Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ПОИТ История белорусии тема 4.doc
Скачиваний:
13
Добавлен:
01.04.2014
Размер:
134.66 Кб
Скачать

3. Цэнтрысцкая канцэпцыя ўтварэння вкл

Канцэпцыя полiэтнiчнай найперш беларуска-лiтоўскай або лiтоўска-беларускай, дзяржавы («цэнтрысцкая») iмкнецца пераадолець крайнасцi iных канцэпцый. Так, удзельнiкi мiжнароднага "кpyглaгa cтaлa" па тэме “Беларусь у Вялiкiм княстве Лiтоўскiм", якi адбыўся ў Мiнску ў 1992 г., адзначылi, што ў першай палове XIII ст. у Верхнiм Панямоннi ўзнiкла беларуска-лiтоўскае гаспадарства з цэнтрам у Новагародку, якое стала ядром магутнай шматнацыянальнай еўрапейскай дзяржавы — Вялiкага княства Лiтоўскага, Рускага, Жамойцкага i iншых зямель (скарочана — Вялiкага княства Лiтоўскага). У Вялiкiм Княстве назва «Лiтва» тады адносiлася да тэрыторыi Верхняга i Сярэдняга Панямоння, а над «Русею» разумелася Верхняе Падзвiнне i Падняпроўе. Сучасныя заходнiя этнiчна лiтоўскiя землi — Жмудзь — былi канчаткова далучаны да ВКЛ у першай палове XV ст. У яго склад з другой паловы XV ст. да 60-х гг. XVI ст. уваходзiла частка ўкраiнскiх зямель (Валынь, Падолле, Кiеўшчына).[2, c. 15] Усе народы, як адзначалася ў вынiковым дакуменце "круглага стала", якiя прымалi ўдзел у палiтычным, эканамiчным i культурным жыццi Вялiкага Княства, а найперш беларускi i лiтоўскi, з'яўляюцца гiстарычнымi спадкаемцамi гэтай дзяржавы. Таму было вырашана называць супольнае дзяржаўнае ўтварэнне як беларуска-лiтоўскае, або, што раўназначна, лiтоўска-беларуская дзяржава, улiчваючы пры гэтым вялiкi уклад, якi ўносiў i ўкраiнскi народ у яе палiтычнае i культурнае развiццё.

У дыскусii па праблемах утварэння i этнiчнай прыналежнасцi Вялiкага княства Лiтоўскага апошняя кропка яшчэ не пастаўлена. Будуць вывучацца новыя крынiцы, асэнсоўвацца назапашаныя веды, але бясспрэчнай з'яўляецца вялiкая роля нашых продкаў як ва ўтварэннi Вялiкага княства Лiтоўскага, так i ў яго гiстарычнай спадчыне.

Спісак выкарыстаных крыніц

  1. Беларусь у Вялікім княстве Літоўскім. – Мн.,1992.

  2. Гісторыя Беларусі ў дакументах і матэрыялах. – Мн.,2000.

  3. Ермаловіч М.І. Беларуская дзяржава Вялікае княства Літоўскае. – Мн.,2002

  4. Ермаловіч М.І. Па слядах аднаго міфа.–Мн., 1989. С.21–35, 57–85

  5. Ігнатоўскі У.М. Кароткі нарыс гісторыі Беларусі. – Мн.,1991.

  6. Нарысы гісторыі Беларусі. – Мн.,1994. Т.1.

.

15