Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
шпора по истории 1-25.rtf
Скачиваний:
7
Добавлен:
01.08.2019
Размер:
502.09 Кб
Скачать

20)Грамадска-палітычны рух на Беларусі ў першай пал. Хіх ст

З канца першага дзесяцiгоддзя ў Беларусi прыкметна ўзмацняецца грамадска-палiтычны рух. Формай арганізацыйнага згуртавання рэвалюцыйных сіл у Расіі ў тыя гады былі розныя тайныя таварыствы. Адным з такіх таварыстваў, што мелі важнае значэнне ў развіцці рэвалюцыйнага руху ў навучальных установах Віленскай акругі, было «Таварыства філаматаў». Створаны ў 1817 г. па ініцыятыве групы студэнтаў Віленскага універсітэта (Адама Міцкевіча, Томаша Зана, Яна Чачота, Юзэфа Яжоўскага і інш.) гурток філаматаў ператварыўся ў даволі буйную аргаінізацыю са шматлікімі філіяламі ў розных раёнах Беларусі У Віленскім універсітэце, акрамя «Таварыства філаматаў», дзейнічалі «Таварыства прамяністых», «Саюз літаратараў», «Саюз філарэтаў» і інш., што з'яўляліся своеасаблівымі філіяламі «Таварыства філаматаў», амаль не адрозніваючыся ад яго поглядамі. Раней за іншыя ўзнікла тайнае «Таварыства аматараў навук», створанае ў 1819 г. у Свіслацкай гімназіі (Гродзенская губерня). Па даручэнні «Таварыства філаматаў» М. Рукевіч, які пазней стварыў «Таварыства ваенных сяброў», накіраваў у 1823 г. члена беластоцкай вучнёўскай тайнай арганізацыі «Згодных братоў» Ф. Ляховіча ў Свіслацкую гімназію для стварэння там такога ж таварыства. Выкананню задачы Ляховічам спрыялі ўмовы, якія складаліся ў гімназіі. На пачатку 20-х гадоў утварылася тайная група ў Вышэйшым піярскім вучылішчы ў Полацку, якая атрымала назву «Таварыства філарэтаў».Члены тайных таварыстваў Віленскага універсітэта як самі, так і праз сяброў, што працавалі ў навучальных установах Беларусі і Літвы, збіралі ў вёсках узоры хлеба-сурагата, якім харчаваліся ў галодныя гады прыгонныя сяляне. Шырокі ўдзел перадавой моладзі ў падпольных гуртках спрыяў узнікненню дзекабрысцкіх арганізацый у Беларусі. Ідэі дзекабрыстаў, якія адпавядалі поглядам перадавой рэвалюцыйнай моладзі, сустрэлі тут водгук і падтрымку.Асноўным у праграме дзекабрыстаў было патрабаванне ліквідацыі самадзяржаўя і прыгоннага права. Ажыццяўленне на практыцы гэтых ідэй азначала б перамогу буржуазнай рэвалюцыі, якая адкрыла б шырокі шлях для развіцця капіталізму. Аднак яны не разумелі рашаючай ролі народа ў барацьбе за рэвалюцыйнае пераўтварэнне краіны.

Кіраўнікі таварыства разгарнулі работу сярод перадавой моладзі навучальных устаноў і прагрэсіўнай інтэлігенцыі Беларусі і Літвы. У прыватнасці, яны наладзілі кантакты з тайнымі таварыствамі моладзі ў Вільні, Свіслачы і іншых месцах.

14 снежня 1825 г. дваранскія рэвалюцыянеры ўзнялі паўстанне. Яны вывелі на Сенацкую плошчу частку войскаў, маючы намер з іх дапамогай скінуць самадзяржаўе. Але паўстанне, не падтрыманае народнымі масамі, было разгромлена ў той жа дзень.

Праз дзесяць дзён пасля паўстання на Сенацкай плошчы члены «Таварыства ваенных сяброў» учас прывядзедня да прысягі піянерскага батальёна ў Бабруйску адмовіліся прысягаць. Іх падтрымалі папярэдне распрапагандаваныя салдаты. Капітан Ігельстром, адмовіўшыся ад прысягі, з крыкам «ура!» павёў першую роту. За ёю накіраваліся іншыя роты. Прысяга ў той дзень была сарвана. Члены «Таварыства ваенных сяброў» спрабавалі далучыць да сябе суседнія вансковыя часці, але неўзабаве былі арыштаваны.

21)Паўстанне 1830-1831 гг. на Беларусі і яго вынікі.

Паўстанне 1830 1831 гг. Набліжэнне паўстання ў Каралеўстве Польскім паскорылі рэвалюцыя ў Францыі, нацыянальнавызваленчыя рухі ў Бельгіі і Італіі. У ноч на 29 лістапада 1830г. пачалосяпаўстаннеўВаршаве. Галоўнымі прычынамі паўстання сталі незадаволенасць шляхты падзеламі Рэчы Паспалітай і парушэнне расійскім урадам польскай Канстытуцыі 1815 г. За кіраўніцтва паўстаннем разгарнулася барацьба паміж рэвалюцыйнадэмакратычным (адноўленае "Патрыятычнае таварыства") і арыстакратычным (узначальваў князь А. Чартарыйскі) лагерамі. Улада апынулася ў руках польскіх арыстакратаў. Абапіраючыся на армію Каралеўства Польскага і дапамогу заходнееўрапейскіх краін, яны імкнуліся дабіцца незалежнасці Рэчы Паспалітай у межах 1772 г. Праблему нацыянальнага вызначэння беларускага народа не ўздымалі ні правыя, ні левыя Беларусь разглядалася як частка незалежнай Польшчы. Расійскі ўрад імкнуўся не дапусціць пашырэння паўстання на тэрыторыю Беларусі, Літвы і Украіны. Тут у снежні 1830 г. было ўведзена ваеннае становішча, павялічвалася колькасць войска. На маёнткі памешчыкаў, якія з'ехалі ў Каралеўства Польскае, быў накладзены арышт, многія з мясцовых чыноўнікаў былі звольнены. Тым не менш у пачатку красавіка 1831 г. паўстанне дасягнула Літвы і ПаўночнаЗаходняй Беларусі, ахапіўшы Ашмянскі, Браслаўскі, Дзісненскі і Вілейскі паветы. У Літве і Беларусі паўстанне вызначалася стыхійнасцю, нягледзячы на тое, што ў студзені 1831 г. пры падтрымцы эмісараў з Варшавы быў створаны Віленскі цэнтральны паўстанцкі камітэт.