Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
контрольная.doc
Скачиваний:
8
Добавлен:
01.04.2014
Размер:
102.4 Кб
Скачать

Заданне 10

Растаўце знакі прыпынку ў наступных сказах (звяртайце ўвагу на правільнае ўжыванне у і ў):

  1. Мяжа шара называецца шаравай паверхняй або сферай. (Геаметрыя, падручнік для 7-11 кл.)

  2. Мікрааб’ектам уласціва своеасаблівая дваістасць.У залежнасці ад умоў, яны могуць паводзіць сябе як часціцы, ці як хвалі. (Беларуская энцыклапедыя)

  3. Любыя дзве таўталогіі, як і любыя дзве супярэчнасці,заўсёды раўназначныя. (І.Р. Кожух)

  4. Цвёрдыя целы захоўваюць форму, але пад удзеяннем сіл, прыкладзеных да іх,форма цел змяняецца.Гэта значцыць, адбываецца дэфармацыя. (Фізіка, падручнік для 10 кл.)

  5. Як сведчаць гэтыя тэксты, аб’ём матэматычных ведаў у Старажытным Вавілоне быў значна большы, чым у Старажытным Егіпце. (А.А. Гусак, Гісторыя матэматыкі)

  6. Сярод імёнаў выдатных жанчын з асаблівай прывабнасцю паўстае імя Соф’і Кавалеўскай, нашай суайчынніцы, славутага матэматыка і таленавітай пісьменніцы, першай у свеце жанчыны-прафесара універсітэта і першай жанчыны, якая за дасягненні ў навуцы была абрана членам-карэспандэнтам Пецярбургскай Акадэміі навук. Гэта ёй належаць фундаментальныя працы па матэматыцы і механіцы, гэта ёй Парыжская Акадэмія навук за работу па тэорыі вярчэння вакол нерухомай кропкі прысудзіла сваю вышэйшую ўзнагароду прэмію імя Бардэна.

  7. Рэальная крыніца стацыянарнага магнітнага поля - стацыянарны электрнычны ток або пастаянны магніт. (Беларуская энцыклапедыя)

  8. Якім жа было здзіўленне вучоных, калі пастаўленыя эксперыменты даказалі, што так і ёсць на самой справе. (Фізіка, падручнік для 10 кл.)

  9. У матэматыцы, ды і наогул у практыцы, часта даводзіцца выбіраць з дадзенага канечнага мноства некаторыя яго падмноствы, размяшчаць яго элементы ў пэўным парадку і г.д. . Адным словам, камбінаваць. (І.Р. Кожух)

  10. Прамыя вуглы мы бачым у наваколлі; прамы вугал утвараюць лініі перасячэння сцен і столі ў пакоі, два краі стала прамавугольнай формы і г.д. (Геаметрыя, падручнік для 10 кл.)

  11. Можна сабе, напрыклад, уявіць, што над морам ляціць чайка так, што ўвесь час знаходзіцца над адным і тым жа грэбнем хвалі. (Г.Я. Макішаў)

  12. Пры вывучэнні ліній метадам каардынат узнікаюць дзве задачы: 1) па геаметрычных уласцівасцях дадзенай лініі знайсці яе ўраўненне; 2) адваротная задача па зададзенаму ўраўненню лініі даследаваць яе геаметрычныя ўласцівасці. (Геаметрыя, падручнік для 10 кл.)

  13. Любое лічыльнае мноства бясконцае, таму што бясконцым з’яўляецца мностава натуральных лікаў на інтуітыўным узроўні. (І.Р. Кожух)

Соседние файлы в предмете Белорусский язык