Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Контрольная вариант №6.doc
Скачиваний:
11
Добавлен:
01.04.2014
Размер:
83.46 Кб
Скачать

Тэзісны план тэксту

КАМП’ЮТАРНАЙ МЫШЫ ХУТКА ПАЎСТАГОДДЗЯ

  • Карыстальнiкi персанальных камп’ютараў не могуць абысцiся без камп’ютарнай мышы

  • Пяцьдзесят гадоў таму група iнжынераў з Таронта ператварыла шар для боўлiнга ў першы прататып камп’ютарнай мышы – трэкбол

  • Сiстэме, над якой працавалi iнжынеры, (яна уключала адзiн з першых у свеце графiчных iнтэрфейсаў), патрабавалася прылада, каб паказаць на кропку на экране, iнжынерам трапіўся шар для боўлiнга

  • Трэкбол праваляўся “на палiцы” пакуль развiццё камп’ютарнай тэхнiкi не прывяло да неабходнасцi стварэння прылады для кiравання i пазiцыянавання курсору

  • Афiцыйна камп’ютарную мыш (iндыкатар пазiцый “х” i “у”, або камп’ютарны манiпулятар, або манiпулятар тыпу мыш) вынайшаў Дуглас Карл Энгельбарт са Стэнфардскага даследчага iнстытута

  • Прататып прылады - драўляная скрыначка з двума дыскамi. Энгельбарт назваў прыладу мышшу з-за яе невялiкага памеру i провада, падобнага на хвост

  • 9 снежня 1968 г. адбылася першая публiчная дэманстрацыя сiстэмы NLS i, разам з ёй, прататыпа мышы. А ў 1970 г. Энгельбарт атрымаў патэнт на “iндыкатар каардынат “х” i “у” для дысплейнай сiстэмы”

  • Наступны крок у 1972 г. у даследчым цэнтры Хеrох РАRС у Апала-Альта (Сiлiконавая Далiна). Палепшаная версiя мышы

  • 1 снежня 2000 г. Энгельбарт за ўсе свае вынаходствы, уключна вынаходства камп’ютарнай мышы, быў узнагароджаны

  • Да пачатку 80-х гадоў ХХ ст. мыш заставалася экзатычнай прыладай, каштавала нятанна - каля 400 долараў, мела складаную будову

  • Пазней даследчыкi кампанii Хеrох зрабілі канструкцыю больш зручнай, надалі сучасны выгляд, зрабілі яе даступнай звычайным карыстальнiкам

  • У кампанii Аррlе зрабілі мыш разборнай, пакiнулi толькi адну кнопку

  • Сёння камп’ютарныя мышы сталі часткай персанальнага камп’ютара, працягваюць развiвацца (аптычныя, бесправадныя, воданепранiкальныя i iншыя распрацоўкi).

Заданне 5. Знайдзiце ў тэксце памылкi. Выпраўце iх.

Iнфармацыйная тэхналогiя апрацоўкiданых прымяняецца для вырашэння добра структураваных задач, па якiх маюцца неабходныя ўваходныя даныя, вядомы алгарытмыiiншыя стандартныя працэдурыiх апрацоўкi.

Гэта тэхналогiя выкарыстоўваецца на ўзроўні аперацыйнай дзейнасцiперсанала невысокай квалiфiкацыiў мэтах аўтаматызацыiнейкiх руцiнных аперацый. Таму ўвядзеннеiнфармацыйных тэхналогiйiсiстэм на гэтым ўзроўні значна ўздымуць прадукцыйнасць працы.

Заданне 6. Перакладзiце. тэкст на беларускую мову. Знайдзiце ў перакладзе прыклады магчымай iнтэрферэнцыi. Вызначце яе вiд. Выпiшыце тэрмiны.

Сёння цяжка знайсці чалавека, які цікавіцца камп’ютарнымі тэхналогіямі, але пры гэтым не чуў што-небудзь пра DVD. І ўсё ж такі давайце разбярэмся, што хаваецца за гэтай абрэвіятурай. Пачнем з таго, як яна расшыфроўваецца. Калі вы скажаце, што гэтаDigitalVideoDisk, то будзеце мець рацыю толькі часткова, паколькі першапачаткова ў яе ўкладваўся менавіта такі сэнс.

Аднак пазней, калі высвятлілася, што дадзеная тэхналогія проста-такі перарастае паняцце "відэа", было прапанавана іншае тлумачэнне - DigitalVersatileDisk, г.з. цыфравы ўніверсальны, многафункцыянальны дыск.

Паняцце DVD, сапраўды, разраслося накшталт біблейскага Галіяфа. Такім чынам, што такоеDVD? Гэта носьбіты інфармацыі, якія маюць такія ж памеры, як і кампакт-дыскі, якія выкарыстоўваюцца ў цяперашні час, але валодаюць сапраўды гіганцкай ёмкасцю – ад 4.7 да 17GB, у залежнасці ад фармата. Апошняе значэнне амаль ў 25 разоў больш за максімальную ёмкасць кампакт-дыскаў, якая складае 682MB, і ўсяго некалькі гадоў назад здавалася немагчымым.

Аднак зноў жа, падобна да Галіяфа, тэхналогія DVDмае слабыя месцы. Напрыклад, мінулым летам пачатак масавага вырабу цыфравых відэадыскаў быў адкладзены з-за рознагалоссяў, звязаных са стандартамі і сродкамі абароны ад капіравання. Лічылася, што шырокае ўкараненне навінкі пачнецца восенню мінулага года, аднак цяпер гэтага варта чакаць не раней за другі квартал 1997 года. У выніку цыфравым відэадыскам прыйдзецца канкурыраваць з дыскаміCD-Erasable(CD-E), якія могуць перапісвацца і таксама дэбютуюць у гэтым годзе, і не выключана, што многія карыстальнікі аддадуць ім перавагу замест дыскаўDVD-ROM, якія забяспечваюць толькі чытанне інфармацыі (дыскіDVD-RОM, якія можна перазапісваць, хутчэй за ўсё, з’явяцца толькі праз некалькі гадоў).

Тэрміны:

Тэхналогія, відэа, камп’ютарныя тэхналогіі, DVD,DigitalVideoDisk,DigitalVersatileDisk, абрэвіятура, кампакт-дыск, фармат,MB,GB, дыскCD-Erasable, дыскDVD-RОM, цыфравы універсальны, многафункцыянальны дыск, носьбіт інфармацыі, стандарт, карыстальнік, чытанне інфармацыі.

Магчымая інтэрферэнцыя:

На сінтаксічным узроўні:…амаль ў 25 разоў болей максімальнай ёмкасці… (трэба: амаль ў 25 разоў больш за максімальную ёмкасць); …варта чакаць не раней другога квартала… (трэба: варта чакаць не раней за другі квартал)

На граматычным узроўні:…выкарыстоўвыемыя ў цяперашні час кампакт-дыскі… (трэба: кампакт-дыскі, якія выкарыстоўваюцца ў цяперашні час); …ёмкасці кампакт-дыскаў, складаючай…(трэба: ёмкасць кампакт-дыскаў, якая складае)