Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
трусов.docx
Скачиваний:
3
Добавлен:
30.07.2019
Размер:
60.23 Кб
Скачать

(16)Софийский собор (Полоцк)

Пабудаваны паміж 1044 і 1066 гг. (паводле іншых звестак, у 1050-1060 гг.) пры полацкім князі Усяславе Брачыслававічу як цытадэль у дзяцінцы горада – Верхнім замку. Тут прымалі паслоў, абвяшчалі пра вайну і мір, захоўвалася дзяржаўная казна, бібліятэка, архіў. З’яўляўся сімвалам Полацка.

Спачатку крыжова-купальны квадратны ў плане храм, даўжыня сцен 24-26 м. Меў 7 купалаў (паводле некаторых звестак – 5), вялікую трохчастковую апсіду з усходняга боку. На кожным фасадзе (акрамя ўсходняга) было па шэсць прамавугольных плоскіх лапатак, якія адпавядалі ўнутранаму падзелу памяшкання 16 апорнымі слупамі на 5 нефаў, 3 сярэднія нефы заканчваліся апсідамі. Над сяродкрыжжам сабора ўзвышаўся барабан цэнтральнага купала. Сцены складзены з прыроднага каменю і плінфы ў тэхніцы паласатай муроўкі, што стварала двухколеравую гаму паверхні, характэрную для полацкай школы дойлідства. Унутры храма былі вялікія П-падобныя хоры і аркады, адкрытыя ў падкупальную прастору. Сабор няраз быў разбураны, спалены.

У канцы XV — пачатку XVI ст. перабудаваны ў пяцівежавы храм абарончага тыпу. Апошняя адбудова праведзена ў 1618 г. У Паўночную вайну 1790-1721 гг. пашкоджаны (1710 г.). У 1738-1750 гг. перабудаваны (арх. І. Глаўбіц, каменшчык Б. Касінскі) у стылі “віленскага барока”, арыентаваны з поўдня на поўнач.

Пасля скасавання уніі (1839 г.) і перадачы Сафійскага сабора ў праваслаўнае ведамства перад новымі гаспадарамі паўстала праблема надання познебарочнаму ўніяцкаму храму “благочестивого” – з погляду маскоўскага праваслаўя – выгляду. Апроч таго заняпалы будынак сапраўды патрабаваў грунтоўнага абнаўлення. У адпаведнасці з зацверджаным у 1846 г. расійскай Галоўнай управай Шляхоў Зносін і Публічных будынкаў каштарысам на рамонт Сафійскага сабора ў Полацку было выдаткавана 13144 руб. 72 і 3/4 кап. 29 ліпеня 1847 г. Полацкая Духоўная кансісторыя падпісала кантракт з магілёўскім купцом Ківам Гранатам на выкананне вонкавага рамонту царкоўнага будынка. Да канца 1847 г. падрадчык “разобрал все крыши, исключая над алтарем и двумя башнями, положил мауэрлаты, поставил стропила с обрешечением их и покрытием листовым железом, карнизы отделал под главной крышей”.

У апошні дзень 1848 г. Камітэт па выпраўленню сабора звярнуўся з рапартам да вышэйшай інстанцыі, з якога вынікала, што “при устройстве тротуара вокруг Собора и утрамбовке земли вокруг Собора обнажились с северной стороны стены и фундаменты неоштукатуренные в аршин

высотою”. Камітэт пытаўся дазволу патынкаваць муры за кошт продажу старой ліставой жалезнай бляхі. Што і было дазволена імператарскім. указам, які з’явіўся на пачатку сакавіка 1850 г.

Пад час работ 1849-1850 гг. былі афарбаваны званы, сцены, гзымсы, абразы. У сярэдзіне сабора была пастаўлена перагародка, папраўлены сцены, замураваны дзверы, уваход на званіцу, а ў алтары – замураваны фрамугі. У шатні (рызніцы) разабралі печку і ўсталявалі камін, замест разабранай старой падлогі намасцілі новую – дашчаную. Новыя абразы для іканастаса намаляваў мастак Свешнікаў. Выдае на тое, што з-за адсутнасці сродкаў запланаваныя работы былі выкананы не ў поўным аб’ёме – на што наракаў падрадчык Розенфельд у 1850 годзе. 28 кастрычніка 1851 г. адрамантаваны сабор быў асвячоны.

У лістападзе 1876 г. архітэктар Пакроўскі склаў каштарыс на рамонт сабора на суму 4272 руб. 13 кап. Аднак, верагодна, з прычыны адсутнасці сродкаў работы былі шырока распачаты толькі ў 1879 г.

Паводле кантракта, заключанага Камітэтам з будаўнічымі 19 красавіка 1879 г., у саборным будынку меркаваліся мулярскія, цяслярскія, кровельныя і малярныя работы, якія павінны былі завяршыцца да 1 верасня 1879 г.

Паводле каштарыса, складзенага каля 1910 года епархіяльным архітэктарам В. Коршыкавым, меркаваўся грунтоўны рамонт сабора, у тым ліку “выбивка попревших кирпичей в цоколе, на колокольнях, карнизах и фронтонах, замена верхней части правой колокольни, поврежденной громовым ударом, замена обрешетки, устройство кружальных стропил для глав двух колоколен с постановкой новых матч, покрытие крыши новым 13 фунтовым железом, глав на двух колокольнях и отдельных карнизах, установка водостоков, исправление железных украшений на углах двух колоколен, креста на правой колокольне с позолотой, штукатурки, вытягивание новых карнизов, капителей пилястр, тяг, огрунтовка, побелка, покрытие сводов и стен внутри, исправление четырех киотов, оконные переплеты, фрамуги к окнам, входная дверь, лестницы к колокольням, настилка полов и покраска их в желтый цвет, покраска крыш на масле u1087 по грунту, окон с фрамугами, вставка стекол в окна, исправление иконостасов, промывка икон...” 16 кастрычніка 1911 г. падрад на рамонт храма (акрамя рэстаўрацыі 4 кіётаў, падлогі і іканастаса) быў перададзены Вас. Крэстоўскаму. У чэрвені 1912 г. з левага боку алтара, у замураванай нішы, была знойдзена труна з рэшткамі чалавека ў епіскапскім строі. У справаздачы, складзенай на пачатку чэрвеня 1913 г., пералічаны выкананыя работы, а менавіта: рэстаўрацыя абразоў, кружальныя кроквы для трох глаў заходняй і ўсходняй вежаў, а таксама галоўнага алтара, пакрыццё іх жалезам, мачты для крыжоў, вадасцёкавыя трубы на ўсіх дахах, пафарбоўка дахаў, задзелка расколін у старадаўняй муроўцы сцен у сярэдзіне храма і часткі скляпенняў, пабелка званіц, насцілка чорнай падлогі, печкі, рамонт падмурка вакол усяго будынка. Звыш зробленага яшчэ меркавалася даследаваць стан трубы, якая была пракладзена ад сабора да Заходняй Дзвіны, скласці каштарыс на яе рамонт, а таксама абліцаваць храм 30 тыс. цаглінамі.

Да сакавіка 1914 г. былі выкананы наступныя работы: “...выбивка кирпича.., исправление железных украшений.., позолота 2-х крестов, перекладка свода и стен внутри собора.., исправление трещин.., исправление пола в коридоре.., устройство крыши, внутренние новые двери.., пола в колоколне, переплетов, разбивка крыш, реставрация икон, исправление киетов, позолота гробницы...” і г.д.

1 верасня 1914 г. Камітэт праінфармаваў вышэйшае кіраўніцтва аб тым, што рамонт амаль закончаны.

У кастрычніку 1914 г. былі адрэстаўраваны абразы ў мастэрні братоў Чырыкавых у Маскве, а таксама ўстаноўлены новы іканастас.

17 кастрычніка 1914 г. адрамантаваны храм асвячоны. Пасля Вялікай Айчыннай вайны Сафійскі сабор пэўны час знаходзіўся ў эксплуатацыі зерненарыхтоўчай базы.