Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Оккупация Германией стран Европы.docx
Скачиваний:
13
Добавлен:
01.04.2014
Размер:
37.08 Кб
Скачать

2. Агрэсія Германіі на Балканах.

Менш чым за два з паловай месяцы вермахт ажыццявіў шэраг паспяховых аперацыій, якія завяршыліся акупацыяй Даніі, Нарвегіі, Галандыіі, Бельгіі і Францыіі, агульнай плошчай 980 тыс. кв. км і насельніцтвам 66,3 млн. чалавек. Ужо пасля захопу Францыі гітлераўскае кіраўніцтва прыступіла да падрыхтоўкі вайны з СССР. Рыхтуючы агрэсію супраць Савецкага Саюза, нацысцкая Германія імкнулася замацаваць сувязі з саюзнікамі, уцягнуць у агрэсіўны блок новыя краіны, каб выкарыстаць іх тэрыторыю, людскія і матэрыяльныя рэсурсы ў будучай вайне з СССР. Асаблівая ўвага надавалася ўмацаванню адносін з Балгарыяй, Румыніяй, Венгрыяй і Фінляндыяй, якія павінны былі стаць важнымі плацдармамі агрэсіі супраць савецкай краіны. Так, Венгрыі за яе згоду ўдзельнічаць у барацьбе супраць СССР былі абяцаны землі ў Югаславіі і Савецкім Саюзе. Румынскаму дыктатару Антанеску былі абяцаны тэрыторыі Малдавіі і паўднёвыя раёны Украіны. За што румынскі ўрад дазволіў ўвесці на яе тэрыторыю германскія войскі, якія занялі ўсе важнейшыя ваенна-стратэгічныя пункты і даў згоду на сумеснае нападзенне на СССР. Восенню 1940 г. пачаліся перамовы паміж Фінляндыяй і Германіяй, на якіх была дасягнута дамоўленнасць аб сумеснай агрэсіі супраць СССР. Фінляндыі былі абяцаны тэрыторыіі Карэліі, акрамя Кольскага паўвострава, а таксама Ленінградскай вобласці. Першага сакавіка 1941 г. аб далучэнні да траістага пакта заявіў царскі ўрад Балгарыі. У гэтыж дзень у краіну былі ўведзены нямецкія войскі. Балгарскі народ, які заўжды з пачуццём глыбокай сімпатыі адносіўся да рускага народа - свайго славянскага брата, з абурэннем сустрэў вестку аб здрадзе ўрада. У гарадах з'явіліся шматлікія лозунгі: "Вон немцаў з Балгарыі!", "Долой фашысцкую Германію!" і г. д. Германская дыпламатыя рабіла захады для ўцягвання ў агрэсіўны саюз і Югаславіі. 25 сакавіка 1941 г. урад Цвятковіча падпісаў пратакол аб далучэнні Югаславіі да траістага пакту. Гэты антынацыянальны акт выклікаў востры палітычны крызіс у краіне. У ноч на 27 сакавіка 1941 г. быў здзейснены дзяржаўны пераварот. Урад Цвятковіча паў. Новае кіраўніцтва генерала Сімовіча накіравала ў Маскву дэлегацыю для перамоў. 5 красавіка 1941 г. быў заключаны дагавор аб сяброўстве і ненападзенні паміж СССР і каралеўствам Югаславіі. Падпісаўшы дагавор, Савецкі Саюз імкнуўся прадухіліць распаўсюджванне фашысцкай агрэсіі на Балканскі паўвостраў. Неабходна было захаваць незалежнасць Югаславіі і Грэцыі і памяшаць выкарыстаць балканскі плацдарм для вайны супраць Савецкага Саюза. У адказ на мірнае пагадненне Югаславіі з СССР германскія войскі 6 красаві ка 1941 г. пры падтрымцы італьянскіх і венгерскіх дывізій уторгліся ў Югаславію. Важнейшыя гарады краіны, у тым ліку і яе сталіца Белград, пад-вергліся масіраваным ударам авіяцыі. Гітлер спяшаўся стварыць неабходны плацдарм, не чакаючы заканчэння баёў. Ужо 12 красавіка ён падзяліў Югаславію паміж Германіяй, Італіяй, Венгрыяй і Балгарыяй, хоць толькі 18 красавіка 1941 г. у Сараеве быў падпісаны акт аб капітуляцыі Югаславіі. Адначасова з арэсіяй супраць Югаславіі нямецкія і італьянскія войскі разгарнулі ваенныя дзеянні супраць Грэцыі. Нават негледзячы на значнае пераўзыходжанне сіл і выкарыстанне вялікай колькасці танкаў і артылерыі, нямецка-фашыскія войскі некалькіх дзён не маглі прасунуцца праз грэка-балгарскўю мяжу, а італьянскія - у раёне Фларыны (з боку Албаніі). Падтрымку Грэцыі аказаў англійскі экспедыцыйны корпус, які налічваў 50 тыс. чалавек. Тым не менш суадносіны сіл складваліся на карысць Германіі. У выніку здрады камандуючага грэчаскай арміі яна 23 красавіка здалася немцам і італьянцам. Германскія войскі хутка акупіравалі краіну і шматлікія астравы ў Эгейскім моры. У канцы мая вермахт авалодаў востравам Крыт, які павінен быў быць выкарыстаны ў якасці плацдарма для нападу на краіны Бліжняга Усходу і захопу Суэцкага канала. Фактычна ўся паўднёва-усходняя Еўропа аказалася пад пятой акупантаў. Югаславія, Грэцыя, падзеленныя паміж Германіяй і Італіяй, страцілі сваю нацыянальную незалежнасць. Харватыя была абвешчана "незалежнай" дзяржавай. 3 захопам краін Балканскага паўвострава агрэсіўны блок значна ўмацаваў свае пазіцыі. Дзякуючы намаганням Савецкага Саюза ад гітлераўскай акупацыі была выратавана Швецыя. У сувязі з акупацыяй Балканскіх краін была створана рэальная пагроза для бяспекі Турцыі. У пачатку сакавіка 1941 г. савецкі ўрад заявіў, што калі Турцыя будзе падвергнута нападзенню, Савецкі Саюз будзе прытрымлівацца заключанага паміж абедзьвума краінамі пакту аб нейтралітэце.