Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
История Беларуси КР темма №17.doc
Скачиваний:
24
Добавлен:
01.04.2014
Размер:
103.42 Кб
Скачать
  1. Прааналізуйце спробы рэфармавання сельскай гаспадаркі Беларусі ў 30–50-я гг. XIX ст.

3 40-х гадоў XIX ст. працэс разлажэння феадальна-прыгоннай сістэмы на Беларусі і ў Расіі перарос у крызіс. Рубеж дзвюх грамадскіх фармацый быў адзначаны асаблівай вастрынёй супярэчнасцей. У сель-скай гаспадарцы крызіс выявіўся ў рэзкім зніжэнні прыбытковасці памешчыцкіх маёнткаў і гаспадарак дзяржаўных сялян, абеззямельванні і збядненні сялянства, у росце сацыяльна-класавых канфліктаў, якія яшчэ больш расхіствалі феадальныя асновы.

У гэтых умовах урад пайшоў на шэраг палавінчатых рэформ, мэтай якіх з'яўлялася захаванне дваранскай манаполіі на зямлю і сістэмы феадальнай эксплуатацыі сялян. Адпаведна распрацоўваліся меры, якія данамаглі б павысіць узровень сялянскай гаспадаркі, прыпыніць працэс маёмаснай дыферэнцыяцыі.

Рэформы пачаліся са спробы змяніць становішча дзяржаўных сялян, аднак прадугледжвалася, што гэта будзе першы вопыт вырашэння агульнасялянскага пытання.

Правядзенне рэформы было звязана з імем графа П.Д.Кісялёва, яе аўтара і распрацоўшчыка, які ўзначальваў V Аддзяленне "ўласнай яго імператарскай вялікасці канцылярыі", а пасля — Міністэрства дзяржаўнай маёмасці. Гэта быў высокаадукаваны чалавек, прыхільнік абмежавання прыгоннага права.

Рэформа П.Д.Кісялёва цікавая для нас, па-першае, тым, што ма-лавядомая; па-другое, з прычыны яе значнасці ў працэсе вырашэння агульнасялянскага пытання; па-трэцяе, таму што ў заходніх губернях Расіі, у тым ліку і на Беларусі, яна была больш глыбокай і па свайму зместу, і па выніках, чым у Цэнтральнай Расіі. Гэта тлумачылася вастрынёй сялянскага пытання ў беларускіх губернях. Царскі ўрад хацеў хутчэй сцерці розніцу паміж узроўнем развіцця далучаных губерняў і Расіі, прытушыць выбуханебяспечныя тэндэнцыі, баяўся зліцця сялянскіх хваляванняў са шляхецкім рухам.

На Беларусі "дзяржаўны феадалізм" дзейнічаў апасродкавана, праз сістэму часовага валодання. Дзяржаўныя маёнткі здаваліся ў арэнду ці "адміністрацыю" мясцовым памешчыкам. "Адміністрацыя" адрознівалася ад арэнды больш кароткім тэрмінам валодання маёнткам, некалькі іншай формай атрымання прыбыткаў і справаздачнасці. У сістэме часовага валодання як у арэндзе, так і "адміністрацыі" ў цэлым пераважалі кароткатэрміновыя формы, што ўзмацняла стуцень эксплуатацыі маёнткаў, рабіла яе больш драпежніцкай нават у параўнанні з прыватнаўласніцкімі.

Прававое становішча дзяржаўных сялян не адрознівалася ад становішча памешчыцкіх. Часовы ўладальнік быў надзелены эканамічнай, адміністрацыйнай і судовай уладай над сялянамі. Але галоўнае эканамічнае адрозненне двух рэгіёнаў заклю-чалася ў сістэме збору феадальнай рэнты. У Расіі дзяржаўныя маёнткі знаходзіліся на падушным аброку, на Беларусі — на "гаспадарчым становішчы", г.зн. на паншчыне.

Рэформа П.Д.Кісялёва прадугледжвала тры напрамкі: рэформу сістэмы кіравання дзяржаўнымі сялянамі; палітыку "апякунства" ў адносінах да сялян; шэраг аграрных пераўтварэнняў, вядомых пад назвай "люстрацыі дзяржаўных маёмасцей". I калі ў Расіі апошняя звялася галоўным чынам да замены падушнага вылічэння аброку пазямельным, то на Беларусі яна суправаджалася пераменамі ў галіне сялянскага землекарыстання і адносін рэнты. Люстрацыі праводзіліся і раней, аднак абмяжоўваліся рэгуляваннем памераў маёнткаў і складаннем інвентароў з вызначэннем сялянскіх падаткаў.

Рэформа пачалася з перабудовы апарату кіравання. Агульнакіраўнічыя функцыі, якія з 1811 г. сканцэнтраваліся ў дэпартаменце дзяржаўных маёмасцей Міністэрства фінансаў, з 1 сту-дзеня 1838 г. перадаваліся новаму Міністэрству дзяржаўных маёмасцей. Першым міністрам быў прызначаны граф П.Д.Кісялёў. У снежні 1839 г. Мікалай I падпісаў Палажэнне аб кіраванні дзяржаўнымі маёмасцямі ў заходніх губернях і Беластоцкай вобласці. Замест чаты-рох'яруснай сістэмы мясцовага кіравання, уведзенай у расійскіх губернях, на Беларусі ўстанаўліваліся тры адміністрацыйныя ярусы: губерня — акруга — сельская ўправа. Функцыі валасной адміністрацыі, якая мела месца ў Расіі, на Беларусі былі размеркаваны паміж эканамічнымі ўпраўленнямі часовых уладальнікаў і сялянскімі выбраннікамі.

Новы апарат кіравання пачаў дзейнічаць з красавіка 1840 г. Функцыі губернскіх органаў улады перадаваліся палатам дзяржаўных маёмасцей. У іх кампетэнцыю ўваходзілі выбар форм кіравання дзяржаўнымі маёнткамі, правядзенне рэвізій, люстрацый, ахова грамадскага парадку, пытанні харчовай, медыцынскай дапамогі і г.д. Акруговая адміністрацыя займалася непасрэд-най арганізацыяй сельскіх абшчын. Акругі дзяліліся на сельскія абшчыны, і з іх фарміраваліся маёнткі. Сельскія ўправы з'явіліся ніжэйшым ярусам новай адміністрацыі. Іх органамі былі сельскі сход, сельскае кіраўніцтва. Сход выбіраў старэйшын, даваў сялянам адпускныя для пераходу ў іншыя саслоўі, дзяліў землі сялянскай грамады, прайодзіў размеркаванне падаткаў і збораў паміж сялянамі. Абшчына, уводзімая ў беларускіх дзяржаўных маёнтках усіх губерняў пасля далучэння да Расіі, у выніку рэформы П.Д.Кісялёва была максімальна набліжана да агульнарасійскага ўзору. Новая адміністрацыя ўпарадкавала кіраванне дзяржаўнымі маёнткамі, увяла жорсткі кантроль за часовымі ўладальнікамі, узвысіла статус сельскіх абшчын. Уводзілася таксама арэнда сялянамі дзяржаўных маёнткаў.

Негатыўным вынікам увядзення новай сістэмы кіравання быў моцны рост бюракратычнага апарату. Толькі ў Мінскай губерні з 1837 па 1838 г. колькасць службовых асоб з ліку дзяржаўных сялян вырасла з 243 да 840 чалавек. Блытаніна ў справаводстве, валакіта, служ-бовыя злоўжыванні сталі нормай існавання новага апарату.

Наступнай часткай праграмы П.Д.Кісялёва стала палітыка "апя-кунства" над дзяржаўнымі сялянамі. Была арганізавана харчовая дапамога сялянам, якую ажыццяўлялі спецыяльна пабудаваныя запа'сныя хлебныя магазіны. Павелічэнне запасаў у іх ажыццяў-лялася як за кошт часткі сялянскага збожжа, так і за кошт атры-манага хлеба са спецыяльна адведзенай плошчы грамадскага ворыва. Харчовая палітыка прадугледжвала меры на выпадак не-ўраджаяў і масавых эпідэмій, паморку жывёлы і высокай смяротнасці сялян.

Ставілася пытанне аб арганізацыі пачатковага навучання сялян. Шматлікаму апарату кіравання дзяржаўнай вёскай патрабаваліся пісьменныя працаўнікі. Гэтыя патрэбы павінны былі задавальняць прыходскія школы ў сельскіх грамадах. У 1848 г. у Мінскай губерні адзін вучань прыпадаў на 111 сялянскіх душ, Магілёўскай — на 123, Гродзенскай — на 163, Віцебскай - на 204, у Віленскай — на 371 зялянскую душу дзяржаўных маёнткаў. Выдаткі на навучанне былі мізэрныя. Прыходскія школы не маглі нават падрыхтаваць неабход-дай колькасці сельскіх пісараў. Міністэрства дзяржаўных маёмасцей рабіла спробы адкрыць вучылішчы для навучання сялян розным рамёствам, аднак гэтыя спробы былі не вельмі настойлівымі.

Значнае месца ў апякунскай палітыцы адводзілася арганізацыі першаснай медыцынскай дапамогі ў дзяржаўных маёнтках. Яны забяспечваліся фельчарамі, акушэрамі, аднак медыкаў не хапала.

Апякунская палітыка прадугледжвала таксама ўкараненне розных агранамічных мерапрыемстваў, развіццё сістэмы страхавання, барацьбу з п'янствам, актывізацыю гандлю. Аднак недахоп сродкаў, жаданне палепшыць сялянскі побыт за кошт саміх жа сялян перашкаджалі ажыццяўленню планаў рэфарматараў.

Трэцяй і важнейшай часткай рэформы П.Д.Кісялёва з'явілася люстрацыя дзяржаўных маёмасцей. Яна карэнным чынам адрознівалася ад ранейшых люстрацый. Гэта было палітычнае ме-ралрыемства, якое ставіла тры мэты: "прывядзенне ў вядомасць" дзяр-жаўных маёмасцей, нівеліроўку гаспадарчага ўзроўню сялянскіх сем'яў шляхам скасавання малазямелля і рэгламентацыі павіннаснага прыгнёту, павышэнне плацежаздольнасці дзяржаўнага сялянства. Пачатак ажыццяўлення гэтай палітыкі быў пакладзены Палажэннем аб люстрацыі дзяржаўных маёмасцей у заходніх губернях і Белас-тоцкай вобласці ад 28 снежня 1839 г. Яна праводзілася ў два этапы: да 1844 г. — пры захаванні фальваркава-паншчьшнай сістэмы, з 1844 г. — на аснове паскоранага пераводу сялян на аброк. На першым этапе ўрад спрабаваў вырашыць праблему землезабяспечанасці гаспадарчага ўзроўню сялян шляхам пераразмеркавання зямельнага фонду паміж дзяржаўнымі маёнткамі і перасялення часткі сялян у болын забяспе-чаныя ворнымі землямі губерні Расіі. Аднак гэтыя меры аказаліся вельмі дарагімі, працаёмкімі і маладзейснымі.

Перамены ў характары феадальных адносін да 1844 г. былі ня-значныя і зводзіліся да адмены натуральнай рэнты і ўводу дэталёвай рэгламентацыі сялянскіх павіннасцей з паўсюдным пашырэннем уроч-най сістэмы. 3 1844 г. урад памяняў напрамак рэформ: знішчалася фальваркава-прыгонная сістэма ва ўсіх дзяржаўных маёнтках. Паскоранымі тэмпамі дзяржаўныя сяляне пераводзіліся на пазя-мельны аброк. 3 фальваркавых зямель ім былі зроблены прырэзкі да надзелаў. Да канца 1857 г. на аброк пераведзены ўсе маёнткі Мінскай, Гродзенскай, Магілёўскай і Віцебскай губерняў. Была знішчана ў іх сістэма часовага ўладання.

Адмова ад фальваркава-паншчыннай сістэмы і перавод на аброк з'явіліся галоўнымі вынікамі рэформы, якія вызначылі яе буржуазна-прагрэсіўны сэнс. Агульная плошча надзельнага фонду павялічылася ў выніку рэформы П.Д.Кісялёва на 10,73 %. Гэта мала што змяніла ў забяспечанасці сялян зямлёй, бо за гады рэформы коль-касць рэвізскіх душ узрасла на 38,5 %. Але было нівеліравана становішча сялян, за кошт знішчэння паншчыны ў сярэднім на 20% знізіўся павіннасны прыгнёт, хаця ў Віцебскай губерні ў трэцяй частцы маёнткаў перавод на аброк, наадварот, узмацніў эксплуатацыю. Асабліва спрыяльныя перамены адбыліся ў прававым статусе беларускіх дзяржаўных сялян. За імі прызнавалася грамадзянская свабода, што выгадна адрознівала іх ад бяспраўных памешчыцкіх падданых. Прынцыповае значэнне мелі правы ўступлення ў шлюб, бацькоўскія, апякунскія, правы атрымання спадчыны, уласнасці, правы на занятак гандлем і промысламі, хаця яны былі ў многім дэк ларатыўныя.

Рэформа не змагла прадухіліць працэс выспявання капіталістычных адносін у дзяржаўнай вёсцы, затрымаць працэс расслаення сялян. Аб'ектыўна яна мела супрацьлеглыя вынікі. Перавод на аброк спры-яў росту маёмаснай дыферэнцыяцыі, працэсу першапачатковага на-каплення капіталу, вызваліў працоўныя рукі для капіталістычнай вытворчасці, стымуляваў рост гарадскога насельніцтва.

У 40-я гады XIX ст. урад узняў пытанне аб увядзенні абавязковых інвентароў у памешчыцкіх маёнтках. 3 сакавіка 1840 г. П.Д.Кісялёў пачаў займацца ўмовамі інвентарнай рэформы з мэтай падцягвання ўзроўню памешчыцкай вёскі да дзяржаўнай. Памешчыкі сталі на абарону сваёй уласнасці. Паступова рэфармісцкія памкненні Камітэта па справах заходніх губерняў, які адказваў за рэформы, усё болын прыглушаліся. Прынцыпы рэформы дзяржаўнай вёскі ў дачыненні да памешчыцкай былі адхілены. У выніку праведзеная інвентарная рэформа ў памешчыцкай вёсцы была значна менш радыкальнай.

Рэформа уніфікавала павіннасны прыгнёт шляхам увядзення ў памешчыцкіх маёнтках абавязковых інвентароў па адзіных правілах, але асаблівай палёгкі сялянам не дала. У адрозненне ад дзяржаўнай вёскі, пераведзенай на аброк, у памешчыцкіх маёнтках засталіся на-ступныя віды павіннасцей: паншчына (штодзённая), згоны, шарваркі, жаночая праца, старажоўства, даніна. Агульны памер павіннасцей складаў 1/3 валавога даходу з надзелу. Захоўвалася ўрочная сістэма. Інвентарная рэформа не вырашыла найважнейшага пытання — аб сялянскім землекарыстанні. Сцвярджалася толькі, што сялянскія надзелы не павінны змяншацца. Аднак на першым часе гэта не было замацавана заканадаўствам. Толькі 14 мая 1855 г. Аляксандр II зацвердзіў перагледжаныя ў інвентарных камітэтах правілы для маёнткаў Віцебскай і Магілёўскай губерняў, у якіх нарміраваўся мінімальны сялянскі надзел — 4,75 дзесяціны на рэвізскую душу, а баршчына - 3 дні на тыдзень.

Рэформы 30 — 50-х гадоў захоўвалі сваю чыста дваранскую накіраванасць. Прынцыпы рэфармавання дзяржаўнай вёскі былі прыз-наны памешчыкамі занадта радыкальнымі. Сацыяльна-прававое становішча памешчыцкіх сялян мала змянілася. Аднак, хаця феа-дальная ўласнасць заставалася пакуль некранутай, феадалізм няўхільна каціўся да свайго канца.