Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Модуль-А. 1 курс.docx
Скачиваний:
2
Добавлен:
20.07.2019
Размер:
46.24 Кб
Скачать

Модуль – а. 1 курс

1.Намеснік князя, які па яго загаду і ад яго імя кіраваў пэўнай тэрыторыяй – гэта…?(адным словам)

2.Суаднясіце элементы двух мностваў:

1.Брачыслаў Ізяславіч А. Тураў

2.Уладзімір Святаславіч Б. Менск

3.Глеб Усяславіч В. Кіеў

4.Юрый Яраславіч Г. Полацк

Д. Чарнігаў

3. Кіраўніком гарадскога апалчэння ў Тураве з’яўляўся ...?

4. У 1084 г. кіеўскі князь Уладзімір Манамах разбурыў:

а. Менск б. Віцебск в. Полацк г. Друцк

5. У летапісе пад 980 г. упершыню упамінаецца княства:

а. Полацкае б. Друцкае в. Менскае г. Тураўскае

6. У летапісе пад 1097 г. упершыню упамінаецца горад:

а.Тураў б. Бярэсце в. Пінск г. Друцк

7. Народны сход, орган дзяржаўнай улады ў старажытным Полацку – гэта ...?

8. Вызначце правільную паслядоўнасць:

а. Уладзімір Святаславіч б. бітва на Нямізе в. князь Ігар

г. Брачыслаў Ізяславіч

9. У 984 г. радзімічы былі разбіты ваяводам Воўчы Хвост на рацэ …?

10. Вызначце правільную паслядоўнасць:

а. з’яўленне ў Полацкай зямлі “валасцей” б. княжанне Рагвалода ў Полацку в. з’яўленне варагаў ва Ўсходняй Еўропе г. бітва на р. Нямізе

11. Вызначце правільную паслядоўнасць:

а. паход паўднёварускіх князёў Ізяслава, Святаслава і Усевалада супраць Усяслава Полацкага б. абвяшчэнне Усяслава вялікім князем кіеўскім в. напад Усяслава на Пскоў г. разгром ноўгародцамі войска Усяслава на р. Гзень

12. Перадумовы ўтварэння дзяржаўнасці ва ўсходніх славян – гэта:

а.Узнікненне маёмаснай няроўнасці б. запрыгоньванне сялянства в. пераход да вытворчых форм гаспадаркі

г. сацыяльнае расслаенне грамадства

13. Рака, на якой быў разбіты полацкі князь Брачыслаў у час вяртання з наўгародскага паходу ў 1021 г. , называецца ...?

14. У 1019 годзе ўпершыню ўпамінаецца горад …?

15. Назва горада, які ў 1276 г. быў збудаваны па загаду валынскага князя Уладзіміра Васількавіча на р. Лясная майстрам Алексай ...?

16. Назва старажытнага беларускага горада, якая пайшла ад імя аднаго з полацкіх князёў:

а. Полацк б. Брагін в. Віцебск г. Браслаў

17. У 1000 годзе ў Полацку правіў князь …?

18. Які з пералічаных гарадоў упершыню згадваецца ў летапісе пад 980 г.:

а. Пінск б.Тураў в. Камянец г. Друцк

19. У адпаведнасці з “нарманскай” тэорыяй усходнеславянская дзяржаўнасць звязвалася з:

а. грэкамі б. нарманамі в. варагамі г. палякамі

20. Ноўгародскі князь Уладзімір Святаславіч захапіў і спаліў Полацк у:

а. 970 г. б. 980 г. в. 984 г. г. 985 г.

21. Што лішняе ў пераліку княстваў Верхняга Панямоння:

а. Гарадзенскае б. Наваградскае в. Ваўкавыскае г. Друцкае

22. У сярэдзіне 10 ст. князь займаўся:

а. назначэннем епіскапаў б. ажыццяўляў суд і збор даніны в. раздаваў феадалам вотчыны г. узначальваў ваенныя сілы

23. Які варыянт утрымлівае памылку? У 11-13 стст. Полацкае княства межавала з:

а. Ноўгародскай зямлёй на поўначы б. Смаленскім княствам на усходзе в. Кіеўскім княствам на поўдні

г. землямі лета-літоўскіх і латышскіх плямёнаў на паўночным захадзе

24. Барацьбу з кіеўскім князем за волакі 1021 ў годзе вёў:

а. Рагвалод б. Ізяслаў Уладзіміравіч в. Брачыслаў Ізяславіч г. Усяслаў Брачыславіч

25. Імя князя, які паклаў пачатак Тураўскай княскай дынастыі ў 11-12 ст.:

а. Тур б. Яраслаў в. Святаполк г. Ізяслаў

26. У Тураве княжацкі намеснік, які прызначаўся Кіевам для непасрэднага кіравання горадам, называўся ...?

27. Акружэнне князя ў Кіеўскай Русі складалі:

а. мужы б. дружыннікі в. закупы г. баяры

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]