Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Тэхналогіі прадзюсерскай дзейнасці ФЗН(Стэльмах...docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
20.11.2019
Размер:
81.74 Кб
Скачать

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь

Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры і мастацтваў

Вучэбна-метадычны комплекс па вучэбнай дысцыпліне

Тэхналогіі прадзюсерскай дзейнасці

спецыяльнасць 1-21 04 01 “культуралогія”

кірунак спецыяльнасці 1-21 04 01-02 “прыкладная культуралогія”

спецыялізацыя 1-21 04 01-02-01 “менеджмент сацыяльнай і культурнай сферы”

Распрацавала: Стэльмах Ганна Міхайлаўна

старшы выкладчык

кафедры менеджменту

сацыяльна-культурнай дзейнасці

Вучэбна-метадычны комплекс

па курсу____тэхналогіі прадзюсерскай дзейнасці (VІІ-VIIІ семестр, ФЗН)

структура вучэбна-метадычнага комплексу

  1. Праграма курса.

  2. Змены да праграмы (рабочая праграма).

  3. Тэматычны план курса.

  4. Тэматыка і метадычныя ўказанні да семінараў.

  5. Тэматыка і метадычныя ўказанні да лабараторных, практычных і дробнагрупавых заняткаў.

  6. Метадычныя ўказанні да самастойнай работы студэнтаў: тэматыка, графік кантролю за СРС.

  7. Кантрольныя пытанні, тэсты для самаправеркі студэнтаў.

  8. Умовы выкарыстання рэйтынгавай сістэмы па курсу.

  9. Тэмы курсавых работ.

  10. Тэмы дыпломных работ.

  11. Спіс літаратуры па курсу (асноўная і дадатковая).

  12. Пытанні да экзамену (заліку), патрабаванні да калёквіуму.

  13. Індывідуальныя заданні студэнтаў.

  14. Выкарыстанне ТС, аудыёвідэаматэрыялаў.

  15. Матэрыялы дыдактычнага характару ў дапамогу засваенню курса.

УСТУП

“Тэхналогіі прадзюсерскай дзейнасці” – вучэбны курс для студэнтаў 4-га курса спецыялізацыі “менеджмент сацыякультурнай сферы” завочнага факультэта Беларускага дзяржаўнага універсітэта культуры і мастацтваў.

Праграма курса разлічана на падрыхтоўку студэнтаў спецыялізацыі “менеджмент сацыякультурнай сферы” у тым ліку і як будучых арт-менеджэраў, прадзюсераў, антрэпрэнёраў і дыстрыб’ютараў. Курс накіраваны на паглыбленне ведаў студэнтаў і фарміраванне неабходных уменняў і навыкаў менеджэрскай дзейнасці ў сферы відовішчных мастацтваў.

Засваенне курса забяспечвае студэнтаў ведамі аб заканамернасцях развіцця сучаснага тэатральнага мастацтва, аспектах творчай і камерцыйнай дзейнасці ў сферы відовішчных мастацтваў, фарміруе ў студэнтаў прафесійны інтарэс да шоў-індустрыі і тэатральнага мастацтва.

Мэта курса – засваенне студэнтамі тэатрэтычных і практычных асноў стварэння арт-праектаў тэатральнай сферы і авалоданне навыкамі іх рэалізацыі.

Задачы курса:

    • засваенне студэнтамі спецыфікі існавання тэатральнага мастацтва ў сучасных сацыякультурных умовах;

    • азнаямленне з практыкай рэалізацыі прадзюсерскіх праектаў;

    • авалоданне студэнтамі уменнямі і навыкамі аналізу культурных праграм;

    • фарміраванне ў студэнтаў навыкаў распрацоўкі аўтарскіх праектаў у відовішчнай сферы мастацтва і выкарыстання асобных прадзюсерскіх тэхналогій для іх практычнай рэалізацыі.

Змест лекцыйнага курса складаюць тэхналагічныя асновы стварэння і пастаноўкі арт-праектаў тэатральнай сферы. Лекцыйны курс накіраваны на вывучэнне тэндэнцый развіцця тэатральнай сферы мастацтва Беларусі; сучаснай тэатральнай інфраструктуры; вывучэнне тэарэтычных асноў прадпрымальніцкай дзейнасці ў сферы тэатра. Разглядаюцца прававыя, эканамічныя і маркетынгавыя стратэгіі прадзюсерскай дзейнасці; пытанні ўзаемадзеяння прадзюсера са стваральнікамі і спажыўцамі творчых праектаў і інш.

Практычныя і лабараторныя заняткі прысвечаны вывучэнню сучаснай практыкі (сцэнічнай, фестывальнай, гастрольнай) рэалізацыі праектаў у сферы відовішчных мастацтваў і засваенню навыкаў распрацоўкі і рэалізацыі ўласных тэатральных праектаў.

Самастойная работа студэнтаў прадугледжвае наведванне ці прагляд відэаматэрыялаў тэатральных праектаў; культуралагічны аналіз сцэнічных праектаў беларускіх прыватных тэатраў; прагляд відэаматэрыялаў фестывальных мерапрыемстваў сферы відовішчных мастацтваў.

Выкладанне курса “Тэхналогіі прадзюсерскай дзейнасці” ажыццяўляецца ў непасрэднай сувязі з дысцыплінамі: “Сацыякультурнае праектаванне”, “Маркетынг у сферы культуры”, “Рэклама ў сферы культуры”, “Сацыяльна-культурная дзейнасць”, “Менеджмент у сферы культуры” і інш.