышэнне новага чалавека, услаўленне стваральнай працы – вось кола тэм, якое вызначала далейшае развіццё мастацтва. У гэтыя гады закладваліся трывалыя асновы станковага жывапісу.

Вынікі

Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 г. для ўмацавання суверэнітэту маладой краіны і стабілізацыі ўнутранага становішча на X з'ездзе ЦКП(б) у 1921 г. былі прыняты рашэнні аб садзейнічанні партыі нацыянальна-культурнаму адраджэнню прыгнечаных нацый былой Расійскай імперыі. Таму новая палітыка бальшавікоў, падтрыманая афіцыйнай уладай БССР з 1924 г. па 1929 г., атрымала назву "беларусізацыя".

У БССР камуністычная партыя была змушана лічыцца са складаным станаўленнем беларускай дзяржаўнасці. Беларусізацыя прадугледжвала ўмацаванне беларускай дзяржаўнасці праз фармаванне ў мясцовага насельніцтва высокага ўзроўня нацыянальнай самасвядомасці, якая павінна была засноўвацца на адраджэнні і развіцці беларускай культуры. Для гэтага актыўна праводзілася кампанія па ліквідацыі непісьменнасці насельніцтва, ажыццяўляўся пераход школ на беларускую мову навучання, падтрымліваліся навука і адукацыя. Вялікая ўвага надавалася складанню ўласнай беларускай інтэлігенцыі ў партыйнай, дзяржаўнай, навуковай і культурнай сферах.

Культурнае будаўніцтва Беларусі пасля кастрычніка 1917 гады мела свае складанасці і перашкоды з боку бальшавіцкай улады, але ў гэты ж час назіраецца рост і цікавасць грамадзян да роднай мовы, літаратуры, культуры, каларыту, што, у сваю чаргу, прыводзіць да адыходу ў некаторай ступені, ад камуністычных поглядаў да нацыяналізму.

Па меры згортвання нэпа і ўсталявання таталітарнага рэжыму І. Сталіна стала змяняцца стаўленне да беларусізацыі, інтэлігенцыі і праблемам нацыянальнай культуры ў цэлым. З вясны 1930 г. пачынаюцца арышты навукоўцаў, пісьменнікаў, дзеячаў культуры, якіх вінавацілі ў "нацдэмаўшчыне". Безумоўна, бясспрэчна і тое, што беларусізацыя прывяла да ўзвышэння на тэрыторыі рэспублікі беларускай мовы, самабытнасці, культуры, беларускага этнаса, але ў той жа момант, нельга не адзначыць і той факт, што вышэйсказанае было часавым уздзеяннем, бо далейшыя рэпрэсіі і адыход ад беларускага пад уздзеяннем Сталінскай палітыкі прывялі да спаду і спыненню прагрэсіі ў нейкай ступені працэсу беларусізацыі.

Увогуле, культура гэтага перыяду прыўнесла свае плады ў культурнае будаўніцтва Беларусі ў выглядзе літаратурных, мастацкіх, скульптурных і іншых твораў мастацтва і кнігадрукавання.