Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

Контрольная работа №1.Бел яз

..docx
Скачиваний:
14
Добавлен:
01.04.2014
Размер:
34.01 Кб
Скачать

УСТАНОВА АДУКАЦЫІ “БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ УНІВЕРСІТЭТ ІНФАРМАТЫКІ І РАДЫЕЭЛЕКТРОНІКІ”

Кантрольная работа

па дысцыпліне “Беларуская мова: прафесійная лексіка”

студэнта ФЗВ

Штэйнберг Аляксандра Эдгаравіча

спецыяльнасць: РТ

шыфр: 200102-28

адрас: г. Віцебск вул. Г.Івановскага д.16 кв.56

Мінск, 2012

Заданне №1

Гістарычныя этапы фарміравання і развіцця беларускай мовы.

Беларуская мова – гэта нацыянальная мова беларускага народа. Яна мае шматвяковую гісторыю. Мова прайшла доўгі шлях свайго развіцця – ад мовы беларускай народнасці ў далёкім мінулым да сучаснай мовы беларускай нацыі. Стваралася і развівалася беларуская нацыянальная мова ў складаных гістарычных умовах, у непарыўнай сувязі са стварэннем і развіццём беларускай нацыі.

Перш чым утварылася беларуская народнасць i сфармiравалася яе мова, у жыццi ўсходняга славянства адбылося многа важных падзей, якiя паўплывалi на яе стан i развiццё. Да лiку такiх падзей адносiцца далучэнне славян у X стагоддзi да хрысцiянскай цывiлiзацыi. Разам з хрысцiянствам на ўсходнеславянскiя землi прыйшла пiсьменнасць на стараславянскай мове i паступова выцiснула язычнiцкую культуру i iншыя сiстэмы лiтарнага пiсьма, што iснавалi ва ўсiх славян у IX стагоддзi.

Надзвычай плённымi ў гiсторыi беларускай кнiжнасцi, пiсьменства былi XI-XII стагоддзi. На тэрыторыi Беларусi iснавалi такiя буйныя цэнтры старажытнай пiсьменнасцi, як Полацк, Тураў, Пiнск, Смаленск, Слуцк, Мазыр, дзе перапiсвалiся царкоўныя, стваралiся i знаходзiлi выйсце арыгiнальныя творы. I гэтыя помнiкi шырока адлюстроўваюць асаблiвасцi народнай гаворкi таго часу, якiя сталi спецыфiчнымi рысамi сучаснай беларускай мовы. Такiм чынам, у помнiках, створаных на Беларусi ў X-XIII стагоддзях, выразна акрэслiлiся рысы беларускай моўнай сiстэмы.

У XIII стагоддзi Кiеўская Русь распадаецца на Маскоўскую Русь і Вялікае княства Літоўскае. ВКЛ была дзяржава шматэтнiчная, рознаканфесiяльная i шматмоўная. Этнiчную большасць у Вялiкiм Княстве Лiтоўскiм складалi нашчадкi былых усходнеславянскiх плямёнаў (крывiчоў, дрыгавiчоў, радзiмiчаў), якiя не растварылiся ў вялiкай дзяржаве, а захавалi свае традыцыi, звычаi, веру, культуру, сваю мову, атрыманую з даўнiх часоў. На базе гэтай часткi ўсходнеславянскага насельнiцтва на працягу XIV-XV стагоддзяў склалася беларуская народнасць i сфармiравалася беларуская лiтаратурна-пiсьмовая мова – старабеларуская. Гэтая мова мела статус афiцыйнай дзяржаўнай мовы ў Вялiкiм княстве Лiтоўскiм, таму ўжывалася ва ўсiх сферах грамадскага жыцця. На беларускай мове ўпершыню ў гiсторыi ўсходнiх славян на пачатку XVI стагоддзя з’ўявiлiся друкаваныя кнiгi. На ёй iснавала багатая лiтаратура, навуковая i мастацкая, летапiсы, а з сярэдзiны XVI стагоддзя – тэксты Святога Пiсання. Гэта была мова законаў, суда, канцылярый (Лiтоўская метрыка, Статут Вялiкага княства Лiтоўскага). У апошнiм даволi паслядоўна адлюстраваны найбольш характэрныя рысы беларускай фанетыкi i граматыкi, праведзена пэўная ўнiфiкацыя графiкi i арфаграфii. Надзвычай шырока прадстаўлены тут усе тэматычныя пласты тагачаснай беларускай лексiкi – ад назваў дзяржаўных рэалiй, службовых асоб да найменняў прадметаў i з’яў бытавога характару. Высокi ўзровень мела ў XV-XVII стагоддзях беларускае свецка-мастацкае пiсьменства, якое iснавала ў такiх жанравых формах, як летапiсы, мемуары, гiстарычна-прыгоднiцкiя, рыцарскiя аповесцi i раманы, вершы, творы палiтычнай сатыры i iншыя. Лiтаратурная мова часоў Вялiкага княства Лiтоўскага, можна сказаць, была “нацыянальнай” лiтаратурнай мовай у тым сэнсе, што ў яе аснове ляжала беларуская мова, а не царкоўнаславянская цi якая iншая.

Утварэнне Федыратыўнай дзяржавы – Рэчы Паспалiтай у вынiку аб’яднання Вялiкага княства Лiтоўскага з Польшчай (Люблiнскай унiяй 1569 г.) мела вынiкам значнае ўзмацненне польскага палiтычнага i культурнага ўплыву.

З канца XVI стагоддзя на Беларусi распаўсюджваецца лацiнская мова – афiцыйная мова Польскай дзяржавы. Экспансiя польскай мовы асаблiва пашыраецца ў XVII стагоддзi. Польская мова становiцца мовай канфесiйнай палемiкi свецкай лiтаратуры, выцясняе беларускую з прыватнага пiсьмовага ўжытку. Творы, якiя выходзяць на беларускай мове ў канцы XVI-XVII стагоддзяў, беспадстаўна напаўняюцца паланiзмамi

Засмечаная i сацыяльна непрыстыжная, беларуская лiтаратурная мова ўступае пазiцыi польскай. У 1696 годзе Варшаўскi Сейм канстатуе, што ў справаводстве Княства ўсе рашэннi павiнны складацца на польскай мове. З гэтага часу афiцыйная пiсьменнасць на беларускай мове спыняецца. Ад XVII-XVIII стагоддзяў дайшло да нас зусiм мала помнiкаў на беларускай мове. Гэта асобныя ананiмныя, бурлескна-сатырычныя вершы, нешматлiкiя драматычныя творы. Але беларуская мова працягвае выкарыстоўвацца ў штодзённым ужытку сялян i iншых нiжэйшых колаў грамадства, якiх польская асiмiляцыя амаль не закранула, гэта значыць працягвае функцыянаваць i развiваецца як народна-дыялектная мова.

У канцы XVIII стагоддзя Беларускiя землi ўвайшлi ў склад Расiйскай iмперыi. Царскi ўрад iгнаруе не толькi дзяржаўную самастойнасць, але i этнiчную, моўную, культурна-рэлiгiйную адметнасць беларускага народа. Загадам Мiкалая I у 1840 годзе на Беларусi ў якасцi афiцыйнай уводзiцца руская мова. Беларуская мова ў гэты i пазнейшыя часы ў афiцыйны ўжытак, пiсьменнасць, школы не дапускалася.

Такiм чынам, сучасная лiтаратурная беларуская мова пачынае складвацца амаль праз два стагоддзi пасля спынення старабеларускай пiсьмовай традыцыi. Складваецца на аснове жывой мовы народа. Працэс фармiравання новай беларускай лiтаратурнай мовы супаў з перыядам так званага славянскага Адраджэння, калi адбывалася фармiраванне славянскiх нацый i новых нацыянальных моў.

У 1920 годзе быў створаны Інбелкульт, які паслужыў базай для арганізацыі АН Беларусі, што ўключала ў свой склад Інстытут мовы, літаратуры і мастацтва. У выніку збору і сістэматызацыі беларускай лексікі былі створаны 24 тэрміналагічныя зборнікі, апублікаваны “Беларуска-расійскі слоўнік” (1925 год) і “Расійска-беларускі слоўнік” (1928 год) М.Я.Байкова і С.М.Некрашэвіча. З выхадам граматыкі Б.Тарашкевіча заканчваецца перыяд стыхійнага арфаграфічнага развіцця і пачынаецца этап арганізаванага рэгулявання беларускага правапісу. Гэты этап падзяляецца на два перыяды: дарэформенны і паслярэформенны. Дарэформенны перыяд пачынаецца ў 1918 годзе выхадам “Беларускай граматыкі для школ” Б.Тарашкевіча і заканчваецца ў 1933 годзе. Паслярэформенны перыяд пачынаецца ў1933 годзе ў выніку прыняцця пастановы СНК БССР “Аб зменах і спрашчэнні беларускага правапісу”. Гэтым дакументам былі ўнесены значныя змены ў правапіс. Асобныя папраўкі і ўдакладненні былі ўнесены ў 1957 годзе спецыяльнай пастановай Савета Міністраў БССР “Аб удакладненні і частковых зменах існуючага беларускага правапісу”. Поўны звод афіцыйнага беларускага правапісу “Правілы беларускай арфаграфіі і пунктуацыі” быў апублікаваны ў 1959 годзе. Дадзеным варыянтам правапісу мы карыстаемся па сённяшні дзень.

У вынiку ажыццяўлення палiтыкi беларусiзацыi беларуская мова набыла статус дзяржаўнай. На ёй працавалi ўрад, дзяржаўныя i грамадскiя ўстановы, вялося навучанне ў школах, тэхнiкумах, ВНУ, стваралiся падручнiкi, слоўнiкi. Беларуская мова стала мовай справаводства, навукi.

Аднак усталяванне сталiнскага таталiтарнага рэжыму ў 30-ыя гады гвалтоўна спынiла працэс беларусiзацыi. У вынiку “выкрыцця” i барацьбы з “нацыянал-дэмакратамi” гiнулi грамадскiя дзеячы, пiсьменнiкi, вучоныя, работнiкі культуры i асветы, гэта значыць, уся нацыянальна арыентаваная iнтэлiгенцыя.

У другой палове XX стагоддзя беларуская мова функцыянавала ва ўмовах канкурэнцыi з рускай. На працягу 50-80 гадоў не абароненая дзяржавай беларуская мова ўступала рускай мове, якая, па сутнасцi, са сродку мiжнацыянальных зносiн ператварылася ў дзяржаўную мову рэспублiкi. Беларускiя школы сталi рускамоўнымi, беларуская мова была выключана са сферы афiцыйнага ўжытку. Астраўкамi яе прымянення засталiся мастацкая лiтаратура, публiцыстыка, гуманiтарная навука.

Сiтуацыя змянiлася ў канцы 80-ых гадоў. Працэсы дэмакратызацыi грамадства, набыццё нашай рэспублiкай суверынiтэту абвастрылi, як нiколi раней, моўную праблему i абумовiлi пачатак адраджэння беларускай мовы. У 1990 годзе беларускай мове, у адпаведнасцi з прынятым Вярхоўным Саветам Беларусi Законам аб мовах, быў нададзены статус дзяржаўнай, якi прадугледжваў найперш аднаўленне яе ў сферы афiцыйна-прававога ўжытку i адукацыi – спынена практыка пераводу школ на рускую мову навучання. Дзяржаўная падтрымка беларускамоўных выданняў, сродкаў масавай iнфармацыi значна павялiчыла аб’ём камунiкацыi на беларускай мове.

Аднак юрыдычная нераспрацаванасць, невыразнасць многiх палажэнняў Закона аб мовах, а таксама новыя рэалii, якiя ўзнiклi пасля рэферендуму (1995 г.), дзе большая частка насельнiцтва выказалася за дзяржаўнае двухмоўе ў рэспублiцы, маюць вынiкам тое, што беларуская мова пакуль не выкарыстоўваецца як дзяржаўная ў розных сферах жыцця рэспублiкi, не з’яўляецца рэальным сродкам зносiн нацыi.

Аднак, нягледзячы на неспрыяльныя сацыяльна-палiтычныя ўмовы, у якiх часта аказвалася беларуская лiтаратурная мова, развiццё на ёй розных жанраў мастацкай, публiтыстычнай, навуковай лiтаратуры не спынялася на працягу XX стагоддзя. Дзякуючы шматграннай, рознабаковай творчасцi майстроў слова, вучоных, беларуская мова набыла неабходную культуру, iнтылектуальнасць, стала здатнай да таго, каб ствараць на ёй самыя разнастайныя па характары i змесце творы. На беларускай мове выдадзены шматтомныя галiновыя энцыклапедыi, слоўнiкi, граматыкi, манаграфii, на ёй iснуе багатая i самабытная мастацкая i публiцыстычная лiтаратура.

Тэзісны план

1) Беларуская мова – гэта нацыянальная мова беларускага народа.

2) Перш чым утварылася беларуская народнасць i сфармiравалася яе мова, у жыццi ўсходняга славянства адбылося многа важных падзей, якiя паўплывалi на яе стан i развiццё.

3) Надзвычай плённымi ў гiсторыi беларускай кнiжнасцi, пiсьменства былi XI-XII стагоддзi.

4) У XIII стагоддзi Кiеўская Русь распадаецца на Маскоўскую Русь і Вялікае княства Літоўскае. ВКЛ была дзяржава шматэтнiчная, рознаканфесiяльная i шматмоўная.

5) Утварэнне Федыратыўнай дзяржавы – Рэчы Паспалiтай у вынiку аб’яднання Вялiкага княства Лiтоўскага з Польшчай (Люблiнскай унiяй 1569 г.) мела вынiкам значнае ўзмацненне польскага палiтычнага i культурнага ўплыву.

а) З канца XVI стагоддзя на Беларусi распаўсюджваецца лацiнская мова – афiцыйная мова Польскай дзяржавы.

б) Засмечаная i сацыяльна непрыстыжная, беларуская лiтаратурная мова ўступае пазiцыi польскай.

6) У канцы XVIII стагоддзя Беларускiя землi ўвайшлi ў склад Расiйскай iмперыi.

7) Такiм чынам, сучасная лiтаратурная беларуская мова пачынае складвацца амаль праз два стагоддзi пасля спынення старабеларускай пiсьмовай традыцыi.

8) У 1920 годзе быў створаны Інбелкульт, які паслужыў базай для арганізацыі АН Беларусі, што ўключала ў свой склад Інстытут мовы, літаратуры і мастацтва.

9) У вынiку ажыццяўлення палiтыкi беларусiзацыi беларуская мова набыла статус дзяржаўнай.

10) Аднак усталяванне сталiнскага таталiтарнага рэжыму ў 30-ыя гады гвалтоўна спынiла працэс беларусiзацыi.

11) У другой палове XX стагоддзя беларуская мова функцыянавала ва ўмовах канкурэнцыi з рускай.

12) Сiтуацыя змянiлася ў канцы 80-ых гадоў.

13) Аднак юрыдычная нераспрацаванасць, невыразнасць многiх палажэнняў Закона аб мовах, а таксама новыя рэалii, якiя ўзнiклi пасля рэферендуму (1995 г.), дзе большая частка насельнiцтва выказалася за дзяржаўнае двухмоўе ў рэспублiцы.

14) Аднак, нягледзячы на неспрыяльныя сацыяльна-палiтычныя ўмовы, у якiх часта аказвалася беларуская лiтаратурная мова, развiццё на ёй розных жанраў мастацкай, публiтыстычнай, навуковай лiтаратуры не спынялася на працягу XX стагоддзя.

Заданне №2

Сінтаксічная інтэрферэнцыя:

1) зайшоў па сябра – зашел за другом

2) вышэйшы за брата – выше брата

3) пазычыў сярпа – одолжил серп

4) хварэць на грып – болеть гриппом

5) увыйсці праз дзверы – войти через дверь

Марфалагічная інтэрферэнцыя:

Родны склон

Месны склон

1

няма вопыту – нет опыта

знаходзіцца на сабранні – быть на собрании

2

пасля выбуху – после взрыва

глядзець па тэлевізары – смотреть по телевизору

3

у час шторму – во время шторма

катацца на кані – кататься на коне

4

каля Мінска – около Минска

хадзіў па лесе – ходил по лесу

5

уборка ўраджая – уборка урожая

зямля ў снезе – земля в снегу

Заданне №3

Электронная тэорыя правадзімасці – навуковы стыль.

Паводле тэорыі Друдэ – Лорэнца насіцелі тока ў металах – электроны правадзімасці, якія свабодна рухаюцца, утвараючы электронны газ, паміж вузламі крысталічнай рашоткі, дзе знаходзяцца іоны метала.

Правядзенне інвентарызацыі – афіцыйна-справавы стыль.

Усім матэрыяльна-адказным асобам даць допуск ў лабараторыі, кабінеты ў дзень правядзення інвентарізаціі. Старшыням інвентарызацыйных камісій саставіть графік правядзення інвентарізаціі.

Зімнія забавы - публіцыстычны стыль.

На базе Цэнтра творчасці дзяцей і молодзі Першамайскага раена города Віцебска адбылося традыцыйнае свята “Зімнія забавы”, на якое прыйшлі не толькі дзеці, але і іх бацькі, бабулі і дзядулі.

Занданне №4

1) Процессор – працэсар: электронная прылада, якае апрацоўвае лікаваю, тэкставаю, графічную, відэа- і звукавую інфармацыю ў форме паслядоўнасці электрычных імпульсаў, выконвае ўсе вылічэнні і кіруе работай камп’ютэра.

2) Языки программирования – языкі праграміравання: гэта асобыя праграмы, якія з’яўляюцца інструментальным асяроддзем для стварэння другіх камп’ютэрных праграм.

3) Локальная сеть – лакальная сетка: гэта высокаскарасная сетка, якая аб’ядноўвае камп’ютэры, што знаходзяцца ў адным памяшканні ці ў адным будынку.

4) Погрешность – хібнасць: блізкасць паміж дакладным і прыблізным значэннем некаторай велічыні.

5) Фотоэлектрический эффект – фотаэлектрычны эфект: паяўленне электрычнага току пад уздзеяннем святла.

6) Энергия – энергія: адна з асноўных уласцівасцей матэрыі. Колькасная мера руху і ўзаемадзеяння ўсіх відаў матэрыі.

7) Электрод – электрод:

- праваднік, праз які электрычны ток уводзіцца ў вадкасць або газ.

- стрыжань, па якім падводзіцца ток пры электразварцы.

8) Механизм – механізм:

- прыстасаванне ўнутры машыны, прыбора, аппарата, якое прыводзіць іх у рух.

- будова, сістэмы чаго – небудзь.

9) Лазер – лазер: аптычны генератар, узмацняльнік выпраменьвання, крыніца вельмі вузкага і магутнага светлавога пучка.

10) Конденсация – кандэнсацыя:

- накапленне чаго – небудзь.

- ператварэнне пары, газу ў вадкі стан.

11) Мышь – мыш: указальнае ўстройства (маніпулятар), якое выкарыстоўваецца ў графічных аперацыйных сістэмах і служыць для ўвода інфармацыі ў камп’ютэр.

12) Принтер – прынтэр: прылада для вывада лікавай, тэкставай і графічнай інфарамацыі на друк.

13) Дискета – дыскета: прылада, якая дазваляе перанасіць дакцументы і праграмы з аднаго камп’ютэра на другі, захоўваць інфармацыю, якая пастаянна не выкарыстоўваецца, рабіць архіўные копіі інфармацыі, якая знаходзіцца на цвердым дыску.

14) Формула – формула: запіс выраза, па якому выконваюцца вылічэнні.

15) Квадрат – квадрат:

- прамавугольнiк з раўнымi старанамi.

- другая ступень чысла.

16) Биссектриса – бісектрыса: паўпрамая, якая выходзiць з вяршынi вугла i дзелiць яго папалам.

17) Телефонный аппарат – тэлефонный апарат: прылада, якая служыць для перадачы i прыема рэчыўнай iнфармацыi.

18) Градус – градус:

- адзінка вымярэння вуглоў або дуг, роўная 1/360 акружнасці.

- адзінка вымярэння тэмпературы (вады, паветра).

19) Абонент – абанент: асоба, якая мае дакумент, што дае права часовага карыстання чым-небудзь.

20) Конденсатор – кандэнсатар: два рознаіменна зараджаных правадніка, паміж якімі знаходзіцца слой дыэлектрыка.

Заданне №5

В современном мире всеобщей компьютеризации и информатизации требования, предъявляемые к программному обеспечению вообще и к программным продуктам, программным средствам и программам, в частности, весьма высоки. В связи с этим обеспечение удовлетворяющих пользователя потребительских качеств программы, таких, как надежность, быстродействие, соответствие заявленным возможностям, полнота документации, возможность расширения, развития и т.д., без строгого соблюдения определенной технологии практически не возможно.

Под технологией программирования в широком смысле следует понимать технологию разработки программного средства как совокупность абсолютно всех технологических процессов его создания. Результатом таких процессов является программное средство – совокупность логически связанных программ на носителях данных, снабженных программной документацией и предназначенных для людей, не участвующих в процессе разработки.

У сучасным свеце ўсеагульнай камп’ютэрызацыі і інфарматызацыі патрабаванні, якія прад’яўляюцца да праграмнага забеспячэння ўвогуле і да праграмных прадуктаў, праграмных сродкаў і праграм, у выключнасці, вельмі высокія. У сувязі з гэтым забеспячэнне спажывецкіх якасцей праграмы, якія задавальняюць карыстача, такіх, як надзейнасць, хуткадзейнасць, адпаведнасць заяўленым магчымасцям, поўнасць дакументацыі, магчымасць расшырэння, развіцця і г.д., без строгага прытрымлівання пэўнай тэхналогіі практычна не магчыма.

Пад тэхналогіей праграміравання ў шырокім сэнсе трэба разумець тэхналогію распрацоўкі праграмнага сродка як сукупнасць абсалютна ўсіх тэхналагічных працэсаў яго стварэння. Вынікам такіх працэсаў з’яўляецца праграмны сродак – сукупнасць лагічна звязаных праграм на носьбітах дадзеных, якія забяспечаны праграмнай дакументацыяй і прызначаны для людзей, якія не ўдзейнічаюць ў працэсе распрацоўкі.

Заданне №6

Анатацыя на параграф “Магнетызм” з вучэбна-метадычнага комплексу па курсу “Фізіка” для студэнтаў усіх спецыяльнасцей БДУІР завочнай формы навучання Аксенава В.В.[і др.] Электрамагнетызм. – М.: БДУІР, 2007. – 82с.

У параграфе разглядаецца паняцце магнітнага поля і яго характарыстыкі. Асаблівая ўвага ўдзяляецца вопытам з магнітным полем і яго паводзінам пры розных уздзеяннях. Аўтар характарызуе асноўныя законы магнітнага поля і прыводзіць формулы для гэтых законаў, падрабязна спыняецца на пытанні аб тэарэме Гауса.

Параграф носіць навуковы характар і разлічаны на спецыялістаў.

Заданне №7

Аўтабіяграфія.

Я, Штэйнберг Аляксандр Эдгаравіч, нарадзіўся 7 жніўня 1992 г. у горадзе Віцебску. Моя маці – майстар у швейнай фірме.Мой бацька –электраманцёр АПС. У 1998 годзе паступіў у сярэднюю школу № 45 горада Віцебска, якую закончыў у

2008 годзе. Чатыры гады вучыўся ў Віцебскім філіяле Вышэйшага дзяржаўнага каледжа сувязі па спецыяльнасці “тэхнік па тэлекамунікацыям” спецыялізацыі “праграмнае забеспячэнне”. У 2012 годзе паступіў на завочнае аддзяленне Беларускага Дзяржаўнага Універсітэта Інфарматыкі і Радыёэлектронікі. Цяпер займаюся на першым курсе. Захапляюся футболам і музыкай.

10 сакавіка 2012 года Штэйнберг

Ліст – просьба

10 сакавіка 2009 года

Дырэктару КЗЦ ”Дом піянераў”

Іванову І.І.

У сувязі з тым, што на базе КЗЦ “Дом піянераў” будзе праходзіць узнагароджанне пераможцаў абласных і раенных алімпіяд, мы, арганізатары алімпіяд, вельмі просім Вас акзаць садзеянне ў арганізацыі і правядзенні гэтага мерапрыемства.

Арганізатары алімпіяд.