Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

ИТиУТС. Контрольная работа №1

..docx
Скачиваний:
13
Добавлен:
01.04.2014
Размер:
47.72 Кб
Скачать

Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь

УСТАНОВА АДУКАЦЫІ

“БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ УНІВЕРСІТЭТ

ІНФАРМАТЫКІ І РАДЫЁЭЛЕКТРОНІКІ”

Кафедра Беларускага і рускага языкоў

Кантрольная праца па дысцыпліне:

«Беларуская мова: спецыяльная лексіка»

Выканала:

Праверыла:

______________________________

Мінск 2011

Заданне 1. Гістарычныя этапы развіцця беларуская мовы.

Мова – гэта адна з найважнейшых прыкмет нацыі, падмурак этнічнага самаўсведамлення народа. Моўная культура беларускага народа надзвычай багатая i самабытная. Стваралася і развівалася беларуская нацыянальная мова ў складаных гістарычных умовах, у непарыўнай сувязі са стварэннем і развіццём беларускай нацыі.

Перш чым утварылася беларуская народнасць і сфарміравалася яе мовы, у жыцці ўсходняга славянства абдылося многа важных падзей, якія паўплывалі на развіцце мовы. Да такіх падзей адносіцца далучэнне славян у X ст. да хрысціянскай цывілізаціі. Разам з хрысціянствам на ўсходнеславянскія землі прыйшла пісьменнасць на стараславянскай (старабалгарскай) аснове.

XI-XII ст.ст. былі надзвычай пленнымі ў гісторыі беларускай кніжнасці. Значная колькасць пісьмовых помнікаў, створаных на Беларусі ў той час, былі на царкоўнаславянскай мове. Гэта пераважна творы богаслужэбнай літаратуры (евангеллі, псалтыры і інш.). З арыгінальных рэлігійных твораў старажытнай эпохі дайшлі да нас творы епіскапа Кірылы Тураўскага (словы, казанні, павучанні, малітвы), пісьменнікаў-асветнікаў Клімента Смаляціча і Аўраама Смаленскага. У XII ст. вялікую асветніцкую працу вяла Ефрасіння Полацкая. Яе жыцце і дзейнасць апісаны ў “Жыціі”, складзеным пасля смерці асветніцы адным з яе вучняў.

Значна больш помнікаў пісьменнасці не толькі рэлігійнага, але і свецкага характару дайшло ад XIII ст. Гэта шматлікія гандлевыя дагаворы, надпісы на прадметах матэрыяльнай культуры, разнастайныя граматы, знойдзеныя ў Віцебску, Смаленску, Мсціславе. Гэтыя помнікі шырока адлюстроўваюць асаблівасці жывой народнай гаворкі таго часу.

Вялікае княства Літоўскае ўзнікла ў XIII ст. як саюз усходнеславянскіх княстваў, і на працягу XIV ст. уся тэрыторыя Беларусі ўвайшла ў яго склад.

Этнічную большасць у Вялікім княстве Літоўскім складалі нашчадкі былых усходнеславянскіх пляменаў (крывічоў, дрыгавічоў, радзімічаў), якія захавалі свае традыцыі, звычкі, веру, культуру, сваю мову, атрыманую ў спадчыну з даўніх часоў. На базе гэтай часткі ўсходнеславянскага насельніцтва на працягу XIV-XV стст. склалася беларуская народнасць і сфарміравалася беларуская літаратурна-пісьмовая мова.

Старабеларуская мова з’яўлялася асноўнай літаратурна-пісьмовай у Вялікім княстве Літоўскім. У той час яе называлі “проста мова” (тэрмін “беларуская мова” ўзнік пазней).

Гэтая мова мела статус афіцыйнай, дзяржаўнай мовы ў Вялікім княстве Літоўскім, таму ўжывалася ва ўсіх сферах грамадскага жыцця. На беларускай мове ўпершыню ў гісторыі ўсходніх славян на пачатку XVI ст. з’явіліся друкаваныя кнігі. На ей існавала багатая літаратура, навуковая і мастацкая, летапісы, а з сярэдзіны XVI ст. – і тэксты Св. Пісання. Гэта была мова законаў, суда, канцылярый. У вялікакняжацкай канцылярыі на ей ствараліся дакументы дзяржаўнага значэння.

Лепшыя моўныя здабыткі канцылярска-юрыдычнага пісьменства адлюстраваны ў Статуце Вялікага княства Літоўскага – зводзе законаў дзяржавы і кодэксе феадальнага права, які меў тры рэдакцыі – 1529, 1566, 1588 г.г.

Высокі ўзровень мела ў XV-XVII стст. беларускае свецкамастацкае пісьменства, якое існавала ў такіх жанравых формах, як летапісы, мемуары, творы мастацкай літаратуры – перакладной і арыгінальнай.

Пераклад і выданне на Беларусі рэлігійнай літаратуры звязаны з дзейнасцю такіх выдатных пісьменнікаў-асветнікаў, як Францыск Скарына, Сымон Будны, Васіль Цяпінскі, Мялецій Сматрыцкі, кнігі якіх увасобілі дэмакратызацыю царкоўна-славяншчыны ў напрамку больш зразумелага для чытача пісьма.

У другой палове XVI ст., у разгар рэфармацыі на Беларусі, паслядоўнікі Ф. Скарыны – Сымон Будны, Васіль Цяпінскі і інш. давялі справу да канца, даўшы народу рэлігійныя творы на беларускай мове.

З канца XVI ст. на Беларусі распаўсюджваецца лацінская мова – афіцыйная пісьмовая на той час мова Польскай дзяржавы. Яна пачынае выкарыстоўвацца (часта паралельна з беларускай мовай) у судовай практыцы, навуковым ужытку, становіцца прадметам школьнага вывучэння. Польская мова становіцца мовай канфесійнай палемікі, свецкай літаратуры. Паступова беларуская мова выцясняецца з прыватнага пісьмовага ўжытку.

Ў 1696 г. Варшаўскі Сейм канстатуе, што ў справаводстве Княства ўсе рашэнні павінны складацца на польскай мове. З гэтага часу афіцыйная пісьменнасць на беларускай мове спрыняецца. Але беларуская мова прадаўжае выкарыстоўвацца ў штодзенным ўжытку сялян і інш. ніжэйшых колаў грамадства (якіх польская асіміляцыя амаль не закранула), г.зн. яна працягвае функцыянаваць і развівацца як народна-дыялектная мова.

У канцы XVIII ст. беларускі народ апынуўся ў новых гістарычных абставінах: некалі Вялікая Рэч Паспалітая пасля трох падзелаў паміж Аўстрыяй, Прусіяй і Расіяй у 1795 г. перастала існаваць. Беларускія землі ўвайшлі ў склад Расійскай імперыі.

Царскі ўрад ігнаруе не толькі дзяржаўную самастойнасць, але і этнічную, моўную, культурна-рэлігійную адметнасць беларускага народа. Афіцыйная навука разглядае беларускую мову як дыялект (“наречие”) рускай мовы, а беларусаў разглядае як рускую народнасць. Загадам Мікалая I у 1840 г. на Беларусі ў якасці афіцыйнай уводзіцца руская мова. Беларуская мова ў гэты і пазнейшыя часы ў афіцыйны ўжытак, пісьменнасць, школы не дапускалася.

Прадстаўнікі беларуска-польскага асветніцтва першай паловы XIX ст.: Я. Чачот, Я. Баршчэўскі, В. Дунін-Марцінкевіч і інш., другой паловы XIX ст. - К. Каліноўскі, Ф. Багушэвіч, пазней – Я. Купала, Я. Колас, М. Богдановіч, Цетка, А. Гарун, С. Палуян і інш. пісьменнікі і публіцысты “нашаніўскага” курунку. Іх творчасць есць пачатак новай беларускай нацыянальнай літаратурна-пісьмовай мовы.

Асноўныя нормы літаратурнай мовы пачалі складвацца стыхійна толькі ў першым дзесяцігоддзі (1906-1915 гг.) легальнага функцыянавання беларускага друку. Выданне першай беларускай газеты “Наша ніва”, удзел у ей карэспандэнтаў з розных мясцовасцей Беларусі стваралі магчымасць замацаваць у якасці норм найбольш пашыраныя моўныя з’явы. Аднак гэтыя нормы не былі апісаны і замацаваны адпаведным чынам, а таму часта парушаліся.

Першыя спробы кадыфікаваць правапісныя і граматычныя нормы былі зроблены братамі А. і Я. Лесікамі, якія ў 1917 г. апублікавалі лацінскім шрыфтам дапаможнік “Як правільна пісаць па-беларуску”, а ў 1918 г. на яго аснове выдалі “Беларускі правапіс”. У гэты час выходзяць і іншыя дапаможнікі : “Беларускі правапіс” А. Луцкевіч і Я. Станкевіч, дапаможнік Р. Абіхта і Я. Станкевіча “Просты спосаб стацца ў кароткім часе граматным” і інш. Але найбольш значнай і ўдала распрацаванай сярод іх стала “Беларуская граматыка для школ” Б. Тарашкевіча, выдадзеная кірыліцай і лацінкай у Вільні ў 1918 г. Б. Тарашкевіч выйшаў за межы ўласна граматыкі і апісаў усе ўзроўні моўнай сістэмы з пункту погляду іх нарматыўнасці, правіл перадачы на пісьме.

З выхадам граматыкі Б. Тарашкевіча пачаўся працэсстабілізаціі правапісных норм беларускай літаратурнай мовы. На падставе граматыкі ствараюцца іншыя падручнікі і навучальныя дапаможнікі.

У выніку ажыццяўлення палітыкі беларусізацыі беларуская мова набыла статус дзяржаўнай і грамамадскія ўстановы, вялося навучэнне ў школах, тэхнікумах, ВНУ. Упершыню ў гісторыі былі створаны на беларускай мове падручнікі для школ па ўсіх прадметах, шматлікія слоўнікі. К канцу XX-ых гадоў каля 90 працэнтаў літаратуры, якая выпускалася, была беларускай, звыш 89 працэнтаў школ мелі беларускую мову навучэння. Беларуская мова стала мовай справаводства, навукі.

Аднак усталяванне сталінскага таталітарнага рэжыму ў 30-ыя гады гвалтоўна спыніла працэс беларусізацыі. У 1938 г. выходзіць пастанова СНК і ЦК ВКП (б) "аб абавязковым вывучэнні рускай мовы ў школах нацыянальных рэспублік і абласцей". З гэтага часу пачынаецца мэтанакіраванае выцясненне беларускай мовы са сферы навучальна-выхаваўчага працэсу ў школе.

На працягу 50-80-ых гадоў, калі працэсы дэнацыяналізацыя грамадскага і культурнага жыцця набылі надзвычай шырокі характар, сферы выкарыстання беларускай мовы хутка звужаліся: скарачаліся тыражы беларускамоўных выданняў, беларускія школы пераводзіліся на рускую мову навучання. Беларуская мова была выключана са сферы афіцыйнага ўжытку. Асноўнымі сферамі яе прымянення заставаліся мастацкая літаратура, публітыстыка, у той ці іншай ступені яна выкарыстоўвалася ў гуманітарнай навуцы, адукацыі.

У 1990 г. беларускай мове, у адпаведнасці з прынятым Вярхоўным Саветам Беларусі Законам аб мовах, быў нададзены статус дзяржаўнай, які прадугледжваў найперш аднаўленне яе ў сферы афіцыйна-справавога ўжытку, і адукацыі. Дзякуючы намаганням інтэлегенцыі дзейнасці ўстаноў асветы, культуры, творчых саюзаў, роля беларускай мовы ў жыцці грамадства значна ўзрасла. Пашырыліся яе функцыі ў сістэме адукацыі – спынена практыка пераводу школ на рускую мову навучання, пачалі адкрывацца дзіцячыя дашкольныя ўстановы і школы з беларускай мовай навучання. Дзяржаўная падтрымка беларускамоўных выданяў, сродкаў масавай інфармацыі значна павялічыла аб ем камунікацыі на беларускай мове.

Аднак юрыдычная нераспрацаванасць, невыразнасць многіх палажэнняў Закона аб мовах, а таксама новыя рэаліі, якія ўзніклі пасля рэферэндуму (1995 г.), дзе большая частка насельніцтва выказалася за дзяржаўнае двухмоўе ў рэспубліцы (а г.зн., за захаванне ранейшых тэндэнцый у моўнай сітуацыі), маюць вынікам тое, што беларуская мова пакуль не выкарыстоўваецца як дзяржаўная у розных сферах жыцця рэспублікі, не з ўляецца рэальным сродкам зносін нацыі.

Аднак, нягледзячы на неспрыяльныя сацыяльна-палітычныя ўмовы, у якіх часта аказвалася беларуская літаратурная мова, развіцце на ей розных жанраў мастацкай, публіцыстычнай, навуковай літаратуры не спынялася на працягу ХХ ст. На беларускай мове выдадзены шматтомныя галіновыя энцыклапедыі, слоўнікі (тлумачальныя, перакладныя, гістарычныя, этымалагічныя і інш.), граматыкі, манаграфіі, на ей існуе багатая і самабытная мастацкая і публістычная літаратура. Інакш кажучы, сення беларуская літаратурная мова – адна з багатых і развітых моў, прадстаўленая ўсімі функцыянальнымі стылямі і жанрамі.

Тэзісны план:

  1. Мова – гэта адна з найважнейшых прыкмет нацыі, падмурак этнічнага самаўсведамлення народа.

  2. XI-XII стагоддзі – пленныя стагоддзі ў гісторыі беларускай кніжнасці.

  3. ВКЛ узнікла і існавала як саюз усходнеславянскіх княстваў.

а) лепшыя моўныя здабыткі канцылярска-юрыдычнага пісьменства адлюстраваны ў статуце ВКЛ.

4. З канца XVI ст. на Беларусі распаўсюджваецца лацінская мова – афіцыйная пісьмовая на той час мова Польскай дзяржавы.

а) у 1696 г. Варшаўскі Сейм канстатуе, што ў справаводстве Княства ўсе рашэнні павінны складацца на польскай мове.

5. У 1795 г. беларускія землі ўвайшлі ў склад Расійскай імперыі.

а) у 1840 г. на Беларусі ў якасці афыцыйнай ўводзіцца руская мова.

6. Асноўныя нормы літаратурнай мовы пачалі складацца з першых дзесяцігоддзяў XX ст.

7. Беларуская мова набыла статут дзяржаўнай у выніку ажыццяўлення палітыкі беларусізацыі.

8. У 30 г. усталяванне сталінскага рэжыму спыніла працэс беларусізацыі.

9. У 1995 г. беларускай і руска й мовам былі нададзены статусы дзяржауных.

Заданне 2. Падбярыце з любога тэксту 10 прыкладаў марфалагічнай інтэрферэнцыі (па пяць форм роднага склону і па пяць форм меснага склону адзіночнага і множнага ліку рускіх і беларускіх назоўнікаў другога скланення), а таксама 5 прыкладаў сінтаксічнай інтэрферэнцыі.

Марфалагічная інтэрферэнцыя:

Родны склон:

1. Увидеть большую собаку - убачыць вялікага сабаку;

2. Нет необходимой надписи - няма неабходнага надпісу;

3. Отчет без переписи коллектива – справаздача без перапісу калектыва;

4. Друг без настроения – сябар без настрою;

Вернуть книгу моего друга - вярнуць кнігу майго сябра.

Месны склон:

Разговаривать о новой шинели – размаўляць аб новым шынелі;

Думать о золотой медали - думаць пра залаты медаль;

Читать о степи – чытаць пра стэп;

Находится на продаже нового товара - знаходзіцца на продажы новага тавара;

Салат лежал на столе - Салата ляжала на стале.

Сінтаксічная інтэрферэнцыя:

  1. Благодарить друга - дзякаваць сябру;

  2. Смеятся над другими - смяяцца з другіх;

  3. Послать за отцом - паслаць па бацьку;

  4. Болеть гриппом - захварэць на грып;

  5. Идти по лесу - ісці лесам.

Заданне 3. Падбярыце па тры выразы з публіцыстычнага, навуковага і афыцыйна-справавога стыляў і складзіце з імі сказы выразнай функцыянальна-стылевой прыналежнасці.

Публіцыстычны стыль:

1. Пазітыўныя змены.

У краіне наступілі пазітыўныя змены.

2. Пакет прапаноў.

На зборы будзе разгледжаны пакет прапаноў замежнага кліента.

3. Паступіў сігнал.

Да нас паступіў сігнал з найбуйнага прадпрыемства краіны.

Навуковы стыль:

1. Зыходзячы з вынікаў эксперыменту

Зыходзячы з вынікаў эксперыментаў, якія сведчаць пра тое, што людзі скануюць тэкст і не заўсёды праглядаюць вэб-старонку цалкам, мэтазгодна

скарыстацца прынцыпам перавернутай піраміды і змясціць выснову ў пачатак тэксту.

2. Рацыянальна арганізаваць.

Выкарыстанне спецыялізаванага праграмнага забеспячэнне дазваляе рацыянальна арганізаваць распарадак дня.

3. Суб’ект гаспадарання.

Праблема крадзяжу патрабуе адпаведных адэкватных мерапрыемстваў з боку суб'екта гаспадарання.

Афыцыйна-справавы стыль:

  1. На падставе.

На падставе распіскі грашовыя сродкі былі вернутыя ўладальніку.

  1. Пісьмовая заява.

Зыходзячы з пісьмовай заявы Пупкіна П.П.,загадваю аказаць матэрыяльную падтрымку Пупкіну П.П.,у памеры 10 (дзесяці) базавых велічынь.

  1. У адпаведнасці з пастановай.

У адпаведнасці з пастановай прадпрыемства ад 28 красавіка 2011гады, адмяняюцца становішчы, прынятыя 24 сакавіка 2009 гады, якія прадугледжваюць выкарыстанне гатовых шаблонаў для выканання замоў індывідуальных прадпрымальнікаў.

Заданне 4. Выпішыце з артыкула па спецыяльнасці (фізіка, матэматыка, праграмаванне, уводзіны ў спецыяльнасць і інш.) 20 словазлучэнняў (ці слоў) і перакладзіце іх на беларускую мову. У тэрміналагічным слоўніку ці слоўніку прафесіяналізмаў знайдзіце тлумачэнні гэтых слоў.

  1. витая пара - вітая пара: кабэль на меднай аснове, які аб’ядноўвае ў абалонцы адну ці больш пар правадоў. Кожная пара ўяўляе сабою два ізаляваныя медныя правады, звітыя вакол адзін аднаго.

2) штрих-код - штрых-код: спосаб візуальнага выяўленьня звестак, сэнс якога ў інтэрпрэтацыі адмысловым сканэрам паслядоўнасці рысак і прагалаў рознай таўшчыні.

3) юникод – юнікод: стандарт кадавання сымбаляў, які дазваляе адлюстраваць літары і знакі амаль усіх пісьмовых моваў.

4) закон сохранения энергии - закон захавання энэргіі: асноўны закон прыроды, які крыецца ў тым, што энэргія замкнёнай сыстэмы захоўваецца ў часе.

5) вектарная графика - вэктарная графіка: гэта від кампутарнай графікі, у якім выявы ўтвараюцца з геамэтрычных прымітываў (пункты, лініі, крывыя і шматкутнікі), апісваных матэматычнымі раўнаннямі.

6) пиксель – піксэл: найдрабнейшая адзінка лічбавага відарысу (лічбавай выявы) ў растравай графіцы.

7) метрология – мэтралёгія: навука аб вымярэннях, мэтадах і сродках забеспячэння іх адзінства і спосабах дасягнення патрабаванай дакладнасці.

8) википедия – вікіпэдыя: шматмоўная агульнадаступная свабодна распаўсюджваемая інтэрнэт-энцыкляпэдыя, ствараемая супольнай працай добраахвотных аўтараў і каардынуемая непрыбытковай арганізацыяй Фундацыяй Вікімэдыі, якая знаходзіцца ў Санкт Пецярбургу, Флорыда.

9) стек – стэк: структура дадзеных, што арганізавана згодна прынцыпу LIFO: апошні прыйшоў – першы выйшаў.

10) информационная система - інфармацыйная сыстэма: аўтаматызаваная сыстэма, вынікам функцыянавання якой з’яўляецца прадстаўленне выходнай інфармацыі дзеля наступнага выкарыстання.

11) константа - канстанта: спосаб адрасавання да дадзеных, змена якіх разгляданай праграмай забаронена.

12) двигатель внутреннего сгорания - рухавік унутранага згарання: тып рухавіка, цеплавой машыны, у якой хімічная энэргія паліва, якое згарае ў рабочай зоне, пераўтвараецца ў мэханічную работу.

13) виртуальная память - віртуальная памяць: схема арганізацыі памяці кампутара, пры якой праграмнае забесьпячэнне ўяўляе адраснаю прастору кампутара бесперапыннай і аднастайнай.

14) аудиокодеки – аўдыёкодэкі: кодэкі, прызначаныя для сціску гукавой інфармацыі.

15) байт – байт: адзінка вымярэння колькасьці інфармацыі, па змаўчанні байт лічыцца роўным васьмі бітам.

16) машинное слово - машыннае слова: машынназалежная і плятформазалежная велічыня, вымяраная ў бітах або байтах, роўная разраднасці рэгістраў працэсара і/або разраднасці шыны дадзеных (звычайна некаторая ступень двойкі).

17) біт – біт:

а) двайковы лягарыфм верагоднасці роўнаверагодных падзей або сума вытворных верагоднасці на двайковы лягарыфм верагоднасці пры рознаверагодных падзеях.

б) адзін разрад двайковага кода (двайковая лічба). Можа прымаць толькі два ўзаемавыключальных значэння: так/не, 1/0, уключана/выключана, і т. п.

в) базавая адзінка вымярэння колькасьці інфармацыі, роўная колькасьці інфармацыі, якая змяшчаецца ў досведзе, мелым два роўнаверагодных зыходу. Гэта тоесна колькасьці інфармацыі ў адказе на пытанне, што дапускае адказы «так» альбо «не» і ніякага іншага (гэта значыць такая колькасьць інфармацыі, якая дазваляе адназначна адказаць на пастаўленае пытанне). У адным двайковым разрадзе ўтрымоўваецца адзін біт інфармацыі.

18) радиоизлучение – радыёвыпраменьванне: электрамагнітнае выпраменьванне з даўжынямі хваляў 5 × 10-5 — 1010 мэтраў і частасцямі, адпаведна, ад 6 × 1012Гц і да некалькіх гэрцаў.

19) диапазон частот - дыяпазон хваляў: умоўны інтэрвал частот (і адпаведных ім даўжыняў хваляў) электрамагнітнага выпрамянення, які выдзяляецца паводле пэўных фізічных характарыстык выпрамянення.

20) звукосниматель - гуказдымальнік: прылада для ператварэння вагання струнаў у электрычны ток.

Заданне 5. Падбярыце тэкст на рускай мове (100-120 слоў) па спецыяльнасці, у якім былі б дзеепрыметныя словазлучэнні з суфіксамі –ущ- (-ющ-), -ащ- (-ящ-), -ем- (-им-) і перакладзіце яго на беларускую мову.

Компьютер представляет собой электронное приспособление, получающее набор инструкций, или программу, а затем осуществляющее эту программу путем

проведения расчетов по числовым данным или путем обобщения и сопоставления информации. Компьютеры открыли новую эру в производстве через методы автоматизации. Они являются важными инструментами почти в каждой области исследований и прикладных технологий. Представите себе мир без компьютеров. Это будет означать почти полное отсутствие надлежащих средств связи.

В современном мире компьютеры используются для разных задач. Компьютеры имеют важную значимость для обмена информацией и решения важных технических задач.

Существуют два основных типа компьютеров, используемых сегодня, это аналоговые и цифровые вычислительные машины.

Аналоговые компьютеры используют математические сходство между физическими взаимосвязями в определенных задач. Цифровые ЭВМ работают путем подсчета сумм цифр. Гибридными компьютерами являются компьютеры, включающие в себя элементы аналоговых и цифровых вычислительных машин.

Кампутар уяўляе сабою электроннае прыстасаванне, якое атрымлівае набор інструкцый, ці праграму, а затым ажыццяўляе гэту праграму шляхам правядзення разлікаў па лікавых дадзеных ці шляхам абагульнення і супастаўленні інфармацыі. Кампутары адкрылі новую эру ў вытворчасці праз метады аўтаматызацыі. Яны з'яўляюцца важнымі прыладамі амаль у кожнай вобласці даследаванняў і прыкладных тэхналогій. Уявіце сабе свет без кампутараў. Гэта будзе азначаць амаль поўную адсутнасць належных сродкаў сувязі.

У сучасным свеце кампутары выкарыстоўваюцца для розных задач. Кампутары маюць важную значнасць для абмену інфармацыяй і рашэнні важных тэхнічных задач.

Існуюць два асноўных тыпу кампутараў, якія выкарыстоўваюцца сення, гэта аналагавыя і лічбавыя вылічальныя машыны.

Аналагавыя кампутары выкарыстоўваць матэматычныя падабенства паміж фізічнымі ўзаемасувязямі ў вызначаных задач. Лічбавыя ЭВМ працуюць шляхам падліку сумм лічбаў. Гібрыднымі кампутарамі з'яўляюцца тыя, якія ўключаюць у сябе элементы аналагавых і лічбавых вылічальных машын.

Заданне 6. Напішыце інфарматыўныю ці індыкатыўную анатацыю на любы параграф з падручніка па вашей спецыяльнасці.

Прыклад анатацыі да частцы 1 ” Аналітычная геаметрыя на плоскасці” у навучальным дапаможніку Данка П.Е. "Вышэйшая матэматыка ў практыкаваннях і задачах". - М.: ТАА "Выдавецтва Онікс": ТАА "Выдавецтва "Свет і Адукацыя", 2007. - 304 ст.

У частцы 1 разглядаюцца частка праграмы аналітычная геаметрыя на плоскасці, якая ўключае ў сабе 5 параграфаў: "Прастакутныя і палярныя каардынаты", "Прамая", "Крывыя другога парадку", "Пераўтварэнне каардынат і спрашчэнне раўнанняў крывых другога парадку", "Вызначальнікі другога і трэцяга парадкаў і сістэмы лінейных раўнанняў з двума і трыма невядомымі".

У дадзенай частцы прыведзены неабходныя тэарэтычныя звесткі, прыклады рашэння тыпавых задач па кожнай тэме, а таксама задачы для самастойнага рашэння.

Заданне 7. Напішыце адзін асабісты дакумент (заява, аўтабіяграфія, даручэнне, распіска) і адзін справавы ліст (ліст-запытанне, ліст-просьба, ліст-прапанова, ліст-напамін, ліст-запрашэнне, суправаджальны ліст).

Распіска

Я, студэнтка 1 курса факультэта завочнага навучання Беларускага дзяржаўнага універсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі 18 верасня 2011 года атрымала ад метадыста інстытута Івановай Ірыны Пятроўны 1 (адну) кнігу.

Пасля 28 чэрвеня ўсё атрыманае вярну ў бібліятэку .

18 верасня 2011 г. (подпіс)

Ліст – запрашэнне

Беларускі дзяржаўны універсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі (БДУІР) 01-02 лістапада праводзіць абмеркаванне мадэлі спецыяліста “інжынер па інфармацыйных тэхналогіях і кіраванню ў тэхнічных сістэмах”. Просім вас узяць удзел у рабоце канферэнцыі, выказаць свае прапановы па карэкціроўцы вучэбнага плана.

Пасяджэнне адбудзецца ў памяшканні 3 корпуса БДУІР (г.Мінск, ул. П.Броўкі, 10). Пачатак работы ў 10.00. Іншагароднія ўдзельнікі забяспечваюцца інтэрнатам.

Дэкан факультэта завочнага навучання БДУІР Ламака Аляксандр Віктаравіч

Спіс выкарыстоўванай літаратуры:

1. Беларуская мова: спецыяльная лексіка: Вучэбна-метадычны дапаможнік для студэнтаў усіх форм навучання ўсіх спецыяльнасцей БДУІР/ Л.А. Бондар, Н.Г. Вайніла, М.А. Галянок і інш.; Пад рэд. Ю.А. Сцепанчука – Мн: БДУІР, 2006. – 69 с.

2. Беларуская мова. Прафесійная лексіка: дапам./ А.М. Асіпчук, В.В. Маршэўская, А.С. Садоўская. – Гродна: ГрДУ, 2009. – 271 с.

3. Беларуская мова. Прафесійная лексіка: дапам./ М.Б. Драчан, І.Л. Шаўлякова. – Мн: ІПП, 2003. – 120с.

4. Матэматычная энцыклапедыя. Менск: Тэхналогія, 2001.