Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Тэма 1 Першабытнае грамадства.doc
Скачиваний:
1
Добавлен:
20.09.2019
Размер:
214.02 Кб
Скачать

Тэма 1. Першабытнае грамадства ў эпоху каменнага, бронзавага і жалезнага вякоў

Перыядызацыя:

Каменны век (2,5 млн. - 4 тыс. гадоў назад)

Палеаліт (старажытнакаменны век) – 2,5 млн. – 10 тыс. гадоў да н.э..

Сярэдні палеаліт – 100 – 35 тыс. гадоў назад мае назву эпоха мусцье

Верхні (позні) палеаліт – 35 тыс. гадоў назад – 10 тыс. гадоў да.н.э

Мезаліт (сярэднекаменны век) – 9 – 5 тыс. гадоў да н.э.

Неаліт (новакаменны век) – 5 – мяжа 3-га – 2-га тыс. да н.э.

Агульная характарыстыка.

Каменны век

Узнікненне чалавечага грамадства — надзвычай доўгі і складаны працэс. Паводле сучасных навуковых даных, якія атрыманы на аснове апошніх сенсацыйных адкрыццяў ва Усходняй Афрыцы, найбольш старажытныя людзі з'явіліся на Зямлі каля 2,6 млн гадоў таму. Прыблізна мільён гадоў таму людзі праніклі ў Міжземнамор'е.

100 - 35 тыс. гадоў назад – першыя спробы пранікнення чалавека на тэр. Беларусі. Сведчанне – крамянёвыя вырабы архаічнага тыпу каля вёсак Бердыж Чачэрскага, Абідавічы Быхаўскага, Свяцілавічы Веткаўскага раёнаў . У гэты час Еўропу засялялі людзі даволі прымітыўнага тыпу – неандэртальцы. Аднак яны ўжо маглі вырабляць з крэмню прылады працы, валодалі членападзельнай мовай, пастаянна карысталіся агнём, будавалі сховы-жытлы. Менавіта неандэртальцы і рабілі спробы асвоіць непрыветныя абшары на ўзбярэжжах Дняпра, Сажа і Прыпяці. На працягу 40 – 35 тыс. гадоў да н.э. неандэртальцы былі выцеснены людзьмі сучаснага тыпу – краманьёнцамі.

Несумненныя сведчанні сталага засялення першабытным чалавекам паўднёвай Беларусі адносяцца да перыяду 27 – 24 тысячагоддзі назад, калі тут з'явіліся краманьёнцы. Да гэтага часу адносяцца рэшткі доўгачасовых паселішчаў-стаянак на Гомельшчыне: Юравічы Калінкавіцкага раёна (больш 26 тыс. г. назад), Бердыж каля вескі Падлужжа Чачэрскага р-на (23 - 24 тыс. г. назад)

Асноўным заняткам краманьёнцаў было загоннае паляванне, асабліва на мамантаў. 3 костак мамантаў, жэрдак і скур яны будавалі доўгачасовае жыллё з агнішчамі пасярэдзіне, запасы ежы захоўвалі ў ямах, выкапаных у вечнай мерзлаце, цела сваё прыкрывалі скураной вопраткай, што было неабходна ў суровым клімаце. Тагачасныя людзі выраблялі разнастайныя прылады працы і зброю драўляныя дзіды, да якіх часам мацаваліся крамянёвыя наканечнікі, крамянёвыя скрабкі для апрацоўкі скур, разцы для работы па косці, нажы, праколкі. Некаторыя вырабы, асабліва іголкі, былі касцяныя. Пераважна з косці вырабляліся ўпрыгажэнні для цела і вопраткі. Жыхары познепалеалітычных стаянак выпрацавалі сістэму рэлігійных вераванняў, звязаных пераважна з паляўнічай магіяй, жаночай плоднасцю, уяўленнямі пра замагільнае жыццё. У перыяд позняга палеаліту ўзнікае і мастацкая творчасцьз біўняў маманта выразалі фігуркі людзей і птушак, наразнымі ўзорамі арнаментавалі касцяныя вырабы, з зубоў і ракавінак майстравалі пацеркі. Мастацтва ў старажытнасці было непарыўна звязана з рэлігіяй.

Каля 18 тысячагоддзяў назад ледавік дасягнуў раёнаў сённяшніх Гродна, Вілейкі, Оршы. На Беларусі ўсталяваліся настолькі неспрыяльныя кліматычныя ўмовы, што край зноў цалкам абязлюдзеў. Аднак у хуткім часе пачалося імклівае пацяпленне і праз тры тысячагоддзі лёд пачаў адступаць ад нашага Паазер'я. Апошні ледавік адступіў з поўначы Беларусі 15 тыс. гадоў таму Узгоркі і раўніны краю, зазелянелыя тундравай расліннасцю, запаланілі статкі паўночных аленяў. Склаліся спрыяльныя ўмовы і для чалавечага існавання.

12 – 10 тыс. гадоў назад адбылося засяленне тэрыторыі Беларусі ў канцы ледавіковай эпохі плямёнамі паляўнічых і збіральнікаў. Першымі прыйшлі родавыя абшчыны паляўнічых на паўночных аленяў, згрупаваныя ў плямёны. Вымушаныя часта перамяшчацца ўслед за міграцыямі паўночных аленяў людзі канца палеаліту закладалі на зручных прыбярэжных участках, часам непадалёку бродаў, кароткачасовыя сезонныя пасяленні-стаянкі, дзе будавалі лёгкія жытлы тыпу сібірскіх чумаў. Яны ўдаска-нальвалі крамянёвыя вырабы, сярод якіх асабліва шмат было разцоў. Шырока выкарыстоўваліся рогі і косткі, з якіх майстраваліся пераважна сякеры і гарпуны, Апошнія ў асноўным ужываліся як паляўнічая зброя.

Каля 10 тысячагоддзяў назад ледавік растаў нават у Скандынавіі. 3 канцом ледавіковай эпохі завяршыўся старажытнакаменны век. Пачаўся сярэднекаменны век – мезаліт. Клімат усё больш лагоднеў і к канцу мезаліту (6 тысячагоддзяў назад) стаў нават цяплейшым, чым зараз. Край пакрыўся лясамі, дзе было шмат дзічыны, тысячы азёр поўніліся рыбай, балоты сталі птушыным раем. Паўночныя алені, прызвычаеныя да холаду, адвандравалі на поўнач. За імі адышла частка мясцовага насельніцтва. Рэшта ж засталася, дастасоўваючыся да новых умоў, у лясной зоне. Пачалі паляваць на лясную і балотную жыўнасць, лавілі рыбу, для чаго выкарыстоўвалі не толькі вуды, гарпуны і розныя пасткі, але і сеткі. 3 дрэва выдзёўбвалі чоўны. Пры раскопках стаянак сустракаюцца чаранковыя ліставідныя наканечнікі стрэл. У плямён паўсюдна распаўсюдзіліся лук і стрэлы з крамянёвымі наканечнікамі. Лук быў першым механічным прыстасаваннем, вынайдзеным чалавекам. Дзякуючы яму магла весціся не толькі калектыўная загонная, але і індывідуальная здабыча дзічыны.

Яго памочнікам стаў сабака – першая, прыручаная ў 9 тысячагоддзі да н.э (па новых дадзеных каля 14 тыс. гадоў назад), жывёла. Але роля збіральніцтва не паменшылася. У гаспадарцы значнае месца заняло рыбалоўства. У сярэднекаменны век, асабліва ў яго канцы, адбыўся росквіт збіральніцтва "дароў прыроды".

Эпоха мезаліту, якая датуецца на тэрыторыі Беларусі ад ад IX да канца V тысячагоддзя да н. э., характарызуецца поўным засяленнем тэрыторыі Беларусі. Так, рассяленне ішло з поўдня і захаду па далінах буйных рэк, у прыватнасці Дняпра, Сожа, Прыпяці. новае насельніцтва, якое карысталася прыладамі працы, састаўленымі з дробных рэтушаваных крамнёў, так званых мікралітаў. Ужывалі і буйныя крамнёвыя вырабы, найбольш сякеры.

Першае сталае (аўтахтоннае) насельніцтва на тэрыторыі Беларусі ўтварылася 8 – 7 тысячагоддзяў таму ў эпоху мезаліту.

У канцы палеаліту і ў мезаліце край наш нарэшце быў заселены цалкам, праўда, пакуль што па берагах буйнейшых вадаёмаў. На Дняпры, Прыпяці, Нёмане і іх значных прытоках знойдзены дзесяткі сгаянак гэтага часу. Рухомае, часта неўладкаванае жыццё як познята палеаліту, так і мезаліту адлюстравалася ў характары першабытнага мастацтва. Касцяныя вырабы гравіруюцца дынамічнымі, наструненымі выявамі мужчын-паляўнічых і звяроў, пакрываюцца ломанымі лініямі арнаментаў. К канцу мезаліту, з развіццём большай аседласці, мастацкі стыль набывае больш размераны і спакойны характар.

На тэрыторыі Беларусі неаліт пачаўся ў канцы 5 – 4 (V – IV) тысячагоддзі да н. э. К гэтаму часу клімат стаў больш цёплы, усюды раслі ліставыя лясы. Невялікія паселішчы з наземнымі або паўзямлянкавымі жытламі размяшчаліся найчасцей пры вусцях рэк, на іх берагах і пясчаных дзюнах. Асноўнымі заняткамі насельніцтва было рыбалоўства, паляванне і збіральніцтва. У гэты час, пераважна з нашчадкаў познемезалітычнага насельніцтва, пачынаюць фарміравацца супольнасці новакаменнага веку са сваёй адметнай матэрыяльнай і духоўнай культурай. Жыхары Беларусі навучыліся ляпіць гліняны посуд, які прызначаўся для гатавання ежы і захоўвання яе запасаў. У канцы эпохі ўжо выраблялі шліфаваныя каменныя прылады працы. Але галоўнае – у краі пачалі распаўсюджвацца вытворчыя формы гаспадарання – земляробства і жывёлагадоўля.

Праўда, у адрозненне ад Паўднёвай і Заходняй Еўропы на Беларусі земляробства і жывёлагадоўля засвойваліся і распаўсюджваліся запаволена. У азёрна-лясной Беларусі і без іх працяглы час хапала спажывы з палявання, рыбалоўства і збіральніцтва. Позненеалітычныя жыхары Беларусі гадавалі кароў, свіней, авечак і коз, коней. Сторажам пры статку і на паселішчы быў свойскі сабака. Першыя палеткі былі невялікія. Вырошчваўся пераважна ячмень.

3 далейшьш развіццём земляробства, асабліва на захадзе краю, запатрабавалася вялікая колькасць сякер для высечкі лясоў. Яны ж вырабляліся з высакаякаснага крэменю, які залягаў у зямной тоўшчы ў адкладах вапняку або крэйды. Такі крэмень пачалі здабываць шахтавым спосабам.

Крэмнездабываючыя шахты на Беларусі вядомыя каля насёлка Краснасельскі Ваўкавыскага р-на на ўзбярэжжах р.Рось. Большасць мясцовых гарняцкіх выпрацовак (а іх археолагамі выяўлены многія сотні) уяўляюць сабой вертыкальныя калодзежы глыбінёй у сярэднім да 2 – 3 м. Прабіўшыся праз крэйдавую тоўшчу і натрапіўшы на залежы крамянёвых камянёў-канкрэцый, старажытныя шахцёры пачыналі распрацоўваць іх пячорападобнымі падбоямі. Блізка размешчаныя выпрацоўкі нярэдка злучаліся праходамі-штрэкамі. Капанне шахтаў і здабыча крамянёвай сыравіны адбываліся з дапамогай розных прыстасаванняў – рагавых інструментаў, драўляных і касцяных лапат, кошыкаў і мяхоў, лесвіц.

Здабытая сыравіна апрацоўвалася ў размешчаных побач майстэрнях. 3 яе выраблялася мноства дасканалых сякер, якія шляхам абмену распаўсюджваліся на ўсім паўночным захадзе Беларусі. Пачаўся прымітыўны абмен крэменем з іншымі плямёнамі.

Краснасельскія шахцёры валодалі зачаткамі геалогіі, выкарыстоўвалі эканомныя і бяспечныя прыёмы праходкі пароды. Яны валодалі высокім майстэрствам расколу, аббіўкі і даводкі (рэтушавання) крамянёвых вырабаў. Краснасельскія шахты унікальнейшы помнік нашай першабытнасці, адзіныя на усім усходзе Еўропы.

Пад канец эпохі неаліту з'явіліся вытворчыя формы гаспадаркі – прымітыўнае земляробства і жывёлагадоўля. На змену прысвойваючай (спажывецкай) гаспадарцы прыйшла гаспадарка вытворчая, калі жывёлагадоўля і земляробства забяспечвалі людзей прадуктамі харчавання. Гэта была найвялікшая падзея ў гісторыі чалавецтва, так званая “неалітычная рэвалюцыя» (упершыню архаічнае земляробства ўзнікла ў Малой Азіі і на Блізкім Усходзе, дзе вядомы дзікія продкі хлебных злакаў пшаніцы).

Істотная рыса неаліту – з'яўленне керамічнай вытворчасці. 3 гліны выраблялі посуд. Яго ляпілі ўручную і абпальвалі на вогнішчы. Пасудзіны ўпрыгожваліся арнаментам, які, відаць, меў рэлігійны сэнс.

У 3-м тысячагоддзі да н.э. у размераным гістарычным працэсе на тэрыторыі Беларусі наступілі радыкальныя змены. На ўзбярэжжы азёр і рэк нашай поўначы з-пад далёкай Фінскай затокі прасочваюцца групы фіна-ўгорскага насельніцтва з кругладонным тоўстасценным посудам, якіх лічаць далёкімі продкамі сённяшніх эстонцаў. Аб гэтым сведчаць:

- асноўныя заняткі – паляванне і рыбалоўства;

- старажытныя геаграфічныя назвы рэк і азёр (гідронімаў – водных аб’ектаў, якія з’яўляюцца носьбітамі інфармацыі) у Падзвінні былі фінаўгорскія: Дзвіна, Свір, Мардва.

Праўда, находнікі былі нешматлікія і праз некалькі стагоддзяў былі асіміляваныя тубыльцамі, надаўшы, аднак, мясцовай культуры своеасаблівасць.

Прыкладна ў гэты ж час, у 3-м тысячагоддзі да н.э. на захад Беларусі з тэрыторыі Польшчы пранікае насельніцтва цэнтральна-еўрапейскіх культур, якое валодала даволі развітымі формамі земляробства і жывёлагадоўлі. 3 іх з'яўленнем распачынаецца і мясцовая горназдабываючая справа. Уплыў прышлага люду быў адчувальны і спрычыніўся да далейшага развіцця позненеалітычнага насельніцгва берагоў Нёмана і Верхняй Прыпяці.

На Падняпроўі адчуваліся ўплывы з Волга-Окскага міжрзчча. Аднак тут, як і на Ніжняй Прыпяці, мясцовае насельніцтва стойка трымалася спрадвечных традыцый.

У новакаменным веку паселішчы-стаянкі сталі большымі па памерах і шматлюднейшымі. Пра апошняе сведчаць тоўстыя напластаванні гумуснай зямлі з чарапкамі посуду, каменнымі вырабамі, вутоллем ад вогнішчаў, з рэшткамі наземных драўляных жытлаў. На сухіх поплаўных грудах або на участках надрэчных тэрас пры рыбных старыцах і затоках, у прывусцях прытокаў стаянкі нярэдка ўтваралі скапленні. Любімымі мясцінамі пасялення жыхароў поўначы былі нізкія азёрныя берагі непадалёку пратокаў. 3 часам з увільгатненнем клімату такія стаянкі затапіліся, а затым пакрыліся тарфянымі адкладамі. Пад торфам у бескіслародным асяроддзі захаваліся не толькі рэчы з каменя і абпаленай гліны, але і вырабы з рога.костак і дрэва. Такія тарфянікавыя стаянкі з'яўляюц-ца невычэрпнымі скарбонкамі інфармацыі для археолага.

У неалітычны час ужо праяўляецца нераўнамернасць у развіцці асобных рэгіёнаў. На поўдні раней з'явілася вытворчая гаспадарка (земляробства, жывёлагадоўля), прышліфаваныя, а затым і цалкам загладжаныя сякеры, жніўныя нажы, трохкутныя наканечнікі стрэл. На поўначы на працягу ўсёй эпохі дамініравалі традыцыйныя для лясной зоны формы прысвойваючай гаспадаркі. Тут жа з-за адсутнасці мясцовых радовішчаў крэменю асабліва шырока апрацоўвалі косць і рог, з якіх выраблялі наканечнікі стрэл, кінжалы, гарпуны, рыбацкія кручкі, шылы, рубячыя прылады, а таксама ўпрыгажэнні – падвескі з зубоў жывёл, розныя арнаментаваныя пласцінкі.