Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Контрольная работа №1.doc
Скачиваний:
23
Добавлен:
01.04.2014
Размер:
108.54 Кб
Скачать

Анатацыя на §1 навучальнага дапаможніка

Асновы алгарытмізацыі і праграмавання. Мова СІ.”

Батура, М. П. Асновы алгарытмізацыі і праграмавання. Мова Сі: вучэб. дапаможнік / М. П. Батура, В. Л. Бусько, А. Г. Корбы, Т. М. Крываў-Носава. - Мінск: БДУІР, 2007. - 240 с.

Матэрыял §1 дапаможніка, як і астатні матэрыялы дапаможніка складзены на аснове курсу лекцый па дысцыпліне «Асновы алгарытмізацыі і праграмавання», прачытанага аўтарамі ў Беларускага дзяржаўнага універсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі на факультэце інфармацыйных тэхналогій і кіравання, іпрызначаны для студэнтаў устаноў, якія забяспечваюць атрыманне вышэйшай адукацыі па спецыяльнасцях “Штучны інтэлект”, “Праграмнае забеспячэнне інфармацыйных тэхналогій”, “Аўтаматызаваныя сістэмы апрацоўкі інфармацыі”,"Электронныя вылічальныя сродкі», “Электронныя сістэмы бяспекі”, “Інжынерна-псіхалагічнае забеспячэнне інфармацыйных тэхналогій”.

Змест §1 дапаможніка прысвечаны алгарытмізацыі, якая займае цэнтральнае месца ў сучаснай матэматыцы і праграмаванні. Аўтарскі калектыў выдзяляе асноўныя этапы рашэння задач на ЭВМ, раскрывае паняцце алгарытму, уласцівасці алгарытмаў, вылучае складанасць алгарытму. Аўтары прапаноўваюць спосабы апісання алгарытмаў, а таксама спосабы рэалізацыі алгарытмаў, прыводзяць прыклады найпростага лінейнага працэсу і цыклічнага працэсу. Неад'емнай часткай вывучэння вышейназванага матэрыялу з'яўляюцца індывідуальныя заданні для практычных і лабараторных работ, дадатковыя заданні.

Заданне 7. Напішыце адзiн асабісты дакумент (заява, аўтабіяграфія, даручэнне, распіска) і адзiн справавы ліст (ліст-запытанне, ліст-просьба, ліст-прапанова, ліст-напамін, ліст-запрашэнне, суправаджальны ліст).

Аўтабіяграфія

Я, Ціхнавецкі Мікалай Мікалаевіч, нарадзіўся 14 чэрвеня 1991 года ў г.п. Круглае Магілёўскай вобласці.

У перыяд з 1997 па 2008 гг. вучыйся ў сярэдняй школе №1 г.п. Круглае. Акрамя асноўнай навучальнай дзейнасці займаўся мастацкай дзейнасцю ў гуртку “Юны мастак”, а таксама ў секцыі грэка-рымскай барбы ДЮСШ .

У 2008 годзе паступіў вучыцца ва ўстанову адукацыі “Мінскі дзяржаўны палітэхнічны каледж” на спецыяльнасць “Мантаж і эксплуатацыя электраўстаноў”, якую паспяхова закончыў у 2011 годзе.

З 1 верасня 2011 г. з’яўляюся студэнтам установы адукацыі “Беларускі дзяржаўны універсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі”.

28.11.2011г. подпіс

Ліст-запрашэнне

Дырэктару

ААТ “ПМК-92

“Водстрой” г.п.Круглае”

Міхадзёнку М.А.

Паважаны Міхаіл Андрэевіч!

Адміністрацыя і педагагічны калектыў ДУА “САШ №1 г.п.Круглае” запрашае Вас прыняць уздел у канцэртнай праграме, прысвечанай Дню абаронцаў Айчыны, якая адбудзецца 23 лютага 2012 года ў 14.00 у актавай зале гімназіі. Будзем рады вітаць Вас на нашым свяце.

З павагай,

Дырэктар

ДУА “САШ №1 г.п. Круглае” подпіс А.М.Бялянкін