Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ПОИТ История белорусии тема 4.doc
Скачиваний:
13
Добавлен:
01.04.2014
Размер:
134.66 Кб
Скачать

КОНТРОЛЬНАЯ РАБОТА

ИСТОРИИ БЕЛОРУСИ

Вариант № 4

ТЭМА 4. ПРЫЧЫНЫ І ПРАЦЭС УТВАРЭННЯ ВЯЛІКАГА КНЯСТВА ЛІТОЎСКАГА: РОЗНЫЯ ТЭАРЭТЫЧНЫЯ ПАДЫХОДЫ

1. Традыцыйная (літоўская) канцэпцыя ўтварэння Вялікага княства Літоўскага ў дарэвалюцыйнай Расіі 3

8

2. Новая (беларуская) канцэпцыя ўтварэння Вялікага княства Літоўскага 8

3. Цэнтрысцкая канцэпцыя ўтварэння ВКЛ 13

СПІСАК ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ 15

1. Традыцыйная (літоўская) канцэпцыя ўтварэння Вялікага княства Літоўскага ў дарэвалюцыйнай Расіі

Канцэпцыя «лiтоўскага заваявання» (або лiтоўская), у адпаведнасцi з якой заходнiя землi старажытнай Русi былi захоплены лiтоўскiмi князямi падчас аслаблення Русi мiжусобiцамi i мангола-татарскiм заваяваннем. Гэта кан­цэпцыя, як лiчыў вядомы беларускi гiсторык М. Ермаловiч, узнiкла ў XVI ст. у Расii i абгрунтоўвала неабходнасць «вызвалення спрадвечна рускiх зямель» ад лiтоўскiх i польскiх заваёўнiкаў. Раскрытыкаваная ў 20-я гг. XX ст. падчас «беларусiзацыi», гэта канцэпцыя ўсё ж засталася пануючай у савецкiя часы. Канцэпцыя «лiтоўскага заваявання» падтрымлiвалася i лiтоўскiмi адраджэнцамi, таму што надавала вагу i гонар лiтоўскаму адраджэнскаму руху.

У XIII ст. усходнеславянскiя абшары былi яшчэ пакрыты мноствам дробных феадальных удзельных княстваў, валадары якiх з пераменным поспехам змагалiся за першынства ў сваiх рэгiёнах. На беларускiх землях такiх княсτваў налiчвалася каля 20.

На балцкiх землях на сярэдзiну XIII ст. сталай дзяржаўнасцi яшчэ не было. Стан у гэтым рэгiёне можна вызначыць як пераддзяржаўны. Тут узнiкаюць племянныя саюзы, вылучаюцца "старшыя" князi (кунiгасы), якiя ўмацоўваюць сваю ўладу. Як сведчьщь гiсторыя, такi пераддзяржаўны стан мог праiснаваць даволi працяглы час. Але пагражальная для самога выжывання балтаславянскага насельнiцтва знешняя небяспека вымушала суцiшаць мiжкняжацкiя ўнутраныя раз6оркi i вылучала iдэю кансалiдацыi, аб'яднальную iдэю, на першы план. Бо ж сапраўды гэтым часам на суседнiх паўночных землях — тэрыторыях латышоў i эстаў — ордэн мечаносцаў далека не прапаведнiцкiмi метадамi насаджаў хрысцiянсгва. Рэальная пагроза ад гэтых нязваных хрысцiцеляў паўставала для палачан, пскавiчоў, Ноўгарада Вялiкага, ды i для той жа Жмудзi i Лiтвы. Асаблiвую небяспеку сталi ўяўляць ворагi з паўночнага захаду, калi ў 1237 г. мечаносцы аб'ядналiся ў адзiн ордэн з тэўтонамi, якiя знiшчылi перад гэтым магутнае балцкае племя прусаў i марылi аб новых заваяваннях на ўсходзе.

Не меншая пагроза навiсала для нашых продкаў у сярэдзiне XIII ст. з паўднёвага ўсходу. Адно за адным падпадалi пад мaнгoлa-тaтapcкae ярмо ўсходнiя i паўднёвыя княствы. Нават самыя магутныя з iх — тая ж Галiцка-Валынская Русь — вымушаны былi выплачваць данiну ардынскiм захопнiкам.

У такой сiтуацыi дзеля абароны сваей незалежнасцi, у рэшце рэшт дзеля выжывання, насельнiцтва балта-ўсходнеславянскага памежжа павiнна было аб'яднаць свае намаганнi. Але спраўдзiць iдэю кансалiдацыi балта-славянскiх зямель было не так проста, бо на лiдэрства ў гэтым рэгiёне прэтэндавалi па меньшай меры тры цэнтры: Наваградак, лiтоўска-жмудскi асяродак i Полацк. Нельга забываць i аб палiтычных амбiцыях у гэтым рэгiёне галiцкiх князёў.

Здаецца, Полацкае княства, якое ў свой час першым вылучылася са складу Кiеўскай Русi i мела багатыя традыцыi незалежнага i самастойнага iснавання, павiнна было стаць тым цэнтрам, якi б аб'яднаў вакол сябе змоглыя ад феадальных усобiц i iншаземных набегаў навакольныя землi. Але ж Полаччына XIII ст. не была ўжо настолькi багатай i магутнай, як у папярэднiя стагоддзi, бо страта выхаду да Балтыкi, цяжкая зацяглая барацьба з крыжац-кай агрэсiяй падтачыла сiлы гэтага волата. I ў сярэдзiне XIII ст. цэнтр палiтычнага жыцця на беларускiх землях пераходзiць у Наваградак. Пацвярджэннем таму з'яуляюцца як летапiсныя звесткi, так i археалагiчныя крынiцы. Летапiсныя паведамленнi аб падзеях сярэдзiны XIII ст. лiтаральна застракацелi звесткамi аб Наваградку, аб Наваградскай зямлi. Археолагi, якiя ў пасляваенны час пачалi рабiць у Наваградку раскопкi, былi пастаўлены перад неабходнасцю тлумачэння такой з'явы, што ў XIII ст. гэты ў нядаўнім мiнулым нiчым не адметны рэгiянальны цэнтр быў напоўнены iмпартнымi вырабамi. Горад па cвaix памерах адносiўся да нeвялiкix, але па знаходках прадметау раскошы супернiчае са знакамiтымi старажытна рускiмi гарадамi, а ў шэрагу выпадкаў з'яўляецца ўладальнiкам унiкальных рэчаў.

Узвышэнне Наваградка ў сярэдзiне XIII ст. вынiкае з яго геапалiтычнага становiшча на гэты час. Тое, што багацце i раскоша пацяклi сюды натуральная з'ява, бо пацяклi яны ў самае бяспечнае месца, аднолькава аддаленае ад гарачых і крывавых межаў, дзе сутыкалiся балты i славяне з крыжацкай i мангола-татарскай наваламi. Грошы i багацце давалi моц i ўладу. I калi у 30-ыя гады. XIII ст. Наваградак знаходзiўся ў залежнасці ад Галіцка-Валынскай Русі, то ў другой палове 40-х гг. Наваградцы праводзяць сваю самастойную лiнію ў складаных міждзяржаўных стасунках у гэтым рэгіене. Менавіта ў верхнiм Панямоннi разгортвалiся асноўныя пaдзeі, якія паклалi пачатак Лiтоўскай дзяржаве. Першым князем- прэтэндэнтам на роль яе стваральніка – выступіў літоўскі князь Міндоўг. Трэба мець на увазе, што летапісная Літва размяшчалася на сенняшніх усходнелітоўскіх і паўночна-заходніх беларускіх землях.

Да з’яўлення ў Наваградку Міндоўг у летапісах упамінаецца сярод іншых князеў-кунігасаў на балцкіх тэрыторыях. Так, у 1219 г. Міндоўг даў абавязацельствы валынскiм князям ваяваць супраць палякаў.

У летапісах прысутнічаюць таксама звесткі аб тым, як абвастраліся адносіны паміж тады ужо валадаром Літвы Міндоўгам і яго сынам князем Наваградка Войшалкам. Здаецца, пытанне аб лiдэрстве у рэгiёне павiына вырашьщца памiж гэтымi асобамі. Але на авансцэну выходзiць трэцяя сiла — жмудскi князь Трайнята. Менавiта са жмудскага асяродку паўстае другая спроба аб'яднання балта-ўсходнеславянскiх зямель у адзiны палiтычны арганiзм. Увосень 1263 г., калi войска Мiндоўга знаходзiлася у паходзе на Бранск, валадар Лiтвы i два яго малодшыя сыны былi забiтыя змоўшчыкамi. Напераду іх стаяў ужо згаданы вышэй Трайнята. Ен вырашыў знiшчыць пад корань усiх мажлiвых канкурэнтаў. Пачаў гэтую няўдзячную справу жмудскi князь з пляменнiка Мiндоўга Таўцiвiла, што на той час княжыў у Полацку. Полацк на самой справе i сам меў намеры скарыстаць сiтуацыю i, забiўшы Трайняту, далучьщь суседнiя балцкiя землi да сваей дзяржавы. Больш увiшным аказаўся жмудскi князь, якi забiў полацкага Таўцiвiла. Тады, як сведчаць летапiсы, "Войшалк убоявся того же и бежа до Пиньска".

Але трыумф Трайняты быў нядоўгiм. Праз некаторы час ён быў зарэзаны конюхамi Мiндоўга, пасля чаго i надышла развязка драмы: Войшалк "поиде с пиняны к Новогороду и оттоле пое с собою Новогородце и поиде в Литву княжить". Наступным этапам у дзейнасцi Войшалка было далучэнне да сваiх уладанняў балцкiх земляў Налыпчанаў i Дзяволтвы.

Такiм чынам, князь наваградскi Войшалк сτварыў тое ядро дзяржавы, якое з цягам часу абрастала суседнiмi землямi i пераўтварала княства Лiтоўскае, Лiтву ў Вялiкае Княства Лiτоўскае, Рускае, Жамойцкае.

Такiм чынам, можна з упэўненасцю канстатаваць, што сярод заснавальнiкаў княства Лiтоўскага былi разам з балцкiмi i заходнебеларускiя землi. Прычым у iснаваннi такога палiтычнага аб'яднання было зацiкаўлена на-сельнiцтва як тых, так i другiх зямель.

Але ў апошнiя тры дзесяцiгоддзi XIII ст. перад маладой дзяржавай стаяла адна задача: выжыць у акружэннi суседзяу, што былi не зацiкаўлены ў з'яўленнi новага дзяржаўнага ўтварэння, да якога хiнулiся яшчэ не падуладныя крыжакам цi ардынцам землi. I з гэтай задачай уладары Лiтоўскай дзяржавы паспяхова справiлiся. Гэта стала мажлiвым, па-першае, з прычыны гiстарычнай мэтазгоднасцi, калi толькi яднанне сiл дазваляла 6алтаславянскаму насельніцтву верхняга i сярэдняга Панямоння адстаяць сваю сва6оду i жыццё. Па-другое, з'яўленне на авансцэне гiсторыi маrутных дзяржаўных дзеячаў Мiцдоўга, Войшалка, Тройдзеня, Віценя- не дазволiла згiнуць дзяржаве у крывi мiжусобных дынастычных звадак.

Ды урэпще рэшт да княсгва Лiтоўскага ў гэты час павярнулася тварам гiсrарычнае шанцаванне. Невядома, як бы склаўся лес гэтай дзяржавы, калi б аб'яднальныя працэсы у Панямоннi прыпалi на 30 — 40-я гг. XIII ст. — час найвялiкшага ўздыму Галiцка-Валынскага княсгва, — цi, скажам, на тыя ж 30 — 40-я гг. XIV ст., калi у моц увайшоу Ордэн. Але ж так склалася гiсгарычна, пгго станаўленне дзяржаўнасці Лiтвы прыпала на той перыяд, калi гэтаму працэсу Галiцка-Валынская дзяржава ужо не магла перашкодзiць, а Ордэн тое ж зрабiць яшчэ не быў у сiлах.

А6 гэтым сведчаць факты з палiтычнай гiсторыi княства Лiтоўскага пасля забойсгва Войшалка. Прадстаўнiк галiцкага княжацкага дома Шварн, якi быў паўнапраўным уладаром-спадкаемцам Лiтвы, не вытрымаў барацьбы з мясцовай апазiцыяй на чале з Троидзенем. Галiчанiн быў адлучаны ад улады. А ва ўмовах палiтычнага драблення Галiцка-Валынскай Русi ей не ўдалося паставiць пад свой кантроль падзеi ў Лiтоўскай дзяржаве нават з дапамогай ардынскай сiлы.

Увакняжыўшыйся на лiтоўскiм троне недзе ў 1269/1270 г. Тройдзень энергiчна, з дапамогай сiлы i подкупаў праводзiў палiтыку кансалiдацыi зямель, што склалiся ў адзiны дзяржаўны арганiзм у 50 — 60-я гг. XIII ст. Яму ўдалося ста6iлiзаваць унутрыпалiтычную сiтуацыю ў Лiтоўскай дзяр­жаве. Гзта дазволiла адвадзiць на пэўны час ворагаў ад прэтэнзiй на незалежнасць Лiтвы. А што прэтэнзii такiя iснавалi, сведчаць летапiсныя згадкi. На пачатку 70-х гг. XIII ст. князь луцкi Мсціслаў Данiлавiч "пошел бяшепъ от Копыля, воюя по Полесью". У хуткiм часе пасля згаданых войнаў з Галiччынай i Валынню быў заключаны мiр. Гэга дазволiла Тройдзеню кiнуць сiлы на абарону паўночна-заходнiх межаў.

Тым не менш Лiтоўская дзяржава пасля смерцi Тройдзе­ня ў 1280 г., якi, безумоўна, умацаваў яе становiшча, атрымала мажлiвасць для далейшага развiцця. Што i знайшло свае ўвасабленне ў дзейнасцi наступных уладароў. Асаблiва яскрава цэнтралiзатарскiя памкненнi выявiлiся ў палiтыцы вялiкiх князёў Вiценя i Гедымiна. Менавiτа за часы iх панавання ў склад Лiтоўскай дзяржавы ўвайшлi амаль усе беларускiя землi, якiя не прымалi ўдзелу ў яе заснаваннi.

Шляхi iх уваходжання ў склад Лiтоўскай дзяржавы былi розныя. Скупыя, адрывачныя звесткi, што дайшлi ад той далёкай пары, не дазваляюць вызначыць дакладную карцiну гэтага працэсу. Пад 1326 г. у летаmсах упамiнаеiща князь менскi Васiль ужо як васал вялiкага князя Гедымiна, але на якiх умовах i пры якiх абсгавiнах гата адбылося, меркаваць цяжка. Сваю ролю ў пашырэнm дзяржаўнай тэрыторыi Лiтоўскай дзяржавы адыгралi шлюбныя сувязi, недругараднае месца адводзiлася i ваенна-палiтычнаму ўцiску. Але ўсё ж ёсць усе падставы, каб з вялiкай доляй упэўненасцi гаварыць аб дабравольна-дагаворнай аснове уваходжання ў склад Лiтоўскай дзяржавы найбольш буйных беларускiх зямель — Полацкай i Вiцебскай. Аб гэтым сведчаць земскiя прывiлеi вялiкiх князёў лiтоўскiх. Яны зацвярджалi аўтаномiю і статус названых зямель у складзе Вялiкага Княства Лiтоўскага. Па меншай меры можна выдзелiць чатыры характэрныя рысы аўтаномнасці. Першая звязана з правам палачан i вiцяблян выказаць сваю думку i самым сур'ёзным чынам уплываць на прызначэнне вялiкiм князем першай асобы ў сваей зямлi. Вялiкi князь быў абавязаны "им давать воеводу по старому, по их воли, и который им будет нелюб воевода ... ино нам воеводу им иного дата, по их воли".[4, c. 58]

Другая — гэта тое, што аўтаномнасць Полацкай i Вiцебскай зямель прадугледжвала абмежаванне судовай улады вялiкакняжацкiх намеснiкаў цi ваявод. Гэта вельмi важны момант, бо заканадаўчыя нормы i судовыя ўстановы практычна вызначаюць статус асобы ў грамадстве. Кантроль за статусам мясцовае баярства захоувала за сабой. У прыгаданых земскiх прывiлеях спецыяльна агаворвалася:

Трэцяя рыса аўтаномнасцi выяўлялася у мажлiвасцi функцыянiравання полацкага i вiцебскага веча (сойма). Прычым на гэтых сходах насельніцтва Полацка цi Вiцебска вырашалiся многiя важныя пытаннi мясцовага кiраван-ня: выбранне мясцовых улад, нормы нясення вайсковай службы, гаспадарчыя гарадскiя справы, нарэшце, абмяркоўвалiся мiждзяржаўныя гандлёвыя дагаворы.

Чацвёртая, бадай самая важная з вызначаных рыс пэўнай самастойнасцi Полацкай i Вiцебскай зямель у складзе Вялiкага Княства Лiтоўскага заключаецца ў выключным, манапольным праве мясцовага баярства займаць усе пасады мясцовага кiравання. Гэτа значыць, мясцовыя землеўладальнiкi захоўвалi за сабою права ўладарьщь ў сваей зямлi. Зусiм нездарма менавiта з Падзвiння выйшла абсалютная большасць родаў беларускага паходжання, прадстаўнiкi якiх займалi кiруючыя пасады як у мясцовых, так i ў цэнтральных органах улады Вялiкага Княсτва Лiтоўскага. Тут былi радавыя гнёзды князёў Друцкiх, Лукомскiх, Адзiнцэвiчаў. Адсюль паходзiлi такiя вядомыя ў гiсторыi прозвiшчы, як Глябовiчы, Iльiнiчы, Немiравiчы-Корсакi, Зяноўевiчы i многiя iншыя.

Усе прыведзеныя факты дазваляюць гаварыць аб аўтаномii далучаных зямель да Вялiкага Княства Лiтоўскага.

Феадальныя княствы-дзяржавы, якiя iснавалi на тэрыторыi Беларусь яшчэ у X - XII стст., сваiм вопытам дзяржаўнасцi, развiтай эканомiкай, культурай удыхвалi свае 6агатыя традыцыi i новай Лiтоўскай дзяржаве, робячы яе Вялiкiм Княствам.