Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
шпора по истории 1-25.rtf
Скачиваний:
7
Добавлен:
01.08.2019
Размер:
502.09 Кб
Скачать

15)Эканамічны і палітычны стан Беларусі ў xviіі ст.

Пасля падзелаў РП тэрыторыя Беларусi ўвайшла ў склад Расii. На беларускiя землi распаўсюдзiлiся агульныя прынцыпы расiйскага кiравання. се насельнiцтва прыводзiлася да прысягi, хто быў нязгодны прысягаць – павiнен быў ў трохмесячнытэрмiн пакiнуць межы i меў права прадаць нерухомасць.Умацоўваючы свае пазiцыi, урад Расii лiчыўся з гiстарычнымi адрозненнямi Расii ад Заходнiх губерняў. Такiмi адрозненнямi былi: узровень развiцця вытворчых адносiн у Расii быў вышэйшы; Расiя развiвалася ў цэнтралiзацыi, а РП – дэцэнтралiзацыi.Пагэтаму палiтыка царызму на першым этапе ў Беларусi была вернi памяркоўнай, асцярожнай. Захоўвалiся практычна ўсе ранейшыя правы i прывiлеi. Аднак было лiквiдавана права вета, шляхта згубiла правы на канфедэрацыi i права мець прыватнае войска i ўласную крэпасць.У 1777 г. адбылiся выбары павятовых, губернскiх кiраўнiкоў, былi створаны павятовыя цi губернскiя органы кiравання.У адносiнах да каталiцкай царквы праводзiлася вельмi асцярожная палiтыка. Нават была ўтворана каталiцкая епархiя. Маемасць заставалася недатыкальнай. Забаранялася хрысцiць у сваю веру праваслаўных.У 1794 г. была ўстаноўлена мяжа яўрэйскай аседласцi на тэрыторыi Беларусi i iншых землях. Яны сялiлiся толькi ў гарадах i мястычках, займалiся рамяством i гандлем, забаранялася займацца земляробствам i купляць зямлю. Яны маглi запiсвацца ў мяшчанскае i купецкае саслоўi з умовай выплаты падаткаў у двайным памеры.Асноўным заканадаўчым кодэксам быў статут ВКЛ 1588 года (да 1840 г.).Аднак рост незадаволенасцi шляхты, каталiцкага дваранства прымусiла царызм дзейнiчаць больш актыўна: на беларусi ўводзiцца землеўладанне расiйскага дваранства; паступова абмяжоўвалiся правы дваранства, канфiскоўвалiся маенткi за ўдзел у антыўрадавай дзейнасцi. Асаблiва жорсткiя меры сталi прымацца ў 30-я гады XIX ст. Гэта было абумоўлена дзвюма прычынамi: рост апазiцыйных грамадска-палiтычных настройу i разлажэнне феадальна-прыгоннiцкага права. Першымi праявамi беларускага нацыянальнага руху было стварэнне i дзейнасць тайных таварыстваў фiламатаў i фiларэтаў.Культурна-нацыянальныя iмкненнi выявiлiся ў новай беларускай лiтаратуры (Баршчэўскi, Чачот, Багрым, Сыракомля, Дунiн-Марцiнкевiч). Гэта сведчыла аб фармiраваннi беларуская народная iнтэлiгенцыi.Пасля падаўлення паўстання ў 1831 г. у Беларусi, як у Расii, пачынаецца рух рэвалюцыянераў-дэмакратаў разначынцаў.Усе гэта прымусiла расiйскi ўрад дзейнiчаць больш рашуча. Царызм праводзiў разбор шляхты; быў адменены статут на тэрыторыi Вiцебскай i Магiлеўскай вобласцi; усiм пасадам i дзяржаўным установам былi дадзены расiйскiя назвы.У 1832 г. быў створаны асобны камiтэт па справах Заходнiх губерняў. На кiруючыя пасады сталi прызначацца чыноўнiкi з Расii.У 1832 г. быў закрыты Вiленскi ўнiверсiтэт. Усе справаводства было перакладзена на рускую мову.У 1839 г. была аб`яднана ўнiяцкая царква з праваслаўнай. Мэта – аслабiць польска-каталiцкi ўплыў на беларускiя землi. Усе духавенства пазбаўлялася зямлi.